Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі




НазваЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі
старонка2/5
Дата канвертавання17.12.2012
Памер0.53 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5
Пытанне 23. Вайна 1812 года і Беларусь.

У канцы 18 ст. ў Францыі да ўлады прыйшоў Напалеон Банапарт, гэта артылерысцкі генерал які абвясціў сябе імператарам і падпарадкаваў сабе амаль усю Еўропу. Каб спыніць французскую агрэсію буйнейшыя еўрапейскія краіны пачалі ствараць антыфранцузскія кааліцыі. Аднак яны не мелі ніякага поспеху ў барацьбе з напалеонаўскай Францыяй. У 1806 г. супраць Францыі склалася чацвёртая кааліцыя, у якую ўвайшлі Англія, Прусія, Швецыя і Расія. Аднак і яна пацярпела паражэнне. Напалеон перамог і ў гэты раз, а тэрыторыя Прусіі была захоплена Францыяй. У 1807 пасля разгрому аўстра-расійскага войска пад Аўстэрліцам Імператар Францыі вымусіў расійскага цара падпісаць Тыльзіцкі мірны дагавор, паводле якога Расія абавязалася далучыцца да кантынентальнай блакады Англіі. Акрамя таго Расія мусіла даць згоду Напалеону на ўтварэнне на польскіх землях, якія раней належылі Прусіі, польскай нацыянальнай дзяржавы – Герцагства Варшаўскага. Трэба адзначыць, што палякі былі ўдзячны Напалеону за гэты крок. З 600 тысяч напалеонаўскіх салдат, што ўступілі ў межы Расіі, палякі складалі 60 000 (шырока вядмы корпус генерала Дамброўскага). Гэта былі найлепшыя салдаты напалеонаўскай арміі, яны славіліся вялікай адвагай і да таго ж ненавідзелі рускіх. Напалеон жа іх не цаніў, выкарыстоўваў як гарматнае мяса.

Кантынентальная блакада цяжка адбівалася на эканоміцы Расіі, бо Англія была яе асноўным гандлёвым партнёрам у Еўропе. Таму праз некаторы час Расія пачала парушаць умовы Тыльзіцкага міру і ўзнавіла гандль з Англіяй. Менавіта гэта стала прычынай пачатку напалеонаўскай Францыяй ў 1812 г. вайны супраць Расіі. Ні якім разе нельга сцвярджаць, што Напалеон хацеў захапіць Расію. Ён добра разумеў, што ў Францыі не хопіць ні чыноўнікаў ні войск каб кантраляваць Расію, акрамя таго на працягу ўсяго рускага пахода Напалеон шукаў выпадку памірыцца з Аляксандрам І і зноў падпісаць мір на яго, Напалеона, ўмовах.

Адна з загадак гэтай вайны – накірунак наступлення Напалеонаўскай арміі. Неабходна памятаць, што сталіцай Расійскай Імперыі ў гэты час быў Санкт-Пецярбург. Там быў цар, урад, міністэрствы, карацей кажучы, канцэнтрацыя ўсёй улады, А Напалеон наступаў на Маскву, якая ў той час была хоць і вялікім але ўсё ж правінцыяльным горадам. На сённяшні дзень існуе толькі адно тлумачэнне такіх дзеянняў Напалеона, для таго каб прадыктаваць цару ўмовы мірнага дагавора, трэба было ўшчэнт разграміць расійскую армію а яна адступала ў Маскоўскім накірунку для таго каб адцягнуць небяспеку ад Санкт-Пецярбурга.

Такім чынам, 12 чэрвеня 1812 г. войскі Напалеона 600-тысячнае французскае войска пераправілася праз Нёман і ўступіла ў межы Расійскай Імперыі. Напалеон разлічваў разграміць асноўныя сілы рускіх у памежных бітвах і прадыктаваць рускаму цару свае ўмовы міру. Аднак выканаць гэта яму не ўдалося.

Французам процістаялі тры расійскія арміі, якія разам налічвалі каля 200 тысяч салдат. Галоўнакамандуючы расійскай арміі і камандуючы 1-й арміі генерал Барклай дэ Толі аддае загад 1-ай і 2-ой арміям адступаць углыб краіны з тым, каб аб’яднацца ў Віцебску і даць генеральнае сражэнне. Аднак французы наступалі імкліва – 16 чэрвеня яны занялі Вільню, а праз 8 дзён – Мінск. Таму аб’яднанне рускіх армій у Віцебску стала немагчымым, а 2-я армія генерала Баграціёна вымушана была адступаць праз Слонім, Слуцк, Магілёў і далей на Смаленск. У сярэдзіне ліпеня ў баявыя дзеянні з французамі ўключылася і 3-я армія генерала Тармасава, што знаходзілася на Валыні. Яна нанесла французам паражэнне пад Кобрынам, аднак развіць поспех не змагла і вымушана была зноў адступіць на Валынь.

22 ліпеня рускія арміі злучыліся пад Смаленскам і працягвалі адступленне. Пасля Смаленска Галоўнакамандуючым расійскай арміі стаў фельдмаршал Міхаіл Іларыёнавіч Кутузаў. Які вырашыў працягваць адступленне ўглыб Расіі, пазбягаць генеральнай бітвы з Напалеонам і выматваць яго армію у дробных сутычках.

У пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі многія сустракалі Напалеона і яго армію як вызваліцеляў. Шляхта спадзявалася на аднаўленне РП і ВКЛ, а сяляне на адмену прыгоннага права. У многіх месцах яшчэ да прыходу французаў ствараліся узброеныя атрады з мясцовага насельніцтва, якія перашкаджалі рускім праводзіць рэквізіцыі.

У ліпені 1812 г. з мясцовай шляхты быў створаны урад, Часовая камісія ВКЛ, якой падпарадкоўваліся Віленская, Гродзенская, Мінская губерні і Беластоцкая вобласць. Аднак фактычна у гэтага ўрада не было ніякіх паўнамоцтваў, а яго асноўным абавязкам стала забяспечваць французкай армію харчаваннем, фуражом і рэкрутамі. Часовы ўрад павялічыў падаткі, і аб’явіў рэкруцкія наборы, і страціў, такім чынам, падтрымку ў насельніцтва. Тым не менш яму ўдалася мабілізаваць у французкую армію каля 33 тысячы жыхароў Беларусі. Неабходна адзначыць, што перад вайной у рускую армію было мабілізавана каля 180 тысяч ўражэнцаў Беларусі. Такім чынам, беларусы мусілі змагацца як за інтарэсы Францыі, так і за інтарэсы Расіі.

Сяляне хутка зразумелі, што Напалеон не адменіць прыгоннае права. Больш таго, французскія салдаты вялі сябе не як вызваліцелі, а як рабаўнікі і гвалтаўнікі. Таму ў многіх мясцовасцях супраць французаў распачалася партызанская барацьба. Партызанскую барацьбу падтрымлівала расійская армія, яна імкнулася забяспечыць партызан узбраеннем.

Расійская армія доўгі час адступала, ваматываючы праціўніка ў невялікіх абарончых боях. 26 жніўня 1812 г. М.І. Кутузаў паспрабаваў разграміць французаў і не пусціць іх ў Маскву. Для гэтага Руская армія замацавалася на Барадзінскім полі і дала французам генеральнае сражэнне. У выніку – расійская армія сражэнне праіграла і панесла вялікія страты. Каб пазбегнуць канчатковай гібелі арміі Кутузаў аддаў загад здаць французам Маскву і працягваць адступленне.

1 верасня напалеонаўская армія ўступіла ў Маскву. Падаўляючая большасць жыхароў пакінула город. Маскоўскі губернатар Растапчын загадаў яе падпаліць для таго каб французы ў маскве не засіжываліся. Больш за месяц чакаў Напалеон прапаноў Аляксандра І аб міры, пакуль у арміі не пачаўся голад і маральнае разлажэнне. Ён прымае рашэнне накіравацца на Украіну з мэтай там перазімаваць. На Украіне сяляне яшчэ не былі разрабаваны, таму асноўнай задачай для рускіх стала не пусціць туды Напалеона. Руская армія сустрэла французаў пад Малаяраслаўцам. Праз гэты гарадок праходзіла асноўная дорога на Украіну, абыйсці яго было немагчыма, таму ў французаў быў толькі адзін шлях да выратавання – захапіць гэты гарадок. Сражэнне за Малаяраславец цягнулася ўвесь дзень, вялікія страты панеслі і французы і рускія, аднак на гэты раз рускія перамаглі, а французы мусілі павярнуць на старую Смаленскую дарогу, якая была ўжо імі разрабавана.

Там у напалеонаўскай арміі пачаліся эпідэміі, голад узмацняўся з кожным днём, пакою не давалі партызаны. Хутка адступленне ператварылася ва ўцекі. На момант пераправы праз Бярэзіну ў арміі Напалеона было каля 80 тысяч французскіх салдат і рэшткі польскага корпуса пад камандаваннем генерала Дамброўскага.

Менавіта з гэтымі рэшткамі Вялікай арміі Напалеон падышоў да Барысава, дзе яго ўжо чакалі рускія войскі пад камандаваннем генерала П. Вітгенштэйна і адмірала А. Чычагова, якія да гэтага часу занялі амаль усю тэрыторыю Беларусі. Тут пры пераправе праз р. Бярэзіну руская камандаванне планіравала канчаткова разбіць французаў і ўзяць у палон Напалеона Банапарта. Аднак Напалеон перахітрыў рускіх генералаў. Ён загадаў польскаму корпусу Дамброўскага пачаць дэманстрацыю пераправы ля вёскі Ухалоды, што знаходзіцца за 8 км паўднёвей Барысава. Туды рушылі асноўныя рускія сілы. Свае ж асноўныя сілы Напалеон вырашыў перапраўляць каля в. Студзёнка, што на 11 кіламетраў паўночней Барысава. Толькі пад вечар другога дня пераправы рускія даведаліся аб гэтым. Да в. Студзёнка былі кінуты ўсе сілы, але Напалеон і яго гвардыя былі ўжо далёка ад Барысава. Астаткі напалеонаўскай арміі былі разбітыя, ці трапілі ў палон. 24 лістапада ў Смаргоні Напалеон пакінуў сваё войска і з’ехаў у Парыж. У Францыю вярнулася усяго 35 тысяч салдат яго Вялікай арміі..

Вайна супраць Напалеона працягвалася да 1815 г. Пасля перамогі Расійскай Імперыі дасталася большая частка этнічнай тэрыторыі Польшчы разам з Варшавай, тое самае Герцагства Варшаўскае.

Беларусі Вайна прынесла цяжкія страты, былі разбураны дзесяткі гарадоў і сотні весак, скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывелы. Дзесяткі тысяч беларусаў загінулі ў баях, памерлі ад голаду і хвароб. Пасля вайны гарадское насельніцтва скарацілася ўдвая. Царызм быў міласэрным да шляхты, якая служыла Напалеону, Аляксандр І ім усё дараваў. Для народа, які змагаўся супраць Напалеона, цар зрабіў нямнога. Нават удзельнікі партызанскага руху з в. Жарцы, якія атрымалі ўзнагароды былі выкуплены з прыгоннай няволі ўрадам толькі ў 1819 г.

Пытанне 24. Гаспадарка беларускіх зямель у канцы XVIII – першай палове XIX стст. Эканамічныя рэформы 1830 – 1840-х гг.

Сельская гаспадарка. Змены ў сельскай гаспадарцы. У першай палове XIX ст. Сельская гаспадарка ў Беларусі ўсё больш звязвалася з рынкам, павялічвалася плошча ворыўных зямель. Паступова вызначалася гаспадарчая спецыялізацыя беларускіх зямель па вырабе пэўнай прадукцыі. Пашыраліся пасевы тэхнічных культур (ільну, канапель), пачала развівацца танкарунная авечкагадоўля, значна павялічылася ўдзельная вага цукровых буракоў і бульбы.

З ХІХ ст. бульба станавілася літаральна «сялянскім хлебам». Ураджай яе, сабраны з адной дзесяціны (1,09 гектара), мог пракарміць такую ж колькасць людзей, як з трох дзесяцін пшаніцы. Бульба надзейна ратавала сялян ад галоднай смерці ў неўражайныя гады.

У шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны. Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала ў 1826 – 1841 гг. у Віцебску. У 1848 г. у маёнтку Горы-Горкі Магілёўскай губерні быў адкрыты першы ў Расійскай імперыі земляробчы інстытут. Акрамя сельскагаспадарчай працы сяляне ўсё больш займаліся промысламі, наймаліся на розныя работы, вялі гандаль. Сярод іх паглыблялася маёмаснае расслаенне: вылучаліся заможныя сяляне.

Памешчыкі з мэтай павелічэння прыбытковасці сваіх маёнткаў пашыралі ўласныя пасевы за кошт сялянскіх надзелаў. Але не ўгноеная, дрэнна апрацаваная зямля давала нізкія ўраджаі. За 30 гадоў (з 1820 па 1850) у Віцебскай і Магілёўскай губернях было 10 неўраджаяў. Сяляне ўсё больш разараліся і не маглі несці павіннасці, якія ўзрасталі. Прыбытковасць памешчыцкіх гаспадарак падала. Аднак большасць землеўладальнікаў, якія распараджаліся дармовай сялянскай працай, не жадалі выдзяляць сродкі на набыццё сучаснай тэхнікі і палепшаных прылад працы.

Становішча сялянства. У сярэдзіне XIX ст. сяляне складалі каля 80 % тагачаснага насельніцтва Беларусі. Самай шматлікай і найбольш бяспраўнай часткай беларускага сялянства былі памешчыцкія (панскія) сяляне. Яны самі, іх праца і маёмасць належалі ўладальнікам, якія ўласнаручна ці пры дапамозе арандатараў і адміністратараў чынілі над імі суд і расправу.

Прыгонных прадавалі і закладвалі, дарылі і абменьвалі на любую рэч, ссылалі без суда на катаргу, білі розгамі. Самавольства памешчыкаў практычна нічым не абмяжоўвалася, бо сялянам забаранялася нават скардзіцца на іх.

Другой па колькасці часткай сельскага насельніцтва Беларусі з'яўляліся дзяржаўныя (казённыя) сяляне. У царскім заканадаўстве яны атрымалі найменне «вольных сельскіх абывацеляў». На самай справе дзяржаўныя сяляне не былі такімі, бо знаходзіліся ў поўным распараджэнні арандатараў, і адміністратараў, прызначаных уладай. У выніку становішча дзяржаўных сялян у беларускіх губернях практычна не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх прыгонных сялян.

У Беларусі пераважала паншчынная сістэма гаспадарання. Да сярэдзіны 1840-гг. 97 % памешчыцкіх і абсалютная большасць дзяржаўных сялян выконвалі паншчыну. Павіннасці сялян дзяліліся на галоўныя і дадатковыя. Паншчына ці (у рэдкіх выпадках) аброк, а таксама згоны і гвалты адносіліся да галоўных. Дадатковымі былі будаўнічыя і рамонтныя работы на панскіх гаспадарчых будоўлях, падтрыманне ў належным стане дарог, мастоў начная варта і перавозка грузаў. За гэта памешчык дазваляў лавіць рыбу, карыстацца лесам і г. д. Акрамя таго, захоўваліся замацаваныя ў інвентарах «па даўняму звычаю» розныя даніны (ягадамі, грыбамі, мёдам, пражай, палатном і інш.).

Нормы павіннасцей залежалі ад велічыні і якасці зямельных надзелаў, што знаходзіліся ў карыстанні сялян. Калі ў канцы XVIII ст. з адной валокі вызначалася 8 дзён паншчыны ў тыдзень (4 дні мужчынскай і 4 – жаночай працы), то ў сярэдзіне XIX ст. – 12 дзён у тыдзень (па 6 дзён мужчынскай і і 6 – жаночай працы).

Сапраўдным няшчасцем для сялян стала шырока распаўсюджаная прымусовая аддача іх на будаўнічыя работы ў іншыя раёны Расіі. Пры гэтым памешчыкі, якія нічым не забяспечвалі сялян, пасылаючы ў такія «камандзіроўкі», заробленыя імі грошы забіралі сабе.

Нарастанне сялянскіх выступленняў. Узмацненне прыгоннага ўціску сялян выклікала іх супраціўленне. Формамі сялянскага руху былі падача ўладам скаргаў на памешчыкаў, адмова ад паслушэнства ўладальнікам, спыненне выхаду на паншчыну, напады на панскія двары. Сяляне жылі надзеяй на хуткае скасаванне прыгонніцтва, што ўсё часцей адлюстроўвалася ў іх патрабаваннях.

У 1847 г. сярод сялян Віцебскай губерні распаўсюдзіліся чуткі, што за адпрацоўку трох гадоў на будаўніцтве чыгункі Пецярбург – Масква цар даруе ім волю і надзеліць зямлёй ва ўрадлівых паўднёвых губернях. Гэта стала падставай для масавых уцёкаў сялян. Агульная колькасць удзельнікаў гэтага руху дайшла да 10 тыс. чалавек. Урад вымушаны быў увесці ў губерню войскі і адпраўляць сялян назад. Амаль 4 тыс. сялян былі пакараны бізунамі. Усё ж да ўладальнікаў не вярнуліся 800 уцекачоў, з іх амаль 1/3 – жанчыны. Сяляне заяўлялі, што лепш загінуць, чым вярнуцца да памешчыкаў.

У 1847 г. у маёнтку Смаргонь Ашмянскага павета было распаўсюджана пісьмо з заклікам да сялян, незадаволеных злоўжываннямі мясцовай адміністрацыі, каб яны сумесна з мяшчанамі выразалі ўсіх памешчыкаў, аканомаў і здабылі сабе свабоду. Аўтарам «абуральнай адозвы» аказаўся дробны чыноўнік шляхціц Юллян Бакшанскі. Як паказала следства, ён адначасова пасылаў лісты ў некалькі паветаў, збіраўся даць смаргонскім сялянам значную суму грошай для набыцця зброі і пашырыць сялянскі рух аж да Вільні з мэтай забойства губернатара. Распаўсюджванне закліку вымусіла многіх памешчыкаў Ашмянскага, Вілейскага і Дзісенскага паветаў спешна выехаць у Вільню. Губернскія ўлады ўжылі надзвычайныя меры, каб справіцца з сітуацыяй.

Сялянскія выступленні сталі адным з яскравых прыкладаў разлажэння прыгоннай сістэмы. Калі ў першай трэці XIX ст. адбылося 46 буйных сялянскіх хваляванняў, то ў другой трэці XIX ст. – больш за 90. 3 кожным дзесяцігоддзем памешчыкам і ўладам станавілася ўсё складаней трымаць сялян у паслушэнстве. Гэта вымушала самадзяржаўе ажыццяўляць пэўныя захады па вырашэнні аграрнага пытанння, якое датычылася валодання зямлёй і яе размеркавання, рэфармавання сельскай гаспадаркі.

Рэформа Паўла Дзмітрыевіча Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы. У 1840 – 1857 гг. была праведзена рэформа дзяржаўных сялян, якія складалі каля 1/5 усяго сялянства Беларусі. Дзяржаўныя сяляне карысталіся казённымі землямі, а казённыя маёнткі амаль усе здаваліся прыватным асобам у арэнду. Таму эканамічнае і прававое становішча дзяржаўных сялян да канца 1830-гг. практычна не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх прыгонных сялян. Царскі ўрад, ажыццяўляючы рэформу ў дзяржаўнай вёсцы, меў на мэце павышэнне даходнасці казённых маёнткаў, і разлічваў заваяваць сімпатыі сялянскіх мас. Ініцыятарам і асноўным правадніком рэформы стаў міністр дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі граф Павел Дзмітрыевіч Кісялёў – прыхільнік абмежавання феадальна-прыгонніцкіх адносін.

У ходзе рэформы было праведзена апісанне дзяржаўных уладанняў, змяншаліся павіннасці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы. Сяляне казённых маёнткаў пераводзіліся з паншчыны на чынш (грашовы аброк). Спынялася здача казённых маёнткаў у арэнду. Прызнавалася «грамадзянская свабода» дзяржаўных сялян, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх падданых. У дзяржаўнай вёсцы ствараліся сельскія грамады – абшчыны – з выбарным кіраваннем, якім давяралася самастойнае вырашэнне гаспадарчых адміністрацыйных і судовых спраў.

1   2   3   4   5

Падобныя:

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЕўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)
Лекцыя Еўропа І беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЛекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЛекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconУсё пра «дацкую пошасьць»
Такі знаёмы лёзунг «Беларусь — у Эўропу!» мае свайго папярэдніка. Пры канцы ХІХ — пачатку ХХ стст з вуснаў мясцовых сельскагаспадарчых...

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі icon1. українські землі у складі російської та австрійської імперій тема наддніпрянська україна під час російсько-туреських війн І половини ХІХ ст
Розділ українські землі у складі російської та австрійської імперій наприкінці ХVІІІ – у першій третині ХІХ століття

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconСутнасць прававой інфарматызацыі
Міленіўм супаў з пераходам да трэцяй пасля аграрнай І індустрыяльнай − стадыі цывілізацыі, якую звычайна пазначаюць як "інфармацыйнае...

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЛекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка