Спампаваць 103.18 Kb.
|
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гурнаўшчынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна” “Загадкі”, (урок з элементамі праблемнага навучання і гульнявой тэхналогіі, беларуская літаратура, 5 клас) Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Хаванская Н.У. 2012 Мэта і задачы: - пазнаёміць вучняў з малымі жанрамі вуснай народнай творчасці – загадкамі, з гісторыяй узнікнення загадак, іх першапачатковым прызначэннем, паказаць адметнасці і ўласцівасці, прынцыпы стварэння; - развіваць у вучняў назіральнасць, увагу, кемлівасць, уменне выразна чытаць, асэнсоўваць і адгадваць загадкі, ствараць уласныя загадкі; развіваць вуснае маўленне; - выхоўваць любоў да літаратурнай спадчыны, цікавасць да фальклорных твораў. Тып урока: камбінаваны з элементамі праблемнага навучання і гульнёвай тэхналогіі. Форма правядзення: работа ў групах Абсталяванне: выстава кніг загадак, крыжаванка, карткі з практычнымі заданнямі, тэставыя заданні, умоўныя знакі для ацэньвання адказаў вучняў, эпіграф: Ад прадзедаў спакон вякоў Нам засталася спадчына. Я.Купала Ход урока 1. Арганізацыйны момант 2. Матывацыя вучэбнай дзейнасці Работа з эпіграфам (запісаны на дошцы) Ад прадзедаў спакон вякоў Нам засталася спадчына. Я.Купала Выразнае чытанне эпіграфа. Гутарка па пытаннях: - Пра якую спадчыну ідзе размова ў гэтых радках ? - Якія вы ведаеце жанры вуснай народнай творчасці ? (казка, легенда, паданне) - Пра якія з іх пойдзе размова сёння на ўроку ? 3. Паведамленне тэмы ўрока, пастаноўка мэты, задач - Так, сёння на ўроку мы працягнем гаворку пра вусную народную творчасць. Сёння мы пазнаёмімся яшчэ з адным жанрам вуснай народнай творчасці – загадкамі, узгадаем гісторыю іх ўзнікнення, даведаемся аб першапачатковым прызначэнні. 4. Праверка дамашняга задання
- Што такое паданне? - Скажыце, а паданне адносіцца да вуснай народнай творчасці? - Як вы ўсвядомілі змест твора мы праверым пры дапамозе тэставага задання. Перад вамі карткі з заданнямі, вам патрэбна знайсці правільны адказ і адзначыць яго адразу ж на картцы. Тэст (раздатачны матэрыял): 1. Адкуль пайшла назва вёскі Пестунь? А) людзі пеставалі дзіця; Б) ад былога логавішча, дзе воўк пеставаў кінутае ваўчанё; + В) працякала рака Пестунь. 2. Хто вінаваты ў тым, што малое ваўчанё засталося адно? А) лесарубы; Б) ваўкі; В) парабкі. + 3. Чаму дарослыя ваўкі пакінулі сваё дзіця? А) ваўчаня ўцякло і заблукала; Б) у логавішча часта наведваліся людзі; + В) лесарубы забілі ваўкоў. 4. Каму пакінутае ў лесе ваўчанё абавязана выратаваннем? А) старому ваўку; + Б) дзецям; В) лесніку. 5. Якія яшчэ легенды вы ведаеце? Запішыце. Вучні абменьваюцца карткамі і правяраюць адзін аднаго (правільныя адказы змяшчаюцца на дошцы) - Хто не дапусціў памылак? Назавіце прозвішчы. - Хто дапусціў адну памылку? Дзве? Тры? Чатыры? Добра, я ўлічу тое як вы выканалі заданне ў канцы ўрока. Вы атрымаеце агульную адзнаку за работу на ўроку. 5. Знаёмства з новым матэрыялам - Скажыце, ці любіце вы загадкі? - А больш любіце загадваць або разгадваць? - А можа хто-небудзь з вас ведае адкуль прыйшлі да нас загадкі? 1) Слова настаўніка - Загадкі – адзін з самых старажытных жанраў вуснай паэтычнай творчасці народа. Яны сёння здзіўляюць сваім багаццем і разнастайнасцю. У кніжках, што змешчаны на выставе (зварот да выставы), можна знайсці творы, якія ў вобразнай форме ўзнаўляюць факты, выпадкі чалавечага жыцця, учынкі людзей, як добрыя, так і благія. Загадкі даносяць да нас асаблівасці светаўспрымання нашых продкаў і сучаснага чалавека, развіваюць назіральнасць і разважлівасць, здагадлівасць і кемлівасць. Зборнікі загадак Н.Гілевіча і В.Зуёнка сведчаць аб тым, што і сучасных пісьменнікаў цікавіць гэты жанр вусна-паэтычнай творчасці. Значыць, загадкі жывуць і сёння. 2) Праца з тлумачальным слоўнікам - Можа, хто-небудзь з вас дасць азначэнне слову “загадка”? - Давайце звернемся да тлумачальнага слоўніка і знойдзем там слова “загадка”. Выпішыце азначэнне гэтага слова ў свае сшыткі. Загадка – вобразнае апісанне ўтоенага прадмета ці з’явы, якое патрабуе разгадкі. 3) Работа з тэарэтычным матэрыялам падручніка па групах С.51-54 1-я група знаходзіць адказ на пытанні: Як узніклі загадкі? Якую ролю яны адыгрываюць у жыцці людзей? (с.51-52) 2-я група вызначае, пры дапамозе якіх вобразаў увасабляюцца ў загадках рысы характару людзей, з’явы прыроды, жывёлы, расліны, гаспадарчыя прадметы. (с.53-54) Выступленне груп па ланцужку. 4) Абагульненне сказанага настаўнікам - Нашы далёкія продкі стваралі загадкі не проста для забавы. Адухаўляючы прыроду, старажытны чалавек і ў загадках пакланяўся небу, сонцу, зорам, агню, дрэвам. Гэта азначае, што першыя загадкі прысвячаліся менавіта з’явам прыроды, якая мела ўладу над чалавекам. Як сведчаць даследчыкі загадак, у старажытных людзей былі свае погляды на час стварэння загадак. Лічылася, што імі можна было займацца толькі ўвосень і зімой, калі прырода адпачывала. Веданне загадак і ўменне разгадваць іх разумелася як жыццёвая неабходнасць: толькі той чалавек лічыўся мудрым і моцным, які ведаў загадкі і ўмеў іх адгадваць. Такое ўменне прыносіла чалавеку шчасце і поспех. А ці хочаце вы быць шчаслівымі? Ну, тады давайце паглядзім ці ведаем мы загадкі і ці ўмеем мы іх загадваць і разгадваць. 6. Замацаванне Скажыце, вы любіце гуляць? Я прапаную вам невялічкае спаборніцтва па тэме нашага ўрока. Асноўна яўмова гульні – не крычаць з месца, а падымаць руку. За кожны адказ вы будзеце атрымоўваць зорачку. Калі ваш адказ будзе поўным – аранжавую, калі адказ будзе няпоўным – зялёную, а клі адказ будзе зусім няправільным, то зорачка будзе жоўтай. Таму будзьце вельмі ўважлівымі, каб у канцы ўрока атрымаць добрую адзнаку.
Дзеці адгадваюць прапанаваныя загадкі. 1. Без рук, а малюе, без зубоў, а кусае. (Мароз). 2. Усе яго любяць, чакаюць, а глянуць, убачаць – адразу заплачуць. (Сонца). 3. Стукае, грукае, а нідзе яго не відаць? (Гром). 4. Хоць у капелюшы, але галавы не мае? (Грыб). 5. Не кравец, а ўсё жыццё з іголкамі ходзіць? (Вожык). 6. У чырвоных ботах захаваўшы лапкі, ходзіць па балоце, спрытна ловіць жабкі? (Бусел). 7. Ва ўсіх дзетак адзенне з манетак? (Рыба). 8. Носік сталёвы, а хвосцік ільняны? (Іголка і нітка). 19. Што гэта за дарога: хто не ідзе, той кульгае? ( Лесвіца). 10. Рук і ног не мае, а дзверы адчыняе? (Вецер). За кожны правільны адказ каманда атрымоўвае зорачку.
Дзецям прапануюцца загадкі, ў якіх няма канцоўкі. Дзеці павінны самі яе прадоўжыць і адгадаць. Зімою белы, а летам… (шэры). Адгадка – заяц. Мяне ўсе просяць, мяне чакаюць, а як з’яўлюся, хавацца…(пачынаюць, спяшаюць). Адгадка – дождж. У рыжай разбойніцы хвост, як мятла. Ад кары ўцякла, сляды… (замяла). Адгадка – ліса. Рук і ног не мае. А дзверы.. (адчыняе, зачыняе).Адгадка – вецер.
Пры дапамозе жэстаў, пэўных рухаў, дзеці павінны паказаць адгадку. Загадкі: Улетку шэранькі, узімку беленькі. Доўгія вушы мае, хутка ў лес уцякае. (Заяц.) Маленькія лапкі, на лапках драпкі. Ціхенька ступае, мышак пужае. (Кот).
Камандам выдаюцца папера і алоўкі. Кожнай камандзе даецца па тры загадкі. Задача каманд – намаляваць на паперы адгадкі Перамагае каманда, якая заданне зробіць хутчэй і правільна. Загадкі 1 –ай камандзе: 1. Без рук, без ног, а па падлозе скача. (Мятла). 2. Хоць у капелюшы, але галавы не мае.(Грыб). 3. Не кравец, а ўсё жыццё з іголкамі ходзіць.( Вожык). Загадкі 2 –ой камандзе: 1. Ва ўсіх дзетак адзенне з манетак.(Рыба). 2. Носік сталёвы, а хвосцік ільняны. (Іголка). 3. Крыж на крыжы, хто ведае – адкажы.(Клубок).
