«беларускі дяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў»




Назва«беларускі дяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў»
старонка1/7
Дата канвертавання22.11.2012
Памер0.84 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКІ ДЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ»


МОЎНЫЯ СРОДКІ СУБ’ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ Ў ПРОЗЕ ЯКУБА КОЛАСА


ДЫПЛОМНАЯ РАБОТА


Выканала

Сянчэўская Ганна


МІНСК 2011

Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа


Ключавыя словы:

Літаратура, проза, моўныя сродкі, суб’ектыўная ацэнка, аўтарскі стыль, Якуб Колас.


Тэма дыпломнай работы:

Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.


Актуальнасць даследвання:

Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры і аднаго з яе пачынальнікаў з’яўляецца важным элементам для разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Разам з тым, пры вялікай колькасці даследванняў, прысвечаных розным аспектам творчасці Якуба Коласа вельмі няшмат з іх ставіць перад сабой за мэту вывучэнне аўтарскага стылю пісьменніка, ягоных творчых сродкаў выражэння ўласнай ідэі, перадусім, у прозе. Даследванне творчай спадчыны беларускага песняра без асэнсавання тых моўных інструментаў, з чыёй дапамогай аўтар напаўняў апавядальны каркас твору эмацыйным зместам ня можа дазволіць казаць пра праблему мастацкай мовы Якуба Коласа як пра вырашаную.


Аб’ект даследвання:

Празаічныя творы Якуба Коласа.


Прадмет даследвання:

Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі аўтара.


Мэта даследвання:

Вызначыць аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі.


Задачы даследвання:

1) прааналізаваць наяўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры;

2) выявіць і структураваць сродкі суб’ектыўнай ацэнкі Якуба Коласа на прыкладзе ягоных твораў: трылогіі “На ростанях”, аповесцяў “Дрыгва” і “На прасторах жыцця”.

3) прааналізаваць выяўленыя ў творах Якуба Коласа сродкі суб’ектыўнай аўтарскай ацэнкі ў сукупнасці з ужывальнымі ў іншых аўтараў;

4) сістэматызаваць атрыманыя дадзеныя і на іх падставе даць апісанне аўтарскага стылю выражэння суб’ектыўнай ацэнкі Якуба Коласа.


Метадалогія даследвання:

Выяўленне, апісанне, структураванне, параўнаўчы, тыпалагічны, структурны, функцыянальны, комплексны аналіз, абагульненне вынікаў.


Працоўная гіпотэза даследвання:

Спецыфіка моўных сродкаў суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа можа быць выдзеленая, апісаная і прааналізаваная на падставе дыферэнцыяванага, комплекснага і/ці іншых відаў аналізу.


Стратэгія і план даследвання:

1) Ува ўводзінах плануецца разгледзець паняцці суб’ектыўнай ацэнкі і моўнага сродку, а таксама існуючыя моўныя сродкі выражэння такой ацэнкі ў якасці аўтарскіх інструментаў пабудовы логікі твору на падставе параўнаўчага і тыпалагічнага аналізаў.

2) У асноўнай частцы плануецца на падставе розных відаў аналізу і на прыкладзе вышэйпазначаных твораў Якуба Коласа выявіць, прааналізаваць і сістэматызаваць моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў яго творчасці з падзелам на лексічныя (метафара,стылістычна-афарбаваныя слові і т.п) і сінтаксічныя (інверсія, сегментацыя, парцэляцыя і т.п) сродкі.

3) У заключнай частцы плануецца на падставе разгледжанага і прааналізаванага вышэй матэрыялу і з дапамогай комплекснага аналізу даць комплекснае вызначэнне-аналіз аўтарскага стылю прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі.

Да работы дадаецца Спіс выкарыстаных крыніц.


УСТУП


Сучасная навука мае ярка выражаны антрапацэнтрычны характар: чалавек нязменна ўяўляе сябе “мераю ўсіх рэчай”, знаходзіцца ў цэнтры працэсу спазнання. Заканамерна, што лінгвістыка, убудоўваючыся ў агульную навуковую парадыгму, засяроджвае сваю звагу на гаваркой і мыслівай асобе. Асаблівая ўвага надзяляецца выключна чалавечаму віду дзейнасці – ацэньванню, аднаму з найважнейшых складнікаў працэсу спазнання. […] Асаблівая ўвага надаецца выключна чалавечаму роду дзейнасці – ацэньванню, аднаго з найважнейшых складнікаў працэсу спазнання. […] Вынікіацэньвання адлюстроўваюцца ў выказваннях і ўяўляюць каштоўнасны фрагмент карціны свету. У сувязі з гэтым разгляд пытанняў пра прыроду і віды ацэнкі, пра прынцыпы яе праяўлення і функцыянавання, нягледзячы на больш чым паўстогадовую гісторыю дэтальнага вывучэння, застаецца зноў актуальным і перспектыўным. Праблема ацэнкі пры шырокім падыходзе перасякаецца з праблемамі ўзаемадзеяння мовы і маўлення, суб’ектыўнага і аб’ектыўнага ў мове, з пытаннямі тыпалогіі і структуры лексічнага значэння, з разуменнем экспрэсіўнасці, эмацыйнасці, вобразнасці, стылістычнай афарбоўкі.

За гады вывучэння вобласці выражэння ацэнкавых значэнняў у навуцы з’яўлялася шмат падыходаў да даследвання: лагічны аспект ацэнка даследвалі І.А. Івін (праца “Основания логики оценок” і інш.) [1], М.А. Аруцюнава (праца “Типы языковых знаний. Оценка. Событие. Факт” і інш.) [2], М. Брожык,; семантычны – Е.М. Вольф (праца “Функциональная семантика оценки” і інш.) [3], М. М. Лук’янава, А.М. Шрамм; псіхалінгвістычны – Е.І. Калодкін, Ю.М. Мягкова; сацыялінгвістычны – А.Л. Галаванеўскі, О.П. Жданава, Е.Ю. Краснікава; прагматычны – Ю.Д. Апрэсян, Э.А. Сталярова, М.А. Ягубава, О.В. Гуськова, В.М. Цоллер; функцыянальна-семантычны – Т.В. Маркелава (праца “Семантика и прагматика средств выражения в русском языке” і інш.) [4], Кімік, В.В. (праца “Категория субъективности и ее выражение в русском языке” і інш.) [5], З.К. Цеміргазіна; функцыянальна-стылістычны – даследвалі Ш. Балі, В.В. Вінаградаў (праца “Русский язык: Грамматическое учение о слове” і інш.) [6], В.М. Целія, Д.М. Шмялёў, Г.А. Вінакур (праца “Закономерности стилистического использования языковых единиц” і інш.) [7], І.В. Арнольд, І.А. Сцернін, В.І. Шахоўскі, Т.Г. Вінакур; кагніталагічны – А. Артоні, А. Коллінз; тэкставы – М.А. Лук’янава (праца “Экспрессивная лексика разговорного употребления. Проблема семантики” і інш.) [8], М.М. Дзеева; нацыянальна-культурны – А. Вежбіцкая, Ю,Д. Апрэсян, І.М. Гарэлава, Т.В. Пісанава. Ужо гэты, далёка ня поўны пералік лінгвістаў, што вывучалі праблемы ацэнкі і ацэнкавасці, сведчыць пра складанасць і шматграннасць з’явы, што мы даследуем.

Апошнімі гадамі ацэнка разглядаецца ня толькі ў традыцыйных аспектах, але і ў святле кагнітыўных ды прагматычных даследванняў, даследванняў у вобласці палявых структураў і г.д., якія ўсе атрымалі шырокую распаўсюджанасць у свеце. Робяцца спробы сістэмнага вывучэння ацэнкавых адзінак, што функцыянуюць у межах дыскурсаў рознага тыпу (працы Т.В. Міхайлавай, Ю.А. Броннікавай, Л.В. Среценскай, О.В. Новікавай, О.І. Рыбальчанка ды некаторых іншых).

Цікавасць да ацэнкавых сродкаў звязаная таксама і з тым, што тыя з’яўляюцца добрым матэрыялам для абгрунтавання тэорыі прагматычнага значэння моўных адзінак (гл. у працах Ю.Д. Апрэсяна, М.Д. Аруцюнавай і Т.В. Падучавай, Ю.С. Сцяпанава і інш.) Пры гэтым ацэнкавае значэнне з’яўляецца адным з найбольш цяжка ызначальных прагматычных значэнняў, бо характарызуецца змяшчэннем ды накладаннем лексіка-семантычных варыянтаў, складанасцю аксіалагічных сувязяў, актуалізацыяй канататыўных кампанентаў. Адпаведна, вывучэнне ацэнкавых сэнсаў спрыяе фармаванню своеасаблівай “прагматычнай кампетэнцыі” носьбіта мовы. [9]

Моўнае выражэнне свету эмоцый у мастацкім тэксце з'яўляецца дагэтуль галіной мала вывучанай. Нягледзячы на вялікую колькасць работ аб мастацкіх тэкстах, мова многіх літаратурных твораў даследавана недастаткова. Некаторыя аспекты мовы і стылю многіх аўтараў наогул ніколі не даследаваліся. Папаўненне пазначанага прабелу - неабходны этап у вывучэнні не толькі творчасці мноства класікаў, але і ўласна лінгвістычных дысцыплін.

Як вядома, выкарыстанне індывідуальна-аўтарскіх моўных адзінак, словаформаў і вар'іраванне лексічных кампанентаў у складзе агульнамоўных фразаспалучэнняў дае магчымасць мастаку слова перадаць эмоцыі лірычнага героя і персанажаў вершаў больш вобразна, выразна. У гэтым выпадку эстэтычнаму ўздзеянню спрыяе эфект навізны, нечаканасці. [10]

Ацэнкавая семантыка, чыёй часткай з’яўляецца суб’ектыўнай ацэнка, ўяўляе сабой адзін з актуальных аспектаў сучасных лінгвістычных даследванняў, аб чым сведчыць шматлікая літаратура, што з’явілася апошнімі дзесяцігоддзямі, дзе ацэнка сталася самастойным аб’ектам вывучэння ў аспекце семантыкі, прагматыкі, тэорыі камунікацыі, кагнітыўных даследванняў мовы (Ю. Д. Апрэсян, Н. Д. Аруцюнава, Т. В. Булыгіна, А. Вежбіцкая, Е. М. Вольф, В. Г. Гак, Т. М. Нікалаева, А. Д. Шмелеў і інш.). [11]

Катэгорыя суб’ектыўнай ацэнкі – гэта семантыка-граматычная катэгорыя, якая выражае ад імя апавядальніка суб’ектыўную ацэнку прадмету, прыкметы прадмету ці прыкметы дзеі ды ўносіць у прадметнае значэнне слова дадатковыя эмацыйна-экспрэсіўныя адценні значэння ласкальнасці, спачування, памяншальнасці, павелічальнасці, грэблівасці, прыніжэння, гіроніі і г.д. [12]

У структуры ацэнкі карэляцыі суб’ект/аб’ект знаходзяцца ў складаным узаемадзеянні. […] Суадносіны суб’ектыўнага і аб’ектыўнага з’яўляецца асноўнай праблемай, вакол якой разгортваюцца спрэчкі пра філасофскую сутнасць каштоўнасцяў і пра прыроду ацэнкавых суджэнняў. Гісторыя вывучэння ацэнкі характарызуецца пастаяннай барацьбой двух накірункаў, адно з якіх абапіраецца на ўяўленне, што асноўным у ацэнцы з’яўляецца суб’ект у ягоных адносінах да аб’екту, а іншае лічыць асноўным для ацэнкі якасці аб’екту […]. Гэтыя накірункі ў асноўным развіваліся ў сферы этычных тэорыяў, аднак многія з іх палажэнняў уяўляюцца сутнаснымі для вывучэння ацэнкі з лінгвістычных пазіцыяў.

Першы накірунак знайшоў сваё найбольш яркае выражэнне ў канцэпцыях эматывізму, дзе ацэнкавыя значэнні разглядаюцца адно як выражэнне эмоцыяў суб’екту, як адносіны субэекту да аб’екту […] Зыходзячы з суб’ектыўнасці ацэнкі, прыхільнікі эматывізму лічаць, што ацэнку нельга разглядаць ані як праўдзівую, ані як непраўдзівую, бо тая ня можа быць верыфікаванаю. […] Супрацьлеглы накірунак абапіраецца на ідэю, што ацэнкавыя значэнні трэба разглядаць, як прыналежныя да аб’ектаў, і такім чынам тыя ўяўляюць сабой не адносіны, але ўласцівасці (натуралізм). Як лічылі прадстаўнікі скрайняй з плыняў, што належаць да гэтага накірунку (інтуіцыянізм), ацэнкавыя якасці, у тым ліку маральныя, з’яўляюцца аб’ектыўнай рэчаіснасцю […] Узаемадзеянне суб’екта ацэнкі з яе аб’ектам ляжыць у аснове класіфікацыі прыватнаацэнкавых значэнняў, прапанаванай М.Д. Аруцюнавай. Як падкрэслівае М.Д. Аруцюнава, “оценка создает совершенно особую, отличную от природной, таксономию объектов и событий” [Аруцюнава 1984]. Сярод прыватнаацэнкавых значэнняў выдзяляюцца тры групы, якія уключаюць сем разрадаў.

Першая група – гэта сенсарныя ацэнкі, яны падзяляюцца на: 1) сенсарна-смакавыя, ці геданістычныя, ацэнкі – тое, што падабаецца […] і 2) псіхалагічныя, сярод якіх адрозніваюцца: а) інтэлектуальныя ацэнкі […] і б) эмацыйныя […].

Другая група – гэта сублімаваныя, ці абсалютныя ацэнкі: 1) эстэтычныя ацэнкі, грунтаваныя на сінтэзе сенсарных і псіхалагічных […]; 2) этычныя ацэнкі, якія мяркуюць нормы […].

І, нарэсце, апошнія тры разрады, што складаюць трэцюю групу, - гэта рацыяналістычныя ацэнкі, звязаныя з практычнай дзейнасцю чалавека. Яны уключаюць: 1) утылітарныя […]; 2) нарматыўныя […]; 3) тэалагічныя […].

Як можна бачыць, аналіз ацэнкі ўва ўласна лінгвістычным плане таксама абапіраецца на разуменне суб’ектыўнага і аб’ектыўнага аспекту значэнняў ацэначных словаў і выказванняў у іх суадносінах. [13]

Сродкам выражэння суб’ектыўнай ацэнкі служаць розныя адзінкі мовы, якія можна назваць моўнымі мастацкімі вобразамі ў адрозненне ад літаратурных вобразаў, што маюць таксама моўнае выражэнне, але надмоўны змест.

Беручы агульнанарматыўную мову за аснову і кропку адліку атрымліваем тыпалогію сродкаў выражэння суб’ектыўнай ацэнкі. [14, 6]

Першы тып моўных сродкаў звязаны з парушэннем звычайных сфераў ужывання моўных адзінак, як тое: увядзенне ў літаратурнае апавяданне нелітаратурнай мовы; альбо паслядоўнай аўтарскай стылізацыі; альбо элементаў іншамоўя ці моўных памылак пад уздзеяннем іншамоўя. Парушэнне сфераў ужывання моўных адзінак, звязанае з увядзеннем у мастацкі твор “забароненага” у дадзенай літаратурнай мове, апынаецца і парушэннем нормаў гэтай мовы. Магчыма і парушэнне толькі межаў функцыянальна-моўных стыляў, што ў прынцыпе ўкладваецца ў літаратурную норму.

Другі тып моўных вобразаў таксама звязаны з парушэннем нормаў мовы, ды ўжо не з адборам нормы, але, паводле Р.А. Будагова, з яе стварэннем, калі пісьменнікаў “цікавіць ня столькі тое, што маецца ў мове, колькі створанае праз іх” [...] Г.А. Вінакур лічыў гэта моўным наватарствам, вынаходніцтвам “такіх моўных сродкаў, якія не дадзеныя непасрэдна наяўнай традыцыяй ды ўводзяцца як нешта зусім новае ў агульны запас магчымасцяў моўнага выражэння”. [14, 7]

Трэці тып моўных вобразаў не звязаны ані з адборам нормы, ані з яе стварэннем. Для іх таксама характэрная пэўная незвычайнасць, што парушае аўтаматызм мовы. Але калі ў першым тыпе выразныя ўжо самыя па сабе незвычайныя факты мовы, у другім – нязвыкласць у стварэнні новых фактаў, у трэцім – выкарыстанне фактаў звычайных, і складаецца яно толькі ў наўмысна падкрэсленым ці больш ці менш востра абыграным іх ужыванні. У першым і другім тыпах выразныя самыя факты мовы, у трэцім – экспрэсія ў прыёмах іхнага выкарыстання. [14, 10]

Суб’ектыўная ацэнка ў аўтарскім тэксце, як канцэпцыя, накірунак і катэгорыя аўтарскага мыслення, што ўкладаецца ў межах вышэйпрыведзенай тыпалогіі не была б магчымая і не адбылася, а таксама не была б даступнай для даследчага аналізу без сродкаў выражэння, якія з’яўляюцца адначасова маркерамі для аналітычнага даследвання; разгляду і аналізу гэтых сродкаў у творчасці Якуба Коласа на прыкладзе вызначаных празаічных твораў прысвечаная дадзеная праца.

Сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ці, як іх яшчэ называюць, моўныя выразныя сродкі можна ўмоўна падзяліць на фанетычныя, лексіка-граматычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя, граматычныя, сінтаксічныя.

Да фанетычных сродкаў, да прыкладу, належыць гэтак званы эмфатычны націск, які складае парушэнне нормы праз незвычауную даўжыню гучання галосных у словах, а апроч таго інтанаванне, якое дазваляе перадаваць тонкія сэнсавыя адценні, не закладзеныя ў лексіка-граматычных сродках. Сярод лексіка-граматычных сродкаў неабходна адзначыць незвычайныя для агульнамоўнага ўжывання метафарычныя ўжыванні словаў. На фразеалагічным узроўні стварэнне нормы адбываецца праз ужыванне ў метафарычнай форме фразеалагічных адзінак, на словаўтваральным – праз стварэнне гэтак званых аўтарскіх неалагізмаў, на граматычным – праз пашырэнне кола граматычных формаў ужывання словаў і інш. Нарэсце на ўзроўні сінтаксісу аўтарскія моўныя сродкі праяўляюцца праз звядзенне ў адзіны шэраг сінтаксічна аднародных членаў сказу семантычна рознапланавых словаў і г.д. Трэба сказаць, што моўныя сродкі не абмяжоўваюцца пералічанымі, варта згадаць хаця б прэцэдэнты сінтаксічна-пунктуацыйнай своеасаблівасці, што выражаецца праз устаўныя канструкцыі адзінак, што звычайна выступаюць у іншай сінтаксічнай ролі і г.д.

Проза Якуба Коласа ў разрэзе спецыфікі ягоных твораў выглядае як вострасацыяльная – прасякнутая экспрэсіяй ад сутыкнення людзей з розным сацыяльным статусам, нацыянальнай самаідэнтыфікацыяй, багажом асабістага жыццёвага досведу і г.д. і да т.п., пры гэтым, пісьменнік мае свой выразны непаўторны аўтарскі стыль выражэння суб’ектыўнай ацэнкі, які характарызуецца частым ужываннем адніх і ігнараваннем іншых яе сродкаў. [15]

У межах дадзенага даследвання далей па тэксце аналізуюцца сродкі выражэння суб’ектыўнай аценкі, ці, як іх яшчэ называюць, сродкі выразнасці мовы, пры гэтым апісваецца спецыфіка згаданых сродкаў, аналізуецца практыка іх ужывання ў выбраных творах Якуба Коласа па пяці паасобных раздзелах:

- фанетычныя сродкі;

- лексіка-семантычныя сродкі;

- фразеалагічныя сродкі;

- словаўтваральныя сродкі;

- сінтаксічныя сродкі. [16]

  1   2   3   4   5   6   7

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

«беларускі дяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў» icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

«беларускі дяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў» iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

«беларускі дяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў» iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2011...

«беларускі дяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў» iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2012...

«беларускі дяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў» iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

«беларускі дяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў» iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў. Бібліятэка Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Камітэт па ахове кніжных помнікаў
...

«беларускі дяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў» iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт
Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі...

«беларускі дяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў» iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў
Сцяг сярэбранага колеру, пасярод якога на фоне чырвонага сонца крылы расправіла птушка. Птушка — сімвал творчасці І натхнення, сімвал...

«беларускі дяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў» iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў
Сцяг сярэбранага колеру, пасярод якога на фоне чырвонага сонца крылы расправіла птушка. Птушка — сімвал творчасці І натхнення, сімвал...

«беларускі дяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў» iconПлан прыёму ва ўстанову адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" ў 2008 годзе

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка