Калі ў Вашай навучальнай установе, пасля знаёмства з мам, узнікне жаданне правесці адмысловую больш падрабязную, з практычнымі заняткамі, прэзентацыю звяртайцеся да нашых спецыялістаў у Беларусі




НазваКалі ў Вашай навучальнай установе, пасля знаёмства з мам, узнікне жаданне правесці адмысловую больш падрабязную, з практычнымі заняткамі, прэзентацыю звяртайцеся да нашых спецыялістаў у Беларусі
Дата канвертавання31.10.2012
Памер43.46 Kb.
ТыпДокументы




Вітаем Вас, паважаныя калегі!


Мы, прадстаўнікі фонду “Новыя Мэдыі”, хочам прэзентаваць Вам новы праект, які зараз актыўна развіваецца ў Беларусі – “Моладзевая акцыя мультымедыяў”, ці скарочана МАМ.


Запрашаем Вас, разам з вашымі навучэнцамі, да актыўнай працы па стварэнню школьных і ня толькі школьных газетаў пры дапамозе новых метадаў і тэхналогій і на базе гатовых макетаў.


“Моладзевая акцыя мультымедыяў” - гэты міжнародны праект, які аб’ядноўвае тры краіны - Беларусь, Польшчу, Украіну, і базуецца на двух электронных парталах: www.mammedia.org і www.elekcyi.org.


У гэтай рассылцы Вы знойдзеце:


  1. Вітальны ліст з апісаннем мэтаў, задачаў і структуры праекту “Моладзевая акцыя мультымедыяў”, ці скарочана МАМ;

  2. Прома-матэрыялы: дыск з прэзентацыяй, буклеты, візітоўкі і інш;

  3. Умовы агульнабеларускага конкурсу "МАМ фармат" па стварэнню школьных і мясцовых (вёска, аграгарадок, горад) самвыдатаўскіх электронных і малатыражных газет з дапамогаю інтэрнэт-рэсурсаў: www.mammedia.org і www.elekcyi.org.

____________________________________________________________________________________________

Калі ў Вашай навучальнай установе, пасля знаёмства з МАМ, узнікне жаданне правесці адмысловую больш падрабязную, з практычнымі заняткамі, прэзентацыю - звяртайцеся да нашых спецыялістаў у Беларусі:

Ганна Ягорава

+375297737165,

+375296455654,

e-mail: egoanna@gmail.com,

skype: anou4ka

Павел Белавус

+375297828881,

e-mail: pavel.belavus@gmail.com,

skype: belavus.pavel


І мы правядзём для Вашых зацікаўленых настаўнікаў і навучэнцаў бясплатныя адукацыйныя семінары “Практычныя навыкі працы з рэсурсам www.mammedia.org і новыя магчымасці па стварэнню школьных газет” ці “Асновы журналістыкі для рэдакцый школьных газет”.

____________________________________________________________________________________________


Праект “Моладзевая акцыя мультымедыяў” разлічаны перадусім на школьную і студэнцкую моладзь з мэтай навучыць і даць магчымасць рабіць без асаблівых навыкаў сваю газету, тым самым фармуляваць, выпрацоўваць і абараняць сваю пазіцыю і думкі, а таксама прэзентаваць шырокаму колу, дзякуючы новым тэхналогіям, свае творчыя і навучальныя дасягненні.


У першую чаргу праект МАМ дазваляе ствараць уласныя электронныя з магчымасцю друку выданні: школьныя і універсітэцкія насценгазеты, самвыдаты і малатыражныя газеты ў новым, больш якасным фармаце.


Зарэгістраваныя на партале www.mammedia.org ўдзельнікі маюць магчымасць таксама браць удзел у конкурсах і семінарах, наведваць лекцыі вядомых і паважаных журналістаў, праходзіць стажыроўкі ў рэдакцыях газет, у тым ліку і за мяжой.


Для актывістаў праекту будуць ладзіцца міжнародныя летнікі і стажыроўкі. Партал ужо зараз прапануе разнастайныя конкурсы з каштоўнымі ўзнагародамі (напрыклад, тэхнічнае абсталяванне) для лепшых. Праект МАМ таксама прадугледжвае супрацоўніцтва з настаўніцкім асяроддзем, кіраўнікамі журналісцкіх школ і кружкоў і з ўсімі зацікаўленымі ў развіцці сумленнай беларускай журналістыкі.


Са спадзяваннямі на актыўную сумесную працу, фонд “Новыя Мэдыі”.

Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе “МАМ фармат”!!!


У конкурсе прымаюць удзел газеты:


  • створаныя і выкладзеныя на партале www.mammedia.org з 1 красавіка да 31 мая,

  • аб’ёмам больш за тры старонкі,

  • на беларускай альбо рускай мовах (ужыванне двух моў таксама дазваляецца).


Адна рэдакцыя можа прапанаваць на конкурс не больш за тры нумары аднаго выдання ці розных выданняў адной рэдакцыі. Змест газеты не павінна парушаць заканадаўства Рэспублікі Беларусь.


Пры выкарыстанні ў сваёй газеце матэрыялаў з інтэрнэту, іншых выданняў, якія не належаць рэдакцыі газеты, абавязкова трэба пазначаць першапачатковую крыніцу.


Пасля прагляду і аналізу ўсіх створаных і апублікаваных газет на партале www.mammedia.org, журы конкурсу ў складзе беларускіх журналістаў і настаўнікаў вызначыць пераможцаў у наступных намінацыях:


  • лепшая газета,

  • лепшая беларускамоўная газета,

  • лепшая рэдакцыя,

  • лепшая ідэя і яе ўвасабленне,

  • лепшы дызайн,

  • лепшае валоданне рэсурсам www.mammedia.org,

  • лепшы рэпартаж,

  • лепшы фотарэпартаж

  • лепшы артыкул,

  • лепшае эсэ,

  • лепшае фота,

  • лепшы мастацкі твор,

  • лепшая прэзентацыя школы ў газеце,

  • лепшая прэзентацыя населенага пункта (вёскі, аграгарадка, мястэчка, горада і інш.).


Усе намінанты атрымаюць у якасці падарункаў флэшкі ці мр3-плэеры, а рэдакцыі, якія будуць адзначаныя ў некалькіх намінацый: абсталяванне для стварэння, друку і распаўсюду сваёй газеты.


Лепшыя журналісты і сябры рэдакцый конкурсных газет будуць запрошаныя на летнія моладзевыя журналісцкія школы, якія пройдуць у Беларусі, Польшчы і Украіне.


Пытанні і ўдакладненні па конкурсу прымаюць:


Ганна Ягорава

+375297737165,

+375296455654,

e-mail: egoanna@gmail.com,

skype: anou4ka

Павел Белавус

+375297828881,

e-mail: pavel.belavus@gmail.com,

skype: belavus.pavel



Плёну і поспехаў у стварэнні сваіх газет!




Fundacja Nowe Media - Biuro Projektu MAM,

ul. Marszałkowska 20/22 lok. 41, 00-590 Warszawa,

tel./fax. (22) 628 54 57,

e-mail: kontakt@nowemedia.info



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Калі ў Вашай навучальнай установе, пасля знаёмства з мам, узнікне жаданне правесці адмысловую больш падрабязную, з практычнымі заняткамі, прэзентацыю звяртайцеся да нашых спецыялістаў у Беларусі iconIv форум валанцёраў на тэму
Калі ў вашай арганізацыі ёсць валанцёрскі клуб, І вы зацікаўлены ў развіцці валанцёрскага руху ў Беларусі, мы запрашаем заявіць пра...

Калі ў Вашай навучальнай установе, пасля знаёмства з мам, узнікне жаданне правесці адмысловую больш падрабязную, з практычнымі заняткамі, прэзентацыю звяртайцеся да нашых спецыялістаў у Беларусі iconДзяржаўнай установы адукацыі Навучальна-педагагічны комплекс
У 2010-2011 навучальным годзе ва ўстанове працавала 33 педагагічныя работнікі, з ІХ 27 (82 %) з вышэйшай адукацыяй, 6 (18 %) з сярэдняй...

Калі ў Вашай навучальнай установе, пасля знаёмства з мам, узнікне жаданне правесці адмысловую больш падрабязную, з практычнымі заняткамі, прэзентацыю звяртайцеся да нашых спецыялістаў у Беларусі iconСлова святога кірыла аб кніжным чытанні I навуцы
«Калі хто спаку-сіцца невуцтвам кніжным, навучыце таго; калі ж не паслу-хае вас І не скарыцца пасля першага І другога пакаран-ня...

Калі ў Вашай навучальнай установе, пасля знаёмства з мам, узнікне жаданне правесці адмысловую больш падрабязную, з практычнымі заняткамі, прэзентацыю звяртайцеся да нашых спецыялістаў у Беларусі iconСёньня габрэі ва усім сьвеце адзначаюць Хануку. Калі на небе зьявіцца першая зорка, запальваюць першую сьвечку ў мэноры-дзевяцісьвечніцы, якая мае адмысловую
Хануку. Калі на небе зьявіцца першая зорка, запальваюць першую сьвечку ў мэноры-дзевяцісьвечніцы, якая мае адмысловую назву Ханукія....

Калі ў Вашай навучальнай установе, пасля знаёмства з мам, узнікне жаданне правесці адмысловую больш падрабязную, з практычнымі заняткамі, прэзентацыю звяртайцеся да нашых спецыялістаў у Беларусі iconФарміраванне калекцыі вучэбнай літаратуры
Дата 1581 год, змешчаная на эмблеме Полацкага дзяржаўнага універсітэта, вызначае адметнасць нашай навучальнай установы. У тым, далёкім...

Калі ў Вашай навучальнай установе, пасля знаёмства з мам, узнікне жаданне правесці адмысловую больш падрабязную, з практычнымі заняткамі, прэзентацыю звяртайцеся да нашых спецыялістаў у Беларусі iconАдступаць позна — вас размеркавалі!
Маладых трэба вучыць, І нават калі тыя не задавальняюць свайго наймальніка, у апошняга няма ніякай законнай магчымасці ўзяць на ІХ...

Калі ў Вашай навучальнай установе, пасля знаёмства з мам, узнікне жаданне правесці адмысловую больш падрабязную, з практычнымі заняткамі, прэзентацыю звяртайцеся да нашых спецыялістаў у Беларусі iconУрок-падарожжа
Мэты: -пашырыць уяўленне вучняў аб роднай краіне; фарміраваць жаданне больш ведаць аб мінулым І сучасным сваёй Радзімы; вучыць паважаць...

Калі ў Вашай навучальнай установе, пасля знаёмства з мам, узнікне жаданне правесці адмысловую больш падрабязную, з практычнымі заняткамі, прэзентацыю звяртайцеся да нашых спецыялістаў у Беларусі iconУрок-падарожжа
Мэта: пашырыць ўяўленне вучняў аб роднай краіне;развіваць мову дзяцей; выхоўваць любоў да Беларусі, яе чароўнай прыроды; вучыць паважаць...

Калі ў Вашай навучальнай установе, пасля знаёмства з мам, узнікне жаданне правесці адмысловую больш падрабязную, з практычнымі заняткамі, прэзентацыю звяртайцеся да нашых спецыялістаў у Беларусі iconДзяржаўная ўстанова адукацыі
Мэта: пашырыць уяўленне вучняў аб роднай краіне; развіваць мову дзяцей; выхоўваць любоў да Беларусі, яе чароўнай прыроды; вучыць...

Калі ў Вашай навучальнай установе, пасля знаёмства з мам, узнікне жаданне правесці адмысловую больш падрабязную, з практычнымі заняткамі, прэзентацыю звяртайцеся да нашых спецыялістаў у Беларусі iconЗа дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефонах: 5168505 – Яўгені, 2552362 (мтс) – Аляксандр Заяўка на ўдзел у дыскусіі "Роля мовы ў міжкультурнай камунікацыі". (16. 11. 2008 Менск)
Пасля прэзентацыі адбудзецца мадэраваная дыскусія І размовы ў нефармальнай абстаноўцы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка