Асаблівасці рамантызму ў беларускай літаратуры




НазваАсаблівасці рамантызму ў беларускай літаратуры
Дата канвертавання21.12.2012
Памер27.75 Kb.
ТыпЗадача
Асаблівасці рамантызму ў беларускай літаратуры

На новым этапе станаўлення і развіцця беларускай літаратуры ў параўнанні з пачатковым адчувальнай становіцца патрэба ў адлюстраванні пазітыўных бакоў народнага жыцця, у паказе духоўнага, маральнага, культурнага аблічча народа. Гэтага нельга дабіцца, не звяртаючы большай увагі на ўнутраны свет асобнага чалавека. Такая патрэба была выклікана задачамі барацьбы народа за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, за сваё чалавечае самасцвярджэнне ў змаганні з самымі жорсткімі формамі феадальна-прыгонніцкага ўціску.

Задача такая вырашалася няпроста. Яна ўскладнялася сацыяльнымі ўмовамі, неразвітасцю, прыгнечанасцю нацыянальнага жыцця, адсутнасцю нават слабых магчымасцей для кансалідацыі творчых сіл, праследаваннямі беларускага мастацкага слова, асабліва таго, якое несла праўду народу аб яго цяжкай долі.

Новай эстэтычнай асновай для развіцця беларускай літаратуры ў гэты час паслужылі традыцыі тых літаратурных напрамкаў, якія (пасля класіцызму) развіваліся раней або адначасова ў суседніх літаратурах. Маюцца на ўвазе традыцыі сентыменталізму і рамантызму. У беларускай літаратуры гэтыя напрамкі не знайшлі такога выяўлення, як у іншых, больш развітых літаратурах.

3 рамантычнай эстэтыкай было звязана паглыбленне ідэі народнасці літаратуры (менавіта рамантыкі першымі выступілі як прапагандысты гэтай ідэі), збліжэнне літаратуры з вуснай народнай творчасцю, большая ўвага пісьменнікаў да выяўлення народнай душы, гістарычных і культурных традыцый народа, а разам з тым і выяўленне незадаволенасці існуючым ладам, супрацьпастаўленне гэтаму жыццю сваіх грамадскіх ідэалаў. Акрамя таго, рамантычны рух суправаджаўся пашырэннем мастацка-выяўленчых магчымасцей літаратуры, стварэннем новых жанраў, распрацоўкай новых стылявых прыёмаў і сродкаў і г. д.

У беларускай літаратуры па прычыне яе неразвітасці, замаруджанасці працэсу станаўлення на дадзеным этапе дзве адзначаныя тэндэнцыі, сентыментальная і рамантычная, даволі розныя па сваёй сутнасці, выступалі часта разам, выяўляліся адначасова ў творчасці адных і тых жа пісьменнікаў, у своеасаблівым сінкрэтычным спалучэнні (дарэчы, нярэдка разам з элементамі асветніцтва і класіцызму). Яны ў тых умовах, пры тым стане літаратурнага развіцця не маглі размежавацца, адасобіцца ў самастойныя з'явы.

Для беларускай літаратуры гэтага часу ўвогуле была характэрная такая невыразнасць, стушаванасць межаў паміж рознымі з'явамі не толькі эстэтычнага, але і жанравага, мастацкага, нават ідэйнага характару. Не было яшчэ і аўтараў, якія б выступалі толькі як беларускія пісьменнікі або пераважна як беларускія пісьменнікі. Акрамя таго, яе аўтары, пішучы на іншых мовах і толькі зрэдку звяртаючыся да беларускай, звычайна пачыналі з этнаграфічных захапленняў, выступалі пераважна не як пісьменнікі, а як збіральнікі беларускага фальклору. 3 тых захапленняў, уласна, і нараджалася цікавасць да беларускай літаратуры, жаданне пісаць мастацкія творы пра жыццё і побыт беларускага сялянства на беларускай мове ў духу народнай паэзіі. Многія творы беларускай літаратуры гэтага часу ўзнікалі як апрацоўкі народных песень, казак, паданняў. Беларускія творы гэтага перыяду былі так насычаны фальклорным, этнаграфічным матэрыялам, што іх часам цяжка адрозніць ад звычайных фальклорных ці этнаграфічных запісаў, сціралася мяжа паміж пісьмова-літаратурнай і народнай творчасцю. I ўсё ж гэта былі творы іменна пісьмовай літаратуры, што складвалася ў рэчышчы рамантычнага руху.

У залежнасці ад светапогляду, таленту, творчага вопыту аўтараў творы гэтыя адрозніваліся болыпай або меншай ступенню самастойнасці, мэтанакіраванасці ідэйных і мастацкіх пошукаў, прагрэсіўнасці. У адным выпадку выразна выяўляліся аўтарскія адносіны да жыцця, незадаволенасць народа прыгонніцкай рэчаіснасцю, схільнасць да рэалістычна праўдзівага паказу становішча народа, у другім - няпэўнасць грамадскай пазіцыі аўтараў, нярэдка і кансерватыўнасць іх поглядаў, што вяло да ідэалізацыі патрыярхальнага мінулага, пропаведзі ідэй класавага салідарызму. Часам было і так, што гэтыя процілеглыя тэндэнцыі супярэчліва выступалі ў творчасці адных і тых жа пісьменнікаў.

Яркімі прадстаўнікамі рамантызму на Беларусі можна назваць А. Рыпінскага, Я. Баршчэўскага, Я Чачота, В. Дуніна-Марцінкевіча і інш.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Асаблівасці рамантызму ў беларускай літаратуры iconІнфармацыйна-метадычны матэрыял па выніках правядзення педагагічнай нарады "Асаблівасці выкладання беларускай мовы І літаратуры ў сучасных умовах"
Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” “Асаблівасці выкладання беларускай мовы І літаратуры ў сучасных умовах”

Асаблівасці рамантызму ў беларускай літаратуры iconВяртанне да рамантызму
Беларускія прадстаўнікі сучаснай прафесійнай мастацкай школы адчуваюць патрэбу адрадзіць парыжскія традыцыі на беларускай глебе І...

Асаблівасці рамантызму ў беларускай літаратуры iconКонкурс сачыненняў, прысвечаны класікам беларускай літаратуры Я. Купалу І Я. Коласу
У 2012 годзе адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння класікаў сусветнай І беларускай літаратуры, адных з заснавальнікаў новай беларускай...

Асаблівасці рамантызму ў беларускай літаратуры iconЭкзаменацыйны білет №0 для ўступнага іспыту па беларускай літаратуры
Станаўленне новай беларускай літаратуры І яго асноўныя фактары (цікавасць да фальклору, народнага побыту, гістарычнага мінулага)....

Асаблівасці рамантызму ў беларускай літаратуры iconSylabus przedmiot: Historia literatury białoruskiej
Гістарычна-культурныя, эстэтычныя асаблівасці беларускай літаратуры пераходнага перыяду. Асноўныя заканамернасці станаўлення І развіцця...

Асаблівасці рамантызму ў беларускай літаратуры iconМ. Багдановіч "Зімой" (V кл.) (с. 19-20), А. Дудараў "Вечар" (VIIІ кл.) (с. 46-47)
Гісторыя методыкі выкладання беларускай літаратуры. Аналіз школьных праграм па беларускай літаратуры

Асаблівасці рамантызму ў беларускай літаратуры iconВ. В. Кушнярэвіч Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў часткова заснавана на выкарыстанні раней атрыманых на ўроках беларускай І рускай мовы ведаў...

Асаблівасці рамантызму ў беларускай літаратуры icon1809 1849 амерыканскі паэт, навэліст, журналіст, філосаф, літаратурны крытык, адзін з самых значных прадстаўнікоў амерыканскага рамантызму І амерыканскай
Эдгар Алан По/ Edgar Allan Poe (1809 – 1849) – амерыканскі паэт, навэліст, журналіст, філосаф, літаратурны крытык, адзін з самых...

Асаблівасці рамантызму ў беларускай літаратуры iconПлан-канспект урока беларускай літаратуры
Абсталяванне: падручнік беларускай літаратуры, лісты паперы, дошка з магнітамі, медыяпраектар, дамашнія загатоўкі вучняў

Асаблівасці рамантызму ў беларускай літаратуры iconКаляндарна-тэматычнае планаванне ўрокаў беларускай літаратуры 9 клас
Навучанне правілам бяспечных паводзін на ўроках беларускай літаратуры. Літаратура як частка сусветнай культуры

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка