Спампаваць 13.64 Kb.
|
NEVI0123NIGHT-JUREVICH Васіль Юрэвіч, адміністратар менскай поўнаэвангельскай царквы “Новае жыцьцё”. Нарадзіўся 6 верасьня 1968 году ў Менску ў сям’і служачых. У шасьцігадовым ўзросьце памёр бацька, і маці выхоўвала Васіля і яго малодшага брата адна. Вучыўся ў менскай сярэдняй школе №127. Скончыў менскі Тэхнікум лёгкай прамысловасьці. Як гаворыць сам Васіль Юрэвіч, маці была вымушаная шмат працаваць каб пракарміць дваіх дзяцей і ў падлеткавым узросьце яго выхаваньнем занялася вуліца. Зьвязаўся з нядобрай кампаніяй, што ў выніку прывяло яго на лаву падсудных. У 1992 годзе, за рабаўніцтва, Васіль Юрэвіч быў асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі, але з адтэрміноўкай прысуду. Пасьля гэтага здарэньня, Васіль стаў задумвацца пра сэнс свайго жыцьця. І ў гэты час адна са знаёмых запрасіла яго наведаць царкву. Спачатку думку пра тое, што Бог можа ва ўсім дапамагчы, Васіль Юрэвіч ўспрыняў даволі скептычна. Але ў царкве ён пабачыў зусім іншых людзей, вельмі адрозных ад тых, што сустракаў дагэтуль. Калі пачаў вывучаць Біблію, наведваць набажэнствы, ягонае жыцьцё паступова зьмянілася карэнным чынам. Неўзабаве стаў адміністратарам царквы “Новае жыцьцё”. Цяпер Васіль Юрэвіч вядзе спэцыяльны праект сацыяльнай адаптацыі дзяцей-сіротаў і вулічных дзяцей. Вельмі часта, з гэтай нагоды, наведвае дзіцячыя дамы і школы–інтэрнаты. На гэты праект траціць свой асноўны вольны час. Разам зь іншымі вернікамі Васіль Юрэвіч вельмі актыўна бараніў права сваёй супольнасьці мець уласны будынак царквы, што ў менскім раёне Сухарава. Сябры гавораць, што ён вельмі вясёлы чалавек, адкрыты, заўсёды дапамагае ў цяжкай сытуацыі, можа даць разумную параду. Вельмі добры вернік і сем’янін. Васіль Юрэвіч жанаты і мае чацьвёра сыноў, двое зь якіх – блізьняты. Галоўны жыцьцёвы прынцып – цытата з кнігі Адкрыцьця сьвятога Яна Багаслова: “Хто перамагае, атрымае ў спадчыну ўсё”. |
![]() | У мінулую пятніцу распачалі галадоўку вернікі выселенай раней з будынку, царквы “Новае жыцьцё”. Да ІХ далучыліся актывісты незарэгістраванага... | ![]() | Віктара Корзуна “Васіль Быкаў. Вяртаньне”. Гэты дакумэнтальны фільм быў зьняты ў 2003—2004 гадах І ўжо быў ацэнены за мяжой. Але... |
![]() | Пасьля сьпяшаўся пераехаць І яшчэ ў старым годзе адсьвяткаваць улазіны. Але, выглядае, што не пасьпее. Узгадкі пра тое, што як год... | ![]() | Зарэгiстраваныя I незарэгiстраваныя арганiзацыi I iнiцыятывы Менску I менскай вобласьцi |
![]() | Ліквідатар-чарнобылец Васіль Сіліверст з Калінкавічаў прыехаў 27 жніўня ў Гомель у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар радыяцыйнай... | ![]() | Тут калгасьнікі не атрымалі яшчэ заробкі за студзень І люты. За чэрвень разьлічыліся зернем. Запазычынасьць за жнівень плянуюцуь... |
![]() | Вялікага Княства Літоўскага І рэчы Паспалітай распрацавана недастаткова. Спеціяльных прац прысвечаных дадзенай тэме няма. Некаторыя... | ![]() | Кейт Шапэн (Kate Chopin) (1850 – 1904) Амерыканская пісьменніца. Некаторыя навукоўцы лічаць яе прадвесніцай фемінісцкай літаратуры... |
![]() | Кейт Шапэн (Kate Chopin) (1850 – 1904) Амерыканская пісьменніца. Некаторыя навукоўцы лічаць яе прадвесніцай фемінісцкай літаратуры... | ![]() | Кейт Шапэн (Kate Chopin) (1850 – 1904) Амерыканская пісьменніца. Некаторыя навукоўцы лічаць яе прадвесніцай фемінісцкай літаратуры... |