Праект iнтэгра- комплекс інтэграцыі мігрантаў Базавая мова для рашэння фінансавых пытанняў




НазваПраект iнтэгра- комплекс інтэграцыі мігрантаў Базавая мова для рашэння фінансавых пытанняў
Дата канвертавання19.12.2012
Памер105.99 Kb.
ТыпДокументы



Праект IНТЭГРА- Комплекс інтэграцыі мігрантаў

Базавая мова для рашэння фінансавых пытанняў



Агляд прыкладаў станоўчай практыкі кожнай краіны-ўдзельніцы


Праект Iнтэгра быў арганізаваны, каб дапамагчы мігрантам паскорыць іх інтэграцыю, у прыватнасці, у фінансавых пытаннях. У сучасным грамадстве з глабальнымі ведамі і растучай мабільнасцю, мігранты, перш чым уладкавацца і адчуць сябе часткай новай для іх супольнасці, сутыкаюцца са мноствам цяжкасцей. Дзве асноўныя задачы, якія прыходзіцца вырашаць многім новапрыбылым, – гэта нястача моўных навыкаў і ўменняў, а таксама нястача базавых ведаў у фінансавай сферы.


Сэнс праекта заключаецца ў супрацоўніцтве з сацыяльнымі партнёрамі для стварэння шырокай еўрапейскай сеткі адпаведных устаноў з мэтай прыцягнення ўвагі мігрантаў у краінах-партнёрах і прадастаўлення ім магчымасці атрымання базавых моўных навыкаў па фінансавых пытаннях у новай для іх краіне, паскорыць іх укараненне ў новую культуру пасродкам аналізу і ацэнкі бягучай сітуацыі ўнутры іх супольнасцяў з улікам патрэбаў і веды мясцовай мовы па фінансавых пытаннях, з дапамогай аналізу назапашанай станоўчай практыкі навучання мігрантаў новай мовы і распрацоўкі Комплексу Інтэграцыі мігрантаў - слоўніка фінансавай тэрміналогіі і фінансавага інфармацыйнага рэсурсу, якія могуць быць вельмі карысныя ў незнаёмых сітуацыях.


У кожнай краіне-партнёры праекта ўдзельнікі сустракаліся і кансультаваліся з прадстаўнікамі банкаў і іншых фінансавых устаноў, саветаў па справах бежанцаў, арганізацый, якія займаюцца падтрымкай і прадастаўленнем паслуг для мігрантаў з мэтай вывучэння назапашанага імі вопыту работы з людзьмі, якія не валодаюць мясцовай мовай і якія не ведаюць патрабаваннямі або правіламі па фінансавых пытаннях (адкрыццё рахунку ў банку, аплата камунальных паслуг ці падаткаў і г.д.). У выніку, самыя цікавыя і паспяховыя прыклады назапашанага вопыту былі прадстаўлены як партнёрам праекта , так і размешчаны на сайце праекта. На працягу працы над праектам стала ясна, што яшчэ можа быць знойдзена і прадстаўлена мноства прыкладаў станоўчых практык і ведаў. У аглядзе будуць прадстаўлены і прааналізаваны прыклады вопыту, назапашанага ў выніку рэалізацыі праектаў і мерапрыемстваў, якія праводзяцца фінансавымі, адукацыйнымі і іншымі ўстановамі ў Літве, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Грэцыі, Іспаніі, Нідэрландах, Румыніі, Беларусі і Турцыі, і якія могуць дапамагчы мігрантам зразумець, як дзейнічаць у незнаёмых сітуацыях у новай для іх краіне.


Сабраныя прыклады станоўчай практыкі факусуюцца на наступных пытаннях:

  • Адукацыя ( Курсы / навучанне мове)

  • Фінансавыя пытанні

  • Падтрымка сям'і

  • Юрыдычная дапамога

  • Розныя сэрвісы для мігрантаў / бежанцаў, прэтэндэнтаў на атрыманне палітычнага прытулку і статусу бежанца.


Катэгорыя / Кароткае апісанне

Спасылкі

Адукацыя

Курс інтэграцыі і іншая падтрымка ў паўсядзённым жыцці мігрантаў, асабліва падтрымка маладых мігрантаў, якія прайшлі курс моўнай падрыхтоўкі, у пошуку работы.

Cjd-Christliches Jugenddorfwerk Deutschlands e. V./ Ravensburg (social, katholic organisation germanwide)

www.cjd.de


Вучэбная і прафесійная падрыхтоўка бежанцаў i прэтэндэнтаў на атрыманне палітычнага прытулку і статусу бежанца ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў, якія не пацвердзілі права пражывання, для паляпшэння іх становішча.

Euro Trainings Centre in Munic/ Bavaria

www.etcev.de


Курсы для прадстаўнікоў мігрантаў у розных сферах: нямецкая культура, мова, ахова здароўя, юрыдычная сістэма і іншыя. Курсы бясплатныя, можна атрымаць кансультацыю і падтрымку членаў супольнасці.

Ausländerbeirat München/ Migrants advisory committee in Munic,DE


Праект Мігрант у Румыніі ўяўляе інтэрактыўны курс для навучання асновам румынскай мовы, узмацняе кансультацыйную падтрымку мігрантаў і іх удзел у грамадзянскім жыцці.

The Intercultural Institute Timisoara (coordinator)

http://www.migrant.ro/index.php


Праект ‘Моўны кансультант’, як дадатковая прылада да класічных моўных курсаў. Моўнымі кансультантамі выступаюць валанцёры, якія дапамагаюць новы мігрантам адаптоўвацца ў дацкай супольнасці.

Dutch Council for Refugees (VluchtelingenWerk Nederland),

www.vluchtelingenwerk.nl


Міжкультурны клас

Онлайн партал, які ўключае рэсурсы для навучання замежнай мове на ўсіх афіцыйных мовах Іспаніі.

(Intercultural Classroom. UGT Trade Union-Workers of Education Federation)

http://www.aulaintercultural.org/


Семінары і курсы іспанскага для замежнікаў

Прафсаюз штогод праводзiць семінары для мігрантаў, уключаючы курсы іспанскага.

Сэрвіс таксама ўключае кіраўніцтва ў рашэнні юрыдычных пытанняў і праблем працаўладкавання.

Усе паслугі бясплатныя.

Unión General de Trabajadores País Valencià – UGT-PV

Secretaría de Migraciones y Cooperación

(UGT-PV Trade Union. Area of Migrations and Cooperation)

http://www.ugt-pv.es/cms/index.php?option=com_content&view=category&layout=blog&id=77&Itemid=355


Фінансавыя пытанні


Навучанне персанала для ўдасканалення зносін з мігрантамі

Падтрымка ў рашэнні фінансавых пытанняў для фізічных асоб (толькі на нямецкім)

Спіс важных фінансавых тэрмінаў на англійскай, рускай і турэцкай мовах для персаналу

The German Savings Banks Association

ww.geld-und-haushalt.de

www.facebook.com/SparRatgeber

www.mehr-wissen-mehr-tun.de


Кансультацыйны сэрвіс па грашовых сродках і фінансаванню (MABS) з'яўляецца адзіным у Ірландыі бясплатным, надзейным і непрадузятым сэрвісам для асоб з даўгамі ці пагрозай апынуцца з даўгавымі абавязацельствамі.

Money Advice and Budgeting Service

www.mabs.ie



Уменні кіраваць грашыма для жыцця

Брашура па развіцці ўменняў кіраваць грашыма для паляпшэння жыцця, якая ўключае шырокай спектр паслуг і г.д. Аўтары таксама арганізуюць трохгадзінны семінар і інфармацыю па лепшых навыках кіравання грашыма.

National Consumer Agency

www.consumerconnect.ie


Мультыплікацыйны фільм "Нашы грошы ў нашай кішэні" пра тое, як абараніць грошы. Мультфільм можна выкарыстоўваць на ўроках літоўскай мовы для развіцця навыкаў чытання. Акрамя гэтага, у ім разглядаюцца самыя тыповыя сітуацыі махлярства.

Lithuanian Consumer Institute

http://www.vartotojai.lt/index.php?id=7616

http://www.vartotojai.lt/index.php?id=7680


Паказальнік банкаўскіх паслуг, якія прапануюць розныя спосабы кіравання даходамі, выдаткамі і штодзённымі бізнес аперацыямі: бягучы рахунак, унутраныя, рэгулярныя, міжнародныя і камунальныя плацяжы.

Nordea Bank Finland Plc Lithuania Branch

Guide in Lithuanian: http://www.nordea.lt/lt/pages/pk-saskaitos-mokejimai

Guide in English: http://www.nordea.lt/en/pages/pk-saskaitos-mokejimai


Банкаўскія аперацыі крок за крокам

Брашура, якая дае інфармацыю і тлумачэнні пра тое, як самастойна кіраваць банкаўскімі аперацыямі. Сэрвіс настолькі наглядны, што людзі, якія маюць праблемы з чытаннем на дацкім, могуць без праблем зразумець змесціва.

Rabobank Nederland

www.steffie.nl

www.mijnabc.nl


Скарбонка - штотыднёвая радыё праграма, якая дае фінансавыя парады і ахоплівае шырокае кола пытанняў. Праграма таксама выступае ў якасці нацыянальнай службы, якая разглядае асобныя выпадкі, распавядае пра іх і канчатковых выніках.

Radio program , UK http://news.bbc.co.uk/1/hi/programmes/moneybox/default.stm

Інтэрнэт банкінг

Паслугі інтэрнэт банкінгу на польскай і англійскай мовах.

Даведнік па асноўных банкаўскіх паслугах на англійскай мове; кіраўніцтва па выкарыстанні інтэрнэт банкінгу на англійскай мове. Пры выкарыстанні банкаўскага рахунку праз інтэрнэт кожнае паведамленне даецца на польскай і англійскай мовах. Па ўсіх пытаннях кліенты могуць атрымаць кансультацыю ў службе падтрымкі кліентаў.

BGŻ (Bank Gospodarki Żywnościowej), Poland

(http://www.bgz.pl/en/our_offer/your_finances.html)

Вэбсайт для людзей, якія жадаюць навучацца ў Ірландыі, і аб тым, якую фінансавую падтрымаўшы яны могуць атрымаць.

Student Finance

www.studentfinance.ie

Падтрымка сям'і

Прэвентыўная работа і сацыяльная інтэграцыя, умацаванне супольнасці. Прапанаваная праграма ўключае індывідуальнае заняткі, ментарскую работу, вывучэнне ўмоў жыцця няўдалых сем'яў і асоб, праграмы выпраўленчага выхавання, праграмы на час канікул і адпачынкаў, індывідуальныя праграмы падтрымкі для дзяцей і сем'яў, а таксама структураваныя праграмы па выхаванню для бацькоў.

Families in Focus (LB Camden Council Family Service)

 www.camden.gov.uk/play


Дапамагае ў ажыццяўленні ранняй сацыяльнай інтэграцыі, уключаючы групу падтрымкі, якая дае рады па выхаванні дашкольнікаў, групу па змене паводзін дашкольнікаў, групы па забеспячэнні культурна-побытавых запатрабаванняў, магчымасцяў працаўладкавання і навучанні, а таксама паслугі цэнтраў па догляду за дзецьмі.

LB Camden, Surestart (Children’s centres)  http://www.camden.gov.uk/surestart


Юрыдычная дапамога

Акно Юрыдычнай Дапамогі прадастаўляе паслугі прававой дапамогі і саветаў па пытаннях грамадзянскага права для тых людзей, якія не ў стане самастойна фінансаваць падобнага выгляду паслугі. Сайт Вакна Юрыдычнай Дапамогі можа быць карысным рэсурсаў для новых мігрантаў у Ірландыю ў залежнасці ад іх матэрыяльнага становішча пасродкам прадастаўлення ім неабходнай інфармацыі і рэсурсаў.

Refugee Legal Service Dublin

www.legalaidboard.ie


Нацыянальны савет Румыніі для бежанцаў прадастаўляе паслугі бясплатнай сацыяльная падтрымкі і юрыдычнай кансультацыі для бежанцаў, прэтэндэнтаў на атрыманне палітычнага прытулку і статусу бежанца.

The Romanian National Council for Refugees provides

www.portal-ito.ro

Рэкамендацыі прафсаюза для кампаній і дзяржаўных адміністрацыйных органаў у якіх служаць працаўнікі розных нацыянальнасцяў, якія адрозніваюцца па расавай і этнічнай прыкметах, нацыянальнасці, веравызнанню, месцу нараджэння і мове.


Unión General de Trabajadores País Valencià – UGT-PV

Secretaría de Migraciones y Cooperación

(UGT-PV Trade Union. Area of Migrations and Cooperation)

http://www.ugt-pv.es/cms/index.php?option=com_content&view=category&layout=blog&id=77&Itemid=355

Розныя сэрвісы для мігрантаў / бежанцаў, прэтэндэнтаў на атрыманне палітычнага прытулку і статусу бежанца.

Падтрымка грамадзян трэціх краін (RTTs) у Румыніі пасродкам прадастаўлення пэўных відаў абслугоўвання, адаптаванага да іх патрэб.

Support and specific services for third country nationals in Romania







Нацыянальны савет Румыніі для бежанцаў прадастаўляе паслугі сацыяльная падтрымкі і кансультацыі юрыста ў сваіх спецыялізаваных дэпартаментах. Усе паслугі прадастаўляюцца бясплатна.

The Romanian National Council for Refugees (CNRR)

http://www.cnrr.ro


Паслугі кансультавання

Цярнопальскі Фонд прапануе дапамогу ў запаўненні неабходных дакументаў, пісьмовым і вусным перакладзе з польскай на англійскую, рускую і ўкраінскую мовы ў банках і іншых фінансавых установах. Падтрымка аказваецца, як пры куплі простых тавараў, так і пры атрыманні пазыкі ў банку. Аднак, работнікі Цярнопальскага Фонду часта дапамагаюць і ў пытаннях бухгалтарскага ўліку.

Ternopilska Foundation, Poland

http://ternopilska.com

Работнікі Кансультацыйнага цэнтра падаюць актуальную інфармацыю для новых прыбылі замежнікаў па пытаннях аховы здароўя, падаткаабкладання, адукацыі і г.д. Работнікі дапамагаюць грамадзянам краін, якія не ўваходзяць у склад ЕС, запаўняць бланкі, аформіць неабходныя дакументы, накіроўваюць або суправаджаюць у патрэбныя ўстановы і арганізацыі.

Lithuanian Red Cross Society

Information in Lithuanian: www.redcross.lt/migration

Information in English: www.redcross.lt/?page_id=1433&preview=true





Заключэнне


Прыклады станоўчых практык ўяўляюць эфектыўныя шляхі падтрымкі мігрантаў і прадастаўлення ім паслуг. Разглядаючы прыклады эфектыўных паслуг, можна заўважыць, што вялікая ўвага надаецца моўных навыкам. Асаблівы прыярытэт аддаецца курсах мясцовай мовы, якія звычайна арганізуюцца супольнасцямі мігрантаў, арганізацыямі па падтрымцы мігрантаў і Чырвонага крыжа, і нават прафсаюзамі (у Іспаніі). Даволі значная колькасць еўрапейскіх праектаў рэалізоўваліся або рэалізуюцца з мэтай навучання мігрантаў навыкам зносін для іх больш хуткай інтэграцыі ў новую краіну пражывання.

У краінах-партнёрах праекта вялікая колькасць эфектыўных паслуг рэалізуюцца банкамі, якія прадастаўляюць розныя магчымасці кіравання даходамі, выдаткамі і штодзённымі бізнес аперацыямі: бягучы рахунак, унутраныя, рэгулярныя, міжнародныя і камунальныя плацяжы, а таксама падаюць спісы фінансавых тэрмінаў, як на мясцовай і англійскай мовах, так і на адной з моў мігрантаў, а таксама прадастаўляюць паслугі інтэрнэт-банкінгу. Акрамя гэтага, існуе штотыднёвая радыё праграма "Скарбонка" (Вялікабрытанія), якая дае фінансавыя рады па шырокім спектры пытанняў. Апроч гэтага, у шэрагу краін банкі арганізуюць адмысловае праграмы навучання сваіх працаўнікоў, для паляпшэння навыкаў зносін з мігрантамі.


Іншыя прыклады эфектыўных паслуг і сэрвісаў уключаюць пытанні падтрымкі сям'і, юрыдычнай дапамогі і іншыя выгляды праграм, якія прадстаўляюцца цэнтрамі па рабоце з бежанцамі.


Прааналізаваныя прыклады паспяховых паслуг і сэрвісаў паказалі, што любы вiд дапамогі, асабліва ў фінансавых пытаннях і развіцці моўных навыкаў, са стараны жыхароў новай для мігрантаў краіны, можа паскорыць іх інтэграцыю.


Агляд прыкладаў станоўчых практык будзе прадстаўлены на сайце праекта, каб кожны зацікаўлены ў падобнага віду інфармацыі мог мець да яе доступ. Ён будзе прадстаўлены, як на мовах партнёраў праекта, так і на мовах мігрантаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Праект iнтэгра- комплекс інтэграцыі мігрантаў Базавая мова для рашэння фінансавых пытанняў iconБеларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт факультэт права
Гісторыя дае магчамасць не паутараць тых памылак, якія былі зроблены раней І адначасова выбраць для сябе самае лепшае. Так, напрыклад,...

Праект iнтэгра- комплекс інтэграцыі мігрантаў Базавая мова для рашэння фінансавых пытанняў iconГэта праграма ініцыіравання, задумы, творчай распрацоўкі святочных дзей І вырашэнне матэрыяльна-тэхнічных, арганізацыйных І фінансавых аспектаў ІХ
Рэжысёрскі праект свята гэта праграма ініцыіравання, задумы, творчай распрацоўкі святочных дзей І вырашэнне матэрыяльна-тэхнічных,...

Праект iнтэгра- комплекс інтэграцыі мігрантаў Базавая мова для рашэння фінансавых пытанняў icon1 Метад падобнасці рашэння задач на пабудову
У цяперашні час тэорыя геаметрычных пабудаванняў прадстаўляе сабой развітую вобласць матэматыкі, звязанную з рашэннем розных прынцыповых...

Праект iнтэгра- комплекс інтэграцыі мігрантаў Базавая мова для рашэння фінансавых пытанняў iconДуа "Вучэбна-педагагічны комплекс Бялкоўшчынскі дзіцячы сад базавая агульнаадукацыйная школа"
Дуа “Вучэбна-педагагічны комплекс Бялкоўшчынскі дзіцячы сад – базавая агульнаадукацыйная школа”

Праект iнтэгра- комплекс інтэграцыі мігрантаў Базавая мова для рашэння фінансавых пытанняў iconПлан мерапрыемстваў дзяржаўнай установы адукацыі " Навучальна педагагічны комплекс Мальскі дзіцячы сад базавая школа" па арганізацыі 6 школьнага дня на 2012 2013 навучальны год
План мерапрыемстваў дзяржаўнай установы адукацыі " Навучальна педагагічны комплекс Мальскі дзіцячы сад базавая школа" па арганізацыі...

Праект iнтэгра- комплекс інтэграцыі мігрантаў Базавая мова для рашэння фінансавых пытанняў iconУрок распрацаваў настаўнік
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Баравабудскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа Кармянскага раёна”

Праект iнтэгра- комплекс інтэграцыі мігрантаў Базавая мова для рашэння фінансавых пытанняў iconІ. А. Мацвеева Расклад вучэбных заняткаў
Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Пластоцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа Любанскага раёна

Праект iнтэгра- комплекс інтэграцыі мігрантаў Базавая мова для рашэння фінансавых пытанняў iconАсіповіцкага раённага выканаўчага камітэта
Осаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Асіповіцкага раёна”

Праект iнтэгра- комплекс інтэграцыі мігрантаў Базавая мова для рашэння фінансавых пытанняў iconБеларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307
У цэлым праект Інструкцыі ўлічвае шэраг прапаноў галіновага прафсаюза, узгодненых са спецыялістамі ўпраўлення кадравай палітыкі ў...

Праект iнтэгра- комплекс інтэграцыі мігрантаў Базавая мова для рашэння фінансавых пытанняў iconПлан работы Папячыцельскага савета
Аб прыцягненні фінансавых сродкаў для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка