Беларуская вышэйшая адукацыя. Гатоўнасць да ўключэння ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Альтэрнатыўны даклад




НазваБеларуская вышэйшая адукацыя. Гатоўнасць да ўключэння ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Альтэрнатыўны даклад
старонка1/5
Дата канвертавання30.10.2012
Памер0.89 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5
Беларуская вышэйшая адукацыя. Гатоўнасць да ўключэння ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі.


Альтэрнатыўны даклад


1. АГЛЯД НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СІСТЭМЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ

1. Калі ласка, апішыце нацыянальную сістэму вышэйшай адукацыі, уключаючы:

а) асноўныя нарматыўныя дакументы;

б) механізмы кіравання сістэмай (асноўныя органы кіравання, іх кампетэнцыі і ўзаемадзеянне);

в) інстытуцыйную структуру, на якой грунтуецца нацыянальная сістэма вышэйшай адукацыі (колькасць і тыпы ўстаноў, колькасць студэнтаў і структура акадэмічнага персаналу).

2. Калі ласка, дайце апісанне стратэгій, што існуюць цяпер у сферы вышэйшай адукацыі вашай краіны.

3. На якіх партнёрскіх адносінах грунтуецца сістэма? Ці ёсць спецыфіка ў вашай нацыянальнай сістэме вышэйшай адукацыі, якая мае патрэбу ў дадатковым асвятленні?

4. Асноўныя праблемы, з якімі сутыкаецца нацыянальная сістэма вышэйшай адукацыі вашай краіны.

5. Чаму ваша краіна мае намер далучыцца да ЕПВА?


З 1 верасня 2011 года прававое рэгуляванне ў сістэме вышэйшай адукацыі Беларусі ажыццяўляецца на аснове Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Гэты нарматыўны акт стаў вынікам кадыфікацыі таго заканадаўства, якое легалізавала сумную практыку самаізаляцыі беларускай вышэйшай адукацыі ад еўрапейскіх працэсаў рэфармавання вышэйшай школы.

Сёння наша сістэма вышэйшай адукацыі далей ад Еўропы, чым нават у 2004 годзе. Калі ў пачатку дзвюхтысячных была зроблена першая спроба ўключэння Беларусі ў Балонскі працэс, пад гэтую палітыку распрацоўвалася адпаведная прававая база. У 2002 годзе атрымалася заканадаўча замацаваць магчымасць пераходу на балонскую мадэль «бакалаўр — магістр» у новай рэдакцыі закона «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь». У гэты перыяд у Беларусі прымаюцца важныя нарматыўныя акты, якія садзейнічаюць інтэрнацыяналізацыі вышэйшай школы: «Палажэнне аб ступенях вышэйшай адукацыі», зацверджанае Пастановай Савета Міністраў Беларусі ў 2002 годзе, Пастанова Савета Міністраў №605 «Аб зацвярджэнні канцэпцыі ўкаранення дзвюхступянёвай сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй», апублікаванае ў маі 2004 года. Беларусь далучылася да Лісабонскай канвенцыі аб прызнанні кваліфікацый, якія адносяцца да вышэйшай адукацыі. Палата прадстаўнікоў беларускага парламента 29 чэрвеня 2004 года ўхваліла ў першым чытанні Закон аб вышэйшай адукацыі, у якім замацоўваліся новыя падыходы да архітэктуры вышэйшай адукацыі і хаця б у мінімальнай ступені забяспечваліся фундаментальныя для еўрапейскай традыцыі прынцыпы ўніверсітэцкай аўтаноміі і акадэмічнай свабоды. Пачаўся эксперымент па перэходзе на Балонскую мадэль.

У 2004 годзе працэсу збліжэння з Еўропай быў супрацьпастаўлены працэс самаізаляцыі беларускай вышэйшай адукацыі. Гэта стала адказам на ўзрастаючую апазіцыйнасць студэнцтва, прычынай якой быў аб’яўлены заходні ўплыў. Працэсы інтэрнацыяналізацыі і лібералізацыі рэзка абрываюцца разам з закрыццём шэрагу навучальных устаноў, сярод якіх апынуўся і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ), які граў важную ролю ў прасоўванні балонскай мадэлі ў Беларусі. ЕГУ быў вымушаны пераехаць у Літву, стаўшы, па ўсім відаць, адзіным універсітэтам у выгнанні ў мірны час. Па патрабаванні прэзідэнта быў вернуты на дапрацоўку ўжо ўхвалены ў першым чытанні Закон аб вышэйшай адукацыі. А.Лукашэнка заявіў пра вяртанне да савецкай мадэлі вышэйшай адукацыі. Сваё заканадаўчае замацаванне гэтая палітыка знайшла ў Законе аб вышэйшай адукацыі, які быў прыняты 11 ліпеня 2007 года, з тэксту якога, акрамя іншых важных для працэсу інтэрнацыяналізацыі вышэйшай адукацыі артыкулаў, былі выключаны артыкулы пра акадэмічную свабоду і ўніверсітэцкую аўтономію. Кодэкс аб адукацыі, які набыў моц у 2011 годзе, толькі працягвае гэтую лінію.


Сама філасофія Адукацыйнага кодэксу не знаходзіцца ў рэчышчы еўрапейскіх традыцый адукацыі. Аўтары гэтага юрыдычнага дакумента заявілі аб прэтэнзіях на стварэнне беларускай версіі адукацыйнага права. Але іх спасцігла заканамерная няўдача па той жа прычыне, па якой не магло існаваць гэтай галіны права ў СССР. Як і ў савецкі час, у Адукацыйным кодэксе няма нават спробы вывесці адукацыю са сферы адміністрацыйна- ўладных адносін і перайсці да прыведы аўтаномнага, незалежнага статусу суб’ектаў навучальнага працэсу. Аўтары Адукацыйнага кодэксу і заканадаўца не толькі не мелі намеру вызваліць беларускую адукацыю ад дзяржаўнага дыктату, але хутчэй хацелі б пазбавіцца апошніх праяў аўтаноміі удзельнікаў адукацынага працэсу.

У Адукацыйным кодэксе адсутнічаюць нават такія тэрміны, як інстытуцыйная аўтаномія і акадэмічная свабода. Параўноўваючы беларускую версію артыкулаў аб асновах адукацыйнай палітыкі ў гэтым кодэксе з мадэльным кодэксам, рэкамендаваным для СНД у 1998 годзе, мы ўбачым, што беларускі заканадаўца вырашыў пазбавіцца важнейшага дасягнення дэмакратыі — аўтаномнасці адукацыйных устаноў і акадэмічных свабод. Прычым патрэбнасць як мага хутчэй пазбавіцца гэтых імператываў была такой моцнай, што, не чакаючы, пакуль будзе прыняты Адукацыйны кодэкс, Палата прадстаўнікоў у лістападзе 2009 года паспяшалася выключыць з Закона аб адукацыі 34 артыкул, які быў прысвечаны акадэмічным свабодам і ўніверсітэцкай аўтаноміі. Гэтаму закону, адзінаму прававому акту, у якім яшчэ захоўвалася спасылка на гэтыя акадэмічныя каштоўнасці, заставалася жыць не болей за два гады, ды і словы аб свабодзе ніякім чынам не перашкаджалі самавольству і рэпрэсіям у ВНУ. Але паспешнасць, з якой улады выкаранялі апошння згадкі пра фундаментальныя каштоўнасці акадэмічнай культуры, выдае прынцыповую несумяшчальнасць стратэгіі развіцця беларускай адукацыі з еўрапейскай палітыкай будаўніцтва адзінай прасторы вышэйшай адукацыі.

Падзел Адукацыйнага кодэкса, прысвечаны вышэйшай адукацыі, пазбаўляе ўніверсітэцкую супольнасць усялякіх інструментаў уплыву на працэс кіравання ВНУ і дэманструе прыхільнасць заканадаўцы да перастварэння ўніверсітэтаў у структуры дзяржаўнага апарата. Рэктары, якім належыць уся паўната ўлады ў ВНУ і якія паводле закона з’яўляюцца кіраўнікамі саветаў ВНУ, не выбіраюцца саветам універсітэта альбо апякунскім саветам і не справаздачныя акадэмічнай супольнасці. Яны прызначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад яе прэзідэнтам (у дзяржаўных ВНУ) альбо міністрам адукацыі (у прыватных ВНУ). Але і самому рэктару закон не гарантуе ніякай абароны ад самавольства яго начальства.

Адсутнасць рэальнай універсітэцкай аўтаноміі палягчае інструменталізацыю ВНУ для палітычных мэтаў, у тым ліку для мэтаў пераследу апанентаў улады і іншадумцаў. У гэтым плане рэальнае становішча беларускіх ВНУ ўступае ў відавочную супярэчнасць з фундаментальнымі прынцыпамі Вялікай хартыі еўрапейскіх універсітэтаў. Magna Charta Universitatum, прынятая ў Балоні ў 1988 годзе, ясна і недвухсэнсоўна патрабуе для ўніверсітэтаў маральнай і інтэлектуальнай незалежнасці ў адносінах да любой палітычнай і эканамічнай улады. Гэта адна з прынцыповых каштоўнасцей Балонскага працэсу, прыхільнасці да якой чакаюць і ад беларускіх універсітэтаў. Аднак наша вышэйшая адукацыя дэманструе поўнае пагарджанне еўрапейскімі акадэмічнымі імператывамі.

Замацаваная ў Артыкуле 2 Адукацыйнага кодэкса забарона на дзейнасць ва ўстановах адукацыі палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія дзейнічаюць у палітычных мэтах, насамрэч абазначае рэальную манаполію праўладных палітычных арганізацый: Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ) і Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». БРСМ, які капіюе савецкі камсамол, фінансуецца дзяржавай, практыкуе прымусовае рэкрутаванне сваіх членаў і прэтэндуе на поўны кантроль студэнцкага жыцця. Нельга прызнаць адпаведнай нормам універсітэцкай дэмакратыі сітуацыю, калі Рэспубліканскі студэнцкі савет, які прэтэндуе на ролю нацыянальнага саюза студэнтаў, уяўляе сабой падраздзяленне БРСМ і аб’ядноўвае толькі яго першасныя арганізацыі. РГА «Белая Русь», якая знаходзіцца ў стане пераўтварэння ў прапрэзідэнцкую палітычную партыю, працягвае бесперашкодна дзейнічаць у ВНУ і забяспечваць масавасць за кошт адміністрацыйнага прымусу педагагічных работнікаў да ўступлення ў гэтую арганізацыю. Як правіла, прарэктары ВНУ ўзначальваюць арганізацыі РГА «Белая Русь» у сваіх навучальных установах.

Праваабаронцы адзначаюць шмат выпадкаў, калі выкладчыкаў, якія з’яўляюцца членамі апазіцыйных партый альбо незалежных НДА, пад страхам звальнення прымушаюць да выхаду з гэтых арганізацый. Выкладчыкаў пераследуюць у іх ВНУ за ўдзел у акцыях пратэсту супраць улады, публікацыі ў незалежных СМІ альбо ўдзел у працы незалежных грамадскіх арганізацый.

Кодэкс аб Адукацыі, які набыў моц 1 верасня 2011 года, адкрывае новыя магчымасці для пераследу апанентаў рэжыму і актывістаў НДА. Артыкул 51 уводзіць пералік абмежаванняў для вядзення выкладчыцкай дзейнасці, які ўражвае сваім лішкам. Можна зразумець жаданне адмежаваць навучэнцаў ад жорсткасці і гвалту з боку педагогаў з крымінальнымі схільнасцямі. Але чаму забарона на прафесію павінна распаўсюджвацца не толькі на тых, хто пазбаўлены права займацца выкладчыцкай дзейнасцю па рашэнні суда, але і на ўсіх грамадзян, якія маюць судзімасць? Ва ўмовах, калі нават прыналежнасць да незарэгістраванай арганізацыі пагражае яе членам крымінальным пераследам па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэкса Беларусі, патрапіць у лік тых, каму забаронена выкладаць, лёгка могуць актывісты грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, якім улады сістэматычна адмаўляюць у рэгістрацыі.

Характэрнай для вышэйшай адукацыі Беларусі застаецца практыка адміністрацыйнага ўціску з боку кіраўніцтва ВНУ ў адносінах да тых студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у мірных акцыях пратэсту, а таксама тых, хто з’яўляецца членам недзяржаўных моладзевых арганізацый, незалежных студенцкіх саюзаў і іншых асацыяцый. Найбольш распаўсюджанай праявай такога ўціску з’яўляюцца адлічэнні з ВНУ студэнтаў, якія пэўным чынам праяўляюць несанкцыянаваную ўладай палітычную ці грамадскую актыўнасць. Паводле інфармацыі праваабарончых арганізацый, колькасць студэнтаў, якія звярнуліся да беларускіх праваабаронцаў са скаргамі на пагрозы адлічэння толькі пасля падзей 19 снежня 2010 года, калі ўлады разагналі мітынг пратэстуючых супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта, склала не менш за 70 чалавек, большасць з якіх адбылі адміністрацыйныя арышты за ўдзел у гэтых падзеях. Усяго ж напрацягу года пасля падзей снежня 2010 года па палітычных матывах з ВНУ Беларусі было адлічана не менш за 40 студэнтаў і аспірантаў, многія з якіх вырашылі працягваць адукацыю ў Польшчы па Праграме імя К.Каліноўскага. Усяго ж у 2011 годзе на гэтую Праграму, прызначаную для рэпрэсаванай беларускай моладзі, было прынята 149 чалавек. З прычыны такога пераследу студэнтаў пяць рэктараў беларускіх ВНУ былі ўключаны ў спіс асоб, якім забаронены ўезд у краіны ЕС.

Характэрным прыкладам палітычнай інструменталізацыі ўладай вышэйшай школы з’яўляецца прымус студэнтаў да датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта. Платформа грамадзянскага маніторынгу выбараў, незалежная прэса з 13 па 19 снежня 2010 года фіксавалі шматлікія выпадкі прымусу да датэрміновага галасавання практычна ва ўсіх беларускіх ВНУ. Адміністрацыя вышэйшых навучальных устаноў пад пагрозай адлічэння, пазбаўлення стыпендый ці месца ў інтэрнаце патрабавала ад студэнтаў альбо датэрмінова прагаласаваць, альбо распісацца за атрыманне бюлетэню для галасавання. Такая практыка шырока выкарыстоўвалася і раней. Аднак варта заўважыць, што ўдзел акадэмічнага персаналу і адміністрацыі ВНУ ў палітычных рэпрэсіях супраць апанентаў улады і іншадумцаў у многіх выпадках абумоўлены іх неабароненасцю ад адміністрацыйнага самавольства, адсутнасцю гарантый акадэмічнай свабоды і ўніверсітэцкай аўтаноміі. Змяніць існуючы стан немагчыма без істотнага абнаўлення Адукацыйнага кодэкса. У сістэме вышэйшай адукацыі мусіць быць забяспечаны рэальны грамадскі ўдзел у кіраванні вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Неабходнай перадумовай для пачатку вываду беларускіх ВНУ з поля адміністрацыйна-ўладных адносін і вызвалення іх ад цяжару палітычнай інструменталізацыі ў інтарэсах улады мог бы стаць працэс узмацнення рэальнай інстытуцыянальнай аўтаноміі і, у прыватнасці, аднаўленне выбарнасці рэктараў і іх справаздачнасці акадэмічнай супольнасці.


Насуперак пастаянным заявам улады аб прыярытэтнасці развіцця адукацыі ў Беларусі гэтая сфера з’яўляецца ахвярай адукацыйнай палітыкі, накіраванай на мінімізацыю дзяржаўных выдаткаў. У вышэйшай школе стратэгія перакладання выдаткаў па фінансаванні адукацыі на насельніцтва мае адкрыты характар. У значнай ступені за кошт платнай адукацыі ўдалося павялічыць колькасць студэнтаў у Беларусі са 189 тысяч у 1989—90 навучальным годзе да 442,9 тысяч у бягучым навучальным годзе. На сённяшні дзень ужо 2/3 студэнтаў павінны плаціць за сваю адукацыю. Колькасць студэнтаў, якія навучаюцца за кошт бюджэту, складае 149 тысяч, што заўважна менш, чым іх было напрыканцы савецкай эпохі, калі 189 тысяч студэнтаў вучыліся бясплатна. Пры гэтым у парушэнне канстытуцыйных прынцыпаў роўнасці форм уласнасці прыватныя ВНУ дыскрымінуюцца, а іх колькасць пастаянна скарачаецца. З сярэдзіны 1990-х гадоў колькасць прыватных ВНУ паменшылася болей чым у два разы — з 22 да 10. Нарошчванне платнай адукацыі ідзе за кошт скарачэння долі бясплатнай у дзяржаўных ВНУ. Зношаная матэрыяльная база, нізкія зарплаты выкладчыкаў, гатоўнасць ахвяраваць якасцю адукацыі дзеля прыцягнення любых пазабюджэтных сродкаў — усё гэта кошт выжывання ВНУ ва ўмовах дзяржаўнай эканоміі на вышэйшай школе. Да таго ж беларускія ўлады, здымаючы з сябе адказнасць за фінансавую падтрымку вышэйшай адукацыі, не жадаюць адмаўляцца ад татальнага кантролю вышэйшай школы і толькі ўзмацняюць цэнтралізацыю і бюракратызацыю кіравання вышэйшай адукацыяй. Такая палітыка відавочна супярэчыць ключавым прынцыпам еўрапейскага парадку дня 2020 на новае дзесяцігоддзе Балонскага працэсу, зацверджанаму ў 2009 годзе. На сваім саміце ў Бельгіі ў 2009 годзе міністры адукацыі пацвердзілі, што дзяржаўнае фінансаванне павінна заставацца галоўным грамадскім прыярытэтам. Разам з тым патрабаванне фінансавай транспарэнтнасці і адказнасці ВНУ за выкарыстанне сродкаў не павінна пагражаць аўтаноміі ўніверсітэтаў.


Заяўлены беларускімі ўладамі намер далучыцца да Балонскага працэсу шмат у чым матываваны эканамічнымі меркаваннямі. Акрамя глыбокага сістэмнага эканамічнага крызісу ў краіне фінансавы стан сістэмы адукацыі заўважна ўскладняецца тым, што Беларусь уступіла ў перыяд доўгатэрміновага скарачэння колькасці насельніцтва, якое асабліва моцна будзе адбівацца ў другім — трэцім дзесяцігоддзях бягучага веку. Беларускае міністэрства адукацыі мае планы нейтралізаваць некаторыя негатыўныя вынікі дэмаграфічнай сітуацыі за кошт нарошчвання імпарту замежных студэнтаў. Для прыцягнення замежных студэнтаў мінадукацыі мае намер без правядзення рэальных рэформ стварыць бачнасць уступлення Беларусі ў Балонскі працэс. Менавіта на такіх умовах кіраўнікі галіны атрымалі згоду кіраўніка дзяржавы на падпісанне Балонскай дэкларацыі. Пры гэтым улады упэўнены, што ўступленне ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі не патрабуе ні істотнай змены структуры, ні зместу, ні ідэалогіі адукацыйнага працэсу. Мінадукацыі лічыць, што падпісанне Балонскай дэкларацыі не патрабуе ад Беларусі выканання ўсіх прынцыпаў ЕПВА, паколькі, як мяркуе беларускае МЗС, дэкларацыя не стварае міжнародна-прававых абавязацельстваў для беларускага боку (http://edubelarus.info/uploads/ehea/Student_BP.pdf). Адсутнасць якіх-небудзь санкцый альбо працэдуры выключэння з ЕПВА за парушэнне абавязацельстваў дазваляе беларускаму міністэрству адукацыі не звяртаць увагі на прынцыповыя разыходжанні беларускай мадэлі вышэйшай адукацыі з мэтамі, каштоўнасцямі і асноўнымі напрамкамі палітыкі ЕПВА. У лепшым выпадку беларускія ўлады гатовыя пайсці на рэфармаванне некаторых структурных альбо тэхнічных аспектаў навучання, але не маюць намеру пакуль перабудоўваць сістэму кіравання вышэйшай адукацыяй, пашыраць інстытуцыйную аўтаномію, развіваць акадэмічную свабоду і доступ студэнтаў, працадаўцаў, іншых сацыяльных партнёраў да кіравання ВНУ. Паводле меркавання мінадукацыі, касметычныя змены ў сістэме вышэйшай адукацыі цалкам дастатковыя для прыёму ў ЕПВА. Мы ўпэўнены, што такі падыход да ўступлення ў Балонскі працэс не прывядзе да поспеху. Ён не дазволіць запэўніць партнёраў па ЕПВА ў тым, што беларуская адукацыя ўжо вызначылася з еўрапейскай стратэгіяй развіцця вышэйшай школы. Але з іншага боку і для самой сістэмы вышэйшай адукацыі Беларусі адсутнасць рэальных рэформ нясе небяспеку далейшага паглыблення крызісу і ўсё большай стратай здольнасці адэкватна рэагаваць на выклікі сучаснага жыцця. Аднак не толькі ўлада, але і супольнасць ВНУ ў нашай краіне яшчэ не гатовыя кансалідавацца на аснове еўрапейскіх акадэмічных каштоўнасцей.

Беларуская акадэмічная супольнасць звязвае са ўступленнем у Балонскі працэс перш за ўсё надзеі на пашырэнне доступу да фінансавых рэсурсаў для падтрымкі навуковых праектаў і большыя маштабы акадэмічнай мабільнасці. На жаль, ні ў грамадстве, ні ў кіраўнікоў краіны няма яснага разумення таго, што далучэнне да Балонскага працэсу заключаецца не толькі ў гарманізацыі стандартаў і архітэктуры адукацыі альбо акадэмічнай мабільнасці. Пакуль яшчэ няма разумення таго, у якой ступені далучэнне да ЕПВА абазначае магчымасць сумеснымі намаганнямі знайсці адказ на патрэбу ў новай якасці масавай вышэйшай адукацыі для постіндустрыйнай эпохі. І што такі адказ непарыўна звязаны з развіццём еўрапейскіх каштоўнасцей універсітэцкай аўтаноміі і інтэлектуальнай свабоды.

  1   2   3   4   5

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларуская вышэйшая адукацыя. Гатоўнасць да ўключэння ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Альтэрнатыўны даклад iconЗмест практычных заняткаў ў зімовую сесію па дысцыпліне " Беларуская мова" для студэнтаў 4 курса педагагічнага факультэта завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці 1-01 02 01 Пачатковая адукацыя (па-41/11) Практычныя заняткі
Беларуская мова: у 2 ч. Ч. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка: Падручнік / Пад агульнай рэд. Л. М. Грыгор’евай. – Мінск: Вышэйшая школа,...

Беларуская вышэйшая адукацыя. Гатоўнасць да ўключэння ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Альтэрнатыўны даклад iconКолькі каштуе вышэйшая адукацыя?
Колькі каштуе вышэйшая адукацыя? Чаму колькасьць так званых “платнікаў” у дзяржаўных вну штогод значна павялічваецца за кошт скарачэньня...

Беларуская вышэйшая адукацыя. Гатоўнасць да ўключэння ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Альтэрнатыўны даклад iconКолькі каштуе вышэйшая адукацыя?
Колькі каштуе вышэйшая адукацыя? Чаму колькасьць так званых “платнікаў” у дзяржаўных вну штогод значна павялічваецца за кошт скарачэньня...

Беларуская вышэйшая адукацыя. Гатоўнасць да ўключэння ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Альтэрнатыўны даклад iconДыферэнцыяльныя раўнанні канспект лекцый для студэнтаў ІІІ курса матэматычнага факультэта
У сваю чаргу класічная вышэйшая матэматыка уключае розныя раздзелы вышэйшая матэматыкі. Частка з гэтых раздзелаў істотна абапіраецца...

Беларуская вышэйшая адукацыя. Гатоўнасць да ўключэння ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Альтэрнатыўны даклад iconАдукацыя аляксандр бойка: "Сістэме адукацыі патрабуецца галіновае павышэнне заробкаў"
Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі. На сённяшні дзень ён аб'ядноўвае больш за 600 тысяч чалавек І з'яўляецца адной...

Беларуская вышэйшая адукацыя. Гатоўнасць да ўключэння ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Альтэрнатыўны даклад icon2. Для атрымання другой ці наступнай вышэйшай адукацыі ў бду прымаюцца па ўсіх спецыяльнасцях І формах навучання асобы, якія маюць дыплом аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы. 3
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ад 7 лютага 2006 г. №80), І “Палажэннем аб парадку атрымання другой вышэйшай адукацыі ў вышэйшых...

Беларуская вышэйшая адукацыя. Гатоўнасць да ўключэння ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Альтэрнатыўны даклад iconУсходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў
Адукацыя (сярэдняя/вышэйшая, назва навучальнай установы, спецыяльнасць, год сканчэння)

Беларуская вышэйшая адукацыя. Гатоўнасць да ўключэння ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Альтэрнатыўны даклад iconДыягнаставанне аўтамабіляў. Практыкум: вучэб дапаможнік / А. Н. Карташэвіч. Мн.: Новае веданне; М.: Инфра-м, 2011. 2008 с. (Вышэйшая адукацыя)

Беларуская вышэйшая адукацыя. Гатоўнасць да ўключэння ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Альтэрнатыўны даклад iconУсходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў
Адукацыя (сярэдняя/вышэйшая, назва навучальнай установы, спецыяльнасць, год сканчэння)

Беларуская вышэйшая адукацыя. Гатоўнасць да ўключэння ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Альтэрнатыўны даклад iconУсходнееўрапейская школа палітычных навук ушпн
Адукацыя (сярэдняя, вышэйшая, назва навучальнай установы, спецыяльнасць, года заканчэння)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка