Аддзел бібліятэчнага маркетынгу сцэнарый свята кнігі да 65-годдзя Вялікай Перамогі




НазваАддзел бібліятэчнага маркетынгу сцэнарый свята кнігі да 65-годдзя Вялікай Перамогі
Дата канвертавання28.10.2012
Памер161.38 Kb.
ТыпДокументы
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В.П. Таўлая

аддзел бібліятэчнага маркетынгу

k:\marketing\мои документы\иллюстрации\9 мая\лента с веткой.jpg


сцэнарый свята кнігі

да 65-годдзя Вялікай Перамогіk:\marketing\мои документы\иллюстрации\9 мая\65 лет.jpg


Баранавічы, 2010

Слайд 1: (1941-1945)

Гучыць песня “Давным давно была война…”

Слайд 2: (Фотакампазіцыя “Вялікая Айчынная вайна”)

Вядучы 1: Назаўсёды ўвайшла ў гісторыю нашай Радзімы Вялікая Айчынная вайна. Ваеннае ліхалецце 1941-45-х гадоў застанецца навечна ў памяці: не замятуць вятры франтавых дарог, не зарастуць у палях сляды акопаў і варонак, не памеркне велічны подзвіг герояў-вызваліцеляў.

Вядучы 2: Гэта вайна, самая народная і самая свяшчэнная з усіх войнаў на Зямлі, стала вялікім урокам чалавечай мужнасці. Радавыя воіны і палкаводцы, адважныя партызаны і бястрашныя падпольшчыкі, працаўнікі тылу, старыя, жанчыны і дзеці, не шкадуючы сіл, набліжалі Перамогу.

Вядучы 1: Дзякуючы іх мужнасці і самаахвярнасці, мы сустракаем зараз 65-ую мірную вясну, жывем у незалежнай краіне, займаемся стваральнай працай.

Вядучы 2: Няхай ніколі не згасне свяча памяці ў гонар тых, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля будучых пакаленняў.


Слайд 3: (фотаздымак ветэранаў).


Вядучы 1: Няхай часцей гучаць словы ўдзячнасці ветэранам, якія жывуць побач з намі. Каб яны ведалі, што подзвіг іх ніколі не будзе забыты.

Музычны фон. (“Ты же выжил солдат…»)

Дэкламатар 1: Старэнькія, сівыя ветэраны,

Перад Вамі нізка я схіляю галаву

І пакланіцца да зямлі хачу Вам

За подзвіг Ваш, за тое, што жыву.

За дзень сягонняшні, за шчасце жыць у міры,

За сонца яркае і за блакіт нябёс,

За свет юнацтва дзякуем Вам шчыра

І за жыццё без гора і без слёз. Ю. Дземідовіч


Слайд 4: (фотаздымак воінаў)

Музычны фон. (“Журавли…»)


Дэкламатар 2: Навекі слава тым, што ў полі ратным

Загінулі за родныя палі,

За наш народ, за лёс народаў братніх,

За дзень наступны на ўсёй зямлі.

Слайд 5: (Абеліск воіну) Бяссмертныя іх помнікі крані ты –

І цеплыню адчуеш пад рукой:

Іх высеклі не з камняў, не з граніту –

З людской любові, з удзячнасці людской. П. Панчанка


Вядучы 1: Мільёны беларусаў засталіся на палях лютых бітваў, загінулі ў агні палаючых вёсак і за калючым дротам канцлагераў. Зямля нашай шматпакутнай Бацькаўшчыны паліта крывёю герояў-абаронцаў.

Дэкламатар: Кожны чацвёрты быў мёртвы.

Мір і спакой ім вечны!

Кожны трэці быў змораны.

Скалечаны і знявечаны.

Дэкламатар: Кожны другі на целе

Меў раны, апёкі ці шрамы.

І ўсе мы, усе мы мелі

На душы сваёй раны. Вярцінскі А.

Слайд 6: (абеліск)

Вядучы 2: Як сімвалы вечнай славы і горкай памяці ўзвышаюцца велічныя помнікі і абеліскі ва ўсіх кутках Беларусі. І таму яе называюць краем абеліскаў.

Музычны фон. (“Журавли…») трек 21

Дэкламатар: Плакалі матулі над сынамі,

Што ў баях няроўных паляглі.

У палях, парослых палынамі,

Слайд 7: (бярозы) Белыя бярозы узышлі.

Плыў над імі вырай жураўліны,

Чорныя ваенныя дымы…

Не дажджы паілі іх, - жанчыны

Палівалі горкімі слязьмі.

Дэкламатар: Боль вайны не ўляжацца з гадамі.

Ты забыць яго не нараві,

Бо шумяць трывожна пад вятрамі

Тых бяроз самотныя гаі.

Там гняздо не ладзіць сівы бусел.

Цішыню не будзіць звонкі птах.

Белыя бярозы Беларусі –

Памяць аб загінуўшых сынах. Пранчак Л.

Слайд 8: (Гераічныя вобразы эпохі )

Вядучы 1: Скульптурныя манументы воінам і партызанам, мемарыяльныя комплексы, курганы, помнікі, абеліскі… Гэта манументальны летапіс нашай краіны, які адлюстроўвае гераічную барацьбу і перамогу над фашызмам.

Вядучы 2: Манументальныя комплексы і сціплыя помнікі на брацкіх магілах, памятныя знакі і мемарыяльныя дошкі – усе яны аднолькава глыбока кранаюць душы людзей, напамінаюць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. За кожным з іх – гераічная бітва, самаахвярны подзвіг, трагічны лёс. Прыслухаецеся… яны расказваюць…

Пачынаецца слайд-прэзентацыя “Гераічныя вобразы эпохі”.

Гучыць мелодыя (фон 1).

Слайд 9. Брэсцкая крэпасць-герой. (уваход)

Дэкламатар: На граніцы, на роднай зямлі

На світанні сірэны завылі.

Сталі мёртвыя побач з жывымі

Слайд 10: (Холмскія вароты) І навекі ў бяссмерце пайшлі.

Музычны фон (трэк 29)

Вядучы: Тут, на заходніх рубяжах краіны, вайна зрабіла свой першы крок. Тут усе – байцы і камандзіры, жанчыны і дзеці – стаялі насмерць у імя Айчыны, сталі салдатамі вялікага подзвігу, імя якому – гераічная абарона Брэсцкай крэпасці.

Слайд 11. Манумент “Мужнасць”.

Дэкламатар: Незагойным балючым шрамам

Засталася на сэрцы вайна.

Крэпасць Брэсцкая – першая драма.

Шмат чаго нам гаворыць яна.

Слайд 12. Скульптурная кампазіцыя “Смага”.

Дэкламатар: Наўкола ўсё тут святасцю абнята,

Такога не сустрэнеш больш нідзе.

Вось, як жывая, статуя салдата,

Які пакутна цягнецца к вадзе. І. Міхайлаў.

Слайд 13. Руіны крэпасці.

Музычны фон (трэк 18)

Дэкламатар: Каб каменні маглі гаварыць,

Як гавораць з жывымі жывыя,

Расказалі б пра дні баявыя,

Каб каменні маглі гаварыць. Р. Раждзественскі

Слайд 14. Мемарыяльны комплекс Хатынь. Званы.

Вядучы. Хатынь… Гэты велічны і смутны мемарыял стаў агульным помнікам усім вёскам Беларусі, спаленых фашыстамі разам з мірнымі жыхарамі.

Музычны фон (трэк 27)

Дэкламатар: Вы чулі, як у Хатыні

Звоняць каміны?

Кроў у жылах стыне,

Як слухаеш тыя званы,.

Кроў у жылах стыне…

Слухаеш і маўчыш.

А наўкола пустыня.

А наўкола – ціш.

Толькі адны каміны,

Толькі адны званы,

Толькі адны яны… А. Вярцінскі.

Слайд 15: Скульптурны помнік Камінскаму….

Музычны фон. (“Журавли…») трек 21

Дэкламатар: … Каторы мінуў ужо год,

Дні ў стагоддзі горнучы,

А мне ад агню таго

І сёння спякотна і горача!

Трашчыць ці мяце зіма,

Ці лета на пожні туркае, -

А мне ўсё роўна няма

Ад полымя паратунку.

Каб жа агонь пагас!..

Каб жа такому збыцца!..

Людзі, прашу я вас,

Посцілкай полымя збіце!

Людзі, прашу, сынка

Вазьміце ў мяне асцярожна!

Колькі гадоў на руках

Трымаць нежывога можна?! Макарэвіч В.


Слайд 16: Вечны агонь і бярозкі…

Дэкламатар: Я іду,

ты ідзеш,

а ён не ідзе,

ён мёртвы.

Я пяю,

ты пяеш,

маўчыць кожны чацвёрты.

Мы ідзем,

ідзеце вы.

Грунт пад нагамі цвёрды.

Яны ж не ходзяць – не жывы

кожны чацвёрты. А. Вярцінскі

Слайд 17. Помнік ў Застарынні.

Вядучы: Трагічны лёс Хатыні раздзялілі 628 беларускіх вёсак, у тым ліку вёска Застарынне Баранавіцкага раёна. Тут загінулі 382 чалавекі, з іх 70 дзяцей да 10 гадоў. 186 вёсак Беларусі не здолелі пасля вайны паўстаць з руін і попелу.

Слайд 18. Спаленыя вёскі.

Дэкламатар: Апошні крывавы пажар

На Радзіме.

Апошнія мы тут згарэлі жывымі –

Мужчыны, жанчыны і дзеці…

і дзеці…

Любуйцеся ж гэтай дзівоснай зямлёю,

Як некалі мы любаваліся ёю –

Мужчыны, жанчыны і дзеці…

і дзеці…

І хай вам раскажуць тут нашыя цені,

Як жудасна мы паміраць не хацелі –

Мужчыны, жанчыны і дзеці…

і дзеці… Н. Гілевіч.

Слайд 19. Помнік ахвярам гітлераўскага генацыда ў Беларусі (Яма) у г. Мінску

Вядучы: Загаддзя распрацаваная гітлераўцамі праграма знішчэння людзей прадугледжвала стварэнне цэлай сістэмы канцэнтрацыйных лагераў. Толькі ў Беларусі іх было 260. Самым вялікім з іх быў Трасцянец – трэці па колькасці знішчаных людзей у сістэме ўсіх фашысцкіх лагераў смерці. Сотні тысяч ахвяр прыняла баранавіцкая зямля: Калдычэўскі лагер смерці, Шталаг – 337 у Лясной, Баранавіцкае гета, урочышча “Гай” і інш. асвечаныя трагедыяй мясціны.


Слайд 20. Помнік ахвярам Калдычэўскага лагера смерці.

Дэкламатар: Суайчыннік, стань!

Тут знішчалі людзей.

Суайчыннік!

Запомні навек:

Тры гады па сто трыццаць сем у дзень,

І ў гадзіну – па шэсць чалавек.

Гэта значыць, што кожныя дзесяць хвілін

Тут навекі чарнеў небакрай…

Слайд 21: Мемарыял комплекс “Урочышча Гай”

Дэкламатар: Бярозка крыху акрыяла,

Хоць раны счарнелыя плямяць.

Стаіць тут ля мемарыяла,

Як сведка, як сумная памяць.

…І з Чэхіі нават, з Астравы,

Ачысціўшы ветлівы Пшэраў,

Прывезлі людзей на расправу

Да нас, у лясістую шэрань.

Слайд 22: выява рук з комплексу “Урочышча Гай”

…І зараз на месцы растрэлу –

Лес рук з-пад зямельнае цвердзі…

Трымае высокая стэла

Не звон – збранзавелае сэрца. А. Корнеў.

Слайд 23: Мемарыял “Чырвоны бераг” “Дзяцінства апаленае вайной”

Вядучы: У час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі вучэбнай гаспадаркі Чырвоны бераг Жлобінскага раёна немцы стварылі зборны пункт для дзяцей, якіх затым вывозілі ў Германію для таго, каб браць кроў. 1990 маленькіх вязняў не вярнуліся на Радзіму. Імёны толькі пятнаццаці з іх захаваліся ў архівах, астатнія засталіся безымяннымі.

Вядучы: Гэты мемарыял называецца “Дзяцінства, апаленае вайной” і прысвечаны дзецям, якія загінулі ў гады вайны ў пятнаццаці дзіцячых канцлагерах Беларусі.

Дэкламатар: Заціхнуць бітвы. Вораг будзе знішчан.

І дзеці прычакаюць таго дня,

Калі з-пад воблакаў ўпадзе на папялішчы,

Як цёплы дождж, густая цішыня. (П. Панчанка).


Слайд 24: Помнік дзецям Міная Шмырова.


Вядучы: Дзяцінства ваеннага пакалення звязана з невыносным болем, жахам, адчаем. А жыццё соцен тысяч беларускіх дзяцей абарвалі фашысцкія кулі.

Дэкламатар: Іх вядуць па жытняй сцяжынцы.

Чатырох

Пад канвоем.

З дому.

Чатырнаццаць старэйшай

дзяўчынцы,

Тры гады хлапчуку малому.

…Ноч праходзіць,

Сонца ўзыходзіць.

Заспявалі жаўранкі ў полі.

Іх выводзяць салдаты

За краты.

Хлопчык рад і сонцу, і волі.

Іх салдат

Да сцяны прыстаўляе.

Цэліць кат

У льняныя галовы,

Пачынае

З сына Міная.

Стрэл.

Упаў хлапчук трохгадовы…

Кат ізноў пісталет ўзнімае…

На сцяне – заложнікаў цені…

Вось і ўсё.

Перад бацькам Мінаем

Станьце ўсе бацькі на калені! А. Куляшоў.


Слайд 25: Скульптурна-мемарыяльная кампазіцыя ў гонар Маці-патрыёткі

Вядучы: На свяшчэнную бітву з фашысцкімі захопнікамі ад роднага парога адпраўлялі маці сваіх сыноў. Была сярод іх і Анастасія Фамічна Купрыянава. Пяцёра сыноў – Мікалая, Сцяпана, Міхаіла, Уладзіміра і самага малодшага Пятра, які паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава, страціла яна ў вогненным полымі вайны.

Вядучы: Скульптурна-мемарыяльная кампазіцыя “Маці-патрыётка” у Жодзіна – гэта абагульняючы вобраз мужнасці і трагедыі ўсіх беларускіх маці.

Слайд 26: Смуткуючая маці

Дэкламатар: Адгрымела вайна-навальніца,

А старой па начах усё не спіцца,

Бо сыноў не хапае ў хаце.

Воч не зводзіць з партрэтаў іх маці.

Як жа, як жа адолець бяду ёй?

… Не можа сыноў дачакацца.

А яны ўсё жывыя ёй сняцца…

Не забыць іх ніколі матулі…

Маці. І чакаю… і сэрцам мне верыцца,

Што з вайны сыны мае вернуцца…

А. Дзеружынскі.

Вядучы: Званы нашай памяці ўваскрашаюць імёны мужных воінаў, партызан і падпольшчыкаў, якія не скарыліся, выстаялі, цаной свайго жыцця перамаглі ў бітве з ворагам. Помнікі героям даюць нам ўяўленне аб народным подзвігу.

Слайд 27: Помнік Марату Казею.

Дэкламатар: …Калі хцівы фашыст

Перамозе быў рад

І з пагрозай глядзелі

Ствалы аўтаматаў,

Раптам - выбух асколкамі

Сыпнуў, як град,

Вораг паў, ды не стала

Казея Марата.

Ён не здаўся жывым.

І вось з тое пары

Ходзіць слава

Аб хлопцу-герою.

І завуць месца бітвы

Малы і стары

Імем новым –

Марата Казея гарою. С. Шушкевіч.

Слайд 28: Помнік Канстанціну Заслонаву.

Дэкламатар: Як узыдзе сонца сінім раннем веснім,

Як развее над зямлёй туман,

Над краінай пралятае песня,

Песня баявая партызан.

І звіняць, гудуць на ўсю нашу дзяржаву

Гарадоў і вёсак галасы –

Канстанцін Заслонаў – наша слава,

Беларусі-партызанкі сын. А. Астрэйка.

Слайд 29: Помнік М. Гастэлу і яго экіпажу.

Дэкламатар: …А экіпаж ляцеў агністай паласой

Па спахмурнелым жоўтым небасхіле…

І самалёт іх, нібы вострае лязо

Прынёс агонь і смерць фашысцкай жорсткай сіле.

Ён быў высока, на вачах ва ўсіх,

Ён гэта ведаў, разумеў як трэба, -

Перад атакай мёртвых і жывых

Герой без бою не пакінуў неба. А. Русецкі.

Дэкламатар: Калі выдасца ноч навальнічная, з громам,

Падпяражацца неба маланкай гарачай,

Ціха плачуць бярозы сярод буралому,

Што Гастэлу ўжо болей не змогуць пабачыць. Паўлаў У.

Слайд 30. Мемарыяльны комплекс “Прарыў”

Вядучы: Магутны размах набыла ўсенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Беларусі. Партызаны – лясныя салдаты – не давалі спакойна жыць ворагу, наносілі гітлераўцам велізарныя страты, жорстка помсцілі акупантам.

Вядучы: За тры гады барацьбы народныя мсціўцы знішчылі каля паўмільёна фашыстаў, разграмілі сотні нямецкіх гарнізонаў і штабоў, пашкодзілі больш за сем тысяч кіламетраў тэлеграфна-тэлефоннай сувязі.

Вядучы: У канцы 1943 года партызаны кантралявалі 60 працэнтаў усёй тэрыторыі Беларусі, а на Палессі – да 80 працэнтаў. Нездарма Беларусь называюць партызанскім краем. Не стаў выключэннем і наш Баранавіцкі раён.

Слайд 31. Памятны знак партызанскаму руху ў Баранавіцкім краі.

Дэкламатар: Цёмная ноч агарнула

Пушчы, дарогі, палі,

Але нідзе не заснула

Нічога на роднай зямлі.

Там па лясах непраходных

З позняй да ранняй зары

Полымя мсціўцаў народных

Вялікаю помстай гарыць.

Слайд 32. Партызаны Слухайце пушчы, паляны, -

Тупаты ног паплылі;

Гэта ідуць партызаны,

Сыны беларускай зямлі… (П. Пестрак).

Дэкламатар: …Не, ты не будзеш паланянкай,

Палі ярчэй сваю зару,

Мая краіна – партызанка,

Мая радзіма – Беларусь.

Слайд 33. Манумент “Беларусь партызанская”

Блізка вызваленне –

Ідуць палкі з усіх канцоў,

І зор чырвонае праменне

Гарыць на сцягах у байцоў.

Мы вернемся. Вясновым ранкам

Пасцелеш ты сынам абрус,

Мая краіна – партызанка,

Мая радзіма – Беларусь. М. Лужанін.

Слайд 34: Курган Славы Савецкай Арміі.

Вядучы: За разбураныя гарады, спаленыя вёскі, смерць людзей адпомсцілі захопнікам савецкія воіны, якія прынеслі на беларускую зямлю ранак перамогі.

Музычны фон “День победы” ці фанфары

Вядучы: У гонар вызваліцелей Беларусі ля Мінску, на месцы адной з найбольш значных бітваў аперацыі “Баграціён” пабудаваны Курган Славы Савецкай Арміі.

Дэкламатар: …Які цудоўны мірны дзень зямлі,

Сагрэты думкай аб дабры і хлебе!

Па-над Курганам Славы

ў чыстым небе

аб нечым вечным трубяць жураўлі.

Штыхі зіхцяць,

Як сімвалы франтоў,

Што вызвалілі землі Беларусі.

Як струны, грані іх.

Яны як гуслі,

Гучаць пад свежым подыхам вятроў

І славяць тых,

хто ў бітвах кроў праліў,

Нястомных,

пасівелых ветэранаў… Б. Спрынчан.

Вядучы: У гарадах і неселеных пунктаў краіны пачалі паўставаць абеліскі на брацкіх магілах, запальваецца вечны агонь ў гонар вядомых і безыменных герояў.

Слайд 35: Брацкая магіла. г. Баранавічы.

Дэкламатар: Даўно заціхлі водгукі вайны

На полі тым, дзе кроў цякла ракой.

Паціху раны зажылі зямлі,

Хлеб каласіцца, ціш там і спакой.

Няхай не знікнуць з памяці людской

Героі слаўнай перамогі,

А могілкі не зарастуць травой,

Ператварыўшыся ў дарогі.

Каб кожны з нас мог уявіць

Цану вялікую спакою,

Каб сэрца не змагло забыць

Імён загінуўшых ніколі. Сацукевіч Т.

Слайд 36: Вечны агонь. г. Баранавічы.

Музычны фон “Хвіліна маўчання”

Дэкламатар: Вечны агонь… -

Гэта светлая памяць

Радзімы

Пра бессмяротных герояў яе,

Гэта –

Наша гатоўнасць

Быць імі.

Гэта –

Наша пракляцце

Вайне. М. Пазнякоў.

Слайд 37: Ветэраны

Дэкламатар: Калонамі сівыя ветэраны,

Франтавікі былыя, партызаны

Пад небам распагоджаным ідуць

Слайд 38: Абеліск на плошчы Перамогі

Да помніка на плошчы Перамогі,

Туды, дзе скрыжаваліся дарогі,

Вянкі салдацкай памяці кладуць. В. Жуковіч

Слайд 39: Ветэраны

Дэкламатар: Ідуць, ідуць сівыя ветэраны –

Франтавікі былыя, партызаны, -

святочны пачынаецца парад, -

увесь народ героям родным рад.

Ім усцілаем кветкамі дарогу,

І музыка ляціць ва ўсе канцы,

Бо здабылі народу перамогу

Авеяныя славаю байцы,

Бо ўвесь цяжар крывавае вайны

Пранеслі пад агнём яны.

Слайд 40: Плошча Перамогі

Вядучы: Значны ўклад у разгром нацысцкай Германіі ўнёс беларускі народ. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся з ворагам амаль 1,5 млн. ураджэнцаў Беларусі. Звыш трохсот з іх былі ўдастоены ганаровага звання Героя Савецкага Саюза. Яны былі ўдзельнікамі практычна ўсіх бітваў і буйных аперацый Чырвонай Арміі.

Вядучы: 40 лётчыкаў-знішчальнікаў Герояў Савецкага Саюза з ліку беларусаў за гады вайны збілі ў паветраных баях 506 варожых самалётаў. Паветраны таран здзейснілі 30 нашых землякоў. Подзвіг гвардыі радавога А. Матросава паўтарылі 16 беларусаў, подзвіг М. Гастэлы – 30, подзвіг І. Сусаніна – 7 нашых землякоў.

Вядучы: У розныя часы падымаліся на барацьбу з ворагам беларусы, баранілі сваю зямлю, свой народ. Мы, нашчадкі тых змагароў, павінны ведаць і памятаць мінулае нашай краіны, імёны тых, хто аддаў жыццё за Радзіму.

Музычны фон “Давным давно была война”

Літаратура:

Ад скарбаў роднае зямлі : зборнік сучаснай беларускай паэзіі. – Мн. : Народная асвета, 1976. – 190 с.

Адышлі тыя годы, адгрымелі паходы…: Вялікая Айчынная вайна ў беларускім мастацтве : рэкамендацыйны паказальнік літаратуры / аддзел мастацтва ДУК “Гродзенская абласная бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”. – Гродна, 2009.

Згрундо,І.Г. Памяць сэрца : сцэнар пазакласнага мерапрыемства для вучняў YII-YIIІ класаў, прысвечанага 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне / І.Г. Згрундо // Беларуская мова і літаратура. 2009. № 6. С. 54-58.

Касцючкова,І.С. Хтосьці родам з дзяцінства, а я – з вайны : вечар памяці, прысвечаны дзецям вайны / І.С. Касцючкова // Бібліятэка прапануе. 2008. № 7. С. 25-27.

Красоўская,А.П. Салдаты Перамогі : інтэлектуальная гульня для вучняў YIII-XI класаў / А.П. Красоўская // Беларуская мова і літаратура. 2010. № 4. С. 57-62.

Лясныя песні : паэзія беларускіх партызан. – Мн. : Маст. літаратура, 1974. – 288 с.

Мой край завецца Беларуссю : дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі. – 3-е выданне. – Мазыр : ТАА ВД “Белы вецер”, 2008. – 158 с.

Песні змагання: 1941-1945 : вершы беларускіх паэтаў. – Мн. : Маст. літаратура, 1986. 448 с.

Пранчак,Л. Вольны птах : вершы і песні /Леанід Пранчак. – Мн. : Дзяржаўнае прадпрыемства “Дом прэсы”, 1998. – 64 с. – (Б-ка часопіса “Маладосць”)

Пятроўская,І. “Нам памяці звоняць званы…” : сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі да 65-годдзя Перамогі / І. Пятроўская ; М. Зубарэвіч // Бібліятэка прапануе. 2010. № 2. С. 13-14.

Рэха ў граніце : вершы пра Брэсцкую крэпасць = Эхо в граните : стихи о Брестской крепости. – Мн. : Маст. літаратура, 1975. – 336 с.

Садоўская,Л. Ведаць, помніць, думаць… : вершы вучняў Міншчыны пра Вялікую Айчынную вайну / Л. Садоўская // Бібліятэка прапануе. 2005. № 2. С. 15-17.

Шушкевіч,С. Выбранае : вершы / Станіслаў Шушкевіч. Мн. : Маст. літаратура. – 1988.


Складальнік: Врублеўская Н.В., заг. АБМ

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу сцэнарый свята кнігі да 65-годдзя Вялікай Перамогі iconДа 65-годдзя Вялікай Перамогі
Еўропы. Але кожны з тых, хто дажыў І не дажыў да пераможнага мая 1945-га, унёс свой важкі ўклад у агульную справу Перамогі

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу сцэнарый свята кнігі да 65-годдзя Вялікай Перамогі iconДа 65-годдзя Вялікай Перамогі
Еўропы. Але кожны з тых, хто дажыў І не дажыў да пераможнага мая 1945-га, унёс свой важкі ўклад у агульную справу Перамогі

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу сцэнарый свята кнігі да 65-годдзя Вялікай Перамогі iconАддзел бібліятэчнага маркетынгу
Чырвоная змена”, з 1961г. – старшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё. З 1975г. – загадчык аддзела прозы...

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу сцэнарый свята кнігі да 65-годдзя Вялікай Перамогі iconДокшыцкая цбс аддзел бібліятэчнага маркетынгу
Янка Купа́ла – беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай...

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу сцэнарый свята кнігі да 65-годдзя Вялікай Перамогі iconАддзел бібліятэчнага маркетынгу
Брытанскай 8-й арміі ў Італіі (2-і польскі корпус). За ўдзел у баях супраць немцаў узнагароджаны залатой “Зоркай Італіі”. З 1947...

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу сцэнарый свята кнігі да 65-годдзя Вялікай Перамогі iconМы с гомельских пастбищ, травой знаменитых, Ушли перед самым осенним покосом
Кожны дзень набліжае нас да слаўнай даты — 40-годдзя Вялікай Перамогі. Але гераізм у Вялікай Айчыннай вайне праяўляўся не толькі...

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу сцэнарый свята кнігі да 65-годдзя Вялікай Перамогі iconНаш раён шырока адзначаў наступную гадавіну Вялікай Перамогі. На працягу 67 год гэта самае светлае,чыстае І сардэчнае свята. Дзень памяці, радасці І веры ў
Перамогі. На працягу 67 год гэта самае светлае,чыстае І сардэчнае свята. Дзень памяці, радасці І веры ў будучыню. Дзень, калі асабіста...

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу сцэнарый свята кнігі да 65-годдзя Вялікай Перамогі iconАўтапрабег "Дарогамі герояў Перамогі"
Каля пяці дзесяткаў актывістаў – вучняў трох гарадскіх школ, гімназіі І ліцэя – прынялі 8 мая ўдзел у традыцыйным аўтапрабегу “Дарогамі...

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу сцэнарый свята кнігі да 65-годдзя Вялікай Перамогі iconСцэнарый свята кнігі, прысвечанага Дню маці
Вядучы: Мама, маці, матуля! Словы гэтыя гучаць музыкай жыцця, мілагучнымі песнямі над калыскай, мелодыяй пяшчоты; уяўляюцца малюнкамі...

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу сцэнарый свята кнігі да 65-годдзя Вялікай Перамогі iconСярод пакутнікаў І герояў
Набліжаецца свята Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Для беларускага народа памяць аб гэтай вайне незабыўная І свяшчэнная....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка