Выпускная работа по «основам информационных технологий»




НазваВыпускная работа по «основам информационных технологий»
Дата канвертавання22.11.2012
Памер249.18 Kb.
ТыпВыпускная работа


БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ


ВЫПУСКНАЯ РАБОТА ПО

«ОСНОВАМ ИНФОРМАЦИОННЫХ ТЕХНОЛОГИЙ»


Соискателя кафедры

белорусской литературы и культуры

филологического факультета БГУ

Шваба Анны Мечиславовны

Научный руководитель:

д.ф.н., профессор кафедры

белорусcкой литературы и культуры

И.В. Казакова

Ассистент: А.М. Позняков


Минск - 2009

ЗМЕСТ


Спіс абазначэнняў да выпускной работы ................................................. с. 3

Рэферат на тэму «Магчымасці выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у працы кабінета-музея беларускай культуры» ............................... с. 4

Уводзіны ........................................................................................................... с. 4

Глава 1. Агляд літаратуры ............................................................................. с. 5.

Глава 2. Асноўныя напрамкі і рэзультаты работы сайта

www.museum.na.by ............................................................................................... с. 5. – 8.

Глава 3. Іншыя магчымасці выкарыстання ІТ у рабоце музея ............. с. 8 – 9.

Заключэнне .................................................................................................... с. 10.

Бібліяграфічны спіс ................................................................................... с. 11.

Прадметны паказальнік да рэферата ..................................................... с. 12.

Персанальны сайт ...................................................................................... с. 12.

Інтэрнет-рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання ............ с. 13 – 14.

Граф навуковых інтарэсаў ................................................................ c. 15 – 17.

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі ..........................................c. 18 – 22.

Бібліяграфічны спіс да выпускной работы ........................................... c. 23.

Тэставыя пытанні …................................................................................... с. 24.


СПІС АБАЗНАЧЭННЯЎ ДА ВЫПУСКНОЙ РАБОТЫ


ІТ – інфармацыйныя тэхналогіі

ІР – інфармацыйныя рэсурсы

МЭ – музейная экспазіцыя

МДз – музейная дзейнасць

БД – база дадзеных


РЭФЕРАТ НА ТЭМУ «МАГЧЫМАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У ПРАЦЫ КАБІНЕТА-МУЗЕЯ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ»


УВОДЗІНЫ


Прынята лічыць, што музей, які з'яўляецца ўстановай культуры, па сваёй прыродзе кансерватыўны, таму найменш трапляе пад уплыў тэхналагічных інавацый. На самай справе, гэта не зусім так: незадаволенасць рэальным станам і неабходнасць радыкальных змен у розных сферах МДз найбольш прадбачлівым спецыялістам сталі відавочнымі ўжо прыкладна паўстагоддзе таму: у выніку намаганняў вучоных удалося пры дапамозе вылічальных машын атрымаць эксперыментальныя каталогі па невялікіх музейных калекцыях. Паступова неабходнасць руху ў напрамку выкарыстання інфармацыйных тэхналогій стала ўсведамляцца не толькі асобнымі энтузіястамі, але і шырокім колам спецыялістаў, занятых соцыякультурнай дзейнасцю. Найбольш ярка гэта выявілася ў Дэкларацыі, прынятай у 1984 годзе на міжнароднай музейнай канферэнцыі ў Квебеку («Квебекская дэкларацыя: асноўныя прынцыпы новай музеялогіі», Квебек, 13 кастрычніка 1984 г.). У гэтым дакуменце гаворыцца:

«У сучасным свеце, які імкнецца выкарыстаць для свайго развіцця ўсе сродкі, музеі павінны выйсці за межы традыцыйных задач і функцый (ідэнтыфікацыі, кансервацыі і асветы) і перайсці да ажыццяўлення больш шырокіх праграм, якія дазволяць больш актыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства і больш поўна інтэгрыравацца з акаляючым асяроддзем. Каб дасягнуць гэтага і зацікавіць наведвальнікаў у сваёй дзейнасці, музеі ўсё часцей звяртаюцца да прынцыпа міждысцыплінарнасці, да выкарыстання ў культурна-асветніцкай дзейнасці навейшых метадаў камунікацыі і сучасных форм работы з насельніцтвам» [8].

Новае разуменне місіі музея і самой сутнасці МДз патрабавала пошуку новых падыходаў, новых метадаў і сродкаў, накіраваных на ўдасканаленне інфармацыйнай дзейнасці музеяў, і вельмі важная роля ў рэалізацыі новых мэтавых установак была адведзена ІТ.


ГЛАВА 1. АГЛЯД ЛІТАРАТУРЫ


Напрацоўкі па праблеме арганічнага ўваходжання музея ў сучасную культуру становяцца ўсё больш даступнымі як на папяровых носьбітах (прычым, як патрабаванне сучаснасці – магчымасць доступу да такога кшталту выдання і ў электронным выглядзе), так і на сайтах, прысвечаных музейнай справе (але пакуль што большасць з іх носіць агульны характар), дзе нароўні з апісаннем разнастайных напрамкаў МДз аналізіруецца вопыт і перспектывы выкарыстання ІТ. Прычым, большасць інфармацыі – гэта аўтарскія канцэпцыі, якія рэалізаваны або знаходзяцца ў стадыі практычнай апрабацыі, а таксама музейным сайты, якія дэманструюць вынікі выкарыстання тых або іншых камп’ютэрных тэхналогій. Так, у інтэрнеце можна знайсці інфармацыю аб выкарыстанні ІТ у экспазіцыях айчынных, расійскіх і замежных музеяў:

www.future.museum.ru – раскрывае этапы стварэння і выкарыстання ІТ у музеі (навошта патрэбны інфармацыйныя рэсурсы і выкарыстанне ІР музея для стварэння і развіцця музейнага сайта; дзе можна навучыцца: слоўнік тэрмінаў і абрэвіятур; як стварыць ІР: структура сайта, інфармацыя аб магчымасці наведвання, навігацыя, абнаўленне інфармацыі; як карыстацца ІР: як знайсці патрэбны музей у інтэрнэце, асноўныя музейныя пошукавыя серверы і інш.);

www.museolog.rsuh.ru – сайт-праект кафедры музеялогіі РДГУ імя А.С. Пушкіна (інфармацыя аб магчымасцях навучання спецыялістаў у музейнай справе; бібліятэка па музеялогіі (публікацыі па музейнай тэматыцы, даступныя ў электронным выглядзе) і інш.). На сайце змешчаны працы супрацоўнікаў кафедры, сярод якіх хацелася б адзначыць дзейнасць к.т.н., прафесара, загадчыка аддзела інфармацыйнага забеспячэння В.Я. Ноля (інфармацыя, прысвечаная тэорыі і практыцы выкарыстання ІТ у музейнай справе, прадстаўлены публікацыі па дадзенай тэме, цалкам або часткова даступныя ў электронным выглядзе як, напрыклад, вучэбны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці «Музеялогія» «Информационные технологии в деятельности музея»); праз спасылку www.adit.ru на сайце некамерцыйнага партнёрства «Автоматизация деятельности музее и информационные технологии» можна знайсці інфармацыю аб гісторыя і дзейнасці арганізацыі, праектах і канферэнцыях, таксама змешчаны web-паблікацыі, прысвечаныя выкарыстанню ІТ у экспазіцыйнай дзейнасці музеяў;

У падручніку «Основы музееведения» пад рэд. Э. А. Шулепавай вялікая ўвага ўдзяляецца выкарыстанню ІТ у музейных экспазіцыях і выставах. Аўтар раскрывае значэнне тэрміна «электронная экспазіцыя», шырока выкарыстоўвае паняцце «віртуальны экспанат» і прыводзіць прыклады яго выкарыстання ў музеях розных профіляў. Выкарыстанню камп’ютэрных тэхналогій у музейнай справе ўдзяляюць увагу аўтары выдання «Музейное дело России»: падрабязна аналізуюцца мэты, задачы, функцыі, асноўныя патрабаванні да выкарыстання камп’ютэра ў музеі, прыводзяцца прыклады з вопыту музеяў Расіі.


ГЛАВА 2. АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ І РЭЗУЛЬТАТЫ РАБОТЫ САЙТА www.museum.na.by

Работа кабінета-музея накіравана на дасягненне мэт, у ажыццяўленні якіх важнае месца адведзена сайту www.museum.na.by, а менавіта:

  • забеспячэнне вучэбнага працэсу і азнаямленне айчынных і замежных студэнтаў з лепшымі здабыткамі беларускай культуры;

  • развіццё і ўдасканаленне сістэмы выхаваўчай работы са студэнтамі, фарміраванне ў студэнтаў пачуцця глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны – гісторыі, культуры, рэлігіі, выхавання ў студэнцкай моладзі нацыянальнай самасвядомасці;

  • узняцце ўзроўню філалагічнай адукацыі, распрацоўка новых форм вучэбна-даследчай работы студэнтаў і ўдасканаленне кантролю за самастойнай работай студэнтаў;

  • актывізацыя навуковых даследаванняў у галіне фалькларыстыкі, мовазнаўства, літаратуразнаўства, беларускай культуры, гісторыі Беларусі;

  • распрацоўка неабходных кірункаў вучэбна-метадычнага забеспячэння выкладання беларускага і рускага фальклору, гісторыі культуры Беларусі, гісторыі і тэорыі сусветнай культуры і іншых дысцыплін;

  • наладжванне супрацоўніцтва з айчыннымі і замежнымі арганізацыямі і ўстановамі, якім займаюцца выкладаннем і даследаваннем беларускага, рускага, славянскага фальклору, беларускай культуры і гісторыі (НАН Беларусі, ВНУ Беларусі, Расіі, СНД і інш.).

Разгледзім структуру і інфармацыйнае напаўненне сайта www.museum.na.by больш падрабязна.

Тыпавая структура сайта, якую прапаноўвае А.В. Лебедзеў [4], выглядае наступным чынам:

  • інфармацыя аб магчымасці наведвання

  • гісторыя музея

  • пастаянная экспазіцыя музея

  • калекцыі і асобныя прадметы

  • навуковая інфармацыя

  • выставы

  • адукацыйныя праграмы.

Калекцыі і гісторыя прадстаўлены на музейных сайтах амаль паўсюдна, інфармацыя для наведвальнікаў, пастаянная экспазіцыя і выставы – значна менш, адукацыйныя праграмы і навуковая інфармацыя – у адзінкавых выпадках. У сваю чаргу, сайт кабінета-музея прадстаўлены ў раздзелах:

  • Навіны: аператыўная інфармацыя аб дзейнасці музея, якая часта суправаджаецца фотаздымкамі;

  • Сувязь з намі: магчымасць задаць пытанне, напісаць заўвагу ці пажаданне;

  • Кніга водгукаў: водгук першых наведвальнікаў музея падчас яго адкрыцця – рэктара БДУ праф. В.І. Стражава, дэкана філалагічнага факультэта праф. І.С. Роўды;

  • Дошка гонару і падзякі: інфармацыя пра людзей, якія дапамагалі ў стварэнні кабінета-музея (суправаджаецца фотаздымкамі);

  • Нашы праекты: інфармацыя, якая па сутнасці адлюстроўвае мэты дзейнасці музея;

  • Майстар класы: інфармацыя аб супрацоўніцтве з захавальнікамі і прадаўжальнікамі народных матэрыяльных і нематэрыяльных традыцый, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, ВНУ і іншых навучальных устаноў, устаноў культуры (суправаджаецца фотаздымкамі);

  • Круглы стол: інфармацыя, якая адлюстроўвае работу з замежнымі студэнтамі, грамадскімі арганізацыямі, творчымі калектывамі (суправаджаецца фотаздымкамі);

  • Экскурсіі: інфармацыя аб музейных і выязных экскурсіях, можна відэарад;

  • Экспазіцыі: раздзел, які больш падрабязна падаецца ў раздзеле «Фотагалерэя»;

  • Фотагалерэя: фотаздымкі музейных экспанатаў (нацыянальнае адзенне і прадметы побыту, беларуская вышыўка, вырабы з ільну, шкла, саломы, дрэва, велікодныя пісанкі, вясельныя караваі і інш.);

  • Наш летапіс: інфармацыя аб гісторыі стварэння музея, адлюстраваную ў друкаваных СМІ («Настаўніцкая газета», «Народная газета», газеты «Універсітэт», «Звязда», «Культура» і інш.);

  • Фалькларысты Беларусі: агульная інфармацыя;

  • Кніжная палічка: пералік кніжных фондаў кабінета-музея;

  • У дапамогу студэнту: 2 кнігі І.В. Казаковай: «Беларускі фальклор: курс лекцый», «Беларускі фальклор: тэставыя заданні»;

  • Канферэнцыі: агульная інфармацыя;

  • Беларускі народны каляндар: разгорнутая інфармацыя па кожным месяцы года;

  • Рэцэпты народнай медыцыны: сродкі т.зв. нетрадыцыйнай медыцыны, народнага лекавання);

  • Беларускі гумар: анекдоты, жарты, прыпеўкі.

Сайт павінен пастаянна абнаўляцца, але магчымасцей для гэтага не так і шмат. Перш за ўсё, гэта своечасовае анансіраванне падзей з жыцця музея, але часцей, чым як гэтыя падзеі адбываюцца ў рэальным жыцці, яны на сайт трапіць не могуць. Інфармацыя аб магчымасці наведвання і гісторыя музея найбольш простыя раздзелы для падрыхтоўкі. Візуальны рад і тэкставае напаўненне ў гэтых раздзелах практычна не змяняюцца на працягу дзейнасці самаго музея [3]. Насамрэч, на сайце www.museum.na.by раздзел «Навіны» таксама найбольш часта аднаўляецца, анансіруючы падзеі з паўсядзённага жыцця музея. Разам з тым некаторыя раздзелы засталіся практычна нязменнымі з часу адкрыцця кабінета-музея, бо ў аснове сваёй адлюстроўваюць этапы падрыхтоўкі матэрыялаў і ўласна адкрыццё. Так, раздзел «Дошка гонару і падзякі» абнаўляецца па меры, напрыклад, павелічэння колькасці музейных экспанатаў (а пасля стварэння асноўных экспазіцый гэта адбываецца радзей), калі адбываецца ўзаемасупрацоўніцтва з людзьмі, якія не былі раней задзейнічаны. Тое ж можна сказаць і пра раздзелы «Наш летапіс», «Экспазіцыі», «Фотагалерэя». У мэтах абнаўлення сайта таксама можна змяняць інтэрфейс, дабаўляць новыя раздзелы, перапрацоўваць саму структуру сайта.

Адным з пабуджальных матываў для абнаўлення сайта з'яўляецца імкненне, каб карыстальнік не абмежаваўся толькі адным наведваннем. З гэтай мэтай, на нашу думку, шэраг раздзелаў патрабуюць дапрацоўкі. Па-першае, адсутнічае базавая інфармацыі аб дзейнасці музея: адрас музея, кантактныя тэлефоны, расклад працы; па-другое, варта, каб сайт быў даступны на рускай і замежнай (хутчэй за ўсё англійскай) мовах, каб быць даступным не толькі для айчынных, але і замежных наведвальнікаў (перш за ўсё студэнтаў, якія навучаюцца на філалагічным факультэце БДУ); па-трэцяе, інфармацыйнае напаўненне таксама можа быць больш якасным: (экспанат–анатацыя, відэа-, аўдыё-матэрыялы да раздзелаў «Экспазіцыі», «Фотагалерэя», «Экскурсіі»). У раздзеле «Наш летапіс» прадстаўлены адсканаваныя артыкулы, але калі ў друкаваных СМІ ёсць інтэрнет-сайты, можна выкарыстаць спасылкі на ўласна інтэрнет-рэсурсы (напрыклад, www.bsu.by). У раздзеле «Фалькларысты Беларусі» адсутнічаюць біяграфічныя і бібліяграфічныя звесткі, асноўныя працы можна прадставіць хаця б фрагментарна ў электронным выглядзе. У раздзеле «Кніжная палічка» няма кніг з музейнай бібліятэчкі ў электронным выглядзе, метадычнага дапаможніка «Функцыянальная роля тэматычнага кабінета... »). У раздзеле «Канферэнцыі» адсутнічаюць інфармацыйныя лісты з умовамі правядзення канферэнцыі, матэрыялы зборнікаў.

Адной з цяжкасцей у рабоце музейнага сайта з'яўляецца стварэнне сістэмы пошуку і адэкватнай ёй базы дадзеных. Пошук па БД: ёсць верагоднасць або нічога не знайсці (калі БД прадстаўляна не ў дастатковым для працы з ёй аб'ёме), або, пашырыўшы крытэрыі пошуку, атрымаць вельмі вялікую колькасць спасылак (як часцей за ўсё бывае пры рабоце з пошукавымі серверамі). Часам выклікае цяжкасць адназначная фармулёўка пазіцый пошуку, магчыма, іх пералік павінен адрознівацца для спецыялістаў і простых наведвальнікаў. Таксама карыстальнік можа не зусім разумець, што насамрэч варта пошуку, бо ён не ведае, з чаго можна выбраць: у рэальнасці ён не наведваў гэты музей, у адрозненне ад спецыяліста, які тым больш прымаў удзел у стварэнні музея або, нават, і самой БД. Перад тым, як сфармуліраваць пазіцыю пошуку, наведвальнік можа сцісла пазнаёміцца з інфармацыяй, прадстаўленай у галоўным меню сайта музея [3].


ГЛАВА 3. ІНШЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ ІТ

У РАБОЦЕ МУЗЕЯ


Акрамя ўласна сайта, ІТ могуць прымяняцця ў рабоце музея для таго, каб ствараць візуальны экспазіцыйны кантэкст, які ўзнаўляе ўмовы і асяроддзе пражывання, напрыклад, сялянскай сям'і, умовы бытавання рэчаў і з'яў. Гэта дазваляе не толькі зрабіць МЭ інфармацыйна насычанай, але пры дапамозе сродкаў сучасных тэхналогій раскрыць для наведвальнікаў працэс той ці іншай падзеі або з'явы, даць уяўленне аб чалавеку ў канкрэтных гісторыка-культурных умовах, што спрыяе больш глыбокаму і абдуманаму ўспрыняццю прадстаўленых музейных калекцый.

Так, напрыклад, сапраўдны матэрыяльны аб'ект (такі як багацце рэгіянальных разнавіднасцей нацыянальнага касцюма) не заўсёды можа быць прадстаўлены ў экспазіцыі з-за тэматычнай спецыфікі музея, рэальных умоў яго дзейнасці, недаступнасці эскпанатаў і інш. Гэту праблему можна, канешне, вырашыць пры дапамозе ілюстрацый, фотаздымкаў на папяровых і электронных носьбітах (таксама выкарыстанне магчымасцей прэзентацыі Microsoft PowerPoint), але сучасныя сродкі адлюстравання інфармацыі аказваюцца ў больш выйгрышным становішчы. Так, віртуальныя экспанаты – спецыяльна створаныя аўдыё-, відэа- і мультымедыйныя праграмы, якія выступаюць раўназначнымі ўдзельнікамі экспазіцыйнага «дзейства» поруч з традыцыйнымі музейнымі прадметамі [4]. Як адзін з варыянтаў – выкарыстанне сродкаў мультымедыя ў МЭ, калі праграма з'яўляецца састаўной часткай прадстаўляемага аб'екта: гэта можа быць касцюм нявесты падчас вясельнага абраду, хатняя вытворчасць (праца за калаўротам або ткацкім станком), музыкальны інструмент і яго гучанне.

Пры дапамозе 3D-мадэліравання (выкарыстанне трохмернай графікі там, дзе аб'ектам інтэрпрэтацыі з'яўляюцца архітэктурныя збудаванні альбо яго часткі) можна аднавіць выгляд інтэр'ера сялянскай хаты (з рэальна існуючых музеяў за прыклад можна ўзяць музей тыпу скансэн, якім з'яўляецца Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту ў Строчыцах (www.etna.by).

Увогуле, пры дапамозе ІТ можа быць створана мадэль музея, які існуе выключна ў віртуальнай прасторы. Такі музей можа аб'ядноўваць артэфакты па тэме, рэгіёне, праблемным полі і г. д., якія ў рэальнасці знаходзяцца ў розных месцах і складаюць віртуальную калекцыю. На побытавым узроўні віртуальны музей нярэдка асацыіруецца з музеем, які існуе рэальна і мае свой інтэрнет-сайт.


ЗАКЛЮЧЭННЕ


Разуменне і выкарыстанне музея як інстытута сацыяльнай памяці змянялася на працягу гісторыі. Аднак фундаментальнае яго прызначэнне застаецца нязменным – зберажэнне, прэзентацыя і трансляцыя з мінулага ў будучыню галоўных каштоўнасцей і дасягненняў, якія суадносяцца з аксіялагічнымі ўяўленнямі свайго часу. Праблема інтэграцыі музея ў сучасную культуру – гэта праблема дзвюх культур: класічнай, да якой адносіцца музей, і сучаснай, якая характарызуецца, у першую чаргу, дэмакратычнасцю, масавасцю. Спецыялісты актыўна шукаюць адказы па пытанні: якія магчымасці адлюстравання музея ў віртуальнай прасторы, прадстаўлення ў глабальнай сетцы і электронных выданнях будуць садзейнічаць арганічнаму ўваходжанню музея ў сучасную культуру?

На нашу думку, сайты, у аснову якіх пакладзены ІР музея, аказваюцца ў больш выйгрышным становішчы перад сваімі статыстычнымі «братамі». ІТ у музейнай справе – гэта сукупнасць навукова-тэхнічных метадаў, сродкаў і рэсурсаў, якія забяспечваюць збор, захаванне, апрацоўку інфармацыі ў музеі і яе распаўсюджання ўнутры і па-за музейнымі сценамі. Гэта прадстаўленне структурыраванай навуковай інфармацыі аб гісторыі і дзейнасці музея, экспанатах і інш. аспектах, якія традыцыйна не даступныя для звычайных наведвальнікаў; аператыўнае абнаўленне інфармацыі і павышэнне эфектыўнасці яе пошуку (праз стварэнне музейных сайтаў і БД). Вынікам прымянення ІТ у МЭ можна лічыць фарміраванне канкурэнтназдольнасці музея ў сучасных рэаліях; музей, які выкарыстоўвае ў сваіх традыцыйных формах дзейнасці дасягненні ІТ, стварае якасна новае інфармацыйнае асяроддзе.


БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС


  1. Аб зацвярджэнні палажэння аб музеі ўстановы адукацыі: пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2002 г. № 52. – НРПА. – 2003. – № 2. – С. 52.

  2. Казакова, І. В. Функцыянальная роля тэматычнага кабінета ў адукацыйным працэсе вышэйшай навучальнай установы: метад. дапам. / І. В. Казакова; Бел. дзярж. ун-т, філал. фак. – Мінск: Паркус плюс, 2008. – 16 с.

  3. Кощеева, Е. Л. Создание и использование музейных информационных ресурсов / Е. Л. Кощеева // Музей будущего [электронный ресурс]. – 2006. – Режим доступа: http: //www.future.museum.ru/part01.010202.htm. – Дата доступа: 01.12.3009.

  4. Лебедев, А. В. Информационные технологии и современная музейная экспозиция / А. В. Лебедев // Музей будущего [электронный ресурс]. – 2006. – Режим доступа: http: //www.future.museum.ru/part03.030401.htm. – Дата доступа: 04.12.2009.

  5. Музей в школах и профессионально-технических училищах: метод. пособие. Ч. 1 / Сост. Ергольская В. И. (Комитет по образованию и делам молодежи Минского городского исполнительного комитета, Минский городской туристско-экологический центр, Отдел краеведения). – Минск, 2004.

  6. Музей и новые технологии // На пути к музею XXI века / Сост. и научный ред. Н. А. Никишин; авт. статей М. Б. Гнедовский, А. В. Лебедев, Н. А. Никишин и др. – М.: Астрель, 1999.

  7. Музейное дело в России / Под ред. М. Е. Каулен. – М.: ВК, 2005.

  8. Ноль, Л. Я. Информационные технологии в деятельности музея / Л. Я. Ноль // Музеология [электронный ресурс]. – 2007. – Режим доступа: www.museolog.rsuh.ru/nol_kniga/Chapter_1/1_0.doc. – Дата доступа. – 23.11.2009.

  9. Основы музееведения: учеб. пособие / Под ред. Э. А. Шулепова (отв. ред.). – М.: Эдитореал УРСС, 2005.

  10. Палажэнне аб музеі ўстановы адукацыі. – НРПА. – 2003. – № 2. – С. 53 – 65.



ПРАДМЕТНЫ ПАКАЗАЛЬНІК ДА РЭФЕРАТА


База дадзеных ... с. 8, 10

Дзейнасць музейная … с. 4, 5, 6, 7, 8, 9

Калекцыя віртуальная ... с. 9

Калекцыя музейная … с. 4, 8

Музей віртуальны … с. 9

Рэсурсы інфармацыйныя … с. 5, 10

Тэхналогіі інфармацыйныя … с. 4, 5, 9, 10, 13

Экспазіцыя музейная … с. 5, 8, 9, 10, 11

Экспазіцыя электронная ... с. 5

Экспанат віртуальны … с. 5, 9

Экспанат музейны … с. 7, 8


АСАБІСТЫ САЙТ

www.anna-sсhwaba.narod.ru


ІНТЭРНЕТ-РЭСУРСЫ Ў ПРАДМЕТНАЙ ВОБЛАСЦІ ДАСЛЕДАВАННЯ


www.kultura.by – Міністэрства культуры РБ (спасылкі на сайты па культуры і мастацтву, народнае мастацтва, народныя промыслы і рамёствы)

www.folkndl.bsu.by – сайт вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору (з гісторыі, архівы, дакументы) (сайт-спадарожнік сайта філалагічнага факультэта БДУ)

www.hist.bsu.by/bel/museum – інтэрнет-старонка, прысвечаная дзейнасці музейнай справе на гістарычныя факультэце БДУ (з 1995 г. – музей гісторыі БДУ + вучэбны музей гістарычнага факультэта (афіцыйна – вучэбная лабараторыя музейнай справы): археалогія, этнаграфія, антычная культура, Старажытны Усход, нумізматыка.

www.imef.basnet.by – Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы (www.nasb.gov.by – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі)

www.etna.by – сайт Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту

www.museum.by – інфармацыйны партал пра беларускія музеі (сярод якіх ёсць дастаткова вялікая колькасць музеяў этнаграфічнай накіраванасці), якія ў рознай ступені дэманструюць вынікі выкарыстання ІТ у сваёй дзейнасці. Але, па-першае, не ўсе музеі маюць сваё прадстаўніцтва ў інтэрнеце, па-другое, інфармацыя не заўсёды пададзена ў дастатковым аб’ёме: ад звестак агульнага характару (літаральна: адрас, кантактны тэлефон, магчымасці праезду) да патрабязных (гісторыя музея, калекцыі, экспазіцыі, навуковая і выхаваўчая дзейнасць і інш.). Напрыклад,

Гомельская вобласць:

  • Нараўлянскі этнаграфічны музей (агульная інфармацыя);

  • Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей (агульная інфармацыя);

Мінская вобласць, Мінскі раён і г. Мінск:

  • Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»: Этнаграфічны комплекс «Млын» (спасылка з www.museum.by);

  • Клецкі дзяржаўны гісторыка-этнаграфічны музей (няма сайта);

  • Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей (няма сайта);

  • Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах (спасылка з www.museum.by);

www.museum.ru – інфармацыйны партал пра расійскія музеі (інфармацыя аб калекцыях, фондах, выставах, накірунках дзейнасці не толькі музеяў Расіі, але і замежных; электронная музейная энцыклапедыя)

www.prostir.museum/museums/ru – музейнае асяроддзе Украіны (інфармацыя аб музеях Украіны, у тым ліку і этнаграфічных)

www.kunstkamera.ru – Музей антрапалогіі і этнаграфіі ім. Пятра Вялікага (РАН) Кунсткамера

www.ethnomuseum.ru – Расійскі этнаграфічны музей (Санкт-Пецярбург) (калекцыі па этнічнай прыналежнасці, у тым ліку беларусаў, украінцаў, малдаван і інш.)

www.smirnova.net – музеі і мастацкія цэнтры свету (спасылка на этнаграфічны музей Венгрыі)

www.muzejs.lv – Латвійскі этнаграфічны музей пад адкрытым небам (заснаваны ў 1924 г., адзін з найстарэйшых этнаграфічных музеяў свету)

www.etnografskimuzej.rs – Этнаграфічны музей у Белградзе (Сербія)


Граф (круг) научных интересов соискателя Шваба А.М.

Филологический факультет

Специальность 10.01.09 – фольклористика


Смежные специальности




01.01.01 – Белорусская литература;

01.01.02 – Русская литература;

01.01.03 – Литература народов стран зарубежья (филологические науки)

1. фольклорные произведения белорусского и русского народов, стран ближнего и дальнего зарубежья;

2. образцы художественной обработки фольклора в творчестве белорусских, русских и зарубежных писателей




10.01.08 – Теория литературы. Текстология

(филологические науки)

1. система жанров и видов фольклора и их тематическое и художественное содержание;

2. историзм и типология фольклорных произведений;

3. взаимосвязь и взаимодействие фольклора с профессиональной литературой







Основная специальность




10.01.09 – Фольклористика

(филологические науки)

  1. история белорусского устно-поэтического творчества;

  2. система жанров и видов белорусского фольклора;

  3. тематическое и художественное содержание жанров и видов белорусского фольклора (календарно-обрядовой поэзии, семейно-обрядовой поэзии, необрядовых песен, припевок, сказок, легенд, преданий, устных рассказов, быличек, анекдотов, заговоров, пословиц, поговорок, загадок, жанров детского фольклора, кукольного театра (батлейки), народной драмы, народных танцев;

  4. мифология: верховные и низшие мифологические персонажи (боги, демонические существа), мифологические представления в фольклорных произведениях;

  5. поэтика устно-поэтических произведений;

  6. белорусское народно-поэтическое творчество в общеславянском и общеевропейском контексте;

  7. историзм и типология фольклорных произведений;

  8. взаимосвязи и взаимодействие фольклора с профессиональной литературой и искусством;

  9. единство вербального и музыкального аспектов в песенном творчестве;

10) роль и место фольклора в духовной культуре народа в разные исторические эпохи.




Сопутствующие специальности




09.00.13 – Религиоведение, философская антропология, философия культуры (философские науки)

1. отражение религиозно-мифологических представлений и образов в фольклорных произведениях;

2. теоретические и методологические проблемы анализа культурно-исторического процесса, многообразие культурных феноменов;

3. методика и практика компаративных философских исследований сущностных граней культуры;

4. изучение смысла и значения культуры в ее универсальном единстве




17.00.01 – Театральное искусство;

17.00.02 – Музыкальное искусство;

17.00.04 – Изобразительное и декоративно-прикладное искусство и архитектура (искусствоведение)

1. народный театр (кукольный – батлейка, народная драма);

2. музыка народных песен в единстве вербального и этномузыкального аспектов, а также танцевальной музыки;

3. отражение образов, символов и мотивов фольклорных произведений в народном ткачестве, вышивке, одежде




24.00.01 – Теория и история культуры (культурология)

1. основные типы культуры и характерные для них базисные духовные структуры;

2. сравнительный анализ менталитета исторических эпох, тенденций, символов, течений и духовных феноменов мировой и национальной культуры






ПРЭЗЕНТАЦЫЯ МАГІСТЭРСКАЙ ДЫСЕРТАЦЫІ



























БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС ДА ВЫПУСКНОЙ РАБОТЫ


  1. Липницкая, О. Л. Учебно-методический комплекс по исторической информатике. Базовый курс: Обработка и анализ статистических и структурированных исторических источников средствами электронных таблиц и систем управления базами данных / О. Л. Липницкая. – Минск: БГУ, 2002.

  2. Музей в школах и профессионально-технических училищах: метод. пособие. Ч. 1 / Сост. Ергольская В. И. (Комитет по образованию и делам молодежи Минского городского исполнительного комитета, Минский городской туристско-экологический центр, Отдел краеведения). – Минск, 2004.

  3. Музей и новые технологии / На пути к музею XXI века / Сост. и научный ред. Н. А. Никишин; авт. статей М. Б. Гнедовский, А. В. Лебедев, Н. А. Никишин и др. – М.: Астрель, 1999.

  4. Основы музееведения: учеб. пособие / Под ред. Э. А. Шулепова (отв. ред.). – М.: Эдитореал УРСС, 2005.

  5. Федосенко, О. Э. Основы информатики и программирования: учебно-метод. пособие / О. Э. Федосенко и др. – Минск: Изд-во МИУ, 2005.



ТЭСТАВЫЯ ПЫТАННІ




(Шваба А.М.) Что указывает браузеру ссылка link rel="stylesheet" type="text/css" href="style.style.css"?




















(Шваба А.М.) Как будет отображаться заголовок h1 при свойстве italic ({font-style:italic})?


















Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выпускная работа по «основам информационных технологий» iconДмитрий Олегович Роль информационных технологий в обеспечении деятельности банковской системы Республики Беларусь на примере сэд «Канцлер» Выпускная работа по «Основам информационных технологий» Магистранта кафедры банковской и финансовой экономики
Роль информационных технологий в обеспечении деятельности банковской системы Республики Беларусь на примере сэд «Канцлер»

Выпускная работа по «основам информационных технологий» iconПроведение на базе мгту га комплекса образовательных услуг по обучению населения города основам информационных технологий
«Проведение на базе мгту га комплекса образовательных услуг по обучению населения города основам информационных технологий»

Выпускная работа по «основам информационных технологий» iconПерспективы использования информационных технологий в изучении рецепции творчества Уильяма Шекспира на примере использования технологий информационного поиска
Краткий обзор литературы по теме использования информационных технологий в изучении рецепции творчества Уильяма Шекспира. 6

Выпускная работа по «основам информационных технологий» iconGeneral ci15-летний юбилей международной академии наук информации, информационных процессов и технологий
Лоббизма", соавтор "Проблемного Комментария Конституции рф", учебных пособий "Международные организации", "Правовые основы функционирования...

Выпускная работа по «основам информационных технологий» iconГосударственный научно-исследовательский институт информационных технологий и телекоммуникаций
Фгну «Государственный научно-исследовательский институт информационных образовательных технологий»

Выпускная работа по «основам информационных технологий» iconНа реализацию программы Электронная Россия (Электронный Петербург) Поддержка малого и среднего бизнеса на Северо-западе России на основе широкого использования информационных и телекоммуникационных технологий Разработчик
Северо-западе России на основе широкого использования информационных и телекоммуникационных технологий

Выпускная работа по «основам информационных технологий» iconПрограмма развития инновационного территориального кластера объединенный кластер Новосибирской области. Биофармацевтический кластер. Инновационный территориальный кластер в сфере информационных и телекоммуникационных технологий «СибАкадемСофт»
Биофармацевтический кластер. Инновационный территориальный кластер в сфере информационных и телекоммуникационных технологий

Выпускная работа по «основам информационных технологий» iconПлан проведения плановых проверок Федеральной службой по надзору в сфере связи, информационных технологий и массовых коммуникаций на 2009 год
Федеральной службой по надзору в сфере связи, информационных технологий и массовых коммуникаций

Выпускная работа по «основам информационных технологий» iconОптоган и итмо объявляют набор на кафедру Светодиодных технологий
Компания «Оптоган» и Санкт-Петербургский национальный исследовательский университет информационных технологий механики и оптики (ниу...

Выпускная работа по «основам информационных технологий» iconМосковский областной колледж информационных технологий экономики и управления
Гоу спо мо «московский областной колледж информационных технологий экономики и управления»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка