Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі




НазваЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі
старонка4/5
Дата канвертавання17.12.2012
Памер0.53 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5
Літаратура. Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Томаш Зан і інш. паэты і пісьненікі Філарэцка-Філамацкіх гурткоў будавалі сваю творчасць на базе беларускага фальклора. Народныя паданні ляглі ў аснову, шмат якіх твораў. Напрыклад, паэмы Міцкевіча Гражына, Дзяды, Свіцязь.

У гэты час выходзіць выдатны празаічны твор выпускніка Полацкай Езуіцкай акадэміі Яна Баршчэўскага “Шляхціч Завальня або Беларусь ў фантастычных вобразах і казках”. Там сабраны ўсе народныя паданні Віцебшчыны і запісаны ў выглядзе цікавага мастацкага апавядання накшталт гогалеўскіх “Вечароў на хутары бліз Дзіканькі.”

У гэты жа час былі напісаны дзве ананімныя паэмы “Энеіда на выварат” і “Тарас на Парнасе.” Аўтар іх пажадаў застацца невядомым таму, што высмейваў класіцызм, які быў афіцыйна-прызнаным мастацкім кірункам ў РІ.

У пачатку стагоддзя ў Беларусі з’яўляецца першы сялянскі паэт, Паўлюк Багрым, што напісаў цэлы зборнік высако-мастацкіх вершаў, якія гнеўна асуджаюць прыгонніцкі лад. Да нас дайшоў толькі адзін верш гэтага паэта “Зайграй зайграй хлопча малы”. Зборнік П. Багрыма быў знішчаны, а сам ён аддадзены ў салдаты.

Уладзіслаў Сыракомля быў выдатным паэтам, які пасвяціў сваю творчасць Беларусі. Ён вядомы як польскі паэт , але пісаў многа вершаў і па-беларуску. У польскім друку адстойваў права беларускага народа на сваю літаратурную мову і абараняў беларускамоўную паэзію Яна Чачота і Дуніна-Марцінкевіча.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1807 – 1884) Першы беларускі драматург творчасць якога была цалкам прысвечана беларускаму народу і засноўвалася на беларускім фальклорным матэрыяле. Найлепшыя яго творы гэта Сялянка, Вечарніцы, Гапон, Купала, Шчароўскія дажынкі і інш. Ён не толькі пісаў тэатральныя пастаноўкі, але і стварыў музычна-драматычны гурток аматараў тэатральнага мастацтва, з якім ездзіў гарадах і вёсках Беларусі, ставячы свае творы на сцэне.

У першыя два дзесяцігоддзі пасля паўстання 1863 – 1864 гг. асноўным жанрам у беларускай літаратуры з'яўлялася ананімная (без вызначэння аўтарства) вершаваная гутарка. Такія творы напісаны жывой народнай мовай. Сярод іх – «Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім, што баліць, а чаму баліць – не ведаем».

Францішак Багушэвіч 1840 – 1900. Вяршыняй беларускай літаратуры другой паловы XIX ст. стала творчасць Францішка Багушэвіча, які нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскага павета.

Ён – аўтар двух паэтычных зборнікаў: “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”, што выйшлі ў друку ў канны XIX ст. у Кракаве і Познані пад псеўданімамі Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава.

Галоўны герой твораў паэта – беларускі селянін, якога абдзялілі пры скасаванні прыгону, абдзірае казна, крыўдзяць царскія чыноўнікі і не дапамагае суд. Але ён не скарыўся, захаваў сваю чалавечую годнасць. Багушэвіч глядзеў на беларускую мову як на мову «нам ад Бога дадзеную», «для нас святую», лічыў яе асновай існавання нацыі. Ён заклікаў шанаваць і любіць сваю родную мову, папярэджваў народ аб тым, што, страціўшы мову, ён знікне як этнас.

Любоўю да сялян, да “роднай старонкі”, імкненнем бачыць свой народ адукаваным і шчаслівым прасякнута паэзія Янкі Лучыны (Iвана Неслухоўскага). Дзяцінства паэта прайшло ў Мінску. Беларускія вершы Лучыны ўвайшлі ў зборнік «Вязанка», які выйшаў пасля смерці паэта. Найбольш вядомы яго твор – верш «Роднай старонцы», у якім аўтар выказаў сваю любоў да радзімы.

Адам Гурыновіч. 1869 – 1894 вучыўся ў Віленскім рэальным вучылішчы; у 1887-93 у Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. Праводзіў фальклорна-этнаграфічныя зборы. Якія былі выдадзеныя ў 1893 у Кракаве. Кіраўнік створанага ў 1889 нелегальнага «Гуртка моладзі польска-літоўска-беларускай і маларасійскай». На фарміраванне светапогляду Гурыновіча зрабіў уплыў марксізм, а таксама ідэі шляхецкіх рэвалюцыянераў і народнікаў 1880-х г. У паэзіі быў паслядоўнікам Ф. Багушэвіча. Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах. Перакладаў творы польскай, рускай, украінскай літаратуры. Арыштаваны ў 1893 у Вільні, дастаўлены ў Санкт-Пецярбург. У тым жа годзе з-за хваробы адпраўлены пад нагляд паліцыі ў бацькоўскі фальварак Крыстынопаль, дзе памёр ад чорнай воспы. Упершыню яго творы апублікаваў Б. Тарашкевіч у 1921 у газеце «Беларускі звон».

У пач. XX ст. рашаючую ролю ў развіцці беларускай літаратуры адыгрывалі першыя беларускія выдавецтвы: “Загляяне сонца і ў наша аконца” СПб, “Наша ніва”, і наша хата (Вільня), “Мінчук”, “Палачанін” якія з 1905 па 1917 г выдалі больш за 128 назваў беларускіх кніг. Цэнтрам беларускага адраджэння стала рэдакцыя газеты Наша Ніва і аднаіменнае выдавецтва. У 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел газеты “ Наша Ніва” перарос у самастойны часопіс “Саха”.

У 1906 – 1915 гг. у Вільні выходзіла легальная беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая, літаратурна-мастацкая газета «Наша ніва». Яе выданнем кіравалі лідэры Беларускай сацыялістычнай грамады браты Іван і Антон Луцкевічы. Да 1912 г. газета друкавалася кірыліцай і лацінкай, пазней – толькі кірыліцай. «Наша ніва» арыентавалася пераважна на сялянства і сельскую інтэлігенцыю, дробных служачых і рабочых.

Буйной постаццю ў беларускай паэзіі пачатку XX ст. з'яўлялася Алаіза Пашкевіч вядомая пад псеўданімам Цётка. Яна ўдзельнічала ў заснаванні БСГ. Першыя зборнікі паэтэсы «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская» выйшлі нелегальна. Яе рэвалюцыйныя і патрыятычныя вершы выкарыстоўваліся арганізацыямі БСГ, РСДРП у якасці адозваў і лістовак.

У пачатку XX ст. раскрыліся паэтычныя таленты заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся ў фальварку Вязынка Мінскага павета. Першы яго верш «Мужык» з'явіўся ў 1905 г. Ужо сваімі першымі паэтычнымі кнігамі «Жалейка» і «Гусляр» паэт прыцягнуў да сябе ўвагу чытачоў. Зборнік вершаў «Шляхам жыцця» фактычна стаў найвышэйшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры. Паэмы Я. Купалы «Курган», «Бандароўна» ўзнялі гэты жанр на якасна новую ступень. Яго п'есы «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» сталі вызначальнай з'явай беларускага тэатральнага жыцця ў пачатку XX ст. У час рэвалюцыі 1905— 1907 гг. паэт падтрымаў народ у барацьбе супраць самадзяржаўя.

Набыў папулярнасць сваімі творамі і Якуб Колас (Канстанцін. Міхайлавіч Міцкевіч), ураджэнец засценка Акінчыцы Мінскага павета (цяпер у межах горада Стоўбцы). У першым зборніку вершаў «Песні жальбы» Я. Колас апаэтызаваў вобраз беларуса-мужыка, які, нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, застаецца аптымістам і верыць у адраджэнне роднага краю. У 1911 г. Колас пачаў працу над паэмай «Сымон-музыка».

Значна ўзбагаціў беларускую паэзію, і вывеў яе на еўрапейскі ўзровень Максім Багдановіч. Ён нарадзіўся ў Мінску, але большую частку свайго нядоўгага 26-гадовага жыцця правёў за межамі радзімы. Адзіны прыжыццёвы зборнік паэта «Вянок», у які ўвайшлі вершы, напісаныя ім у 17 – 20-гадовым узросце, быў выдадзены ў Вільні ў 1913 г. Творчасць М. Багдановіча прасякнута любоўю да роднай зямлі, яе народа. У вершы-гімне «Пагоня» М. Багдановіч выказаў трывогу за сваю Радзіму.

Архітэктура. У першай палове 19 ст. у архітэктуры дамінаваў Класіцызм. Архітэктры што працавалі ў стылі Класіцызму, падражалі старажытнагрэчаскім і старажытнарымскім храмам. Іх будынкі не абавязкова былі храмамі, а мелі самае рознае назначэнне, тым не менш, яны упрыгожваліся, мноствам калон, двухсхільнымі фасадамі як старажытнагрэчаскія храмы і купаламі як храмы старажытнарымскія. У якасці прыклада класіцызму у Беларусі можна прывесці палац Румянцава-Паскевіча ў Гомелі, губернатарскі палац ў Віцебску, палацы ў Жылічах і Снове і г.д.

Развіццё архітэктуры. У другой палове XIX ст. у беларускім дойлідстве спалучаліся элементы розных мастацкіх стыляў мінулага. Архітэктары захапляліся так званым псеўда-рускім стылем, які быў арыентаваны на візантыйскія і старажытнарускія ўзоры. У гэтым стылі па ўсёй Беларусі разгарнулася будаўніцтва так званых цэркваў «мураўёвак». Тыповы прыклад Мураўёўкі – Пакроўскі сабор у Барысава і іншыя. Цэрквы пабудаваныя ў псеўда-рускім стылі называюцца мураўёўкамі ў гонар сумна-вядомага Мураўёва-Вешальніка. Пасля падаўлення паўстання 1863 – 1864 гг. па яго настаянню у Беларусі ўсе цэрквы пачалі перабудовывацца ў стылі маскоўскай архітэктуры 16 – 17 ст. Для псеўдарускага стылю было характерна традыцыйнае пяцікупалле, цыбулепадобныя купалы, высокія шатровыя званіцы, багаты дэкор у выглядзе какошнікаў. Прыкладамі выкарыстання псеўдарускага стылю сталі капліца князёў Паскевічаў у Гомелі, Пакроўскі сабор у Гродне, Свята-Уваскрасенскі сабор у Барысаве, а таксама свецкая архітэктура Магілёва (будынкі тэатра, гарадской управы, жаночай гімназіі, рэальнага вучылішча).

Выкарыстоўвалася таксама архітэктурная спадчына Заходняй Еўропы: готыка, рэнесанс, барока, класіцызм. У другой палове XIX ст. назіраўся росквіт неагатычнага стылю. У гэтым стылі былі ўзведзены касцёлы ў Відзах, Вілейцы, Іўі, Паставах і касцёл Святога Роха ў Мінску. Касцёлы будаваліся з чырвонай цэглы, іх фасады звычайна не атынкоўваліся. Для ўнутранага ўбрання касцёлаў былі характэрныя вітражы, фрэскі. Элементы раманскай і гатычнай архітэктуры спалучыліся ў касцёле святых Сымона і Алены, узведзеным у пачатку XX ст. у Мінску. Псеўдагатычныя формы ўжываліся таксама ў фабрычна-заводскіх будынках.

На мяжы XIX – XX стст. узнік архітэктурны стыль мадэрн. Для яго было характэрнае адмаўленне ад механічнага капіравання гістарычных архітэктурных формаў. Пашырыліся новыя тыпы пабудоў (чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловыя збудаванні), новыя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі (цэмент, металічная арматура). Шырока выкарыстоўвалася шкло. У стылі мадэрн у Беларусі былі пабудаваны банк у Віцебску, жылыя дамы ў Мінску, Гродне, Гомелі, Магілёве, гасцініца «Еўропа» ў Мінску.

Жывапіс. У выяўленчым мастацтве першай паловы XIX ст. асноўнымі жанрамі былі гістарычны і партрэтны. У той жа час складваліся новыя жанры – пейзажны і бытавы. Выдатнымі беларускімі жывапісцамі таго часу з'яўляліся: Іосіф Аляшкевіч, Валенцій Ваньковіч, Ян Дамель, Іван Хруцкі.

Iосіф Аляшкевіч (1777 – 1830) паходзіў з сям'і музыканта з мястэчка Радашковічы Мінскага павета. Скончыў факультэт жывапісу Віленскага ўніверсітэта. Пры дапамозе А. Хадкевіча быў накіраваны для ўдасканалення майстэрства ў Дрэздэн і Парыж. Вярнуўшыся на радзіму, некаторы час жыў у Віленскай губерні, затым пераехаў у Пецярбург, дзе быў выбраны членам Акадэміі мастацтваў. Часта прыязджаў у Беларусь, пісаў тут карціны. Стварыў партрэты вядомых беларускіх магнатаў — Адама Чартарыйскага, Лявона Сапегі, Мікалая Радзівіла, графа Плятэра і інш.

Валенцій. Ваньковіч (1794 – 1842) нарадзіўся ў в. Каможыцы, што на Міншчыне, вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, Віленскім універсітэце і Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Пасля жыў у Мінску. Працаваў у жанры гістарычнага жывапісу. Напісаў карціны «Подзвіг маладога кіяўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе», «Напалеон каля вогнішча», шэраг партрэтаў. Да ліку лепшых твораў мастака адносіцца кампазіцыйны партрэт «А. Міцкевіч на скале Аюдаг», напісаны ў 1828 г.

Ян Дамель (1780 – 1840) пакінуў значны след у мастацтве Беларусі. Скончыў Віленскі ўніверсітэт, затым працаваў у ім як выкладчык, адбыў двухгадовую ссылку ў Сібіры. 3 1822 г. жыў у Мінску. Пісаў пераважна на гістарычныя тэмы: «Смерць князя Панятоўскага», «Хрышчэнне славян», «Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы», «Смерць магістра крыжаносцаў Ульрыха фон Юнгінгена ў бітве пад Грунвальдам» і інш. Вядомыя яго творы і на рэлігійныя сюжэты, партрэты князя Д. Радзівіла, графаў I. Храптовіча, К. Тышкевіча, пейзажы Мінска і яго ваколіц, малюнкі і замалёўкі на тэмы побыту народаў Сібіры.

Iван Хруцкі (1810 – 1885) нарадзіўся на Віцебшчыне ў мястэчку Ула, вучыўся ў Полацку, скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў з 1848 жыў у маёнтку Захарнічы ў Полацкім павеце. Праславіўся карцінамі ў жанрах нацюрморта, партрэта, пейзажа. Высокімі мастацкімі якасцямі вызначаюцца яго карціны «Кветкі і садавіна», «Грыбы і агуркі», «Партрэт невядомай», «Партрэт жонкі», «Сямейны партрэт», партрэт мітрапаліта I. Сямашкі, «Від у маёнтку», «Партрэт хлопчыка ў саламяным капелюшы» і інш.

У другой палове XIX ст. сярод мастакоў абудзілася цікавасць да гісторыі і побыту беларускага народа. У беларускім жывапісе запанаваў мастацкі стыль рэалізм, прадстаўнікі якога імкнуліся аб'ектыўна адлюстроўваць рэчаіснасць.

Адным з найбольш вядомых жывапісцаў Беларусі другой паловы XIX ст. быў Казімір Альхімовіч (1840 – 1916) Яго карціна «Пахаванне Гедыміна» атрымала сусветную вядомасць. Мастак сімпатызаваў простаму народу. У шэрагу сваіх карцін, такіх, як «Жніво», «Парабкава хата», «Найманне работнікау». Альхімовіч паказаў пакутлівы лёс і цяжкую працу сялян. Мастак напісаў таксама серыю карцін па матывах творчасці А. Міцкевіча.

Імкненне адлюстраваць старонкі гісторыі выявілася ў творчасці Напалеон Орды (1807 – 1883). Ён нарадзіўся ў Пінскім павеце. Атрымаў мастацкую адукацыю ў Парыжы, вучыўся музыцы ў вядомага польскага кампазітара Ф. Шапэна. Амаль 25 гадоў падарожнічаў па Беларусі, Украіне, Польшчы, Літве, рабіў замалёўкі мясцін, звязаных з жыццём вядомых людзей, і архітэктурных помнікаў. У Беларусі мастак зрабіў больш за 200 замалёвак, у тым ліку Камянецкай вежы, палацаў і замкаў у Міры, Навагрудку, Нясвіжы, Гродне, Лідзе.

Адной з цэнтральных тэм беларускага жывапісу другой паловы XIX — пачатку XX ст. стаў народ, яго пакуты і праца. Жыццё беларускіх сялян адлюстравана ў творчасці Нікадзім Сілівановіча (1834 – 1919). Яго карціны «Дзеці на двары», «У школу», «Стары пастух» прасякнуты цеплынёй і любоўю да простата народа. Сілівановіч прымаў удзел у афармленні славутага Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. Разам з пецярбургскімі мастакамі беларускі жывапісец удзельнічаў у стварэнні мазаічнага пано «Тайная вячэра» для галоўнага іканастаса сабора. За гэтую работу яму было прысвоена званне акадэміка.

На мяжы XIX – ХХстст. найбольш папулярным жанрам мастацтва стаў пейзаж. Вядучым пейзажыстам таго часу быў Апалінары Гараўскі (1833 – 1900). Мастак апяваў у сваіх творах прыгажосць беларускай прыроды і народны побыт. Карціны «Вечар у Мінскай губерні», «На радзіме», «Рака Бярэзіна» і іншыя атрымалі высокую ацэнку спецыялістаў. Некаторыя з твораў мастака набыў для сваёй галерэі П. М. Траццякоў. Адной з лепшых прац жывапісца стала палатно «Старая моліцца», якое карысталася вялікім поспехам на выставах у Расіі і за мяжой. Карціну высока ацаніў вядомы рускі мастак I. Рэпін.

На працягу шэрагу гадоў Iлля Рэпін (1844 – 1930) жыў у сваім маёнтку Здраўнёва пад Віцебскам, дзе напісаў адзін з вядомых эцюдаў – «Беларус». Па эцюдах, якія былі створаны ў Белавежскай пушчы, напісаў свае лепшыя палотны рускі пейзажист I. Шышкін.

З пачатку ХХ ст. беларускі жывапіс праславілі В. Бялыніцкі-Біруля, Ю. Пэн, Г. Вейсенгоф, Я. Кругер, К. Кастравіцкі.

Яркай старонкай у гісторыі беларускага пейзажнага жывапісу стала творчасць. Вітольд Бялыніцкага-Бірулі (1872 – 1957) — адзін з найлепшых беларускіх жывапісцаў-пейзажыстаў. Развіваў традыцыю лірычнага пейзажа канца 19 стагодзьдзя. Вялікі ўплыў на яго станаўленне як мастака аказаў вядомы рускі жывапісец I. Левітан. Кожная карціна В. Бялыніцкага-Бірулі — роздум пра бясконца цудоўную родную прыроду. Мастак з замілаваннем увасабляў вобраз вясны, якой ён прысвяціў каля 200 сваіх палотнаў. Яго карціны карысталіся нязменным поспехам на міжнародных выставах, іх набывалі вядомыя калекцыянеры. Сам творца атрымаў званне акадэміка жывапісу.

Прыватную мастацкую школу стварыў у Віцебску ў канцы XIX ст. Юдаль Пэн (1854 – 1937) Ён адлюстроўваў нацыянальныя рысы яўрэйскага побыту, стварыў цэлую галерэю вобразаў яўрэйскіх рамеснікаў («Гадзіншчык», «Стары кравец», «Жабрак» і інш.). У школе Пэна займаўся ўраджэнец Віцебска М. Шагал, які прысвяціў сваёй радзіме нямала карцін, сярод іх — «Я і веска», «Над Віцебскам» у будучым Шагал атрымаў сусветную вядомасць і стаў адным з найбуйнейшых мастакоў XX ст.

Генрых Вейсенгоф. 1859 – 1922. Беларускі жывапісец. Вучыўся ў Рысавальнай школе В. Герсана ў Варшаве (1874 – 1878), Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1878 – 1882), у Мюнхене (1889), Парыжы (1900). Амаль увесь час жыў у в. Русаковічы Пухавіцкага раёна. Пісаў пераважна пейзажы. У мастацкіх выстаўках удзельнічаў з 1889 г. Сярод твораў — «Транспарт палонных» (1886), «Перавозка параненых», «Беларускія могілкі. Русаковічы» (1889), «Куток у Польном» (1891), «Беларускіе паляўнічыя», «Снег» (1894), «Світанак на возеры», «Надвячорак», «Хмара», «Цішыня» і інш. Стварыў эскізы дыплома сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі ў Мінску (1901). Памёр у г.

Янкель Кругер. 1869 – 1940 беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939). Вучыўся ў Парыжы ў акадэміі Жуліана (1888 – 95) і ў пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў (1897 – 1900) З 1901 працаваў у Беларусі, у 1904 адкрыў курсы малявання і жывапісу ў Менску (з 1906 – мастацкая школа). У дарэвалюцыйны перыяд Кругер выконваў пераважна партрэты прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія адрозніваюцца дэмакратызмам выяў (партрэт менскага скрыпача Жухавіцкага; а таксама жанравыя карціны ("Пагром", каля 1905; карціна знішчана жандарамі). У партрэтах савецкага часу імкнуўся падкрэсліць у мадэлі рысы грамадскай дзеяча ("Якуб Колас", 1923, "Янка Купала", 1927, – абодва ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, Менск).

Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі) 1868 – 1918, в. Іншыя псеўданімы (K. Kahaniec, Будзімір, К. Шашаль, К. Качанец, К.К.), беларускі паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, у 1890-х г. у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1893. У 1899 годзе Каганец ажаніўся і асеў ва ўрочышчы Лісія Норы каля Прымагілля. Аднак зямлі ў сям'і было небагата, і таму ён рабіў то ў мастацкай майстэрні ў Рызе, то ў Мінскім таварыстве дабрачыннасці, будаваў чыгунку ў Лідзе.

Супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва». Апрацаваў кірылічны варыянт першага беларускага падручніка новага часу "Беларускі лемантар, або першая навука чытання" (СПб., 1906, выд. ананімна); распрацаваў праект адмысловага беларускага алфавіту. Пры жыцці асобным выданнем выйшаў вадэвіль "Модны шляхцюк" (СПб., 1910), які карыстаўся вялікай папулярнасцю і быў адным з першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпертуару (ставіўся ў 1910 трупай І. Буйніцкага, у 1918 — Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі, у 1928 - БДТ-2). Шмат ягоных твораў згубілася, напрыклад зборнік, дасланы ў 1909 або 1910 годзе ў рэдакцыю "Нашай нівы", ці кніжкі для дзяцей, адасланыя ў выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца». Доўгі час шукаў работу, у пачатку 1912 атрымаў месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскім пав., дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцця. Частка рукапіснай спадчыны Каганца пасля яго смерці трапіла да Язэпа Лёсіка, які апублікаваў яе ў "Беларусі" (1919) і "Вольным сцягу" (1921). Нечакана памёр падчас наведвання сваякоў. Пахаваны ў в. Навасёлкі ля Койданава. У 1988 на магіле пастаўлены помнік.

1   2   3   4   5

Падобныя:

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЕўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)
Лекцыя Еўропа І беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЛекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЛекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconУсё пра «дацкую пошасьць»
Такі знаёмы лёзунг «Беларусь — у Эўропу!» мае свайго папярэдніка. Пры канцы ХІХ — пачатку ХХ стст з вуснаў мясцовых сельскагаспадарчых...

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі icon1. українські землі у складі російської та австрійської імперій тема наддніпрянська україна під час російсько-туреських війн І половини ХІХ ст
Розділ українські землі у складі російської та австрійської імперій наприкінці ХVІІІ – у першій третині ХІХ століття

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconСутнасць прававой інфарматызацыі
Міленіўм супаў з пераходам да трэцяй пасля аграрнай І індустрыяльнай − стадыі цывілізацыі, якую звычайна пазначаюць як "інфармацыйнае...

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЛекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка