Спампаваць 119.25 Kb.
|
![]() Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі БЕЛАРУСКАЯ ПАЭЗІЯ 20-х ГАДОЎ ХХ СТАГОДДЗЯ. ЖАНРЫ. СТЫЛІ. ПОСТАЦІ Праграма курса на выбар для ХІІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання Мінск 2007 ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Важным кампанентам, які дапамагае забяспечыць варыятыўнасць і прафілізацыю вучэбна-выхаваўчага працэсу, з’яўляецца сістэма факультатываў і курсаў на выбар. Факультатыўныя заняткі і курсы на выбар, якія праводзяцца ў 5-10 класах, носяць прапедэўтычны (падрыхтоўчы) характар. Курсы на выбар, якія праводзяцца на заключным этапе школьнай адукацыі – у 11-12 класах, не толькі пашыраюць, але, у першую чаргу, паглыбляюць веды вучняў, фарміруюць іх будучыя прафесійныя інтарэсы, сталыя зацікаўленні. Параўнальна з факультатывамі, узрастае іх навукова-тэарэтычная значнасць, павялічваецца аб’ём закладзенай інфармацыі, вучні актыўней падключаюцца да самастойнай працы над літаратуразнаўчымі крыніцамі, над тэкстам твораў, якія не ўваходзяць у праграму. Прадметам вывучэння ў прапанаваным курсе з’яўляецца даваенная беларуская паэзія. І не выпадкова: у праграме (базавы ўзровень) на агляд літаратуры 20 гадоў адводзіцца 1 гадзіна, на павышаным узроўні – 2. За гэты час настаўнік зможа даць толькі “схему”, фабулу літаратурнага працэсу, адзначыць асноўныя тэндэнцыі, што ў ім вызначыліся. Па-за ўвагай застануцца яскравыя постаці пісьменнікаў з рознымі індывідуальнымі стылямі, жанравай паліткай. Агульная карціна літаратурнага жыцця прадстане няпоўнай, прыблізнай. Выбар прадмета вывучэння вызначыў мэту курса: пашырыць і паглыбіць веды вучняў пра даваенны літаратурны працэс, прадставіць яго як шматгранную (паліфанічную) з’яву, што ўключае ў сябе рэалістычную, неарамантычную і мадэрнісцкую жанрава-стылёвыя плыні, даказаць, што ў гэты перыяд беларускае слоўнае мастацтва арганічна ўпісвалася ў еўрапейскі кантэкст і асабліва ў кантэкст суседніх літаратур. З мэты вынікаюць задачы курса:
Усяго на вывучэнне курса адводзіцца 34 гадзіны, якія можна размеркаваць на 2 паўгоддзі наступным чынам: 1 паўгоддзе “Агляд паэзіі даваеннай пары. Літаратурныя напрамкі ў ёй” – 3 гадзіны. “Паэзія Міхася Чарота: новы погляд” – 3 гадзіны. “Неарэалістычныя пошукі Аркадзя Моркаўкі і традыцыі паэзіі думкі” – 3 гадзіны. “Беларускі мадэрнізм і яго плыні: агульная характарыстыка” – 3 гадзіны. “Язэп Пушча: лёс і творчасць” – 3 гадзіны. “Юлі Таўбін: жанрава-стылявыя пошукі. А. Куляшоў і Юлі Таўбін” – 3 гадзіны. П паўгоддзе “Сяргей Дарожны – пясняр прыроды, кахання і іншых вечных тэм. Стыль паэта” – 3 гадзіны. “Валерый Маракоў: недапетая песня” – 3 гадзіны. “Уладзімір Хадыка: шматграннасць пошукаў” – 3 гадзіны. “Уладзімір Жылка і лёс беларускага рамантызму” – 4 гадзіны. Выніковыя заняткі-дыспут на тэму “Свет і асоба ў даваеннай паэзіі” – 3 гадзіны. Праграма курса на выбар “БЕЛАРУСКАЯ ПАЭЗІЯ 20-Х ГАДОЎ ХХ СТАГОДДЗЯ. ЖАНРЫ. СТЫЛІ. ПОСТАЦІ” (34 гадзіны) АГЛЯД ПАЭЗІІ ДАВАЕННАЙ ПАРЫ. ЛІТАРАТУРНЫЯ НАПРАМКІ Ў ЁЙ (3 гадзіны) Паэзія 20-х гадоў: новыя мэты, задачы, пафас абнаўлення жыцця, працяг нашаніўскіх традыцый. Пошукі новага стылю (авангардызм, неарамантызм, неасімвалізм, прыкметы імажынізму). Неарэалізм Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вобразны свет класікі – свет гармоніі, суразмернасці зместу і формы. Мадэрнізм як рэакцыя літаратуры на позвы часу перамен, барацьбы за рэвалюцыйныя ідэалы. Беларускі авангардызм і яго прадстаўнікі: М. Чарот, М. Грамыка, П. Шукайла. Традыцыйныя і наватарскія вобразы-сімвалы, архетыпы, топасы, універсаліі ў даваеннай беларускай паэзіі. Трансфармацыя фальклорных матываў, вобразаў, жанраў у даваеннай паэзіі. Шматстылёвасць і шматжанравасць як дамінантная тэндэнцыя ў 20-я гады. Знакавыя вобразы даваеннай паэзіі. ЛЁС МІХАСЯ ЧАРОТА: НОВЫ ПОГЛЯД(3 гадзіны) Лёс Міхася Чарота – сына вёскі, чырвонаармейца, лідэра моладзевага літаратурнага руху ў 20-я гады. М. Чарот – ахвяра сталінскіх рэпрэсій. Другое нараджэнне паэта ў канцы 50-х – 60-я гады. Трактоўка творчасці паэта як песняра Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадскіх перамен у жыцці (паэмы “Босыя на вогнішчы”, “Чырвонакрылы вяшчун”, “Беларусь лапцюжная”, вершы “Звон”, “Адплата”, “Сцяг ты чырвоны трымай”, “Кавалю”, “Да моладзі”, “Да працы”). Рысы авангардызму ў яго паэзіі. Паэма “Босыя на вогнішчы” – яскравы прыклад “бураломнай” настроенасці паэта. Песімістычныя ноты ў творчасці песняра-бунтара. М. Чарот – майстар элегіі. Аналіз вершаў “З сучасных настрояў”, “Буралом”, “На шляху адраджэння”. Трагедыйны пафас паэмы “Карчма”. Прычыны замоўчвання гэтага і іншых трагедыйных па змесце твораў пісьменніка. Паэмы М. Чарота “Босыя на вогнішчы” і А. Блока “Дванаццаць”: параўнальны аналіз. НЕАРЭАЛІСТЫЧНЫЯ ПОШУКІ АРКАДЗЯ МОРКАЎКІ І ТРАДЫЦЫІ ПАЭЗІІ ДУМКІ (3 гадзіны) Аркадзь Моркаўка: старонкі біяграфіі, гісторыя адкрыцця, стан вывучэння творчасці. Абнаўленне рэалістычнай мастацкай сістэмы паэта за лік сімвалічных вобразаў, паглыбленне рацыянальнага (мыслёвага) пачатку ў вершах. Аналіз вершаў са зборніка “Дым жыцця” (“Працуй”, “Я жыў…”, “Цяжкі, пераблытаны доляй шчасліваю, сноп…”, “З дарогі”, “Сфінкс”). Тлумачэнне назвы зборніка. Адлюстраванне складанасці эпохі, заглыбленне ў мінулае і будучыню, псіхалагізм, шматзначная сімволіка твораў. Стыль лірыкі А. Моркаўкі ваеннай пары: трагедыйны пафас, асацыятыўная вобразнасць (Млечны шлях – шлях людскі, плашчаніца, раскрыжаванне, ноч як тупіковая сітуацыя і г.д.). Вечныя матывы жыцця і смерці, хвалявання і спакою, повязі часоў, зямлі і неба і інш. у творчасці паэта. Максім Багдановіч як пачынальнік беларускай філасофскай лірыкі. А. Моркаўка – вучань класіка беларускай літаратуры. А. Куляшоў, Максім Танк – майстры паэзіі думкі. Кантэкст: паэзія думкі Я. Баратынскага, Э.М. Рыльке. БЕЛАРУСКІ МАДЭРНІЗМ І ЯГО ПЛЫНІ: АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА (3 гадзіны) Уплыў сімвалізму на беларускую літаратуру. Творы Янкі Купалы (“Адвечная песня”, “Сон на кургане”) пра трагедыйны, безвыходны лёс сялянства, народа, блізкія па настрою і сімволіцы (сон, зачараванасць як пазбаўленне ад нялёгкіх абставін; курган – сімвал узвышэння, узнясення душы; магілы як канчатковага выніку жыцця; замкнёнага кола і г.д.) да твораў рускіх (Л. Андрэеў, А. Блок) і замежных сімвалістаў. Рысы неарамантызму і сімвалізму ў “Казках жыцця” Якуба Коласа, культ адзіноцтва ў паэзіі Алеся Гаруна. Змітрок Бядуля як прадстаўнік імпрэсіянізму і экспрэсіянізму (вершы, абразкі, эсэ). Паэзія маладнякоўцаў у рэчышчы авангардысцкіх (футурысты, эгафутурысты) пошукаў літаратуры 20-х гадоў ХХ стагоддзя. ЯЗЭП ПУШЧА: ЛЁС І ТВОРЧАСЦЬ (3 гадзіны) Язэп Пушча (Плашчынскі): гісторыя адкрыцця паэта. Трагічнасць лёсу (ахвяра сталінскіх рэпрэсій). Ранні перыяд творчасці: тэмы радасці, маладосці, вясны, абнаўлення жыцця, кахання, прыроды (зборнікі “Раніца рыкае”, “Vita”, “Дні вясны”). Узмацненне трагедыйных матываў (цыклы вершаў “Асеннія песні”, “Лісты да сабакі”, раздзел зборніка “Песні на руінах”, “Чорная дарога”). Трагедыйныя вобразы замчышча, руінаў, чорнай дарогі, бязлістага сада, гругання і інш. Уплыў Ясеніна на паэта. Паэма “Цень консула” як прагнастычны твор пра будучыя рэпрэсіі ў таталітарным грамадстве. Вобразы Атэры, журналіста Валасені, Лейтэнанта. Я. Пушча пасля вяртання з выгнання: перамена настрою, бадзёрыя творы – гімны сацыялістычнай рэчаіснасці. Рамантычныя вобразы-сімвалы раніцы, сонца, хваляў і іх майстэрнае ўвасабленне. Агляд літаратуры пра Язэпу Пушчу. ЮЛІ ТАЎБІН: ЖАНРАВА-СТЫЛЯВЫЯ ПОШУКІ. А. КУЛЯШОЎ І ЮЛІ ТАЎБІН (3 гадзіны) Старонкі жыцця Ю. Таўбіна: у “амсціслаўскай тройцы”, вучоба ў тэхнікуме, высылка ў Сібір. Традыцыі рэалістычнай паэзіі і іх выкарыстанне. Выбаўленне ад рытарызму і публіцыстычнасці, уласцівай вершам “Юная раць”. Захапленне прыродай (“Люблю я край, дзе вечары…”). Паяднанне лірыкі і публіцыстыкі (“І ў новых узбуджаных словах…”, “Трамвай”). Ускладнёнасць сімволікі, асацыятыўная вобразнасць у вершах пра паэта і паэзію (“Песня”, “Падсумак”). Цэласны аналіз названых твораў. Адзнакі балады, оды, элегіі ў творчасці паэта. Ю. Таўбін і А. Куляшоў: ідэйна-тэматычныя перазовы, сяброўства ў юнацкія гады. Вобразы Ю. Таўбіна і З. Астапенкі ў паэме А. Куляшова “Маналог”. СЯРГЕЙ ДАРОЖНЫ – ПЯСНЯР прыроды, кахання і іншых ВЕЧНЫХ ТЭМ. СТЫЛЬ ПАЭТА (3 гадзіны) Лёс паэта. Вечныя тэмы ў творчасці мастака слова: чалавек і прырода, святло і цемра, жыццё і смерць, зімы і вясны, хвалявання і спакою. Аналіз вершаў “Ноч”, “Зіма”, “Апусцеў, паламаўся парог…”. Выдаткі стылю, разлічанага на экзальтацыю пачуццяў, злоўжыванне адным (сінім, васільковым) колерам, у вершах “Дружкам маім”, “Сіні шум”, “Ах, навошта”, “Веянь”. Уплыў імажынізму, творчасці Ясеніна на паэта. Верш “Ноч” – на памяць. ВАЛЕРЫЙ МАРАКОЎ: НЕДАПЕТАЯ ПЕСНЯ (3 гадзіны) Вучоба на настаўніка. Арышт і расстрэл. Паэтычны дэбют – зб. “Пялёсткі” (1926) і “На залатым пакосе” (1927). Малады настрой, закаханасць у жыццё, у прыроду і адпаведная вобразная сістэма. Верш “Белае зімняе поле” і вызначальны радок у ім “Сам малады, як вясна”. Неарамантызм як вызначальны напрамак ранняй творчасці паэта (верш “На прыволлі”). Рысы натуралізму, апісальнасць вершаў на вытворчую тэматыку пачатку 30-х гадоў (“За тысячы новых Асінбудаў”, “Першы дзень на запалкавай фабрыцы”). Пераадоленне рытарызму ў вершах “Ёсць лепшы свет”. Філасофскія медытацыі “Пазнаў і я, што ёсць прырода…”, “Я ўспамінаю дні змагання…”. Эвалюцыя лірычнага героя ў творчасці паэта. УЛАДЗІМІР ХАДЫКА: ШМАТГРАННАСЦЬ ПОШУКАЎ (3 гадзіны) Паэт – сын свайго часу: камсамольскі актывіст і заложнік сталінскай сістэмы. С. Шушкевіч пра смерць паэта. Зборнік “Суніцы” (1926): вершы эксперыментальныя, імажынісцкія (“Мой сад”, “Ручаі ад паводкі струменяць…”) і прадметна-вобразныя, пластычныя (“Суніцы”, “Вясна”, “Ноч халодная. На небе…”). Цэласны аналіз, чытанне на памяць вершаў “Суніцы” ці “Вясна” (на выбар). Яскравасць вобразаў-дэталяў, музычнасць твораў аб прыродзе. Эпічныя адзнакі твораў пра зрушанае з месца жыццё, калектывізацыю, на гістарычную тэму (“Учора поп курэў ад гліны…”, “Уласніцкіх двароў эдэмы…”). Цэласны аналіз верша “Радзіме”. Янка Купала, Б. Пастарнак пра Ул. Хадыку. УЛАДЗІМІР ЖЫЛКА І ЛЁС БЕЛАРУСКАГА РАМАНТЫЗМУ (4 гадзіны) Вытокі беларускага рамантызму: творчасць Дуніна-Марцінкевіча (паэма “Гапон”, лірыка), Ф. Багушэвіча (вершы-медытацыі на вечныя тэмы), Ул. Сыракомлі (гавэнды “Хадыка” і інш.), Яна Баршчэўскага. Неарамантызм Янкі Купалы (паэмы, вершы са зборнікаў “Гусляр”, “Шляхам жыцця”, “Спадчына”), Якуба Коласа (“Казкі жыцця”), Максіма Багдановіча (“Страцім-Лебедзь”, цыкл “Каханне і смерць”), Алеся Гаруна (вершы, апавяданні). Адраджэнне рамантызму ў 20-я гады на хвалі агульнага грамадскага ўздыму, веры ў перамены ў жыцці. Спецыфіка заходнебеларускай літаратуры. Рамантычны “настрой” паэзіі Максіма Танка (лірыка, паэма “Журавінавы цвет”), Хведара Ілляшэвіча (зб. “Веснапесні”, “Захварбаваныя вершы”), В. Таўлая, П. Пестрака. Адысея Уладзіміра Жылкі. Адсутнасць ружовага аптымізму, высокая ацэнка ранейшых набыткаў (верш “На ростані”). Маляўнічасць пейзажнай лірыкі (верш “Туман”). Медытатыўная паэзія (“Узыйсці на вогнішча натхнення…”, “Бяссонне”, “Думы і настроі”). Цэласны аналіз твораў “На ростані” і “Палімпсест”. Рамантычныя матывы ахвярнасці, бунтоўнасці, адыход ад рэальнасці ў свет мараў і крозаў. Сэнсавая ўскладненасць стылю Ул. Жылкі. Аналіз кнігі У. Калесніка “Ветразі Адысея”. ВЫНІКОВЫЯ ЗАНЯТКІ “Свет і асоба ў даваеннай паэзіі” (3 гадзіны) Дыспут па даваеннай беларускай паэзіі. Пытанні і заданні:
Конкурс чытальнікаў (творы на выбар). Літаратурна-музычная віктарына. Прагназуемыя вынікі У працэсе навучання вучні павінны авалодаць наступнымі ведамі:
У працэсе авалодання ведамі выпрацоўваюцца наступныя ўменні вучняў:
РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА
|
![]() | На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў... | ![]() | На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў... |
![]() | На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў... | ![]() | На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў... |
![]() | На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў... | ![]() | На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў... |
![]() | Беларусь, у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26. 04. 2006 г. №40; Палажэннем аб кваліфікацыйным экзамене,... | ![]() | У мэтах рэалізацыі падпункта 1 пункта 5 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года №15 ”Аб асобных пытаннях агульнай... |
![]() | Я 2002 г. №238 «Об учреждении нагрудного знака Министерства образования «Выдатнік адукацыі» І палажэннем аб Міністэрстве адукацыі... | ![]() | Я 2002 г. №238 «Об учреждении нагрудного знака Министерства образования «Выдатнік адукацыі» І палажэннем аб Міністэрстве адукацыі... |