Уа "Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"




НазваУа "Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дата канвертавання22.11.2012
Памер74.06 Kb.
ТыпУрок
УА “Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа”


ВЫКАНАННЕ ВЫРАБАЎ

З НЕТРАДЫЦЫЙНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ.

ФІГУРКІ ЖЫВЁЛ.

САБАКА “ДРУЖОК”


Настаўнік пачатковых класаў

Богуш Наталля Мікалаеўна

МЭТА:пашырыць уяўленні вучняў пра нетрадыцыйныя матэрыялы, навучыць канструяваць вырабы з нетрадыцыйных матэрыялаў;

развіваць навыкі ручной працы;


фарміраваць творчыя адносіны да працоўнай дзейнасці;


выхоўваць акуратнасць


ХОД УРОКА


I. АРГАНІЗАЦЫЙНЫ ПАЧАТАК УРОКА

Правяраецца гатоўнасць да ўрока- вучні рыхтуюць свае рабочыя месцы.


II. ПАВЕДАМЛЕННЕ ТЭМЫ I МЭТЫ ЎРОКА


Сёння, дзеці, у нас незвычайны ўрок. Мы будзем ствараць прадметы- сувеніры з нетрадыцыйных матэрыялаў.

А каб у нас усе атрымалася так, як мяркуем, трэба настроіцца на сур'ёзную працу. Пакладзіце рукі на парты, галоўкі на рукі, заплюшчыце вочкі i ціха паўтарайце за мной:

"Я спакойны i сабраны ... Я буду ўважліва слухаць ... Я буду старацца ўсё зразумець ... Я буду акуратна ўсё выконваць ... "

Урок пачынаецца.

Простой бумаги свежий лист!

Ты бел, как мел, не смят и чист.

Твоей поверхности пока

Ничья не тронула рука.

Чем станешь ты?

Атрымаць адказ на пытанне вам дапаможа загадка. Адгадайце яе:

3 гаспадаром сябруе,

Хату вартуе.

Жыве пад ганкам,

Хвост абаранкам.

(САБАКА).

3 нетрадыцыйнага матэрыялу- банкі з-пад напітка мы будзем ствараць сабачку па клічцы Дружок.

Верш «Щенок».

Про собак стихов не меньше,

Чем о дружбе и любви.

И печальных, и весёлых,

И похожих на мои.

Мой щенок такой хороший:

Если я уйду - грустит

И под вешалкой в прихожей

Целый день один сидит.

Он мои шаги узнает

Среди тысячи шагов

И бесстрашно защищает

Он меня от всех врагов.

Верный, добрый, благородный,

Я не зря его хвалю.

Пусть твердят, что

беспородный,

Всё равно его люблю.


III. ГУТАРКА ПРА САБАК


Якіх толькі сабак не бывае на свеце! Вялікія i малыя, чорныя, шэрыя, белыя. I ва ўcix ёсць свая справа, свая служба. А што за служба ў сабак?

I зімой i летам жыве дварняжка ў двары ў сваей будцы. Яна дом вартуе.

А гэта моцная i смелая аўчарка нясе службу разам з пагранічнікамі.

Качуе па горным пашам атара авечак. Пастуху дапамагае сабака. Яна блізка не падпускае драпежнага звера, сочыць за авечкамі.

Дліннаногіх пушыстых колі іншы раз называюць нянькамі. Пад ix наглядам можна смела пакідаць самых маленькіх дзяцей. Нікому ў крыўду не дадуць.

Ёсць сабакі- вартаўнікі, а ёсць i паляўнічыя. Гэта сібірская лайка. Адразу заўважыўшы звярка падае знак свайму гаспадару.

Імчыцца борзая ў полі. Нават зайцу ад яе не ўцячы.

Дліннавухі спаніель не задумваючыся кінецца ў ваду, падыме ў паветра стаю качак. Не прамахніся паляўнічы!

А такса выгане звяра з нары. Яна доўгая, на кароценькіх ножках-ёй вельмі зручна ў норы лазіць.

Велізарны плямісты сенбернар служыць выратавальнікам. Знаходзіць заблудзіўшыхся ў гарах пaдapoжнiкaў. Трапіўшых у снежную лавіну адкапае моцнымі лапамі. I на баку ў яго нават санітарная сумка з чырвоным крыжам.

Гэтага вялікага чорнага пса- ньюфауленда - называюць вадалазам. Здарыцца бяда, пачне тануць чалавек- сабака прыйдзе на дапамогу.

Газ з далёкіх паўночных месцанараджэнняў ідзе ў гарады па шырокім стальным трубам. Прахудзілася недзе труба - як знайсці ўцечку? Пачуе сабака слабы пах газу- забрэша гучна. Значыць, у гэтым месцы трэба пачыніць трубу.

3імой у тундры глыбокія снягі. Не ўсякі ўсюдыход пройдзе тут. Весела бяжыць вупраж- ездавыя сабакі вязуць па тундры сані-нарты.

А гэта дрэсіраваная балонка. Яна выступае ў цырку.

Хто не чуў пра Лайку, пра Белку i Стрэлку? Яны першымі пабывалі ў космасе, абляцелі вакол Зямлі.

Розная служба ў сабак. Але самая галоўная- заўсёды быць побач з чалавекам. Як гавораць, не служба, а дружба.

Чацвераногія бамжы?..

Давайце не будзем забываць словы Антуана дэ Сэнт-Экзюперы : "Ты заўсёды ў адказе за тых, каго прыручыў".

Выстава малюнкаў, фотаздымкаў сабак, якія дзеці падрыхтавалі дома.

Дзеці чытаюць вершы, якія яны склалі пра cваix "сяброу меншых".


ГЭТА ЦІКАВА


Самыя высокія пароды сабак- нямецкія догі-99 см.


Самымі мелкімі пародамі сабак у свеце з'яўляюцца карлікавыя пудзелі, чыхуахуа, якія ў сталым узросце важаць менш 453 грам.


Самай цяжкай пародай сабак сярод xaтнix сабак з'яўляецца сенбернар. Ва ўзросце 5 гадоў яны важаць 140,5 кг.


Самым хуткім метадам дрэсіроўкі сабак авалодаў Арманд Paбуцініо з ЗША. 132 сабакі навучыліся асноўным камандам за адзін дзень (з 9 раніцы да 6 вечара).


Самым лепшым шукальнікам прызнаны даберман- пінчар па клічцы Зауэр. Па паху ён высачыў злодзея на адлегласці 160 км.


Сабака колі па клічцы Бoбi згубіла cвaix гаспадароў, якія ўзялі яе ў водпуск. Праз 6 месяцаў яна вярнулася дамоў, пераадолеўшы 3200 км.


Гутарка "Звалка, імя якой Зямля".


А для вырабу сувеніра мы выкарыстоўваем банку з-пад напітка-нетрадыцыйны матэрыял.

Вы скажаце, што яе можна выкінуць i ўсё, яна непатрэбная. Але мы створым з яе падстаўку для алоўкаў, ручак.

Што здараецца з дзікімі звярамі i птушкамі, калі яны паміраюць? Куды дзяюцца лісты, калі восенню ападаюць? Адказ адзіны:усё гэта згнівае, разлагаецца, становіцца ежай для бактэрый,чарвякоў.

А цяпер давайце паглядзім на другія залежы. Вытворчасць адходаў за 1 год адным чалавекам:

90 бляшанак з-пад напіткаў;

107 шкляных бутэлек;

45 кг пластыка;

70 кансервных шклянак.

Падумайце, колькі гэта смецця. Наша планета Зямля ператварылася б у звалку.

Але ўсё гэта смецце можна перарабіць: адно- спальваюць, другое- пераапрацоўваюць, трэцяе- пераплаўляюць.

Mipaвымі рэкардсменамі па колькасці адходаў з'яўляюцца жыхары Нью-Йорка. Прыкладна 2 кг смецця выкідвае кожны з ix на працягу дня. Смецце рассарціроўваюць:устанаўліваюць кантэйнеры ў жылых дамах асобна для шкла, паперы, пластмасы, драўніны.

На заводзе японскай фірмы з 1 т пластыкавых адходаў атрымліваюць 700-800 л мазута.


IV. САКРЭТЫ МАЙСТЭРСТВА


Перш, чым падрыхтавацца да стварэння цацкі, існуюць асобныя сакрэты.


САКРЭТ 1. У працы можна выкарыстоўваць каляровую паперу, кардон.

САКРЭТ 2. Не трэба баяцца вострых нажніц.Хутчэй можна параніцца тупымі інструментамі, так як пры рабоце з iмi патрабуецца прыкладаць больш намаганняў. Добра падрыхтаваныя інструменты дапамагаюць вам выканаць работу легка i акуратна.


САКРЭТ 3. Любую цацку можна зрабіць большай ці меншай.


САКРЭТ 4. (Толькі для дзяцей!)

Калі вы не ўпэўнены ў свaix сілах, яшчэ не навучыліся акуратна рабіць, звяртайцеся за дапамогай да дарослых. Яны з задавальненнем дапамогуць вам, усе яны калісьці былі дзецьмі. Але каб у ix з'явіўся свабодны час для заняткаў з вамі, дапамажыце iм прыбраць у кватэры, вымыць посуд i г.д.


САКРЭТ 5. (Асабовы.)

Ствараючы цацкі, не старайцеся выканаць яе такой самай, як паказана на малюнку. Рэкамендацыі павінны стаць для вас толькі памочнікамі ў працы, якія падкажуць верны шлях i разбудзяць творчую фантазію. Вы даведаліся пра сакрэты майстэрства, i цяпер можаце прыступаць да творчай працы.


V. ТВОРЧАЯ РАБОТА ВУЧНЯЎ.


Выраб цацкі- сувеніра.

Аналіз канструкцыі вырабу.


VI. ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА


На руцэ маёй пяць пальцаў,

Пяць хапальцаў, пяць трымальцаў.

Каб насіць да рота лыжку,

Каб альбом гартаць i кніжку,

Каб стругаць i пілаваць,

Каб лічыць i маляваць.


VII. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ УРОКА. АЦЭНКА, АДЗНАКА РАБОТ.


У кожнага на парце - каляровыя кветкі. 3 ix дапамогай ацаніце сваю працу. Kaлі вы працавалі добра, з задавальненнем, падыміце жоўтую кветку, кaлі не вельмі- чырвоную. A калі вам здалося, што заданне было надта цяжкім- сінюю.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconУа "Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа" Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама правапіс не (НЯ) з прыметнікамі
Эпіграф: Калі нехта хоча, каб яго лічылі добрым, хай робіць добрыя справы. (У. Караткевіч )

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconГрафік прыёму наведвальнікаў ва Установе адукацыі "Салтанаўшчынская дзяржаўная дзіцячы сад сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Установе адукацыі "Салтанаўшчынская дзяржаўная дзіцячы сад сярэдняя агульнаадукацыйная школа"

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconВучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабравольскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” непасрэдна...

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconСіняўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconСіняўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" icon"Даматканавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна"

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconПраект маршрута распрацаваны вучнямі уа "Алексініцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Сенненскага раёна"
Праект маршрута распрацаваны вучнямі уа “Алексініцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Сенненскага раёна”

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconПраект маршрута распрацаваны вучнямі уа "Алексініцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Сенненскага раёна"
Праект маршрута распрацаваны вучнямі уа “Алексініцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Сенненскага раёна”

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconПраект маршрута распрацаваны вучнямі уа "Беліцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Сенненскага раёна"
Праект маршрута распрацаваны вучнямі уа “Беліцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Сенненскага раёна”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка