План работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў і выхавацеляў дашкольнай установы на 2011/2012 навучальны год
Занятак №1 Тэма: Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2011/2012 навучальным годзе
Форма правядзення: інструктыўна –метадычная нарада Час правядзення: верасень Мэта: арганізаваць дзейнасць настаўнікаў па вывучэнні, творчым прымяненні нарматыўна – прававых дакументаў, вучэбна-метадычных комплексаў, інструктыўна – метадычных пісем Міністэрства адукацыі РБ да новага навучальнага года; вызначыць асноўныя напрамкі дзейнасці МА на новы перыяд.
Пытанні для абмеркавання:
Аналіз работы МА за мінулы год і вызначэнне асноўных напрамкаў дзейнасці на 2011/2012 н. г. Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі і ў дашкольнай установе ў 2011/2012 навучальным годзе ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Асноўныя палажэнні Кодэкса, якія датычацца агульнай сярэдняй адукацыі. Вучэбна –метадычнае забеспячэнне выкладання вучэбных прадметаў на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі і арганізацыя заняткаў у дашкольнай установе. Арганізацыя адукацыйнага працэсу на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (пераходны перыяд). Агляд навін метадычнай літаратуры, выбар тэм для адукацыі.
Занятак №2
Тэма: Выкарыстанне інфармацыйна - камунікатыўных тэхналогій на ўроках і на занятках у дашкольнай установе Форма правядзення: практычная дэманстрацыя Час правядзення: лістапад Мэта: заахвоціць настаўнікаў у больш шырокім выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе; удакладніць пытанні: калі і ў якой ступені эфектыўна выкарыстоўваць камп’ютар у навучанні малодшых школьнікаў? Як тэхналагічна выкарыстоўваць камп’ютар на ўроку ў пачатковай школе? Пытанні для абмеркавання: Інфармацыйныя тэхналогіі ў дзейнасці настаўніка і выхавацеля. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у працэсе навучання асобных прадметаў. Забеспячэнне выразнасці пісьма і маўлення сродкамі мультымедыа. Панарама – дэманстрацыя асабістых мультымедыйных прэзентацый настаўнікаў і выхавацеляў.
Занятак №3 Тэма: Шляхі актывізацыі пазнавальнай дзейнасці дашкольнікаў і школьнікаў. Форма правядзення: актыўная гульня. Час правядзення: студзень. Мэта: стварэнне аптымальных умоў для развіцця ўнутранай патрабавальнасці дзяцей да актыўнага пазнання свету; педагагічная падтрымка асобы дзіцяці ў працэсе яго самаразвіцця і самарэалізацыі. Пытанні для абмеркавання: Значэнне гульнёвых момантаў для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроку. Кіраванне пазнавальнай дзейнасцю навучэнцаў на ўроку. Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці дашкольнікаў. Магчымасці выкарыстання дыдактычных гульняў на ўроках у пачатковай школе. Уздзеянне гульні на псіхалагічнае развіццё дашкольніка і малодшага школьніка.
Занятак №4
Тэма: Сучасны ўрок як аснова эфектыўнага навучання
Форма правядзення: наведванне ўрокаў, круглы стол. Час правядзення: сакавік Мэта: забеспячэнне практычнай накіраванасці вучэбнага працэсу, стварэнне на ўроку рэальных умоў прымянення атрыманых ведаў, уменняў і навыкаў.
Пытанні для абмеркавання:
Наведванне ўрокаў настаўнікаў і выхавацеляў у рамках дэкады адкрытых урокаў. Дыдактычныя асновы пабудовы вучэбнага працэсу на ўроку. Арганізацыя рэфлексіўнай дзейнасці навучэнцаў: тэорыя і практыка. Сучасны ўрок у класе інтэграванага навучання.
Пратакол №1
пасяджэння метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў і выхавацеляў дашкольнай установы ДУА “Корнадзьскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” ад 02.09.20011г. Усяго членаў МА: 8 чалавек Прысутнічала: 8 членаў МА.
Тэма: Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 20011/20012 навучальным годзе.
Выступілі: А.В.Лашкевіч Аналіз работы МА за мінулы год і вызначэнне асноўных напрамкаў дзейнасці на 2011/2012 н. г. Л.С.Карцялёва Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі і ў дашкольнай установе ў 2011/2012 навучальным годзе ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Асноўныя палажэнні Кодэкса, якія датычацца агульнай сярэдняй адукацыі. В.В.Лысевіч Вучэбна –метадычнае забеспячэнне выкладання вучэбных прадметаў на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі і арганізацыя заняткаў у дашкольнай установе. А.М.Жалоба Арганізацыя адукацыйнага працэсу на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (пераходны перыяд). В.Ф.Мешчаракова Агляд навін метадычнай літаратуры, выбар тэм для самаадукацыі.
Рашылі: Пры арганізацыі вучэбна- выхаваўчага працэсу ў новым навучальным годзе трэба кіравацца палажэннямі і нарматыўнымі прававымі дакументамі, пералічанымі ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Карыстацца пералікам падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, змешчаным ў інструктыўна – метадычных пісьмах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўным накірункам дзейнасці пачатковай школы і дашкольнай установы ў 2011/20012 навучальным годзе лічыць стварэнне ўмоў для атрамання школьнікамі і дашкольнікамі якаснай адукацыі пры захаванні іх здароўя. Пры арганізацыі кантрольна – ацэначнай дзейнасці ў 1-2 класах настаўнікам неабходна карыстацца інструктыўна – метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Об организации работы учреждений общего среднего образования по осуществлению контроля и оценки результатов учебной деятельности учащихся первых и вторых классов в период безотметочного обучения на І ступени общего среднего образования”. Настаўнікам 3 класа, якія выкладаюць прадметы “Музыка”, “Працоўнае навучанне”, “Выяўленчае мастацтва”, “Фізічная культура і здароўе” у сваёй рабоце выкарыстоўваць каментарыі спецыялістаў “Асаблівасці навучання на змястоўна –ацэначнай аснове ў 3 класе”, якія змешчаны ў часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” (№8/ 20011) Для якаснай арганізацыі працэсу навучання малодшых школьнікаў беларускай мове настаўнікі могуць карыстацца каментарыямі да Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, якія змешчаны ў артыкулах часопісаў “Пачатковая школа” (№1-12/2010) і “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа “ (№1-10/2010).
Пратакол №2 пасяджэння метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў і выхавацеляў дашкольнай установы ДУА “Вучэбна – педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”
ад 03.11.2011г. Прысутнічалі : 8 членаў МА
Тэма: Выкарыстанне інфармацыйна - камунікатыўных тэхналогій на ўроках і на занятках у дашкольнай установе
Выступілі:ч Л.С.Карцялёва Інфармацыйныя тэхналогіі ў дзейнасці настаўніка і выхавацеля. А.М.Жалоба Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у працэсе навучання асобных прадметаў. А.В.Лашкевіч Забеспячэнне выразнасці пісьма і маўлення сродкамі мультымедыа. Л.С.Карцялёва, В.В.Лысевіч, А.М. Жалоба, А.В.Лашкевіч, В.В.Мальгіна Панарама – дэманстрацыя асабістых мультымедыйных прэзентацый настаўнікаў і выхавацеляў.
Рашылі:
Мэтанакіравана выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі ў працэсе навучання малодшых школьнікаў, што значна павышае якасць вучэбнага працэсу, актэвізуе пазнавальную цікавасць вучняў. Камп’ютэрныя вучэбныя матэрыялы, навучальныя праграмы павінны стаць яшчэ адным інструментам для таго, каб зрабіць урок больш цікавым, дынамічным, дапамагчы вучням хутчэй і на больш высокім узроўні засвоіць матэрыял. У рабоце выкарыстоўваць мультымедыйныя прэзентацыі сваіх калег. Для зручнасці скласці інфармацыйны даведнік. Папаўняць метадычную капілку мультымедыйных прэзентацый. |