З 20 кастрычніка па 8 снежня 2012 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) працуе выстаўка "Нячысцікі. Намаляваў Славук" да праекта "Музейныя лабірынты", у якім удзельнічаюць 10 музеяў г. Мінска




НазваЗ 20 кастрычніка па 8 снежня 2012 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) працуе выстаўка "Нячысцікі. Намаляваў Славук" да праекта "Музейныя лабірынты", у якім удзельнічаюць 10 музеяў г. Мінска
Дата канвертавання19.12.2012
Памер20.63 Kb.
ТыпДокументы

З 20 кастрычніка па 8 снежня 2012 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) працуе выстаўка “Нячысцікі. Намаляваў Славук” да праекта “Музейныя лабірынты”, у якім удзельнічаюць 10 музеяў г. Мінска.

Валерый Славук – вядомы беларускі мастак, ілюстратар, які працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі. Таксама вядомы сярод айчынных і замежных мастакоў як “Беларускі Дзюрэр”. Працы Славука – сапраўдны «дапаможнік» для вывучэння беларускага фальклору.У 2006 г. узнагароджаны Дыпломам І ступені ХІІІ Мінскай Міжнароднай выставы-кірмаша “Кнігі Беларусі–2006” за ілюстрацыі да энцыклапедыі “Беларускі фальклор”, працы з якой будуць прадстаўлены на выставе ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.

Кожны твор Валерыя Славука – нібы казачнае падарожжа, у якое можа купіць квіток не толькі дзіцяці, але і дарослы, які не губляе здольнасці фантазіраваць і верыць у цуды. Сам жа аўтар валодае невычэрпнай і шматграннай фантазіяй, бо афармленне кнігі – своеасаблівы сінтэз літаратуры, выяўленчага мастацтва і дызайну. Высокая якасць і цудоўная разнастайнасць – вось асноўныя характарыстыкі прадстаўленых работ. Гледачам вельмі дапамагаюць назвы работ і тлумачэнні да кожнай з іх. Так мы даведаемся, што ў наш час на прасторы лясоў, рэк, палёў і хатах нашых бабуляў – жывуць еўнікі, гарцукі, вадзянікі і злыдні. Марозам запраўляе Зюзя, а лесам, зразумела, Лясун. У вужоў ёсць свой тоўсты, даўгі, як пітон, Цар з залатой каронай на галаве. Яны – страшныя, яны – смешныя, яны – злосныя. Хударлявыя, валасатыя, няўклюдныя, спрытныя, зубатыя... Такія выявы дзіцёнку трэба паказваць асцярожна, бо цяжка здагадацца, чаго ён спужаецца больш – зубатага ваўкалака ці жаўтавокага еўніка, які сядзіць, насупіўшыся, за печкай.

Славук Валерый Пятровіч

Нар.7 красавіка 1947, г.п.Коханава, Талачынскі раён, Віцебская вобласць. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1977). Вучыўся ў вядомага беларускага графіка Васіля Шаранговіча. Пачынаючы з 1977 года удзельнік шматлікіх мастацкіх выстаў. З 1997 г. выкладае ў Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў на кафедры графікі. Прафесар.

Таксама шырока вядомыя яго ілюстрацыі да беларускіх народных казак “Удовін сын”, “Піліпка-сынок”, “Алёнка”, да кніг “Айвенга” В.Скота, “Чорны млын” Ю.Брэзана, “Шляхціц Завальня” Я. Баршчэўскага, “Вясна ўвосень” У.Караткевіча, да кнігі казак “Цудоўны свет” і мноства іншых.

Прэміі і ўзнагароды. Лаўрэат прэміі "Лепшы ілюстратар года" (2008); Лаўрэат прэміі "Залаты фаліянт" у намінацыі "Лепшы майстар" Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі-2008"; уладальнік дыплома Рэспубліканскага конкурсу "Мастак і кніга" у намінацыі "Лепшы мастак" (2009); Член мастацкай рады Міністэрства інфармацыі.(2009); уладальнік дыплома 1 ступені Міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі" (Масква, 2009).Узнагароджаны медалём Ф.Скарыны (2010) і медалём "За заслугі ў выяўленчым мастацтве" грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў". Лаурэат Дзяржаўнай прэміі РБ;

Выстаўка працягнецца па 8 снежня.

288-24-68    аддзел выставак 


 

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

З 20 кастрычніка па 8 снежня 2012 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) працуе выстаўка \"Нячысцікі. Намаляваў Славук\" да праекта \"Музейныя лабірынты\", у якім удзельнічаюць 10 музеяў г. Мінска icon10 лістапада 2012 года з 13. 00 да 18. 00 ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца "Дзень актыўнасці" са стрыт-групай "Сігнал" да праекта "Стрыт-арт утопія", пры геніральнай падтрымцы кампаніі velcom
Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца “Дзень актыўнасці” са стрыт-групай “Сігнал” да праекта “Стрыт-арт...

З 20 кастрычніка па 8 снежня 2012 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) працуе выстаўка \"Нячысцікі. Намаляваў Славук\" да праекта \"Музейныя лабірынты\", у якім удзельнічаюць 10 музеяў г. Мінска icon2 кастрычніка 2012 года а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі плаката І графікі Лешка Жэброўскага (Польшча)
...

З 20 кастрычніка па 8 снежня 2012 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) працуе выстаўка \"Нячысцікі. Намаляваў Славук\" да праекта \"Музейныя лабірынты\", у якім удзельнічаюць 10 музеяў г. Мінска icon30 кастрычніка 2012 года ў 17. 00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата
Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі...

З 20 кастрычніка па 8 снежня 2012 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) працуе выстаўка \"Нячысцікі. Намаляваў Славук\" да праекта \"Музейныя лабірынты\", у якім удзельнічаюць 10 музеяў г. Мінска iconПраграма ХІV міжнароднага фестываля арт-перформанса «navinki-2012» Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

З 20 кастрычніка па 8 снежня 2012 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) працуе выстаўка \"Нячысцікі. Намаляваў Славук\" да праекта \"Музейныя лабірынты\", у якім удзельнічаюць 10 музеяў г. Мінска iconПраграма першага нацыянальнага форуму "музеі беларусі" гродна, 12–14 кастрычніка 2012 года
Адкрыццё выстаўкі “Залаты век беларускага мастацтва” са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

З 20 кастрычніка па 8 снежня 2012 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) працуе выстаўка \"Нячысцікі. Намаляваў Славук\" да праекта \"Музейныя лабірынты\", у якім удзельнічаюць 10 музеяў г. Мінска iconНародная студыя выяўленчага мастацтва "Спектр"
Студыя створана 1 кастрычніка 1998 года. Нязменным яе кіраўніком з’яўляецца Пятровіч Тамара Уладзіміраўна

З 20 кастрычніка па 8 снежня 2012 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) працуе выстаўка \"Нячысцікі. Намаляваў Славук\" да праекта \"Музейныя лабірынты\", у якім удзельнічаюць 10 музеяў г. Мінска iconІлюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы Выканала Сом А. У., настаўніца выяўленчага мастацтва сш №5 г. Полацка
Далёка не заўсёды настаўнікі малявання маюць лабаранцкія пакой для тых жа мэтаў, а захоўванне дзіцячых работ І нагляднасці ў тых...

З 20 кастрычніка па 8 снежня 2012 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) працуе выстаўка \"Нячысцікі. Намаляваў Славук\" да праекта \"Музейныя лабірынты\", у якім удзельнічаюць 10 музеяў г. Мінска iconМерапрыемстваў па правядзенню ў 2012 годзе Года кнігі ў раёне
...

З 20 кастрычніка па 8 снежня 2012 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) працуе выстаўка \"Нячысцікі. Намаляваў Славук\" да праекта \"Музейныя лабірынты\", у якім удзельнічаюць 10 музеяў г. Мінска iconГарадское ўпраўленні адукацыі Дзяржаўныя музеі Рэспублікі Беларусь Метадычнае пісьмо аб сумеснай дзейнасці музеяў
Удасканальванню сумеснай работы паспрыяла, у значнай ступені, зацверджанае ў лістападзе 1999 года “Палажэнне аб музеі навучальна-выхаваўчай...

З 20 кастрычніка па 8 снежня 2012 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) працуе выстаўка \"Нячысцікі. Намаляваў Славук\" да праекта \"Музейныя лабірынты\", у якім удзельнічаюць 10 музеяў г. Мінска iconУстановы адукацыі могуць ствараць музеі пасля заключэння мясцовых органаў кіравання адукацыяй І культурай Рэспублікі Беларусь аб наяўнасці належных умоў для
Рэспублікі Беларусь аб наяўнасці належных умоў для забеспячэння дзейнасці музеяў. Музеі ўстаноў адукацыі прадстаўляюць у рэгіянальныя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка