2 Рэпрэсіі ў Беларусі. Рэпрэсіі на тэрыторыі Карцэвіцкага




Назва2 Рэпрэсіі ў Беларусі. Рэпрэсіі на тэрыторыі Карцэвіцкага
Дата канвертавання15.12.2012
Памер165.06 Kb.
ТыпДокументы















Змест


1.Уводзіны…………………………………………………………3

2. Асноўная частка

2.1.Рэпрэсіі ў Беларусі. Рэпрэсіі на тэрыторыі Карцэвіцкага

сельскага Савета………………………………………………… 4-6

2.2.Рэпрэсіі ў лёсе сям’і Гацілы Мікалая Іосіфавіча…………… 7

2.3.Рэпрэсіі ў лёсе сям’і Корсак Івана Вікенцьевіча…………… 8

3. Заключэнне……………………………………………………...9

4. Спіс літаратуры………………………………………………...10

5. Дадаткі………………………………………………………….. 11-26


УВОДЗІНЫ

Гісторыя – гэта памяць народа, якая дае магчымасць заглянуць у мінулае. А мінулае гісторыі рознае: гераічнае, што мы беражліва шануем і чым маем права ганарыцца, і тое, аб чым упамінаем рэдка, а часцей за ўсё замоўчваем.

Доўгі час тэма сталінскіх рэпрэсій была закрытай. Аб ёй імкнуліся не гаварыць, не ўспамінаць, не абмяркоўваць. І толькі у канцы 80-х – пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя пачалі адкрывацца невядомыя старонкі мінулага. А ў краязнаўчым музеі нашай школы з’явілася экспазіцыя “Родны кут я пакінуў, чыёю мы воляю гнаны?...”, якая паклала пачатак даследаванню гэтага перыяду гісторыі. Знаёмства з ёю адкрыла для мяне яшчэ адну трагічную старонку гісторыі маіх землякоў. Аднак інфармацыя не зусім поўная, матэрыялы не сістэматызаваны, таму і з’явілася думка прадоўжыць справу, распачатую маімі папярэднікамі.

Мэтай дадзенай работы з’яўляецца:

правядзенне дэталёвага даследавання гісторыі жыцця людзей маёй мясцовасці, якія былі рэпрэсіраваны, дапаўненне экспазіцыі музея новымі матэрыяламі аб іх лёсе, захаванне памяці аб ахвярах палітычных рэпрэсій 30-50-х гадоў XX стагоддзя.

На шляху да гэтай мэты ажыццяўляліся наступныя задачы:

- вывучыць літаратуру, дакументы аб падзеях 20-50-х гадоў XX стагоддзя, звязаныя з гісторыяй палітычных рэпрэсій;

- удакладніць, хто з жыхароў Карцэвіцкага сельскага Савета быў рэпрэсіраваны ў 30-50-х гадах XX стагоддзя, сустрэцца, распытаць аднавяскоўцаў і сваякоў рэпрэсіраваных аб падзеях тых гадоў, сабраць звесткі і запісаць успаміны, высветліць, як рэпрэсіі паўплывалі на характар і далейшы лёс маіх землякоў;

- сістэматызаваць інфармацыю з розных крыніц і выкласці сабраны матэрыял у даследчай рабоце.

Аб’ект даследавання:

  • копіі і ксеракопіі дакументаў, фотаздымкі рэпрэсіраваных і іх сваякоў, успаміны родных.

Прадмет даследавання:

  • адлюстраваныя ў дакументах і ўспамінах людзей падзеі перыяду сталінскіх рэпрэсій.

Метады даследавання: пошукавы, гутаркі і інтэрв’ю, параўнання, аналізу, абагульнення і апрацоўкі дадзеных.

Актуальнасць работы заключаецца ў тым, што гісторыя рэпрэсій і сёння не губляе сваю значнасць. У свеце адбываецца дэмакратызацыя грамадства, якая выключае любое насілле. Сталінскія рэпрэсіі з’яўляюцца яркім прыкладам насілля над мільёнамі людзей.

Гіпотэза:

нават самыя цяжкія выпрабаванні не загубілі ў людзей дабрыні і павагі да чалавека, цікавасці да жыцця.


2.1. РЭПРЭСІІ Ў БЕЛАРУСІ. РЭПРЭСІІ НА ТЭРЫТОРЫІ КАРЦЭВІЦКАГА СЕЛЬСКАГА САВЕТА

Рэпрэсіі – адна з самых жудасных старонак летапісу гісторыі нашай краіны. Голад, страх, пакуты прыйшлося перажыць тысячам грамадзян Беларусі.

Тэрмін “рэпрэсіі” (лат.repressio-падаўленне) – мера пакарання. Рэпрэсіўны - караючы, які мае мэту падаўлення, прысячэння чаго-небудзь.[1,2].

Падставай для разгортвання масавых рэпрэсій у СССР паслужыла забойства 1 снежня 1934 года ў Ленінградзе члена Палітбюро ЦК ВКП(б), першага сакратара Ленінградскага губкама ВКП (б) С.М.Кірава[5].

Значнае пашырэнне кантынгенту, які падлягаў арышту, адбылося 2 кастрычніка 1937 года, калі наркам унутраных спраў М.І.Яжоў спецыяльным указам ад 15 жніўня 1937 г № 00486 распаўсюдзіў на членаў сем’яў арыштаваных асоб загад “Аб рэпрэсіях жонак здраднікаў радзімы, асуджаных ваеннай калегіяй і ваенным трыбуналам”[6]. Згодна гэтага загаду арышту падлягалі ўсе жонкі асуджаных названымі судовымі органамі, незалежна ад дачынення да “контррэвалюцыйнай дзейнасці” мужа, а таксама іх дзеці. Суровае пакаранне чакала сваякоў абвінавачанага: калі паўналетнія сваякі зналі аб намеры ўцячы, яны караліся пазбаўленнем волі тэрмінам ад 5 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Іншыя члены сям’і здрадніка, якія пражывалі сумесна, падлягалі пазбаўленню выбарчых правоў і высылцы ў аддаленыя раёны Сібіры на 5 гадоў.

Такім чынам, у самім законе была закладзена магчымасць рэпрэсій у адносінах да асоб, якія не здзяйснялі ніякіх злачынстваў.

Знаёмячыся з гісторыяй рэпрэсій на Беларусі, я адзначыла, што ў маёй мясцовасці сталінскія рэпрэсіі распачаліся з канца 30-х гадоў, бо па ўмове Рыжскага мірнага дагавору ад 18 сакавіка 1921 года паміж Польшчай і Расіяй тэрыторыя Нясвіжскага раёна знаходзілася пад акупацыяй Польшчы да верасня 1939 года[4].

Па дакументах судоў, пракуратуры, наркамата (міністэрства) юстыцыі праходзіла невялікая частка рэпрэсіраваных асоб. Большая частка іх была ахвярамі органаў несудовай расправы – “асобых нарад”, калегій, “надзвычайных троек”, ці “двоек” органаў бяспекі. Аб гэтым сведчаць дакументы, прадстаўленыя дзецьмі рэпрэсіраванага жыхара вёскі Малева Мяленькі Міхаіла Якаўлевіча, арыштаванага 14 снежня 1939 года і па Пастанове Асобай Нарады пры народным камісары ўнутраных спраў ад 09.07.1940 года зняволенага ў ППЛ тэрмінам на 8 гадоў. (гл.Дадатак 1).

У кнізе “Памяць” Нясвіжскага раёна ў раздзеле “На крутым павароце гісторыі” [4] налічваецца 28 рэпрэсіраваных жыхароў па Карцэвіцкім сельскім Савеце. У выніку майго даследавання колькасць рэпрэсіраваных складае 58 чалавек, у тым ліку члены сем’яў асуджаных, з іх 12 дзяцей ва ўзросце ад аднаго месяца і больш(гл. Дадатак 2).

У выніку даследавання я выдзеліла 4 групы рэпрэсіраваных

( гл. Табліцу)

Размеркаванне рэпрэсіраваных па групах

І група

ІІ група

ІІІ група

ІV група

Абвінавачаныя па палітычных матывах (антысавецкая агітацыя)

Жыхары вёсак, якія знаходзіліся на службе ў польскай адміністрацыі - леснікі

Абвінавачваныя па класавых матывах

Заможныя сяляне (кулакі)


Абвінавачваныя па рэлігійных матывах

Пратэстанты


Сем’і абвінавачаных

Жонкі, дзеці, пляменнікі, унукі






Дыяграма 2.1 - Размеркаванне рэпрэсіраваных па групах

( колькасць чалавек)

З дыяграмы відаць, што заможных сялян на тэрыторыі Карцэвіцкага с/Савета на той час было няшмат, большасць арыштаваных – па палітычных матывах, 52% асуджаных – жонкі, дзеці абвінавачаных.

Як правіла, сем’і асуджаных адбывалі пакаранне зусім у іншай мясцовасці, часам за некалькі соцень кіламетраў. Гэта датычылася і саміх асуджаных. З успамінаў Драчан Наталлі Дзмітрыеўны, дачкі асуджаных: ”...За адмову прыняць удзел у галасаванні, восенню 1947 года быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі мой бацька, Драчан Дзмітрый Дзям’янавіч. Сваё пакаранне ён адбываў у Комі АССР. Маці, Драчан Раіса Данілаўна, па той жа прычыне адбывала пакаранне ў Іркуцкай вобласці ў г. Тайшэце.” (гл.Дадатак 3).



Дыяграма 2.2 - Месцы пасялення рэпрэсіраваных (колькасць чалавек)

Дыяграма 2.2 удакладняе, што найбольшая колькасць рэпрэсіраваных адбывалі пакаранне ў Паўночна-Казахстанскай вобласці, гэта былі сем’і асуджаных.


Трынаццаць маіх землякоў не вярнуліся назад на Радзіму (сем’і Гаціла М.М., Нічыпаровіч С.А., Шнаркевіч В.К., Зізікі У.А.), двое памерлі ў месцах адбывання пакарання( Корсак Л.А., Гаціла В.), Жураўскі М. Д. ажыццявіў уцёкі і месцазнаходжанне яго невядома.



Дыяграма 2.3Месцы пражывання рэпрэсіраваных пасля заключэння (колькасць чалавек)

Інфармацыйная крыніца, дасланая былым малалетнім вязнем Гацілам Міхаілам Мікалаевічам, які пражывае ў Лондане, паведамляе, што колькасць людзей Заходняй Беларусі вывезеных чыгуначным транспартам толькі з пачатку лютага па ліпень 1940 года складае 113 тысяч 455 чалавек. Са станцыі Гарадзея за адзін дзень 5.02.1940 года вывезены 1493 асуджаныя ў Валагодскую вобласць на станцыю Маржэнга ( гл. Дадатак 4).

Станцыя Гарадзея - гэта асноўны шлях пачатку этапіравання рэпрэсіраваных маёй мясцовасці. Да станцыі Гарадзея іх прывозілі на конях, запрэжаных у сані. З успамінаў Мігаль Станіславы Аляксандраўны: “ Мой дзед, Нічыпаровіч Станіслаў Адамавіч, працаваў лесніком. У 1940 годзе на падставе ўказання НКУС разам з сям’ёй: жонкай Жыдзень-Нічыпаровіч Ф.А., дачкой Янінай і сынам Карлам былі высланы на спецпасяленне ў Архангельскую вобласць. На раннім світанні пад’ехала фурманка. На зборы родным далі толькі 2 гадзіны, загадалі ўзяць з сабою самае неабходнае. Як казала мама, на станцыі Гарадзея яны чакалі двое сутак, пакуль падалі цягнік для іх адпраўкі на месца пасялення ”) [7] (гл.Дадатак 5).

2.2.РЭПРЭСІІ Ў ЛЁСЕ СЯМ’І ГАЦІЛЫ МІКАЛАЯ ІОСІФАВІЧА

Гаціла Мікалай Іосіфавіч нарадзіўся ў вёсцы Малева былога Слуцкага павета Мінскай губерні ў 1909 годзе ў сялянскай сям’і. У гады польскай акупацыі – наняўся на службу лесніком, каб забяспечыць сям’ю, якая складалася з чатырох чалавек - жонка, Кліменціна Андрэеўна, сын Міша і дачка Валя, якой споўнілася 6 месяцаў. У студзені 1940 года, ноччу, да леснічоўкі пад’ехалі коні, запрэжаныя ў сані, у хату зайшлі трое: адзін з іх - упаўнаважаны НКУС, два – прадстаўнікі мясцовай улады. Па словах Вольгі Андрэеўны, сястры Кліменціны, вязлі сям’ю Гацілаў да месца адбыцця пакарання ў Архангельскую вобласць доўга, два тыдні. Пасялілі іх у адрыне (збудаванне для сена), кінуўшы на зямлю саломы. У першыя дні пражывання памерла Валя. Мікалай Іосіфавіч працаваў на лесапавале.

Першы фотаздымак, уразіў родных. Вольга Андрэеўна ўспамінае:

  • Гледзячы на фотаздымак, мы з сёстрамі плакалі два тыдні. Праз паўгода нам дазволілі пасылаць пасылкі. Кожны тыдзень, па чарзе, а калі і разам, хадзілі пешшу ў Капыль, каб адправіць дазволеныя 10 кг. Найперш гэта былі прадукты харчавання: хлебныя сухары, мука, тлушч, сушаныя яблыкі, крупы, калі-нікалі мёд [8].

Калі пачалася вайна, ахоўнікі адпусцілі асуджаных, як яны казалі “на все четыре стороны”. Без дакументаў, пешшу рушылі на поўдзень.

Далейшы след сям’і Гацілаў сустаркаецца ва Узбекістане. Аб гэтым напісана ў кнізе “Каб ведалі ўсе” былой рэпрэсіраванай Леакадзіі Казімірскай-Козак, якая пражывае ў Каліфорніі, дзе выдала ўспаміны аб рэпрэсіях яе сям’і. (гл.Дадатак 6). “ ... Праз пэўны час сустрэліся з Гаціламі, якія былі з намі ў пасёлку. Пан Гаціла запісаў нас у войска польскае і зарэгістраваў маму, як сястру. Па яго (пана Гацілы) ад’езду, жыць прыйшлося з пані Гацілавай і яе 4-хгадовым сынком Міхасем. Не ведаю, што было б без іх дапамогі. Хіба засталіся б ва Ўзбекістане”.

Пад войскам польскім верагодна мелася на ўвазе армія генерала Андэрса ( 2-гі Польскі корпус) – польскае вайсковае фарміраванне, створанае генералам Андэрсам у 1941-1942г. на тэрыторыі СССР.

Наступным месцам пражывання сям’і Гаціла (Мікалай Іосіфавіч прадаўжае служыць у 2-ім Польскім корпусе) стала экватэрыяльная Кенія. З мужам сустрэліся пасля заканчэння вайны ў Паўднёвай Афрыцы, у Кейптаўне. Вырашана было ехаць у Вялікабрытанію.

Пражывалі ў Лондане. Клімянціна Андрэеўна нарадзіла яшчэ 6-х дзяцей. У 1959 годзе памерла. Мікалай Іосіфавіч прыязджаў на Радзіму. Сын Міхаіл пражывае ў Лондане, закончыў два ўніверсітэты, працаваў выкладчыкам у авіяцыйным каледжы. Усе дзеці атрымалі вышэйшую адукацыю: Аляксандра закончыла Оксфардскі ўніверсітэт, Марыся - журналіст, Іван - музыкант, Алісан - уладальніца тытунёвай фабрыкі.

Так, у далёкай краіне атрымала прытулак сям’я Гацілы М.І. Усе вызначыліся ў жыцці, займелі аўтарытэт, годны ўзровень жыцця.


2.3. РЭПРЭСІІ Ў ЛЁСЕ СЯМ’І КОРСАК ІВАНА ВІКЕНЦЬЕВІЧА

Не магла я абысці ўвагай лёс сям’і Корсак, якіх у кнізе “Памяць” Нясвіжскага раёна налічваецца 7 чалавек - тры пакаленні. Да арышту жылі ўсе разам дружнай сям’ёй. Па маёмасным становішчы – сераднякі; мелі 15 га зямлі, трое коней, з іх 2-е рабочых, 4 каровы, авечкі, 2-е свінней, гусі, куры, 25 сем’яў пчол. З пабудоў меліся хата, хлеў, свіран, пабудова для рабочага інвентару. У Івана Вікенцьевіча 11 сакавіка 1940 года нарадзіўся сын, трэцяе дзіця ў сям’і, а 24 сакавіка ў час ночы пастукаліся ў акно і загадалі збірацца. Алена Іванаўна, дачка асуджанага, успамінае:

“ ... Стаўшы на лаве на калені, я скрозь слёзы глядзела, як павялі майго тату, і ўбачыла яго зноў толькі праз 14 гадоў” [9] . Івана Вікенцьевіча асудзілі на 8 гадоў турэмнага зняволення як сацыяльна небяспечнага элемента па артыкуле 58 п.10 Крымінальнага Кодэксу РСФСР (контррэвалюцыйная/антысавецкая прапаганда і агітацыя). Этапіравалі ў Архангельскую вобласць ў ППЛ Паўночнадзвінска (гл.Дадатак7). Лёс Івана Вікенцьевіча можна прасачыць па яго простых вершах-споведзях, якія захаваліся ў родных (Дадатак 8).

14 красавіка 1940 года арыштавалі сям’ю Івана: бацьку, Вікенція Сцяпанавіча, маці, Лізавету Аляксандраўну, жонку Вольгу, дзяцей (Алену – 10 гадоў, Віктара – 4 гады, маленькага Івана) (гл.Дадатак 9). На станцыі Гарадзея пагрузілі ў таварныя вагоны і павезлі ў невядомым накірунку. Алена Іванаўна ўспамінае: “На станцыі ў Смаленску цягнік стаяў некалькі гадзін. Да вагонаў падбягалі дзеці і прасілі хлеба. Мама ламала хлеб на невялічкія кавалачкі і кідала дзецям” [9].

З успамінаў Корсак Алены Іванаўны: (відэазапіс)[10].

Выпрабаваннем для сям’і было паведамленне аб другой судзімасці Івана. “... Во время отбытия наказания в Севдвинлаге НКВД СССР 13 марта 1945 года Военным трибуналом войск НКВД при управлении строительства железнодорожной линии Коноша-Котлас за антисоветскую агитацию был осужден по ст.58-10 ч.2 УК РСФСР к 10 годам лишения свободы” (гл.Дадатак 10). З’ядналася сям’я на радзіме, у роднай вёсцы Саска Ліпка толькі ў 1954 годзе, калі вярнуўся з турмы Іван Вікенцьевіч. Першай вярнулася з Казахстана сям’я асуджанага. Дом і ўся маёмасць перададзена іншым людзям, прыйшлося прыпыніцца ў памяшканні, якое калісьці служыла для захавання рабочага інвентару. Жанчыны абмазалі яго звонку і з сярэдзіны (навучыліся гэтаму ў высылцы). За год да вяртання Івана, у 1953 годзе, не дачакаўшыся сына, памёр бацька, Вікенцій Сцяпанавіч.

Далейшы лёс сям’і таксама не просты. Іван Вікенцьевіч страціў сваё здароўе ў лагеры. Віцю не дазволілі паступіць у ваеннае вучылішча, Івану – абараніць навуковую дысертацыю.

Такім чынам, нават пасля рэабілітацыі, на сваёй Радзіме, сям’ю Корсак суправаджала кляймо “ворага народа” і не спрыяла рэалізацыі мгчымасцей і патэнцыялу кожнага з іх.


3. ЗАКЛЮЧЭННЕ

У выніку работы над тэмай мною складзены спіс рэпрэсіраваных землякоў і іх сем’яў. Безумоўна, гэты спіс не дакладны. Дапоўніць яго, даведацца аб новых імёнах - справа будучыні. Мая даследчая работа - гэта напамін аб страшным і трагічным перыядзе ў гісторыі землякоў і майго народа, гэта даніна памяці без віны пакараным. Я цвёрда пераканана ў галоўным: мы, нашчадкі, абавязаны ведаць і памятаць старонкі гісторыі, няхай суровыя, бо, як вядома, народ жыве датуль, пакуль памятае. І нікому іншаму, а нам даслаў наступыя радкі ў вершы-споведзі Корсак Іван Вікенцьевіч: “...Но опишет меня поколенье, об ужасном мученьи моем”.

На лёсах сем’яў Корсак і Гацілаў мая гіпотэза нашла сваё пацвярджэнне: у вельмі складаных, часам нечалавечых умовах яны заставаліся людзьмі і дапамагалі выжываць іншым.

Шмат памятных знакаў, крыжоў стаіць на месцах пасяленняў былых ахвяр сталінскіх рэпрэсій ці ў месцах, звязаных з імі. Памятаюць беларусаў у Рэспубліцы Комі і Котласкіх лагерах, у Казахстане і Далёкай Сібіры. У нашым раёне, дзе рэпрэсіі пакалечылі сотні чалавечых лёсаў, памяць не ўшанавана. Я прапаную эскіз-варыянт помніка жыхарам раёна, якія трапілі пад кола сталінскай рэпрэсіўнай машыны. (гл.Дадатак 11).

А нам, нашчадкам, неабходна памятаць: каб пачаць новае жыццё, неабходна ўладкаваць наша мінулае, а ўладкаваць магчыма толькі дакладнасцю і памяццю.

Матэрыялы даследчай работы могуць быць выкарыстаны пры правядзенні экскурсій у краязнаўчым музеі школы, на класных гадзінах і пазакласных мерапрыемствах.


4. СПІС ЛІТАРАТУРЫ


  1. Беларусь. Энцыклапедычны даведнік. Рэдкал.: Б.І.Сачанка ( гал. рэд.)[і інш.].- Мінск: Беларуская энцыклапедыя,1995.-С.636.

  2. Большая советская энциклопедия Гл. ред.Б.А.Введенский. Гос. научн. изд. « Большая советская энциклопедия». – М., 1956. –С. 404.

  3. Гісторыя Беларускай ССР.Рэдкал.:А.С.Пякарскі, Н.І.Тараненка.-Мінск: Навука і тэхніка, 1977.-С.265.

  4. Нясвіжскі раён |Несвижский район| /Уклад. С.П.Самуэль; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў, У.Н.Дражын і інш. – Мінск; Беларуская энцыклапедыя, 2001.-632. С.212-233

  5. Справочники и энциклопедии. Сайт Википедия – свободная библиотека. Режим доступа: http://ru.wikipedia.org – Дата доступа: 10.03.2012;23.04.2012, 05.18.2012.

  6. Сайт Мемарыял. Рэжым доступа: www.obd-memorial.ru/ - дата доступа: 10.09.2012.

  7. Успаміны С.А.Мігаль, запісаны ў в.Карцэвічы,12.02.2012г, вучаніцай 10 класа ДУА “Карцэвіцкая СШ” Дзігмунтовіч В.

  8. Успаміны В.А. Плаксы, запісаны ў в.Карцэвічы, 20.09.2006г., кіраўніком школьнага краязнаўчага музея М.Г.Владыка

9. Успаміны А.І.Корсак, запісаны ў г. Нясвіжы,15.01.2012г, вучаніцай

10 класа ДУА “Карцэвіцкая СШ” Дзігмунтовіч В.

10. Успаміны А.І.Корсак, відэазапіс зроблены ў г. Нясвіжы,15.03.2012г,

вучаніцай 10 класа ДУА “Карцэвіцкая СШ” Дзігмунтовіч В.


Дадатак 1

( з сямейнага архіва Мяленькі П.М.)





Дадатак 1

( з сямейнага архіва Мяленькі П.М.)





Дадатак 1

Дадатак 2 Спіс рэпрэсіраваных жыхароў Карцэвіцкага сельскага савета

1.Асiповiч Вольга Кiрылаўна 28.Корсак Iван Iванавiч 55.Корсак Віктар Іванавіч
2.Асiповiч Серафiм Кiрылавiч 29.Крыўко Вольга Мiкалаеўна 56.Шнаркевіч Ядзвіга Францаўна
3.Гацiла Клемянцiна Андрэеўна 30.Курочыцкi Iван Канстанцiнавiч 57.Шнаркевіч Вікенцій Казіміравіч
4.Гацiла Мiкалай Маркавiч 31.Лiпнiцкая Марыя Адамаўна 58.Зізіка Уладзімір Адамавіч
5.Гацiла Валянцiна Мiкалаеўна 32.Лiпнiцкі Франц Антонавiч
6.Гацiла Мiхаiл Мiкалаевiч 33.Лiпнiцкая Алена Францаўна
7.Глобаж Ганна Iосiфаўна 34.Лiпнiцкi Антон Францавiч
8.Грабоўскi Канстанцiн Iосiфавiч 35.Малойла Вольга Вiкенцьeўна
9.Драчан Дзмiтрый Дзям’янавiч 36.Мяленька Мiхаiл Якаўлевiч
10.Драчан Iрына Данiлаўна 37. Мяленька Марыя Іосіфаўна
11.Драчан Лiдзiя Якаўлеўна 38. Мяленька Ніна Міхайлаўна
12.Драчан Мiкалай Маркавiч 39.Мяленька Зігмунт Міхайлавіч
13.Драчан Феадосiй Маркавiч 40.Мяленька Пётр Міхайлавіч
14.Драчан Алена Іванаўна 41.Мяленька Аляксандр Міхайлавіч
15.Драчан Нiна Феадосеўна 42. Новiк Канстанцiн Пятровiч
16.Жураўскi Iван Канстанцiнавiч 43.Нiчыпаровiч Станiслаў Адамавiч
17.Жукоўскi Кiрыл Мiхайлавiч 44.Жыдзень-Нiчыпаровiч Францiшка Адамаўна
18.Жураўскi Мiхаiл Дзям ‘янавiч 45.Нiчыпаровiч Карл Станіслававіч
19.Жукоўская Надзея Мiхайлаўна 46.Нiчыпаровiч Янiна Станіславаўна
20.Жукоўская-Чабатарэнка Вера Кiрылаўна 47.Усовiч Якаў Мiхайлавiч
21.Камароў Канстанцiн Ермалаевiч 48.Ульянава Соф’я Уладзiмiраўна
22.Камарова Лiзавета Вячаславаўна 49.Чурыла Ганна Iгнацьеўна
23.Корсак Вiкенцiй Сцяпанавiч 50.Шнаркевiч Марыя Генадзеўна
24.Корсак Лiзавета Аляксандраўна 51.Шнаркевіч Генадзь Вікенцьевіч
25.Корсак Вольга Iгнацьеўна 52.Яроцкая Леакадзiя Iосiфаўна
26.Корсак Iван Вiкенцьевiч 53.Яроцкая Сiрафiма Вiкенцьеўна
27.Корсак Алёна Iванаўна 54.Яроцкi Iосіф Сцяпанавiч


Дадатак 3

Успаміны Драчан Наталлі Дзмітрыеўны

(дакумент захоўваецца ў школьным краязнаўчым музеі)




Дадатак 3













Дадатак 4

(ксеракопія дакумента знаходзіцца ў школьным краязнаўчым музеі)







Дадатак 5








Дадатак 5





Дадатак 6

Ксеракопіі лістоў з кнігі Леакадзіі Казімірскай-Козак

( дакумент знаходзіцца ў школьным краязнаўчым музеі)





Дадатак 7

(з сямейнага архіва Корсак А.І.)




Дадатак 8

Вершы-споведзі Корсак Івана Вікенцьевіча

(з сямейнага архіва Корсак А.І.)




Дадатак 9

(з сямейнага архіва Корсак А.І.)






Дадатак 10




Дадатак 10

(з сямейнага архіва Корсак А.І.)









Дадатак 11


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

2 Рэпрэсіі ў Беларусі. Рэпрэсіі на тэрыторыі Карцэвіцкага iconІгар Кузьняцоў: "Мы павінны нагадваць, што такое 1937 год"
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі – гісторыя І сучаснасьць”. Сустрэча ў тбм была прымеркаваная да 70-й гадавіны самых масавых расстрэлаў...

2 Рэпрэсіі ў Беларусі. Рэпрэсіі на тэрыторыі Карцэвіцкага iconУ гэты дзень у 1917 годзе адбыўся Кастрычніцкі пераварот. У беларусі 7 лістапада лічыцца дзяржаўным сьвятам
Спадар: “Ні ў адной краіне сьвету столькі гора І пакут не было прынесена народу, як у Расеі бальшавікамі пасьля Петраградзкага перавароту...

2 Рэпрэсіі ў Беларусі. Рэпрэсіі на тэрыторыі Карцэвіцкага iconПаважаны сябра! Вітаем цябе на свабодзе!
Калі ты быў арыштаваны, да цябе прымяняліся рэпрэсіі ў сувязі з падзеямі 19. 12. 2010, ты можаш звярнуцца па дапамогу па наступных...

2 Рэпрэсіі ў Беларусі. Рэпрэсіі на тэрыторыі Карцэвіцкага iconАдзін з самых выдатных палітычных І культурных дзеячаў Беларусі, крытык, літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст Антон Іванавіч Луцкевіч нарадзіўся 17 студзеня
Рады бнр. На па-седжанні народнага Сакратарыята прапанаваў абвясціць незалеж-насць бнр, што І адбылося 25 сакавіка 1918 г. Выступаў...

2 Рэпрэсіі ў Беларусі. Рэпрэсіі на тэрыторыі Карцэвіцкага iconКалі на тэрыторыі Беларусі пачаўся неаліт?
Дзе на тэрыторыі Беларусі знойдзы найбольш старажытныя прылады працы сярэдняга палеаліту, або мусцье?

2 Рэпрэсіі ў Беларусі. Рэпрэсіі на тэрыторыі Карцэвіцкага iconПра рэпрэсіі канца 20-х – 30-х гг
Тройкі”. Людзей тады сагнана было так многа, што не было месца дзе І стаяць. А потым ІХ адправілі ў Магілёў, дзе 16 лютага 1933 года...

2 Рэпрэсіі ў Беларусі. Рэпрэсіі на тэрыторыі Карцэвіцкага icon23 кастрычніка 1956 году ў Будапэшце прайшла 200-тысячная дэманстрацыя пад лёзунгамі незалежнасьці І палітычных свабодаў. Сярод патрабаваньняў мітынгоўцаў
Сярод патрабаваньняў мітынгоўцаў – правядзеньне свабодных выбараў з удзелам розных партый, замена партыйнага кіраўніцтва, прызначэньне...

2 Рэпрэсіі ў Беларусі. Рэпрэсіі на тэрыторыі Карцэвіцкага iconПершабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
Беларусі каля вёсак Клеявічы І абідавічы. Каля 40 – 10 тыс гадоў назад на тэрыторыі Беларусі з’явіліся людзі сучаснага фізічнага...

2 Рэпрэсіі ў Беларусі. Рэпрэсіі на тэрыторыі Карцэвіцкага iconПершабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
Беларусі каля вёсак Клеявічы І абідавічы. Каля 40 – 10 тыс гадоў назад на тэрыторыі Беларусі з’явіліся людзі сучаснага фізічнага...

2 Рэпрэсіі ў Беларусі. Рэпрэсіі на тэрыторыі Карцэвіцкага iconПытанне №50. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
Міжнародныя адносіны напярэдадні І на пачатку другой сусветнай вайны. Нападзенне нацыстскай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка