Надрукавана: Калупаеў У. А




НазваНадрукавана: Калупаеў У. А
Дата канвертавання22.11.2012
Памер33.88 Kb.
ТыпДокументы
Надрукавана: Калупаеў У.А. Тэорыя арганізацыі сялянскай гаспадаркі як падмурак рэфармавання аграрнай сферы эканомікі // XII международная научно-практическая конференция «Управление в социальных и экономических системах”. 5 декабря 2004 г. Минск. Материалы конференции. – Мн.: Изд-во МИУ, 2004. – 372 с. С. 151-153


Тэорыя арганізацыі сялянскай гаспадаркі як падмурак рэфармавання аграрнай сферы эканомікі


Заснавальнікам гэтай тэорыі лічыцца Аляксандр Чаянаў (1888-1937), які ў 1911 г. прапанаваў стварыць навуку аб арганізацыі сялянскай гаспадаркі. Амерыканская асацыяцыя эканамістаў ў сярэдзіне 1970-х гг. выдала анталёгію ягоных твораў пад агульнай назвай “Тэорыя сялянскай гаспадаркі” (A.V. Chayanov Theory of Peasant Economy / edited by Daniel Thorner, Basile Kerblay. – The American Economic Association, 1966. – 316 p.). У расійскай эканамічнай навуцы гэтая плыня мае назву “арганізацыйна-вытворчай школы”. Яе прадстаўнікамі з’яўляліся таксама расійскія эканамісты А. Чалінцаў (1874-1962), М. Макараў (1887-1980), А. Рыбнікаў (1887-1939), а цэнтрам распрацоўкі выступаў эканамічны факультэт Пятроўскай (Ціміразеўскай) сельскагаспадарчай акадэміі. Тэорыю сялянскай гаспадаркі па сучасным крытэрам класіфікацыі плыняў можна аднесці хутчэй да інстытуцыяналізму (сутнасць яе заключалася ў вывучэнні арганізацыі сялянскай гаспадаркі на падставе гістарычных, геаграфічных і структурна-эканамічных чыннікаў), хоць аналіз дзейнасці сялянскай сям’і праводзіўся на падмурку метадалагічных прынцыпаў маржыналізму.

Амаль усе працы, якія можна аднесці да фундаментальнай эканамічнай навукі, выдадзеныя на Беларусі ў 1920-30-х гадох, адносяцца менавіта да метадалагічнай традыцыі арганізацыйна-вытворчай школы. Тлумачыцца гэта тым, што у папярэднія гады эканамісты, якія потым сталі знакавымі постацямі ў беларускай эканамічнай навуцы, навучаліся і рабілі свае першыя эканамічныя доследы пад кіраўніцтвам непасрэдных распрацоўшчыкаў тэорыі сялянскай гаспадаркі ў Расіі (Аркадзь Смоліч пад кіраўніцтвам А. Чалінцава, Гаўрыла Гарэцкі – А. Рыбнікава, і інш.). Ідэю аб распрацоўцы “тэорыі беларускай сялянскай гаспадаркі” упершыню выказаў Ян Кіслякоў (1895-1955). Аграрная палітыка за часамі наркамзема Зміцера Прышчэпава ў 1924-29 гг. праводзілася ўжо на падмурку гэтай новай эканамічнай тэорыі. Каб наладзіць культурную гаспадарку, здольную даваць канкурэнтаздольны прадукт на нутраных і вонкавых рынках, трэба было аптымальна па-новаму размясціць хутарскія гаспадаркі з максымальным эфектам атрымання прыбытку, правесці новае эканамічнае раянаванне, з улікам наступных абставінаў: гістарычных – асаблівасцей эвалюцыі сялянскай гаспадаркі, гушчыні насельніцтва; эканамічных – становішча адносна рынку сбыта, транспартных шляхоў, коштаў; прыродна-геаграфічных – ландшафтных, глебавых, кліматычных, і інш.

Гаўрыла Гарэцкі (1900-1988) разлічыў памер народнага прыбытку, каб высветліць ўзровень інтэнсіўнасці сялянскай гаспадаркі на Беларусі (на той час у свеце ўласны народны прыбытак падлічвалі не болей 15-ці краін), дасьледаваў уплыў на яе гушчыні насельніцтва. Ягоныя працы сталі вядомыя за мяжой і ён быў запрошаны чытаць лекцыі ў Кембрыджскі ўніверсітэт. Аркадзь Смоліч (1891-1938) выдаў шэраг прац, прысвечаных арганізацыі сялянскай гаспадаркі, з улікам дэмаграфічных, ландшафтных, тэрытарыяльных, і інш. чыннікаў, стварыў тэарэтычны падмурак для перашага на Беларусі эканамічнага раянавання. Ён лічыцца адным са стваральнікаў навукі “эканамічная геаграфія”, а ягоныя працы ўзнагароджаны залатым медалём рускага геаграфічнага таварыства, са слоў знакамітага географа П. Сямёнава-Цяньшанскага, “за выкарыстанне ў эканамічных доследах геаграфічных прыкмет”. Ян Кіслякоў даследаваў разнастайнасць пабудовы сялянскіх гаспадарак і вылучыў найбольш характэрны тып беларускай сялянскай гаспадаркі. Шырокі рэзанас у расійскай навуковай літаратуры атрымала ягоная праца “Пасёлкі (оптымум тэрыторыі і эфэкт землеўпарадкаваньня)”, дзе быў разлічаны аптымальны памер зямельных надзелаў для арганізацыі культурных прыбытковых сялянскіх гаспадарак на Беларусі, з улікам прыродных, эканамічных, прававых і іншых умоваў. Да беларускай арганізацыйна-вытворчай школы, калі разглядаць змест навуковых працаў, адносяцца таксама наступныя эканамісты – Сяргей Ждановіч, Сяргей Скандракоў, Барыс Бойка, Аўдакім Ярашчук, Міхась Ганчарык, Сцяпан Журык, Ян Грабоўскі, Мікіта Лайкоў, Пётра Хоцкі, Тодар Плятнэр, Міхась Макараў, Кірыла Кіпрыянец, Алесь Дзямідовіч, і інш.

Сёння ёсць патрэба ў выданні анталёгіі найбольш яскравых працаў, якія датычацца навукі аб арганізацыі сялянскай гаспадаркі. Аднаўленне беларускай арганізацыйна-вытворчай школы магло б спрыяць адраджэнню фермерскіх гаспадарак і садзейнічаць працэсу дэурбанізацыі Беларусі. Яе метадалёгію можна выкарыстовываць для разлікаў таго – якой і колькі зямлі, у якім месцы, сёння трэба выдзяляць гаспадару для таго, каб ён мог наладзіць культурную канкурэнтаздольную гаспадарку з улікам сучаснай структуры попыту на сельскагаспадарчыя тавары і паслугі, развіцця новых формаў аграрнага бізнэсу, напрыклад, такіх як агратурызм. Тэарэтычныя канцэпцыі арганізацыйна-вытворчай школы сёння можна выкарыстоўваць пры распрацоўцы стратэгій развіцця рэгіёнаў Беларусі, у прыватнасці пры размяшчэнні новай прамысловасці з улікам неабходнасці яе існвання ў новым геапалітычным і геаэканамічным атачэнні, а таксама пры распрацоўцы сучасных мадэляў прасторавай арганізацыі прамысловасці з улікам урбанізацыйных, агламерацыйных, глябалізацыйных і іншых эфектаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Надрукавана: Калупаеў У. А iconНадрукавана: Акуліч У. А. Няздзейсненыя распрацоўкі беларускіх вучоных-эканамістаў у накірунку "Гісторыя эканамічнай думкі Беларусі": урокі мінулага // Матер
Надрукавана: Акуліч У. А. Няздзейсненыя распрацоўкі беларускіх вучоных-эканамістаў у накірунку “Гісторыя эканамічнай думкі Беларусі”:...

Надрукавана: Калупаеў У. А iconУладзімір Калупаеў, кандыдат эканамічных навук, дацэнт
Ацэнка наступстваў змянення сыстэмы дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі ў кантэксце ўступлення беларусі ў сусьветную гандлёвую...

Надрукавана: Калупаеў У. А iconУладзімер Калупаеў – эканаміст. Адзін з аўтараў зборніка «Эўрапейскі выбар для Беларусі / Беларусь: сцэнары рэформаў» (Варшава, 2003)
Нас аб’яднала адно моцнае жаданьне, адзінае творчае імкненьне – культурна-эканамічны Рэнэсанс Беларусі…

Надрукавана: Калупаеў У. А iconУладзімер Калупаеў – эканаміст. Адзін з аўтараў зборніка «Эўрапейскі выбар для Беларусі / Беларусь: сцэнары рэформаў» (Варшава, 2003)
Нас аб’яднала адно моцнае жаданьне, адзінае творчае імкненьне – культурна-эканамічны Рэнэсанс Беларусі…

Надрукавана: Калупаеў У. А iconАлешандры Радрыгеш
Дзесяць гадоў адпрацаваў карэспандэнтам крымінальнай хронікі Рыё-дэ-Жанэйра І муніцыпальнай акругі Байшада Флумінэнсі (наваколле...

Надрукавана: Калупаеў У. А iconАлешандры Радрыгеш
Дзесяць гадоў адпрацаваў карэспандэнтам крымінальнай хронікі Рыё-дэ-Жанэйра І муніцыпальнай акругі Байшада Флумінэнсі (наваколле...

Надрукавана: Калупаеў У. А iconАлешандры Радрыгеш
Дзесяць гадоў адпрацаваў карэспандэнтам крымінальнай хронікі Рыё-дэ-Жанэйра І муніцыпальнай акругі Байшада Флумінэнсі (наваколле...

Надрукавана: Калупаеў У. А iconШамякіна С. В. Казкі уладзіміра караткевіча
А. Вераб’ём. Адна з гэтых казак, “Лебядзіны скіт”, упершыню была надрукавана ў другім томе Збору твораў у 8-мі тамах Ул. Караткевіча....

Надрукавана: Калупаеў У. А iconУнутраны свет героя-інтэлігента ў апавяданні м. Гарэцкага "у лазні" Апавяданне "У лазні" літаратурны дэбют М. Гарэцкага, было напісана 31 снежня 1912 г. І
М. Гарэцкага, было напісана 31 снежня 1912 г. І надрукавана ў газеце “Наша ніва” 25 студзеня 1913 г пад псеўданімам Максім Беларус,...

Надрукавана: Калупаеў У. А iconПраблема пераходу Беларусі на стадыю сучаснага эканамічнага росту (паводле тэорыі С. Кузьняца) Калупаеў Уладзімер, к э. н., Мінскі інстытут кіраваньня
Праблема пераходу Беларусі на стадыю сучаснага эканамічнага росту (паводле тэорыі С. Кузьняца)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка