Спампаваць 17.86 Kb.
|
Stel1114transpart-noch Сёньня -- Дзень пасажыра, аднак ў Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту? Ці танны праезд ў параўнаньні зь іншымі краінамі Эўропы? Ці задаволеныя пасажыры сэрвісам? Адказы на гэтыя пытаньні шукаў Міхал Стэльмак. Паводле Міністэрства транспарту Беларусі, аўтобусная сетка – гэта амаль шэсьць тысячаў маршрутаў. Чацьвёртая частка зь іх –маршруты гарадзкога транспарту. У Менску перавозкай пасажыраў займаецца дзяржаўнае прадпрыемства “Сталічны транспарт і сувязь”. Распавядае прадстаўнік прадпрыемства Віталь Арлоў: (Арлоў: ) “Паступова працуем над паляпшэньнем транспартнага абслугоўваньня насельніцтва. Паляпшэньне графіку руху, новы рухомы склад. Шмат якіх дасягненьняў маем мы, шмат чаму трэба вучыцца ў нашых замежных калег. Тэхнічнаму ўзроўню разьвіцьця галіны, арганізацыі руху, абсталяваньню на вуліцах і дарогах. У іх высокі ўзровень аўтаматызацыі руху і кіраўніцтва рухомым складам”. Паводле спадара Арлова, кошт праезду пасажыра ў грамадзкім транспарце Менску ў 7-8 разоў таньней, чым у эўрапейскіх сталіцах. Ня ўсе пасажыры задаволеныя, як працуе грамадзкі транспарт. Некаторыя скардзяцца ў грамадзкую арганізацыю “Абарона спажыўца”. Гаворыць юрысконсульт арганізацыі Юры Пералоскаў: (Пералоскаў: ) “Розныя звароты ёсьць. Прычыненьне шкоды ў транспарце. Ёсьць у нас справа: выстраліла кола ў аўтобуса, жанчыне прычынены фізычная шкода. Мінтранс адмовіўся задавальняць патрабаваньні. Быў зварот з пазовам у суд”. Прадстаўніца адзьдзелу транспарту й сувязі Магілёскага аблывыканкаму Натальля Зароўская прызнае, што нараканьняў на працу грамадзкага транспарту хапае. Разам з тым, спадарыня Зароўская падае прыклады, як Міністэрства транспарту дбае пра пасажыраў. (Зароўская: ) “Пасажырскія перавозкі заўсёды былі стратнымі. Сёлета ў нас вельмі вялікае абнаўленьне транспарту. Таму што ёсьць даручэньне прэзыдэнта, каб ня менш 10 працэнтаў. А мы сёлета абнавілі на 17. 5 працэнта”. Пэнсіянэр Віктар Дашкевіч жыве ў вёсцы Калодзезнае Капыльскага раёну. Вось ягоны аповед пра працу транспарту ў правінцыі. (Дашкевіч: ) “Транспарт працуе дрэнна. Хаця нашы чыноўнікі рапартуюць, што яны выконваюць прыдуманыя сацыяльныя стандарты мінімальныя па транспартным абслугоўваньні. Каб даехаць у Капыль на адлегласьць 10 кілямэтраў, то мне трэба праехаць на гэтым маршруце 28 кілямэтраў замест дзесяці. А назад мне трэба ісьці пехам”. |
![]() | Паводле афіцыйных асоб, транспартнае абслугоўваньне пасажыраў у Беларусі знаходзіцца на належным узроўні. Говорыць прадстаўніца Міністэрства... | ![]() | Пасьля таго, як сьпявачка Ірына Дарафеева была афіцыйна прызначаная кіраўніком краіны “тварам Беларусі”, паўстае пытаньне – ці ёсьць... |
![]() | Успомніце. Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? Калі адбываўся працэс засялення славянамі беларускіх зямель? Якія ўсходнеславянскія... | ![]() | Успомніце. Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? Калі адбываўся працэс засялення славянамі беларускіх зямель? Якія ўсходнеславянскія... |
![]() | Член сп беларусі з 1934. Двойчы лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР — за зборнік вершаў (1946) І паэму «Рыбакова хата» (1949). Народны... | ![]() | Беларусі; сувязь гісторыі з нацыянальнымі І этнічнымі асаблівасцямі; інтэграцыйны характар гісторыі Беларусі ў сістэме ўсеагульнай... |
![]() | Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі – гісторыя І сучаснасьць”. Сустрэча ў тбм была прымеркаваная да 70-й гадавіны самых масавых расстрэлаў... | ![]() | Беларусі будзе адзначацца афіцыйнае сьвята Дзень Рэспублікі (Дзень незалежнасьці). Гэтая дата стала сьвяточнай, паводле вынікаў рэфэрэндуму... |
![]() | Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі | ![]() | Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі |