Спампаваць 29.9 Kb.
|
Сценарий Музыкально-литературной программы « Мой родны кут» Вед. Добры вечар, дарагія сябры! Вед. Мы вельмі рады бачыць вас у гэтым прыгожым пакоі, рады, што вы завіталі да нас. Вед. І менавіта таму, сёння хацелася пагаварыць аб роднай мове, аб тым, дзе мы нарадзіліся, увогуле - аб роднай краіне. Вед. Радзiма наша – гэта белы бусел над дахам, “ і лен як неба сіні, ды ўсе ў рамонках берагі, мой беларускі, мой адзіны, край ад калыскі дарагі. “ Вед. Адным словам - гэта наша сiнявокая Беларусь! Вед. Але у кожнага з нас ёсць свая маленькая радзіма, свой родны кут, які мілы з самага дзяцінства, дзе нарадзіўся, дзе прайшло тваё дзяцінства, дзе пазнаў першае каханне, дзе адчуў сябе чалавекам, гаспадаром, грамадзянiнам. Вед. І вось сёння мы вырашылі паслухаць тых, хто вельмі любіць свае мясціны і не можа маўчаць аб гэтым, і па гэтаму яны вельмі хочуць пазнаёміць і вас са сваім родным кутам. Вед. Але да гэтага мы прапануем вашай увазе песню. Сустракайце, усімі вамі любімы Раман Трэпачоў Вед. Наш першы расказ аб горадзе Быхаве. І павядзе яго Кацярына Папкова, якая нарадзілася і вырасла ў Быхаве. Идуць слайды аб Быхаве Вед. Дзякуем табе Кацярына. Вед. Дарагія сябры. Як вам спадабаўся расказ, можа ёсць пытанні да Кацярыны? Калі не, то працягваем. Вед. А я прапаную, перш чым працягнуць наш вечар паслухаць прыгожую песню з рэпертуара Ларысы Долінай. І выканае яе для вас Кацярына Лысагорава. Сустракайце. ( выканане песні ) Вед. Што сталася з чалавекам, калі б ён згубіў адчуванне сваёй роднай зямлі? Усё вялікае і светлае ідзе адтуль, з таго маленькага кавалачка зямлі, на якім ён плакаў і смяяўся, вучыўся разумець дабро і зло. Вед. Зямля Беларусі. Бары і дубровы, Жытнёвае поле, шаўковы мурог. Што клёкат буслоў – ручаёў перамовы, І ў шумных прысадах – і стужкі дарог. Вед. І зараз мы перанясемся ў горад Крычаў. Аб ім раскажа Новік Ілля. Дарэчы, відэаматэрыялы падрыхтаваў для вас Іван Семченков. ( ідуць слайды і расказ аб Крычаве) Вед. А зараз у нашай праграме салодкая ізюмінка. Што гэта такое? Вед. А гэта вельмі цікавы конкурс. Мы запрашаем да нас трох дзяўчын і трох майстроў, якія нас зараз зацікавяць. Вед. Пад вашы апладысменты, нашым дзяўчатам зараз заплятуць прыгожыя косы. Пераможцай будзе тая, якая збярэ самыя гучныя апладысменты. Мы пачынаем. ( Ідзе конкурс, вынікі конкурсу, узнагароды) Вед. А зараз мы зноў вяртаемся да гаворкі аб гарадах Магілёўскай вобласці. Вед. Прапануем вашей ўвазе наступны расказ аб горадзе Шклове і павядзе яго Аляксандр Беляковіч, які вельмі любіць свой родны горад і хацеў сваімі пачуццямі падзяліцца з вамі. ( ідуць слайды і расказ аб Шклове) Вед. Дарагія сябры! Мы пазнаёмілі вас толькі з некалькімі гарадамі Магілёўшчыны. Вы згодны, што прыгожая і непаўторная наша Беларусь, Магілёўшчына. Вед. Гэта цэлая планета, што падаравала нам жыццё ва ўсёй яе разнастайнасці: таямнічыя лясы, празрыстыя крыніцы, бясконцыя палі,паўнаводныя рэкі. Вед. Сама зямля - гэта неба, паветра, сонца, расліны.Усё што вакол нас - дом, вуліца, памятныя мясціны, дарагія нашаму сэрцу. Вед. Сваю «малую Радзіму» не выбіраюць, яе прымаюць такой якая яна ёсць. Пачуццё роднай зямлі, яе воблік, яе свет дапамагае нам жыць, дзе б мы не былі, у якіх краінах не апынуліся … Вед. Мы вельмі ўдзячны вам, што вы знайшлі час і прыйшлі да нас, каб прыняць ўдзел у нашым вечары. Спадзяемся, наперадзе нас чакаюць толькі ясныя дні. без объявления поет Роман Трепачев Ясные дни Вед. Да пабачэння! Да новых сустрэч! |
![]() | Данная работа представляет собой сценарий внеклассного мероприятия на английском и русском языке, посвященный жизни и творчеству... | ![]() | Музыкально-дидактические игры на развитие музыкально-слуховых представлений |
![]() | В рамках обновления программно-методического обеспечения, содержания, форм и методов музыкально-художественного образования преподавателями... | ![]() | Каждый участник команды произносит по очереди афоризмы или цитаты из литературного произведения, при этом изображая героя или представляя... |
![]() | Значение музыкально-ритмических движений в программе «Ритмическая мозаика» Бурениной А. И | ![]() | На сайте литературной премии «нос» (Новая словесность) опубликован лонг-лист 2011 года. В него включены 25 произведений, в том числе... |
![]() | «Столкновения», им был написан сценарий для фильма «Малышка на миллион», удостоенного невероятного количества наград. За этот сценарий... | ![]() | Текст воспроизводится по изданию: Пахсарьян Н. Т. XVII век как "эпоха противоречия": парадоксы литературной целостности //Зарубежная... |
![]() | Сцена оформлена разноцветными гирляндами, шарами. Нарисованы декорации пальм, заходящего солнца | ![]() | Духовность, патриотизм нельзя воспитать прямолинейными методами, особенно в современное время, когда происходят попытки переосмысления... |