Камандам даюцца словы. Трэба са слоў скласці загадку і загадаць яе іншай камандзе. Для 1-ай каманды: нараджаецца, ноч, раніцай, вечарам, жыве, а, памірае. (Вечарам нараджаецца, ноч жыве,а раніцай памірае. Раса.) Для 2-ой каманды: дарогі, з, глядзіць, высокай, крутарогі, бычок. (З высокай дарогі глядзіць бычок крутарогі. Месяц.) 7. Падвядзенне вынікаў урока Да дошкі запрашаюцца тыя вучні, якія на працягу ўрока набралі больш аранжавых зорачак (правільных адказаў) Крыжаванка-загадка 1. Вышэй за ўсіх стаіць, вакол глядзіць, люльку курыць. (Комін.) 2. Малы малышак упаў з вышак, сам не забіўся, толькі шапачкі пазбыўся. (Жолуд.) 3. Еду, еду – і ні дарогі, ні следу. (Лодка.) 4. Круглы хлявец поўны белых авец. (Гарбуз.) 5. Без рук, без ног, а ўзоры малюе. (Мароз.) 6. Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а вечарам памірае. (Раса.) 7. Рук і ног не мае, а дзверы адчыняе. (Вецер.) 8. Не калода і не пень, а ляжыць цэлы дзень, не жне і не косіць, а есці просіць. (Гультай.)
Назавіце асноўную ўласцівасць загадак (у выдзеленым слупку). - Нашы продкі былі вельмі мудрымі людзьмі. І гэту мудрасць яны ўклалі ў вусную народную творчасць. Загадкі, як мы ўжо з вамі адзначалі, развіваюць назіральнасць, увагу, кемлівасць. Таму звяртайцеся да загадак, вучыцеся мудрасці ў нашых продкаў. 8. Рэфлексія Вучням прапануецца зрабіць сінквейн, які выразіць іх работу на ўроку. Сінквейн (перавод з французскага – пяць радкоў ) першы радок – назва тэмы адным словам ( назоўнік); другі радок – апісанне тэмы ( два прыметнікі); трэці радок – апісанне дзеяння ( тры дзеясловы ); чацвёрты радок – выказванне з чатырох слоў, якое паказвае адносіны (свае) да тэмы ( можа быць сказ ); пяты радок – сінонім з аднаго слова, які паўтарае змест тэмы. 9. Дамашняе заданне С.51-54, з ліку прапанаваных у вучэбным дапаможніку загадак адабраць і запомніць 3 старажытныя і тры сучасныя загадкі; 5 узровень – скласці сваю загадку. 10. Каменціраванае выстаўленне адзнак Тэст: 1. Адкуль пайшла назва вёскі Пестунь? А) людзі пеставалі дзіця; Б) ад былога логавішча, дзе воўк пеставаў кінутае ваўчанё; В) працякала рака Пестунь. 2. Хто вінаваты ў тым, што малое ваўчанё засталося адно? А) лесарубы; Б) ваўкі; В) парабкі. 3. Чаму дарослыя ваўкі пакінулі сваё дзіця? А) ваўчаня ўцякло і заблукала; Б) у логавішча часта наведваліся людзі; В) лесарубы забілі ваўкоў. 4. Каму пакінутае ў лесе ваўчанё абавязана выратаваннем? А) старому ваўку; Б) дзецям; В) лесніку. 5. Якія яшчэ легенды вы ведаеце? Запішыце. |
![]() | Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу, першаснага замацавання ведаў I фармiравання уменняў I навыкаў | ![]() | Тэма: Н. Гілевіч "Родныя дзеці". Роздум аб вострых праблемах жыцця грамадства І краіны |
![]() | Г. К. Сяляўка [1]. Спосабы, метады, сродкі навучання вызначаюць назвы многіх існуючых тэхналогій: рэпрадуктыўныя, праблемнага навучання,... | ![]() | Тэхналогіі, элементы якіх выкарыстоўваюцца: групавой работы, асобасна- арыентаванай, праблемнага навучання |
![]() | Нязгаснае святло кахання ( Інтымная лірыка. М. Багдановіч. Верш “Раманс” (камбінаваны ўрок з элементамі педтэхналогіі французскіх... | ![]() | У працэсе навучання вучні павінны авалодаць асноўнымі навыкамі даследчай працы. А садзейнічае гэтаму выкарыстанне на ўроках метадаў... |
![]() | Урок пазакласнага чытання паводле зборніка “Слова аб роднай прыродзе” з элементамі гульні | ![]() | Метадычная мэта: укараненне ў практыку работы настаўнікаў-філолагаў сучасных адукацыйных тэхналогій: тэхналогія крытычнага мыслення,... |
![]() | Гэтыя якасці можна развіць у працэсе самастойнай вучэбнай дзейнасці на ўроку, таму ў сваёй рабоце лічу важнымі сістэмна-дзейсны падыход... | ![]() | Настаўнік-філолаг мае мажлівасць пазнаёміцца з асаблівасцямі канструявання І арганізацыяй правядзення нетрадыцыйных заняткаў па форме,... |