БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
Выпускная работа па «Асновам інфармацыйных тэхналогій»
Магістранткі кафедры гісторыі беларускай мовы філалагічнага факультэта Лемяшэўскай Веры Уладзіміраўны
Кіраўнікі: прафесар Прыгодзіч Мікалай Рыгоравіч, старэйшы выкладчык Кожыч Павел Паўлавіч
Мінск – 2010 г. ЗМЕСТ
ЗМЕСТ 2 СПІС УМОЎНЫХ АБАЗНАЧЭННЯЎ 2 2 РЭФЕРАТ «ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У ВЫКЛАДАННІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ» 3 УВОДЗІНЫ 3 ГЛАВА 1 5 АГЛЯД ЛІТАРАТУРЫ 5 ГЛАВА 2 6 МЕТОДЫКА ДАСЛЕДАВАННЯ 6 ГЛАВА 3 7 3. 1 Камп\'ютэрная падтрымка ўрокаў беларускай мовы і літаратуры 7 3. 2 Выкарыстанне мультымедыа сродкаў і праграмы Microsoft Power Point 8 3. 3 Магчымасці Інтэрнэту 15 ЗАКЛЮЧЭННЕ 20 21 21 БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС 22 ПРАДМЕТНЫ ПАКАЗАЛЬНІК 24 ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ Ў ВОБЛАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ 25 АСАБІСТЫ САЙТ У ІНТЭРНЭЦЕ 27 ГРАФ НАВУКОВЫХ ІНТАРЭСАЎ 28 29 ТЭСТАВЫЯ ПЫТАННІ 29 ПРЭЗЕНТАЦЫЯ МАГІСТЭРСКАЙ ДЫСЕРТАЦЫІ 30 БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС ДА ВЫПУСКНОЙ РАБОТЫ 31 ДАДАТАК 32 ПРЭЗЕНТАЦЫЯ МАГІСТЭРСКАЙ ДЫСЕРТАЦЫІ 32
СПІС УМОЎНЫХ АБАЗНАЧЭННЯЎ
НІТ – новыя інфармацыйныя тэхналогіі. ЭСН – электронныя сродкі навучання. КТ - камп'ютэрныя тэхналогіі. ІТ – інфармацыйныя тэхналогіі.
РЭФЕРАТ «ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У ВЫКЛАДАННІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ» УВОДЗІНЫ Апошнім часам па прычыне глабальнай інфарматызацыі грамадства усё часцей уздымаецца пытанне наконт прымянення новых інфармацыйных тэхналогій (НІТ) у школе. Зараз патрабуецца чалавек, які ўмее працаваць з вялікай колькасцю інфармацыі, можа добра і хутка арыентавацца ў інфармацыйным прасторы, хутка перабудоўвацца і перавучвацца. Тэрмін «новая інфармацыйная тэхналогія навучання» мае даволі шырокае значэнне, таму лепш гаварыць пра правядзенне ўрокаў з выкарыстаннем электронных сродкаў навучання (ЭСН). Зараз цяжка знайсці дзіця, якога б не цікавіў камп’ютэр. Дадзеная зацікаўленасць дзіцяці павінна быць выкарыстана настаўнікамі пры рашэнні агульнаадукацыйных і выхаваўчых задач. Пры разумным падыходзе гэта можа стаць моцным імпульсам для інтэлектуальнага і асобаснага развіцця. Камп’ютэрныя тэхналогіі навучання – гэта сукупнасць метадаў, прыёмаў, спосабаў стварэння ўмоў для работы настаўнікаў на аснове камп’ютэрнай тэхнікі, сродкаў тэлекамунікацыйнай сувязі і інтэрактыўнага праграмнага прадукту, якія мадэліруюць частку функцый педагога па прадстаўленні, перадачы і зборы інфармацыі, арганізацыі кантролю і кіравання пазнавальнай дзейнасцю. Іх выкарыстанне дазваляе відазмяніць працэс навучання ў цэлым, рэалізаваць яго асобасна арыентаваную мадэль, дае магчымасць інтэнсіфікаваць заняткі і арганізаць самастойную работу вучняў. Яны патрабуюць змянення формы і ўзаемаадносін выкладчыка і вучня, ператвараючы навучанне ў дзелавое супрацоўніцтва, што павышае індывідуальнасць і інтэнсіўнасць, вядзе да неабходнасці пошуку новых мадэляў заняткаў, пашырае магчымасці творчага развіцця. Камп’ютэрнае навучанне раскрывае шырокія магчымасці як для вучняў, так і для настаўнікаў, спрыяе павышэнню якасці навучання, зацікаўленасці вучняў. За ІТ будучае, гэта ўжо бясспрэчна. І на сучасным этапе настаўніку варта, па магчымасці, выкарыстоўваць НІТ, ЭСН, каб падрыхтаваць вучняў да сучаснага жыцця, каб яны не разгубіліся і выбіралі патрэбны накірунак ў тым інфармацыйным моры, што з кожным годам становіцца ўсё большым. На дадзены момант прадстаўлены шэраг магчымасцей настаўніку, каб разнастаіць з дапамогай КТ урокі беларускай мовы і літаратуры. У рэфераце характарызуюца магчымасці выкарыстання прэзентацыйнага матэрыялу, створанага Power Point, а таксама магчымасці інтэрнэту. Прыводзяцца канкрэтныя прыклады камп'ютэрнай падтрымкі ўрокаў мовы і літаратуры. Падкрэсліваецца актуальнасць выкарыстання КТ у рабоце настаўніка-філолага.
|