Трыццацігадовыя вэтэраны джаза па-ранейшаму ў "Рэнэсансе"




НазваТрыццацігадовыя вэтэраны джаза па-ранейшаму ў "Рэнэсансе"
Дата канвертавання22.11.2012
Памер26.16 Kb.
ТыпДокументы
Padb1122vechar


Трыццацігадовыя вэтэраны джаза па-ранейшаму ў “Рэнэсансе”


Трыццаць гадоў у гісторыі ўсясьветнай музыкі — адрэзак часу нязначны. Але трыццацігодзьдзе музычнага калектыву для Беларусі — падзея сур’ёзная. Сёньня ансамбаль традыцыйнага джаза “Рэнесанс” адзначае менавіта такую дату. Апавядае наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі.


Я быў сьведкам першага выступу калектыву 1 красавіка 1977 году. Тады гэты ансамбаль яшчэ пад назвай “Маэстра дыксылэнд” меў статус аматарскага і працаваў пры Доме культуры камвольнага камбінату. Менавіта ў гэтым статусе калектыў выступіў на многіх джаз-фэстывалях, выконваючы “вечназялёныя” тэмы клясычнага джаза. А на пачатку 80-х, калі ў Віцебску пачалі адбывацца усесаюзныя фэсты “Парад дыксылэндаў” і “Віцебская восень”, ужо пад назовам “Рэнэсанс” менскі ансамбаль стаў пастаянным іх удзельнікам, набыў ўсесаюзную вядомасьць.


Джаз і Чайкоўскі


З першага складу калектыву застаўся толькі ягоны цяперашні кіраўнік, барабаншчык Мікалай Лапцёнак. Вось як ён тлумачыць адданасьць гэтай ня надта папулярнай цяпер і зусім ня моднай музыкі:


“Для мяне джаз — гэта дыягназ, а традыцыйны джаз — любімы занятак, любімы сябра і рэшта таго, што датычыць прыемнага баўленьня часу, таму што музыка сама па сабе вечная, а ў нашым выпадку такая музыка мне вельмі блізкая”.


У канцы 80-х, здавалася, на існаваньні “Рэнэсансу” можна было ставіць крыж: сямёра зь дзевяці ягоных удзельнікаў амаль у адначасьсе зьехалі за мяжу. Але Мікалай Лапцёнак здолеў утрымаць калектыў: набраў маладых, гэтым разам — прафэсійных выканаўцаў. Быў выдадзены дэбютны альбом, а неўзабаве зь ініцыятывы вядомага прапагандыста і дасьледчыка джаза піцерскага музыказнаўцы Ўладзімера Фейертага “Рэнэсанс” даў канцэрт у Маскве на славутай сцэне залі імя Чайкоўскага. А вось у жніўні 1998 году беларускія джазмэны ўзялі ўдзел у конкурсе “Злота тарка” аднаго з найвялікшых джаз-фэстываляў Эўропы “Олд джаз мітынг” у польскім горадзе Ілава. Гран-пры конкурсу дастаўся “Рэнэсансу”.


Уладзімер Фейертаг цягам многіх гадоў быў сьведкам сталеньня беларускага калектыву:


“Ёсьць вялізная хрэстаматыя старых мэлёдый, старога спосабу выкананьня джаза, які ніколі не паміраў. Зьберажэньне старых традыцый заўсёды істотна дзеля таго, каб больш пісьменна выконваць нават сучасную музыку. Я зьдзіўляюся таму, наколькі плённа заўсёды выступаў ансамбаль “Рэнэсанс”, наколькі прафэсійна былі зробленыя аранжыроўкі, якія ня проста замыкаліся на нейкай фанатычнай любові да джазу Новага Арлеану, а замыкаліся на джазе наогул”.


Другое стагодзьдзе традыцыі


Пачатак новага тысячагодзьдзя “Рэнэсанс” адзначыў выступам на вялікім міжнародным фэсьце ў Вільні, запісам другога альбому, калі ў рэпэртуары зьявіліся апрацоўкі беларускіх народных мэлёдый, што зрабіць у дачыненьні да жорсткай структуры п’есаў клясычнага джаза вельмі ня проста. Нягледзячы на больш чым сталы век гэтай музыкі, музыкі “Рэнэсансу” маюць свае сакрэты таго, каб годна данесьці яе да аўдыторыі:


“Вось у гэтым, відаць, заслуга “Рэнэсансу” — што гэта ня мёртвы ансамбаль, не дэманстрацыя нейкай рэтра-музыкі, а гэта цалкам сучаснае і сугучнае часу”.


Цяпер ансамбаль працуе як самастойная адзінка Дзяржаўнага канцэртнага аркестру Беларусі. Любы іншы калектыў у гонар 30-годзьдзя напэўна быў бы адзначаны вялікім канцэртам у адной зь лепшых заляў. “Рэнэсанс” адзначае юбілей сьціплай таварыскай вечарынай у менскай кавярні. Што да далейшай творчасьці, дык Мікола Лапцёнак мяркуе так:


“Усё вызначае мода. У Беларусі да джаза стаўленьне неадназначнае, аматараў джаза параўнальна няшмат, але ж яны ёсьць. І таму калі вернецца мода, нашая музыка будзе запатрабаванай”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Трыццацігадовыя вэтэраны джаза па-ранейшаму ў \"Рэнэсансе\" iconДжеймс Линкольн Коллиер Становление джаза ocr александр Продан
Книга американского музыковеда Дж. Л. Коллиера посвящена истории джаза. В ней освещаются основные этапы развития этого своеобразного...

Трыццацігадовыя вэтэраны джаза па-ранейшаму ў \"Рэнэсансе\" icon"Ах, этот джаз!" 6-й класс
...

Трыццацігадовыя вэтэраны джаза па-ранейшаму ў \"Рэнэсансе\" iconВэтэраны Адраджэньня" І творчая ініцыятыва "
Грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” І творчая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” падрыхтавалі чарговую аўдыёкнігу – “150...

Трыццацігадовыя вэтэраны джаза па-ранейшаму ў \"Рэнэсансе\" iconВэтэраны Адраджэньня" І творчая ініцыятыва "
Грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” І творчая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” падрыхтавала чарговую аўдыёкнігу – “150...

Трыццацігадовыя вэтэраны джаза па-ранейшаму ў \"Рэнэсансе\" iconВэтэраны Адраджэньня" І творчая ініцыятыва "
Грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” І творчая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” падрыхтавалі чарговую аўдыёкнігу – “150...

Трыццацігадовыя вэтэраны джаза па-ранейшаму ў \"Рэнэсансе\" iconВэтэраны Адраджэньня" І грамадзкая ініцыятыва "
Беларускае грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” І грамадзкая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” у сэрыі “Героі нацыянальнага...

Трыццацігадовыя вэтэраны джаза па-ранейшаму ў \"Рэнэсансе\" iconВэтэраны Адраджэньня" І грамадзкая ініцыятыва "
Вэтэраны Адраджэньня” І грамадзкая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” у сэрыі “Героі нацыянальнага супраціву ХХ стагодзьдзя” выпусьці...

Трыццацігадовыя вэтэраны джаза па-ранейшаму ў \"Рэнэсансе\" iconПоложение об открытом Фестивале модерна и джаза «Modern & Jazz»
Развитие в Челябинске и Челябинской области современных танцевальных направлений: джаза и модерна. Популяризация детского и молодежного...

Трыццацігадовыя вэтэраны джаза па-ранейшаму ў \"Рэнэсансе\" iconПрограмма составлена на основе программы «История джаза и популярной музыки»
Директор моу «Средняя Заместитель директора по вр на заседании общеобразовательная школа методического совета №86 им. М. Ф. Стригина»...

Трыццацігадовыя вэтэраны джаза па-ранейшаму ў \"Рэнэсансе\" iconБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
Нягледзячы на значныя змены ў сістзме мясцовых дзяржауных органаў, ІХ дзейнасць не падвяргалася карэннай перабудове. Па-ранейшаму...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка