З чаго пачынаецца Радзіма?




НазваЗ чаго пачынаецца Радзіма?
Дата канвертавання23.11.2012
Памер71.34 Kb.
ТыпДокументы
Класная гадзіна

Падрыхтавала класны кіраўнік Кухарчык Вольга Іванаўна


З чаго пачынаецца Радзіма?”

(завочнае падарожжа па Беларусі)

Мэты:

  • Актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе прыроду, славутых землякоў;

  • Развіваць творчае мысленне, маўленне, эстэтычны густ;

  • Фарміраваць грамадзянскую пазіцыю;

  • Выхоўваць патрыятызм, пачуцці нацыянальнай годнасці і гонару за сваю Радзіму.


Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, літаратура пра Астравеччыну, гербы, канверты з гербамі, фізічная карта Беларусі, тэст пра Рытань.


Ход класнай гадзіны:

Пад музыку ( беларускі матыў ) настаўнік чытае верш Я. Коласа:

О, край родны, край прыгожы!

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей у свеце божым

Гэтых светлых берагоў,

Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,

Дзе бары-лясы гудуць,

Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

Нівы гутаркі вядуць;

- На якую тэму гэтыя радкі?

  • Хто мог так напісаць пра свой родны край?

  • Як называецца наша Радзіма?

  • Як мы яшчэ называем нашу Радзіму?

Карткі на дошку.

( Бацькаўшчына, Родны кут, Айчына, Беларусь, Азёрны край, Зямля пад белымі крыламі, Сінявокая Беларусь)

  • Дзеці, хто з вас ведае верш пра нашу Беларусь?

Вучні выходзяць і чытаюць вершы:

  1. Я нарадзіўся беларусам,

Беларусам буду жыць!

Мову родную вучуся

Шанаваць, цаніць, любіць.

  1. Я – дзяўчынка-беларуска

З васільковымі вачыма.

Хоць малая, але знаю:

Беларусь – мая Радзіма.

  1. Між лясамі ды азёрамі –

Васільковыя палі…

Я не ведаю, не ведаю

Прыгажэйшае зямлі.

  1. Радзіма ў нас бязмежная,

спякотная і снежная.

Радзіма ў нас лагодная,

нібы матуля родная.

А самае галоўнае:

Усе ёй дзеці – роўныя.


Мы ўсе жывём у нашай краіне, значыць мы ўсе – беларусы і грамадзяне нашай Радзімы. Абавязак кожнага грамадзяніна сваёй краіны ведаць сімволіку, яе значэнне.

( Герб, сцяг, гімн - паказаць на слайдах)

  • Дзеці, як трэба сябе паводзіць, калі гучыць гімн нашай краіны?


Мы пачалі размову пра нашу Беларусь, нашу Радзіму.

Хто з вас можа адказаць:

А з чаго пачынаецца Радзіма?

(цяжка адказаць)

Каб адказаць на гэта пытанне, давайце адправімся ў падарожжа па Беларусі.


І станцыя - Беларусь. (паказаць на карце Беларусь)

- Якая ж яна наша Беларусь?

Яна вельмі разнастайная: багата таленавітымі людзьмі, непаўторнай прыродай і цікавай архітэктурай.

Слайды. Знакамітыя асветнікі:

  1. Ф. Скарына – першадрукар,

  2. Ефрасіння Полацкая – асветніца і нябесная заступніца Беларусі (адкрыла майстэрні па перапісванню кніг, вучыла дзяцей простых гараджан)

  3. Орда – знакаміты мастак-графік, кампазітар і музыкант, дырэктар Італьянскай оперы ў Парыжы, публіцыст і педагог, вандроўнік і мецэнат.

  4. Рыгор Раманавіч Шырма – харавы дырыжор, фалькларыст, грамадзянскі дзеяч.

Беларускія пісьменнікі:

  1. Янка Купала

  2. Якуб Колас

  3. Васіль Вітка

  • Якіх можаце назваць беларускіх пісьменнікаў? (дзеці называюць)

Нашу краіну называюць Азёрны край. У Беларусі каля 10 000 азёр.

Прырода:

1.Якое возера самае вялікае? (Нарач)

2. Беларускія балоты - сусветнае багацце - балотныя расліны паглынаюць вуглякіслы газ з атмасферы, пасля адмірання раслін трансфарміруюцца ў торф. Замест вуглякіслага газу балоты пастаўляюць у атмасферу такую ж колькасць кіслароду.

Наша краіна багата запаведнікамі.

3.Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”

Які запаведнік самы старажытны ў свеце?

  1. Нацыянальны парк “Белавежская пушча”.

  • Колькі год адзначалі ў гэтым годзе? (600 год запаведнаму рэжыму)

  • Які жыхар галоўны ў пушчы? (Зубр)

Наша краіна багата помнікамі архітэктуры:

1. Камянецкая вежа

2. Касцёл у Глыбокім

  1. Полацкі сабор

  2. Млын - шатроўка. Дудуткі.(З’явіліся на Б. недзе гадоў 400 таму назад. Жорны – каменныя кулякі-дыскі. Вялікія жорны- дасягалі росту чалавека. Першы паверх – нагадвае хату з бярвёнаў, а другі лягчэйшы, які называлі шацёр, вежа ці шапка, мацаваліся на восі і мела круглую форму)

  3. Нясвіжскі замак

Сучасная архітэктура таксама вельмі прыгожая:

  1. Нацыянальная бібліятэка

  2. Спартыўны комплекс “Раўбічы”

  3. Самы вялікі ў Беларусі лядовы палац спорту “Бабруйск-арэна”

  4. Чыгуначны вакзал у Мінску

Мы праглядзелі і закранулі толькі маленькую частку прыгажосці і велічнасці нашай краіны.

  • Што новага даведаліся на гэтай станцыі?


ІІ станцыя “Гродзеншчына”

Наша Беларусь падзяляецца на колькі абласцей? (6)

  • У якой вобласці мы жывём?

Паказаць на карце Гродзенскую вобласць.

Заданне:

На партах знаходзяцца канверты з гербамі.

Знайсці герб Гродзенскай вобласці; г. Гродна.

(Дзеці паказваюць)

Слайды: Герб Гродна і Гродзенскай вобласці.

Гродзенская вобласць багата знакамітымі людзьмі:

Слайды:

  1. Леў Сапега – дзяржаўны дзеяч, палітык, уладар гарадоў і мястэчак Гродзеншчыны, у тым ліку горада Слоніма.

  2. Францішак Багушэвіч – беларускі паэт, працаваў настаўнікам.Жыў у маёнтку Кушляны (Смаргонскі р-н) У сваіх творах вывеў яскравы вобраз беларускага селяніна.

  3. Помнік Ф. Багушэвічу ў г. Смаргоні.

  4. Міхал Агінскі – дзяржаўны дзеяч, кампазітар, пасол ў Лондане.

  5. Адам Міцкевіч – паэт і грамадзянскі дзеяч.Балады “Свіцязь” , праслаўляў маляўнічую прыроду Навагрудчыны ў паэме “Пан Тадэуш”. У Навагрудку створаны Дом- музей Адама Міцкевіча.

Помнікі архітэктуры:

  1. Мірскі замак

  2. Навагрудскі замак - руіны

  3. Каложская царква г. Гродна

Гродзеншчына багата прыгожай прыродай - азёрамі, рэкамі, лясамі.

Слайды прыроды.

ФІЗКУЛЬТМІНУТКА

ІІІ станцыя “Астравеччына”

  • У якім раёне мы жывём?

Паказаць на карце.

Слайды: герб і сцяг Астраўца і Астравецкага раёна.

Настаўнік чытае ўрывак верша.


Маленькі астравок маёй зямлі,

Зялёны Астравец над срэбнай Лошай,

Такі прытульны і такі харошы,

Як сонца, бор і родныя палі.

Так пранікнёна пісаў аб Астравеччыне вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч.


Пра родны Астравецкі раён пішуць і сучасныя жыхары раёна.

Паслухайце верш Людмілы Кухарэвіч “Край Астравеччына, мой дарагі”

  1. Вецер калыша вярбу над ракой.

У небе і ў полі ўрачысты спакой,

Бусел плыве па-над лесам сівым,-

Край мой любімы, зрадніўся я з ім.


  1. Вілія-рэчка і Полацкі тракт,

Рускі, паляк і літовец мне брат.

Гмахі касцёлаў, крынічкі, лясы

Грэюць святлом непаўторнай красы.


  1. Працай упартай дзядоў і бацькоў

Край расквітнеў і ў любасці зноў.

Хай пралятаюць вякі і гады,

Ты назаўсёды для нас малады.


  1. Край Астравеччына, мой дарагі,

Любы твае мне бары і лугі,

Шчодры на талент, сумленны народ,

Мудры і шчыры бацькоўскі наш род.


5.Дзе б ні бываў я ў краінах чужых,

Сэрцам заўсёды у далях тваіх,

Між курганоў і шчымлівых бяроз,

Там, дзе кахаў, дзе пад сонцам узрос.


  1. Край Астравеччына, мой дарагі –

У небе аб гэтым пяюць журавы,

Шэпча вусаты ячмень і авёс:

“Краю мой родны, любімы да слёз”.


Давайце праглядзім фільм пра Астравецкі раён. (5 мін16с)

  • Што вы запомнілі цікавага пра наш раён?

Адказы дзяцей.

Праверым, як вы ведаеце наш Астравецкі раён. Тэст.

На выбраны адказ прыклейваецца ліст дуба.


1. Колькі абласцей у нашай краіне?

а) 5; *б) 6; Р в)7;

2. У якой вобласці мы жывём?

а) Мінскай; б)Гомельскай; *в) Гродзенскай; Ы

3. Якая буйная рака працякае па тэрыторыі нашага Астравецкага раёна?

а) Прыпяць; *б) Вілія; Т в) Нёман;

4. Якая група азёр знаходзіцца на тэрыторыі Астравецкага раёна?

*а)Сарачанская; А б)Нарачанская; в) Браслаўская;

5. На сцягу Астравецкага раёна выява якога дрэва?

а) сасны; б) клёна; * в) дуба; Н

6. На гербе Астравецкага раёна выява якой рыбы?

А) сома; * б) стронгі; Ь в) шчупака;

Праверым, правільна адказалі ці не. Перагарнём карткі, калі правільна павінна атрымацца слова РЫТАНЬ.


ІV станцыя “Рытань”

  • Што азначае гэта слова? (Назва нашай вёскі)

  • Дзеці, хто ведае, чаму такую назву мае наша вёска? (Адказы дзяцей - паданні пра назву вёскі)

Прагляд слайдаў пра Рытань:

  1. ДК

  2. Вуліцы Рытані

  3. ВПК “Рытанскі дз/с – СШ”

Наша вёска багата працавітымі, таленавітымі людзьмі – працаўнікамі “саўгаса Падольскі”

Слайды:

  1. Жніво – камбайны на полі

  2. Збожжа ў складах.

Наша вёска хоць і маленькая, але мабыць павінна мець свой герб.

На ваш погляд, вы згодны са мною?


Выканаць творчае заданне – прыдумаць герб вёскі Рытань

( у канвертах пакладзены выявы гербаў, дзікіх жывёл, жалуды і г.д.)

Пасля выканання працы дзеці вывешваюць выявы гербаў на дошку і хуценька паведамляюць чаму выканалі такі герб).

Спыніліся на 4 станцыях.

Звяртаемся да пытання.

  • З чаго пачынаецца Радзіма? (адказы дзяцей)

Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш.

Звярнуць увагу на выставу дадатковай літаратуры пра нашу Гродзенскую вобласць, Астравецкі раён.


Трэба шанаваць, любіць, берагчы, памнажаць багацці роднай зямлі заўсёды, а асабліва ў гэтым годзе, годзе незвычайным, бо 2009 год аб’яўлены Годам роднай зямлі.


Пажадаць усім поспехаў. Вялікі дзякуй за працу вучням.




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

З чаго пачынаецца Радзіма? iconСцэнарый ранішніка
Вядучы. Мы нездарма назвалі ранішнік "Бе-ларусь мая сінявокая". На нашай зямлі багата рэк, азёр, а ў жыце ўлетку цвітуць блакітныя...

З чаго пачынаецца Радзіма? iconТематика семинарских занятий по дисциплине Мая Радзіма Беларусь
Занятие Методыка выкладання прадмета “Мая Радзіма – Беларусь” у пачатковай школе

З чаго пачынаецца Радзіма? iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія №2 горада Наваполацка"
Абсталяванне: ммп “Наша Радзіма на гістарычнай карце”, картка №1 “Асаблівасці гістарычнай карты”, кратка №2 для работы ў парах з...

З чаго пачынаецца Радзіма? iconЭх, Андрэй, Андрэй, да чаго ж ты дажыў, да чаго ж дастукаўся: ні раздолля табе, ні жазлоў, ні пуцёвак Стой, гібей са сваёю «кукушкай-свістушкай», чакай
Так, браце Андрэй, сядзі цяпер І не рыпайся. А чаму? Таму што слабыя мы сталі, а віною ўсяму: годы точаць падшыпнікі, не разгонішся...

З чаго пачынаецца Радзіма? iconУсё далей у гісторыю сыходзяць падзеі той далёкай І жудаснай 10-гадовай вайны ў Афганістане. Але яе ўдзельнікі, савецкія салдаты, якіх Радзіма паклікала
Афганістане. Але яе ўдзельнікі, савецкія салдаты, якіх Радзіма паклікала выконваць абавязак, І сёння памятаюць кожную начную атаку,...

З чаго пачынаецца Радзіма? iconГданьск пачынаецца ў наваградку пралог

З чаго пачынаецца Радзіма? iconДля чаго патрэбнае краязнаўства?

З чаго пачынаецца Радзіма? iconЗа нашы грахі… Ну чаго ты маўчыш?

З чаго пачынаецца Радзіма? iconКонкурсная праграма "А сяброўства пачынаецца з усмешкі" (4 кл.)
Падрыхтоўка да ўдзелу ў раённым конкурсе мастацкай самадзейнасці “Суквецце талентаў”

З чаго пачынаецца Радзіма? iconКонкурсная праграма "Намі будзе Радзіма ганарыцца" (2-4 класы)
Падрыхтоўка да раённага занальнага конкурсу маладых спецыялістаў “Шлях у прафесію”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка