Спампаваць 16.92 Kb.
|
Сем тысяч наведвальнікаў У Гродне прайшла выстава-кірмаш “Адукацыя і кар’ера – 2010” Выставу-кірмаш “Адукацыя і кар’ера-2010. Гродзенскі рэгіён”, якая прайшла ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 1 лістапада, наведалі звыш сямі тысяч абітурыентаў, іх бацькоў і педагогаў. Такім чынам, сёлетні кірмаш аказаўся яшчэ больш папулярным, чым папярэдні, на якім было зарэгістравана каля шасці тысяч наведвальнікаў. - У Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт прыехала моладзь з усіх раёнаў нашай вобласці, - расказаў начальнік цэнтра масавых камунікацый ГрДУ Дзмітрый Разумаў. – Мы правялі анкетаванне наведвальнікаў выставы-кірмашу і высветлілі, што 90 працэнтаў з іх атрымалі карысную інфармацыю і засталіся задаволены. Спадзяюся, што многім абітурыентам выстава дапамагла вызначыцца з выбарам прафесійнага шляху. Дата мерапрыемства, 1 лістапада, вызначана невыпадкова: чым раней у абітурыентаў з’явіцца патрэбная інфармацыя, тым лягчэй будзе выбраць навучальную ўстанову, спецыяльнасць, форму навучання і, адпаведна, арганізаваць падрыхтоўку да паступлення. Вопыт папярэдняй выставы-кірмашу “Адукацыя і кар’ера” паказаў, што будучыя абітурыенты, іх бацькі і педагогі задаюць вельмі шмат пытанняў наконт падрыхтоўкі да централізованага тэсціравання, таму да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны прадстаўнікі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. На працягу дня РІКВ правёў некалькі сустрэч з абітурыентамі і бацькамі, а таксама педагагічнай грамадскасцю – настаўнікамі і прадстаўнікамі аддзелаў адукацыі вобласці, раёнаў, дырэктарамі школ. А супрацоўнікі гродзенскага Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі расказалі аб парадку рэгістрацыі і ўдзелу ў централізаваным тэсціраванні, правялі індывідуальныя і групавыя прафарыентацыйныя кансультацыі, у тым ліку і для бацькоў абітурыентаў. У выставе прынялі ўдзел больш за 30 ўстаноў адукацыі: вышэйшыя, сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы, прычым не толькі Гродзенскага рэгіёна, але і іншых рэгіёнаў Беларусі. Напрыклад, быў прадстаўлены шэраг сталічных ВНУ: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. У абітурыентаў была магчымасць даведацца пра ўмовы паступлення (у тым ліку на перападрыхтоўку і другую вышэйшую адукацыю), асабіста пагутарыць з кіраўнікамі навучальных устаноў, выкладчыкамі і студэнтамі. Аляксандр АНДРЫЯНАЎ. “Настаўніцкая газета”. 05.11.2009 |
![]() | Беларусі не пазьней за 2010 год можа быць пахаваная й палітычная кар’ера цяперашняга прэзыдэнта", гаворыцца ў артыкуле. Камэнтары... | ![]() | Сёньня ў Лёндане прайшла прэм’ера фільма “Казіно “Роял”. У дваццаць першы раз Cакрэтны агент 007 Джэймс Бонд – герой рамнаў Яна Флэмінга... |
![]() | Чалавек-Сэксуаліст), не ў акіян мысьленьня-ўвабразеньня Чалавека-Разумнага. Таму ў выніку ў яго усё становіцца вельмі проста, рэальны... | ![]() | Сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” правялі калядны кірмаш. На выставу-кірмаш прыйшлі людзі рознага ўзросту. Маладафронтаўцы... |
![]() | Сёньня ў менскім кінатэатры “Перамога” адбылася выстава “Місія аан-юнрра ў Беларусі 1946-1947 гады”, а таксама прэм’ера дакумэнтальнага... | ![]() | Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” |
![]() | Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” | ![]() | Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” |
![]() | Сівурава Л. П. Адукацыйна-выхаваўчы рэсурс святочна-фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці / Л. П. Сівурава... | ![]() | Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” |