Галоўная культурная падзея 2012 года святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі Беларусі, яе народу




НазваГалоўная культурная падзея 2012 года святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі Беларусі, яе народу
старонка1/3
Дата канвертавання13.12.2012
Памер248.99 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3








Галоўная культурная падзея 2012 года - святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі Беларусі, яе народу, расказалі ўсяму свету пра наш край, пакінулі нам у спадчыну неацэнны скарб сваіх твораў.

Асобы народных песняроў, іх творчасць прыцягвалі і будуць прыцягваць да сябе ўвагу розных пакаленняў, кожны знаходзіць у творчасці класікаў нешта блізкае для сябе.

Прапануем Вашай увазе інфармацыйна-рэкламны дапаможнік, які дасць магчымасць далучыцца да творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа – каштоўнай, невычэрпнай крыніцы нашай культуры.

Айчыны гонар і любоў.

Першы і самы сапраўдны народны паэт зямлі беларускай, прарок нашага нацыянальнага Адраджэння, трыбун нарадзіўся 7 ліпеня 1882 г. у фальварку Вязынка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і арандатара Дамініка Ануфрыевіча Луцэвіча. Здарылася гэта як раз на свята Івана Купалы. Імя хлапчуку далі Ясь, у гонар дзеда па матчынай лініі. Бабуля-павітуха, якая трымала дзіця, сказала, што па ўсіх прыкметах ён будзе вялікім чалавекам. Словы бабулі спраўдзіліся, ён стаў слынным паэтам Беларусі – Янкам Купалам.

Усяго ў сям’і было сем дзяцей: два сыны і пяць дачок. Дзяцінства Яся Луцэвіча прайшло ў вандраваннях па Міншчыне. Вязынка, Якімоўшчына, Акопы, Ляўкі сталі для яго невычэрпнымі крыніцамі натхнення, вытокамі тэм і настрояў, творчага ўздыму і апантанасці. У 1898 г., у няпоўныя 16 гадоў Ясь скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча. Годам вялікай трагедыі стаў для яго 1902 год: Ясь страціў бацьку, брата і дзвюх сясцёр. З гэтага часу яму давялося шмат працаваць: займаўся гаспадарчымі справамі, настаўнічаў, быў пісарам у Радашковічах, прыказчыкам у Сенненскім павеце на Віцебшчыне, практыкам і нават памочнікам вінакура пад Мінскам.

Вялікую школу жыцця прайшоў будучы класік беларускай нацыянальнай літаратуры. Адначасова Ясь вывучаў жыццё, звычаі і норавы землякоў-беларусаў, спасцігаў іх народную творчасць і фальклор. Першы верш Янкі быў напісаны на польскай мове і апублікаваны ў 1903 г. У 1904 г. ён напісаў верш “Мая доля” на роднай мове.

Цікавае творчае жыццё ў Івана Луцэвіча пачалося, калі яму было ўжо 26 гадоў. 15 мая 1905 г. на старонках газеты “Северо-Западный край” быў надрукаваны на беларускай мове верш “Мужык”. Аўтар падпісаў яго псеўданімам Янук Купала. Верш быў надрукаваны поруч з апавяданнем Л.М. Талстога “Тры сыны”. “Пан сахі і касы” карміў многіх, а сам толькі марыў аб лепшай долі. Аднак купалаўскі мужык на ўвесь свет заявіў пра сваю чалавечую годнасць:

І кожнаы, хто мяне спытае,

Пачуе толькі адзін крык:

Што хоць мной кожны пагарджае,

Я буду жыць! – бо я мужык!

У гэты час (1905-1907) у яго нараджаліся вельмі рознахарактарныя творы – ад вершаў-заклікаў, патрабаванняў да філасофскіх вершаў. У 1908 г. паэт накіраваўся ў Вільню, дзе стаў супрацоўнікам газеты “Наша ніва” і адначасова працаваў бібліятэкарам у прыватнай бібліятэцы “Веды” Б.Л. Даніловіча. У час знаходжання ў Вільні ўзніклі вядомыя вершы “Маладая Беларусь”, “Песняру-беларусу”, “Песня паэта” і інш.

У Пецярбургу ў 1909-1913 г.г. Янка Купала вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А.С. Чарняева. Ён прымае актыўны ўдзел у рабоце навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта, працуе ў выдавецкай суполцы “Загляне сонца і ў наша аконца”. У 1908 г. у гэтым выдавецтве выйшаў першы паэтычны зборнік “Жалейка” - цэласная кніга лірыкі, дум і перажыванняў, выказаных ад імя селяніна і самаго паэта, як сялянскага песняра. Менавіта ў гэтай кнізе ўпершыню створаны вобраз народа, які падымаецца з бяздоннага небыцця да свайго адраджэння, да адраджэння Маладой Беларусі.

Пра верш “А хто там ідзе?” сам Янка Купала казаў: “Мне хацелася крыкнуць на ўвесь свет аб тым, як цяжка пакутае народ пад прыгнетам цара і капіталістаў”. І свет пачуў песняра.

Упершыню ён быў надрукаваны ў зборніку “Жалейка”.

З выхадам “Жалейкі”, са з’яўленнем на сторонках “Нашай нівы” такіх вершаў, як “За праўду, за шчасце, за лепшую долю”,

“Вера Беларушчыны”, “Лявон” Янка Купала становіцца ў цэнтры беларускай паэзіі, самай першай яе фігурай. Словы прызнання пачалі

складваць яму паэты як старэйшыя, так і маладзейшыя за яго: Алесь Гарун, Цішка Гартны і інш.

Пецярбургскі перыяд жыцця Янкі Купалы стаў часам сапраўднага творчага ўздыму. Выходзяць з друку зборнікі паэзіі “Гусляр” (1910) і “Шляхам жыцця”(1913). Гэтыя зборнікі – вяршыня лірыкі паэта.

“А хто там ідзе?” – самы вядомы ў свеце беларускі верш, перакладзены на многія мовы. Напісаны ў гады першай рускай рэвалюцыі, ён прадстаўляў сабой міфалагічную карціну народнага шэсця:

А хто там ідзе, а хто там ідзе

У агромністай такой грамадзе?

  • Беларусы.

А што яны нясуць на худых плячах,

На руках ў крыві, на нагах у лапцях?

  • Сваю крыўду.

Невыпадкова тонкі знаўца народнага жыцця Максім Горкі назваў гэты

верш гімнам беларускага народа і пераклаў яго на рускую мову.

Пасля заканчэння вучобы ў Пецярбургу ён зноў вярнуўся ў Вільню, дзе працаваў сакратаром “Беларускага выдавецкага таварыства”.

Лета 1913 г. Янка Купала правёў у Акопах. Тут ім былі напісаны рамантычныя паэмы “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я” (светлы гімн працы, каханню, навакольнаму свету). Працаваў у першай штотыднёвай беларускай газеце “Наша ніва”, потым стаў яе рэдактарам-выдаўцом.

Пісаў Я. Купала і байкі. Тэмы і ідэі цесна звязаны з жыццём простых людзей, іх марамі і імкненнямі. Яны напісаны с трапным народным гумарам, едкай сатырай, з верай у лепшае: “Мікіта і валы”, “Ігнат і піяўкі”, “Пчолы і трутні”, “Бот і лапаць” і інш.

Найвесялейшы твор беларускай літаратуры – п’еса “Паўлінка”, была напісана Купалам летам 1912 г. 27 студзеня 1913 г. у Вільні ўпершыню ставілі яго “Паўлінку”, сцэнічны твор, у якім узнімаліся пытанні пра зрух і перамены ў народнай свядомасці і ў грамадстве.

У 1915г. паэт выехаў у Арол, потым у Маскву, дзе паступіў у народны універсітэт імя А.І.Шаняўскага на гісторыка-філасофскі факультэт.

Тут, у Маскве, 23 студзеня 1916г. у Петрапаўлаўскім касцёле адбыўся шлюб Янкі

Купалы з Уладзіславай Францаўнай Станкевіч. Ёй былі прысвечаны вершы

“Успомні!”, “Гэй ты, дзяўчына, кветка-лілея ”, “Мусіць трэба было”. У гэтым жа годзе Янка Купала быў прызваны ў царскую армію, у дарожна-будаўнічы атрад Варшаўскай акругі шляхоў зносін у Мінску, Полацку, Смаленску. У 1919 г. Янка Купала пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Мінск. Тут з-пад яго пяра выйшлі зборнікі вершаў “Спадчына” (1922),

“Безназоўнае” (1925), “Беларусі ардэнаноснай” (1935), “Ад сэрца” (1941), паэма “Над ракой Арэсай” (1934).

У жніўні 1922 г. паэт закончыў трагікамедыю “Тутэйшыя”, твор, які прынясе Янку Купалу яшчэ большы гонар і пашану, аднак толькі праз дзесяцігоддзі. Менавіта паказ працэсу абуджэння беларускага народа і прывёў да таго, што трагікамедыя “Тутэйшыя” амаль 60 гадоў была забаронена. Твор быў аб’яўлены нацыяналістычным.

Янка Купала быў сярод ініцыятараў стварэння Беларускага драматычнага тэатра (1920), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1921), Інстытута беларускай культуры (1922). У 1925г. яму было нададзена ганаровае званне народнага паэта. Разам з Я.Коласам, Ц.Гартным, А.Гурло, М.Чаротам быў адным з ініцыятараў стварэння літаратурнага аб’яднання “Полымя”.

Даваеннае жыццё Янкі Купалы у Мінску было напоўнена як творчасцю, так і вялікай і актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасцю, а таксама з сутыкненнямі з беларускай уладай. Як таленавіты і неардынарны чалавек ён быў проста ёй не патрэбны. З’яўляючыся кандыдатам у члены і членам Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета рэспублікі, акадэмікам Акадэміі навук Беларусі і Украіны, прадстаўляючы Беларусь на самых высокіх міжнародных і ўсесаюзных форумах, ушанаваны званнем народнага паэта Беларусі, Янка Купала не меў права на свой, уласны голас, ні на сваю пазіцыю. Яго шмат разоў выклікалі ў органы ДПУ (потым – НКУС), спрабавалі схіліць на супрацоўніцтва з імі. Яшчэ ў 1930 г. Я.Купала спрабаваў пакончыць жыццё самагубствам, аднак жонка Уладзіслава Францаўна выратавала песняра.

28 чэрвеня 1942г., за некалькі дзён да свайго 60-годдзя, Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Я.Купала) трагічна загінуў у Маскве, у гасцініцы “Масква”. Абставіны той трагедыі так і засталіся не высветлены. У 1962г. урна з прахам беларускага класіка перавезена ў Мінск і ўрачыста перазахавана на Вайсковых могілках побач з магілай Я.Коласа.


Духоўны прарок і зямны чалавек.




Побач з Янкам Купалам нельга не паставіць яшчэ аднаго волата нашай Бацькаўшчыны – Якуба Коласа. Паплечнік, аднадумца і шматгадовы сябар Янкі Купалы, такі ж таленавіты і па-сапраўднаму народны творца, Колас таксама з’яўляецца гонарам і сумленнем беларускай нацыі.

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся ў застенку Акінчыцы ў сям’і лесніка Міхаіла Казіміравіча Міцкевіча. Маці пісьменніка

Ганна Юр’еўна была таленавітым чалавекам: ведала шмат песень, добра іх спявала. З імі жыў і малодшы брат Міхася - Антон. На жаль, мала захавалася звестак пра самых блізкіх людзей Коласа. Шчырыя захапленні двух братоў і сясцёр будучага паэта мастацкай літаратурай сведчаць, што сям’я Міцкевічаў была адукаванай і культурнай.

Пасля заканчэння Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі(1902г.) Канстанцін Міцкевіч настаўнічаў у вёсках Ганцавіцкага, Пінскага, Талачынскага і Смалявіцкага раёнаў. У гэты час пачаліся першыя літаратурныя спробы. На старонках газеты “Наша доля” 14 верасня 1906г. быў змешчаны верш “Наш родны край” пад псеўданімам Якуб Колас. З першых крокаў у літаратуру Я.Колас рашуча заявіў пра сябе як пра песняра народнай долі.

У 1906г. Канстанцін Міцкевіч прыняў удзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе, які адбыўся ў в.Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна, за што быў пазбаўлены права вучыць дзяцей.

Два гады пісьменнік знаходзіўся на нелегальным становішчы: працаваў у нелегальнай школе для дзетак-беларусаў. Час ад часу на старонках “Нашай нівы” друкуюцца яго апавяданні і артыкулы. З 1907 г. Якуб Колас пачаў працаваць у рэдакцыі гэтай газеты. У 1909 г. быў апублікаваны яго падручнік “Другое чытанне для дзяцей-беларусаў” .

У 1908г. Якуб Колас зноў удзельнічае ў такім жа з’ездзе. За гэта тры гады адбываў пакаранне ў Мінскім астрозе. Падчас зняволення ў 1910 годзе ў Вільні выйшаў у свет першы зборнік вершаў “Песні-жальбы”, які пранізаны любоўю аўтара да роднай Айчыны:

Не пытайце, не прасіце

Светлых песень у мяне,

Бо як песні заспяваю,

Жаль усю душу скалыхне.

Я б смяяўся, жартаваў бы,

Каб вас чуць развесяліць,

Ды на жыцце як паглянеш,

Сэрца болем зашчыміць.

Нешчасліва наша доля:

Нам нічога не дала.

Не шукайце кветак у полі

Як вясна к нам не прыйшла.

Гэты верш-уступ “Не пытайце, не прасіце” да “Песняў-жальбаў” – свайго рода крэда пачынаючага творцы. Менавіта ім Колас заявіў аб сабе як выказнік дум, намераў і памкненняў беларускага народа.

Пасля вызвалення з турмы Я.Колас плённа займаецца літаратурнай дзейнасцю. На працягу 1912-1914 гадоў убачылі свет шэсць яго кніжак прозы і асобных твораў: зборнікі “Апавяданні” (1912), “Родныя з’явы” (1914). Асобнымі выданнямі былі надрукаваны ў 1913 г. апавяданні “Нёманаў дар” і “Тоўстае палена”.

Спадарожніцай жыцця і надзейным другам Якуба Коласа стала Марыя Дзмітрыеўна Каменская, з якой ён пазнаёміўся яшчэ да зняволення. У іх было тры сыны: Даніла, Юрый і Міхась.

У пачатку першай Сусветнай вайны Якуб Колас эвакуіраваўся ў Маскоўскую губернію, а ў 1915 г. яго прызвалі ў войска. Знаходзячыся на Румынскім фронце, Я. Колас захварэў і апынуўся на лячэнні ў Абаяні, дзе ў той час знаходзілася яго сям’я. Вялікакастрычніцкі пераварот Канстанцін Міхайлавіч сустрэў на настаўніцкай пасадзе ў Курскай губерніі, потым ён стаў працаваць інструктарам у губернскім аддзеле народнай адукацыі.

У маі 1921 г., пры садзейнічанні ўрада Беларусі, Якуб Колас прыязджае ў Мінск. Працуе выкладчыкам у Мінскім Беларускім педтэхнікуме, Беларускім дзяржаўным універсітэце, на курсах настаўнікаў. Актыўна займаўся і навуковай працай у інстытуце беларускай культуры (Інбелкульце).

З-пад пяра пісьменніка з’яўляюцца новыя творы: зборнік алегарычных апавяданняў “Казкі жыцця” (1921), вершаваны зборнік “Водгулле” (1922), аповесць “У палескай глушы” (1923).

Прызнанне і народную славу Коласу-творцу прынеслі паэмы “Сымон-музыка” (1925), “Рыбакова хата” (1947), аповесці “На прасторах жыцця” (1926).

У 1926 г. Якубу Коласу было прысуджана ганаровае званне народнага паэта Беларусі. Прызнанне вялікіх заслуг песняра перад Бацькаўшчынай яшчэ больш актывізавала яго творчую і грамадска-культурную, асветніцкую дзейнасць. У 1928 г. ён стаў акадэмікам, а ў 1929 г. – членам Прэзідыума і віцэ-прэзідэнтам АН БССР.

У гэтыя гады Якуб Колас напісаў сваю славутую аповесць “Дрыгва” (1933) – адзін з найбольш папулярных твораў таго часу.

Сваім галоўным творам пісьменнік лічыў паэму “Новая зямля”, якую аўтар пісаў на працягу дванадцаці гадоў (1911 - 1923). Гэты аўтабіяграфічны твор – сапраўдная энцыклапедыя сялянскага жыцця. Якуб Колас паказаў у “Новай зямлі” селяніна ў поўны рост, намаляваў усё яго жыццё з буднямі і святамі, радасцямі і нягодамі, паказаў сілу і слабасць свайго героя.

Найвыдатнейшы майстра слова, знаўца беларускіх традыцый і прыхільнік смачных вясковых страў, Якуб Колас не раз піша як снедалі, абедалі, частаваліся яго героі ў святы.

А на стале тым – рай ды годзе,

Што рэдка трапіцца ў народзе,

Ляжала шынка, як кадушка,

Румяна-белая пампушка,

Чырвона зверху, сакаўная,

Як бы агонь у ёй палае.

А ніз бялюткі, паркалёвы;

Кілбасы-скруткі, як падковы;

Між сцёган, сала і грудзінак

Красуе ўсмажаны падсвінак,

Чысцюткі, свежы і румяны…

Чытаючы “Новую зямлю”, можна і язык праглынуць!

Самы вялікі празаічны твор Я. Коласа трылогія “На ростанях”. Распачатая ў 20-я гады ХХ стагоддзя аповясцямі “У палескай глушы” (1923), “У глыбі Палесся” (1927), яна з’яўлялася мімуарным творам аб перажытым. Трэццяя частка трылогіі была завершана незадоўга да смерці аўтара, у 1954 г. Тады асобныя творы сталі ўспрымацца як цэласная з’ява – раман-трылогія “На ростанях”, раман-споведзь. Гэта выдатны твор, які малюе Беларусь, розныя слаі яе насельніцтва.

У час Вялікай Айчыннай вайны сям’я Міцкевічаў жыла ў Ташкенце. З першых дзён вайны паэт цалкам прысвяціў свой талент барацьбе супраць захопнікаў. Ужо ў чэрвені 1941 г. у газеце “Праўда” на беларускай мове быў надрукаваны верш паэта “Шалёнага пса на ланцуг!”. Вершы, якія Я.Колас напісаў за два ваенныя гады, склалі зборнік “Голас зямлі” (1943). У ваенныя гады напісаны паэмы “Суд у лесе”, “Адплата”, прысвечаныя гераічнай барацьбе беларускіх партызан з гітлераўскімі захопнікамі і вялікую колькасць публіцыстычных артыкулаў. У гады вайны паэт панёс цяжкія страты: загінуў старэйшы сын Юрый і памерла жонка Марыя Дзмітрыеўна.

Вясной 1944 г. Якуб Колас наведаў вызваленую частку Беларусі. Як член Дзяржаўнай камісіі, якая праводзіла расследванне злачынстваў, учыненых фашыстамі, ён наведаў былы нямецкі лагер Азарычы. Неўзабаве з-пад пяра пісьменніка выйшаў нарыс “Лагер смерці” – адзін з першых дакументальна-мастацкіх твораў пра масавае знішчэнне акупантамі мірнага насельніцтва. У гэтым жа годзе паэт вярнуўся ў разбураны Мінск. Атрымаў званне заслужанага дзеяча навукі Беларусі, а ў 1946 г. за вершы ваенных гадоў яму была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР.

Нягледзячы на немалады ўзрост і працяглую хваробу Якуб Колас працаваў у Вярхоўным Савеце БССР і СССР; вёў рэгулярную перапіску з многімі дзеячамі культуры і навукі, работнікамі тэатраў, музеяў, бібліятэк; дапамагаў уладкавацца на працу воінам-франтавікам. Помніў пісьменнік і пра сваіх землякоў-мікалаеўцаў. Усё гэта і было наглядным сведчаннем жывой, штодзённай сувяці паэта з народам. Якуб Колас быў адзін з беларускіх пісьменнікаў савецкага часу, хто ў сваім перадсмяротным лісце ў ЦК кампартыі не пабаяўся сказаць суровую і горкую праўду ў абарону роднай мовы.

13 жніўня 1956 г., на 74-м годзе жыцця перастала біцца сэрца народнага песняра. Пахаваны Якуб Колас у Мінску на Вайсковых могілках.

  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Галоўная культурная падзея 2012 года святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі Беларусі, яе народу iconПлан мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба Коласа
...

Галоўная культурная падзея 2012 года святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі Беларусі, яе народу iconДа 130-годдзя з дня нараджзння Янкі Купалы І Якуба Коласа
Сённяшняе свята мы прысвячаем 130-годдзю з дня нараджэння вялікіх майстроў паэтычнага слова — Янкі Купалы І якуба Коласа

Галоўная культурная падзея 2012 года святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі Беларусі, яе народу iconПлан мерапрыемстваў бібліятэк Браслаўскай цбс, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы І Якуба Коласа
Стварэнне аргкамітэта па святкаванню 130-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы І я. Коласа І 100-годдзя М. Танка ў складзе прадстаўнікоў...

Галоўная культурная падзея 2012 года святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі Беларусі, яе народу iconДа 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа
Юбілей народных паэтаў Янкі Купалы І якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне І па-за яе межамі. Янка Купала І якуб Колас –...

Галоўная культурная падзея 2012 года святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі Беларусі, яе народу iconПравядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа ў дзяржаўнай установе адукацыі
Урачыстыя сходы,прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І якуба Коласа

Галоўная культурная падзея 2012 года святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі Беларусі, яе народу iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў XXI стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба
Сімвалічна, што аб’яўлены Годам кнігі 2012 аб’яднаў некалькі знакавых падзей: юбілеі Якуба Коласа, Янкі Купалы І максіма Танка

Галоўная культурная падзея 2012 года святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі Беларусі, яе народу iconГордасць І слава беларускай літаратуры : да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа : метадычныя рэкамендацыі І бібліяграфічныя матэрыялы ў дапамогу бібліятэкам І таварыствам аматараў кнігі / Дзяржаўная бібліятэка бсср імя У.І. Леніна. – Мінск, 1981. – 77 с
Беларусь адзначае 130-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, знакамітых песняроў беларускага народа, народных паэтаў...

Галоўная культурная падзея 2012 года святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі Беларусі, яе народу iconПравядзення рэспубліканскай выстаўкі дзіцячай творчасці "Пад небам сінім", прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба
Пад небам сінім”, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І якуба Коласа

Галоўная культурная падзея 2012 года святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі Беларусі, яе народу iconПравядзення рэспубліканскай выстаўкі дзіцячай творчасці "Пад небам сінім", прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба
Пад небам сінім”, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І якуба Коласа

Галоўная культурная падзея 2012 года святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі Беларусі, яе народу iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Ак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры І мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка