Цыкл публічных лекцый "urbi et orbi"




НазваЦыкл публічных лекцый "urbi et orbi"
Дата канвертавання22.11.2012
Памер19.32 Kb.
ТыпДокументы
ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ “URBI ET ORBI”

13 студзеня а 19.00

пр-т Незалежнасці,37а (Галерэя Ў)


Аднаўленне помніка – ілюзорнае імкненне да рая – бо як бы мы ні выконвалі каноны рэстаўрацыі, усё адно той першапачатковы рай, першапачатковы выгляд будынка не адновім. Тым не менш ёсць пэўны інструментарый, “ключы ад рая”, якія дазваляюць аднавіць будынак не столькі на пэўнай тэрыторыі, колькі ўяўна, у нашай свядомасці, у нашай памяці.

Захар Шыбека, з інтэрв’ю tut.by

(http://news.tut.by/culture/264741.html)


Кажуць, як распачнеш Новы год, так яго і правядзеш. Не тое, каб мы надавалі выключную ўвагу розным павер’ям, але маем вялікае жаданне правесці гэты год у кампаніі цікавых людзей.

13 студзеня арганізатары цыкла лекцый “Urbi et Orbi прапануюць распачаць год абвешчанай раней лекцыяй знаўцы гарадской цывілізацыі, вядомага гісторыка, прафесара Захара Шыбекі "Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне."


Нагадаем, што, паводле абяцанняў лектара, слухачоў чакае расповед пра чатыры “раі”:

1. “Рай” першапачатковы: гістарычны нарыс мястэчак і ацэнка іх гісторыка-культурнай спадчыны

2. “Рай” страчаны: агляд разбураных помнікаў архітэктуры, ацэнка людскіх страт, згубленых кніжных збораў, музейных і іншых культурных каштоўнасцяў.

3. “Рай” захаваны і ўзноўлены: акцэптацыя ўвагі на захаваўшыхся помніках архітэктуры, гісторыі і культуры, а таксама адлюстраванне дзяржаўнай палітыкі памяці (рэстаўрацыя, музеізацыя, мемапыялізацыя, рэстытуцыя).

4. Ключы ад “раю” - ключы, якія прадастаўляе пазнавальны навуковы турызм: ацэнка ўзроўню развіцця гэтага турызму ў Беларусі, інфармацыя аб крыніцах ведаў пра былыя мястэчкі (архівы, сайты, кнігі), практычныя парады па выпрацоўцы турыстычных маршрутаў і метадаў арганізацыі турызму.

Характэрная для людзей ідэалізацыя мінулага, настальгія па мінуламу можа стаць падмуркам сучаснага турыстычнага бізнесу. Пры гэтым турызм не толькі прэзентуе культуру мінулага, нацыянальную традыцыю, ён выступае важнай крыніцай інвестыцый найперш у эканоміку гарадоў, спрыяе іх мадэрнізацыі. Асабліва гэта важна для выжывання малых гарадоў.


Як можна ацаніць ролю былых беларускіх мястэчак у развіцці турызму, паказаць іх гісторыка-культурны патэнцыял і вызначыць некаторыя меры, якія б спрыялі росту запатрабаванасці гэтага патэнцыялу? Прыходзьце падыскутаваць пра гэта разам з прафесарам Захарам Шыбекам.


Online- трансляцыя лекцыі будзе даступна па спасылцы: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=351

Запрашаем усіх зацікаўленых!


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Цыкл публічных лекцый \"urbi et orbi\" iconЦыкл публічных лекцый "urbi et orbi" Міхал Анемпадыстаў
Кожная нацыя мае сваю прастору культуры… у гэтым сэнсе беларускую культуру можна ўявіць такой калекцыяй нашых здабыткаў, традыцый,...

Цыкл публічных лекцый \"urbi et orbi\" iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi" андрэй расінскі
Публічныя лекцыі цыклу “Urbi et Orbi” арганізуюць прастору І час такім чынам, каб даць мажлівасць лектару звярнуцца да інтэлектуальнай...

Цыкл публічных лекцый \"urbi et orbi\" iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi" генадзь сагановіч
Пічэты, патрабуецца рэвізія па ўсім фронце,” – пісаў у прадмове да сваей кнігі “Невядомая вайна” слынны гісторык Генадзь Сагановіч....

Цыкл публічных лекцый \"urbi et orbi\" iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi" тодар кашкурэвіч
Уладзімір Мацкевіч: Беларуская ідэнтычнасць – яна адна. А вось напаўненне яе зместам І сэнсам можа быць вельмі розным

Цыкл публічных лекцый \"urbi et orbi\" iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi"
Мы зноў трапляем у ІХ і зноў робім выгляд, што нічога не адбылося, бо мы вельмі самаўпэўненыя, адукаваныя І ўладацэнтрычныя, хоць...

Цыкл публічных лекцый \"urbi et orbi\" iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi" ірына дубянецкая
Тое, што пераклад з арыгіналу мусіць быць зроблены – сумніваў няма. Але ці адыграе ён тую ролю, якую адыграў у іншых народаў у часы...

Цыкл публічных лекцый \"urbi et orbi\" iconКалендарь интересных событий в италии
После ночной мессы утром понтифик обратится с балкона собора Святого Петра к верующим с традиционным посланием Urbi et Orbi Граду...

Цыкл публічных лекцый \"urbi et orbi\" iconПублічныя лекцыі «urbi et orbi» ігар марозаў герменэўтыка дойлідства
Я намагаюся навучыць разумець, паказаць заканамернасць, паводле якой мы разумеем. Я даю не рыбку, І нават не вуду – я хачу даць здольнасць...

Цыкл публічных лекцый \"urbi et orbi\" iconПублічныя лекцыі «urbi et orbi» улад вялічка грамадзянская супольнасць І
Гэтае “не ўсё роўна” вызначае нашыя паводзіны адносна праблемаў, якія мы выдзяляем як прыярытэтныя. І тое, якім чынам мы вырашаем...

Цыкл публічных лекцый \"urbi et orbi\" iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi" андрэй кудзіненка
Кіно сон з адкрытымі вачыма. Сон персаніфікаваны міф. Беларускі кінематограф гэта проста міф, сон з зачыненымі вачыма ў зале для...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка