Прывітаньне, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі

НазваПрывітаньне, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
Дата канвертавання19.12.2012
Памер21.02 Kb.
ТыпДокументы
Kvia0925abloha1

Прывітаньне, з вамі ў “Начной аблозе” Севярын Квяткоўскі

Адна з самых гарачых тэмаў для абмеркаваньне ў беларускім сеціве – інфармацыя ад сецявой газэты http://www.ej.by">“Ежедневник”. Віртуальнае выданьне сьцьвердзіла, што прэзыдэнт Лукашэнка падрыхтаваў указ, які пашырае кола службовых асобаў, якія могуць патрапіць пад крымінальную адказнасьць толькі з дазволу прэзыдэнта. У сьпіс патрапілі прэм’ер і віцэ-прэм’ер, старшыні раённых, абласных і Менскага гарадзкога выканаўчага камітэтаў, кіраўнікі пракуратуры ад абласнога ўзроўню і вышэй, дзяржчыноўнікі, якія займаюць пасады роўныя міністэрскім, а таксама ўсе бязь выключэньня кіраўнікі сілавых структураў. Перад тым асаблівы статус мелі адно парлямэнтары і судзьдзі. У інфармацыі зазначана, што ўказ ня будзе публікавацца, бо “з-за магчымай неадназначнай рэакцыі ў грамадзтве”. Вось водгукі ўдзельнікаў форумаў на партале
Tut.by:

“Асаблівы парадак адказнасьці для некаторых чыноўнікаў супярэчыць Канстытуцы Беларусі, у якой напісана, што перад законам усе роўныя. Ці не парушыў Аляксандар Лукашэнка Канстытуцю сваім указам?”

“Калі нават з-за магчымай неадназначнай рэакцыі ў грамадзтве” на Указ №426 … зацьверджанае палажэньне ня будзе апублікаванае”, то гэта ж ня значыць, што яно пад грыфам “сакрэтна”?

“Чаму гэта не для шырокага друку? Бо, калі нехта зь недатыкальных раптам сядзе на лаву падсудных, прэзыдэнту ня трэба будзе нават фармальна нам тлумачыць, бо пра Ўказ мы ж ведалі”.

Па мне дык вельмі добры ўказ, калі падумаць. Бо сьпісы самых апантаных пасьлядоўнікаў ужо гатовыя”.

Тэма лёсу беларускай сіраты Вікі Мароз па-ранейшаму прыцягвае ўвагу наведнікаў беларусага сеціва. Так на http://forum.mogilev.by/showthread.php?p=126011">“Форумах Магілёву” зладзілі апытанку. За тое, каб вярнуць дзяўчынку ў Вялейскую школу-інтэрнат прагаласавала– 22 %, каб пакінуць у Італіі – 33 %, каб спачатку запытацца меркаваньня самой дзяўчынкі – 44 %. Вось як камэнтуюць сытуацыю самі наведнікі “Форумаў Магілеву”:

“Ня думаю, што ў Італіі дзяўчынцы будзе горш”.

“Трэба вярнуць, аформіць, і – назад у Італію”.

“Хіба беларускі бок пасьля дасьць аформіць? І наагул, вы ня ведаеце які жах робіцца ў нашых дзіцячых дамах, і які перапоны ставяцца для ўсынаўленьня”.

З вамі Севярын Квяткоўскі і “Начная АБЛОГА”. Неўзабаве працягнем блукаць у беларускім сеціве.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прывітаньне, з вамі ў \"Начной аблозе\" Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начной аблозе" блукаю ў беларускім сеціве я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начной аблозе” блукаю ў беларускім сеціве я – Севярын Квяткоўскі

Прывітаньне, з вамі ў \"Начной аблозе\" Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне! Разам з вамі ў "Начной аблозе" я Севярын Квяткоўскі
У пераліку мусяць быць такія дадзеныя, як назва тэрарыстычнай арганізацыі, найменьне органу, які рэгістраваў І юрыдычны адрас тэрарыстычнай...

Прывітаньне, з вамі ў \"Начной аблозе\" Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць сытуацыю зь беларускай дзяўчынкай Вікай Мароз, якая ня хоча вяртацца зь Італіі. Сям’я, дзе...

Прывітаньне, з вамі ў \"Начной аблозе\" Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начной аблозе" я Севярын Квяткоўскі
Партыі бнф віктар Івашкевіч заявіў: “Галоўная мэта кампаніі – распавесьці людзям праўду пра сытуацыю ў краіне”. І што кампанія будзе...

Прывітаньне, з вамі ў \"Начной аблозе\" Севярын Квяткоўскі iconВітаю, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
...

Прывітаньне, з вамі ў \"Начной аблозе\" Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка