Сёньня ў Беларусі апошні дзень падачы дэклярацыі пра гадавы прыбытак. Якія ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі?




НазваСёньня ў Беларусі апошні дзень падачы дэклярацыі пра гадавы прыбытак. Якія ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі?
Дата канвертавання22.11.2012
Памер20.42 Kb.
ТыпВопрос
Сёньня ў Беларусі апошні дзень падачы дэклярацыі пра гадавы прыбытак. Якія ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? Высьвятляў Ігар Карней.


Эканаміст Міхал Залескі перакананы: падатковы цяжар будзе не такі адчувальны, калі ведаць элемэнтарныя правы асобы – як фізычнай, так і юрыдычнай.


“Я б назваў гэтую сыстэму хутчэй ня жорсткай, а вельмі грувасткай. Што тычыцца ільготаў. Яны зьвязаныя і з будоўляй жытла, і з навучаньнем дзяцей у ВНУ за грошы (калі тыя вучацца першы раз). І зь некаторымі сямейнымі абставінамі – льготамі аўганскімі, чарнобыльскімі. Проста трэба падыходзіць да гэтага, можа, не па-савецку, а па-амэрыканску – ведаць свае правы, вывучаць іх. А так атрымліваецца што? Паводле перапісу насельніцтва, у Беларусі працуюць на двух работах 30% людзей, паўтара мільёны чалавек. А падатковыя дэклярацыі кожны год здае 160 тысячаў. Таму што частка людзей проста ня ходзіць у інспэкцыі, дый сама сыстэма проста ня ў стане іх “перапрацаваць”, калі можна ў дачыненьні да людзей такое сказаць. Магчыма, трэба ўзяць прыклад з амэрыканцаў, якія такога масавага “чосу” ня робяць”, але правяраюць вельмі дасканала невялікую частку людзей. І там баяцца падатковых органаў больш за ЦРУ і ФБР, якіх чамусьці баяцца тут”.


Як удакладняе спадар Залескі, наведваньне падатковай інспэкцыі напружвае тых людзей, якія за справаздачны пэрыяд зарабляюць звыш 30 мільёнаў рублёў. Менавіта яны мусяць плаціць максымальную стаўку падаходнага падатку ў памеры 30%. Тры гады таму была агучаная адпаведная статыстыка. Згодна зь ёй, у Беларусі ёсьць мільянэры, якія дэкляруюць свае прыбыткі ў замежнай валюце. Праўда, у наступныя справаздачныя пэрыяды мільянэры кудысьці зьніклі. Куды – тлумачыць бізнэсовец, гаспадар гандлёвай маркі “Серж” Сяргей Атрошчанка.


“Мільянэры? Яны ёсьць. Але каб задэкляравалі 200 чалавек легальна, то я проста сумняюся. Таму што афіцыйна задэкляраваць, груба кажучы, мільён даляраў, дык гэта 300 тысяч даляраў трэба заплаціць падатку. Прычым, гаворка ішла пра прыватныя прыбыткі, у чым я асабіста сумняюся. Гэта нават не прыбыткі фірмаў, а прыбыткі, задэкляраваныя ў прыватным парадку. Магчыма, гэта быў піяр, каб людзі не баяліся дэкляраваць вялікія сумы”.


У пачатку 1990-х Саюз прадпрымальнікаў Беларусі ствараўся, каб стаяць на варце інтарэсаў дробных і сярэдніх прадпрымальнікаў, бізнэсоўцаў. Аднак кіраўнік арганізацыі Аляксандар Патупа канстатуе: зьменлівае падатковае заканадаўства дзелавых людзей шукаць варыянты легалізацыі сваіх прыбыткаў за мяжой.


“Вельмі шмат буйных бізнэсоўцаў маюць актыўныя грошы ў замежжы і вядуць свае справы ў Цэнтральнай ці Заходняй Эўропе, у Расеі, ва Ўкраіне. Бо ў нас вельмі невялікія гарантыі для таго, каб весьці бізнэс. Ну, і да таго ж, як мы маем вельмі нестабільныя адносіны ў сфэры маёмасьці, то многія кіруюцца лёгікай: сёньня ў мяне штосьці ёсьць, а праз тыдзень нічога ня будзе”.


Амаль з паўмільёну фізычных асобаў, зарэгістраваных у падатковых органах, дэклярацыі аб сукупным гадавым прыбытку штогод прадстаўляюць блізу 160 тысяч грамадзянаў. Пры гэтым болей за 75 тысяч дэклярацый падаецца ад імя індывідуальных прадпрымальнікаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сёньня ў Беларусі апошні дзень падачы дэклярацыі пра гадавы прыбытак. Якія ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconУ беларусі 28 лютага апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы з 1 студзеня. Сёньня наш
У беларусі 28 лютага – апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы...

Сёньня ў Беларусі апошні дзень падачы дэклярацыі пра гадавы прыбытак. Якія ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconБеларусь мае адно з самых жорсткіх падаткавых заканадаўстваў. Ці ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі?
Эканаміст Міхал Залескі перакананы: падатковы цяжар будзе не такі адчувальны, калі ведаць элемэнтарныя правы асобы – як фізычнай,...

Сёньня ў Беларусі апошні дзень падачы дэклярацыі пра гадавы прыбытак. Якія ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconАпошні дзень менскіх "Ікарусаў"
Сёньня апошні раз у Менску на лінію выйшлі вугорскія аўтобусы “Ікарус”. Пасьля 40 гадоў працы яны саступілі месца беларускім аўтобусам...

Сёньня ў Беларусі апошні дзень падачы дэклярацыі пра гадавы прыбытак. Якія ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconАпошні тэрмін падачы падачы дакументаў 05. 2005 г
Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў І тэлевізыйных праграм

Сёньня ў Беларусі апошні дзень падачы дэклярацыі пра гадавы прыбытак. Якія ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconЦі паступалі дэклярацыі на беларускай мове на мытню гарадзенскага чыгуначнага вакзалу?
Ычка. Мы хочам высьветліць, ці зьявіліся дэклярацыі на беларускай мове… Раней дэклярацыі можна было атрымаць адразу перад уваходам...

Сёньня ў Беларусі апошні дзень падачы дэклярацыі пра гадавы прыбытак. Якія ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconАпошні дзень менскіх "Ікарусаў"
Сёньня апошні раз на лінію выйшлі гарадзкія аўтобусы вугорскай вытворчасьці “Ікарус”. Пасьля 40 гадоў эксплюатацыі, яны саступілі...

Сёньня ў Беларусі апошні дзень падачы дэклярацыі пра гадавы прыбытак. Якія ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconУпершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня
Я 1948 года ў парыскім палацы Шаё дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі аан прынялі базавы дакумэнт арганізацыі Усеагульную...

Сёньня ў Беларусі апошні дзень падачы дэклярацыі пра гадавы прыбытак. Якія ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconУпершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня
Я 1948 года ў парыскім палацы Шаё дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі аан прынялі базавы дакумэнт арганізацыі Усеагульную...

Сёньня ў Беларусі апошні дзень падачы дэклярацыі пра гадавы прыбытак. Якія ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? icon17 кастрычніка адзначаецца Ўсясьветны дзень барацьбы з галечай. Паводле статыстыкі Арганізацыі аб’яднаных нацыяў, болей за 3 мільярды насельнікаў Зямлі жывуць
Беларусі, толькі 1 адсотак насельніцтва краіны жыве ў галечы. Сёньня пражыткавы мінімум складае 158 тысячаў беларускіх рублёў – гэта...

Сёньня ў Беларусі апошні дзень падачы дэклярацыі пра гадавы прыбытак. Якія ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconЦі можа дзяржава зьнізіць кошты ў рэстарацыях?
Камітэт дзяржкантролю пачаў праверку беларускіх рэстарацыяў І кавярняў, каб праверыць, ці можна зьнізіць кошты. Якія фактары ўплываюць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка