Прэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця!




НазваПрэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця!
Дата канвертавання22.11.2012
Памер25.86 Kb.
ТыпДокументы





Прэс – анонс

Нефармальная адукацыя - паляпшаючы якасць жыцця!

8 кастрычніка 2010 года ў 12.30 пачне працу ўжо традыцыйны Фестываль нефармальнай адукацыі, які праходзіць тры дні па адрасе ММАЦ, г. Мінск, пр-т Газеты “Праўда”, 11. Плануецца, што ў ім прымуць удзел звыш 250 прадстаўнікоў грамадскіх, камерцыйных і дзяржаўных адукацыйных і асветніцкіх арганізацый і устаноў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Германіі, Польшчы, Расіі, Таджыкістана і Украіны, якія падзеляцца досведам працы і абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні развіцця нефармальнай адукацыі.

Старшыня аргкамітэту Дзмітрый Карпіевіч звяртае ўвагу: “Галоўнае, каб для моладзі і дарослых існавалі рэальныя магчымасці задавальнення іх запатрабаванняў і запытаў у навучанні, што ўзнікаюць увесь час незалежна ад месца жыхарства, узросту, полу, прафесіі і г.д. Каб былі прызнаны шматстайнасць і роўнасць структур, якія займаюцца навучаннем і асветай, прапісаны механізмы падтрымкі іх дзейнасці. Таму, трэба адзначыць, што Фестываль, як і раней, застаецца, у цэлым, формай і пляцоўкай прасоўвання нефармальнай адукацыі для моладзі і дарослых”.

Сёлетні Фестываль мае пэўны змястоўны фокус. Мэтай вызначана дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця.

У першы дзень (8 кастрычніка, пятніца) адбудзецца пленарная дыскусія “Унёсак нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця” у якой возьмуць удзел эксперты з Беларусі, Германіі і Арменіі.

Актуальныя пытанні будуць абмяркоўвацца ў тэматычных секцыях:

1.Запыт і замова ад грамадства і дзяржавы на нефармальную адукацыю

2.Адукацыя на працягу жыцця: прававое забеспячэнне і фінансаванне

3.Міжнароднае супрацоўніцтва: выклікі і перспектывы

4.Інавацыі і тэхналогіі ў нефармальнай адукацыі

5.Змяненне клімату: новыя выклікі для адукацыі

Другі дзень (9 кастрычніка, субота) пройдзе ў фармаце Дня адчыненых дзвярэй. Стэнды арганізацый, прэзентацыі, майстар-класы, трэнінгі будуць прапанованы для шырокага кола ўдзельнікаў (моладзь, пажылыя людзі, сельскія жыхары, людзі з абмежаванымі магчымасцямі, сем'і, жанчыны, прафесійныя групы, недзяржаўныя арганізацыі і інш.). Можна будзе пабачыць, пакранаць, параўнаць “прадукт” адукатараў.

Удзел гасцей Фестываля ў мерапрыемствах гэтага дня бясплатны, папярэдняй рэгістрацыі не патрабуе, абмежаванні існуюць толькі ў дачыненні да магчымасці памяшканняў прыняць адпаведную колькасць людзей.

ІІІ Фестываль нефармальнай адукацыі пройдзе у межах Тыдню Нямеччыны ў Беларусі. Адной з асноўнай падзей стане выступ намесніка старшыні Асацыяцыі народных універсітэтаў зямлі Саксонія, сп. Маціаса Вебера “Адукацыя дарослых ва Усходняй Германіі на прыкладзе зямлі Саксонія: 20 год пасля ўз'яднання Германіі” (9 кастрычніка, 17.30).

У трэці дзень Фестывалю (10 кастрычніка, нядзеля) плануецца абмеркаванне і планаванне сумесных дзеянняў і праектаў дзеля развіцця нефармальнай адукацыі.

Форум завершыцца пленарным выніковым паседжаннем і узнагародджваннем пераможцаў конкурсаў фотаздымкаў, сайтаў, майстар-класаў, стэндаў і выданняў, лепшых у галіне нефармальнай адукацыі.

Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайтах www.dvv-international.by, www.adukatar.net і ў Дзённіку Фестываля http://fiestyval-nfa.livejournal.com/


Кантакты для сувязі: +375 17 269-90-34

+375 33 619-60-68 – Аліна Радачынская

parapedt@gmail.com

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! iconНефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця!
Дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця людзей была галоўнай мэтай ІІІ фестывалю нефармальнай...

Прэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! iconЯкасць жыцця беларусаў можна павысіць намаганнямі нефармальнай адукацыі
Круглы стол “Нефармальная адукацыя ў паляпшэнні якасці жыцця: праблемы І перспектывы” адбудзецца ў Мінску 22 верасня 2009 г у рамках...

Прэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! iconНефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця
Беларусі традыцыйна адбудзецца “Тыдзень нефармальнай адукацыі-2009”, ініцыятарамі якога сталі грамадскія аб’яднанні, што працуюць...

Прэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! iconАб некаторых асаблівасцях геаграфічнага вывучэння якасці жыцця насельніцтва рэспублікі беларусь
Тэрмін “якасць жыцця” з’явіўся ў звароце ў сярэдзіне ХХ ст., калі стала відавочным, што катэгорыя “узровень жыцця” не адлюстроўвае...

Прэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! iconMake hurtok. Make youself" Як нефармальная адукацыя звязаная з модным прынцыпам "live long styding" адказ на семінары "Грамадзянскага форума"
Як нефармальная адукацыя звязаная з модным прынцыпам “live long styding” адказ на семінары “Грамадзянскага форума”

Прэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! iconНефармальная адукацыя І рэгіянальнае развіццё Аоганізатары Тыдня
Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e. V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы...

Прэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! iconНефармальная адукацыя аб Беларусі І для Беларусі

Прэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! icon10 кастрычніка Тэма дня: нефармальная адукацыя: беларускі І еўрапейскі досвед
Урачыстае адкрыццё Фестываля. Пленарнае паседжанне. Прывітальнае слова ўдзельнікам Фестываля

Прэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! iconНефармальная адукацыя – гэта ваш фармат!
З 10 па 12 кастрычніка 2008 г. ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау адбыўся ІІ фестываль нефармальнай адукацыі,...

Прэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! iconТэма: «Будучыня чалавецтва»
Паняццi: цывiлiзацыi (лакальная, сусветная), футуралогiя, навуковае прадбачанне, якасць жыцця, глабальныя праблемы, прагноз, экатэхналагiчны...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка