Спампаваць 43.31 Kb.
|
Тэма : Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа Мэты: працягваць знаемства вучняў з аднароднымі членамі сказа; выпрацоўваць навыкі і ўменні правільна расстаўляць знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі члннамі, дзе есць абагульняльныя словы; развіваць уменне лагічна і доказна выкладаць думкі; ацэньваць веды свае і таварыша; выхоўваць любоў да роднага краю, да прыроды. Вучні павінны ўмець: 1.Вызначаць у сказах аднародныя члены і абагульняльныя словы пры іх. 2.Правільна ставіць знакі прыпынку ў такіх сказах. 3.Правільна будаваць сказы з аднароднымі членамі і ўжываць іх у вуснай і пісьмовай мове. Ход урока
(Скласці сказы з аднароднымі членамі сказа, або выпісацю з твораў маст. літаратуры. Пажадана, каб атрымаўся тэкст.). Пытанні Якія сказы называюцца аднароднымі? Якія знакі прыпынку ставяцца ў сказах з аднароднымі членамі сказа?
Усе нас тут захапляе: і сцежкі, і пералескі, і ціхія палі, і дубы. Своеасаблівым сімвалам нашага ўрока будзе дуб (увага на малюнак). Прыгожы, магутны,велічны.
Звяртаецца ўвага на запісаны на дошцы сказ і абвяшчаецца, што пры аднародных членах сказа можа быць абагульняльнае слова. Увага на дошку
На схемах пастаноўка будзе наступнай 1. 0: 0, 0 2. 0, 0 - 0 3. 0: 0, 0 -… Вучні чытаюць правіла ў падручніку ст.149, § 46.
Вучні самі выбіраюць з заданнямі якога ўзроўню яны будуць працаваць і ставяць таблічкі. Вучні 5 ўзроўню павінны напісаць лінгвістычнае паведамленне на тэму: 1.Аднародныя члены сказа. 2. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі сказа. Астатнія вучні працуюць з настаўнікам. Перад імі тэкст. Трэба прачытаць яго, вызначыць асноўную думку(даказаць). Тлумачыцца значэнне незразумелых слоў. Вучні тлумачаць значэнне слова пячонікі. Тыя вучні, што выбралі сабе заданне 4 узроўню працуюць самастойна з другім абзацам тэксту. Заданне на дадатку №1. Вучні, што выбралі сабе заданне 2 узроўню працуюць са сваімі заданнямі на картцы №1. З вучнямі ,хто выбраў заданне 3 узроўню пішам графічную дыктоўку. (1 вучань выконвае на дошцы).Чытаю сказы апошняга абзаца. Запішыце другі сказ з апошняга абзаца і зрабіце яго поўны сінтаксічны разбор. Затрымаўся, не мінаў дубоў і калашматай- вецер, а падоўгу гушкаўся ў галінах. Правяраецца заданне 2 ўзроўню. Прапануецца яшчэ адно заданне на картцы №2. Паўза Паглядзіце на малюнак. Заплюшчыце вочы і думках перанясіцеся на цудоўную паляну, на якой стаіць дуб - велікан. Высока ў сінім бязвоблачным небе свеціць яркае сонца, шчодра лье на зямлю цеплыню і святло. Вам добра …Ніхто не перашкаджае спакойнай і павольнай плыні думак. Чуеце, як шэпчуцца між сабой лісточкі нават ад невялікага павеву ветрыку. Вы ціхенька стаіце ў цяньку, слухаеце галасы птушак і адчуваецца, як на душу кладзецца спакой! Вам добра! Вам хочацца рабіць дабро людзям. Правяраецца заданне 3 узроўню (сказ). Прапануецца яшчэ адно заданне на картцы № 2. Правяраецца заданне 4 узроўню. Вучань на дошцы запісвае схемы аднародных членаў сказа з другога абзаца. Растлумачыць прапушчаныя арфаграмы, назваць аднар. члены сказа, растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку. Пры дапамозе якіх злучнікаў звязваюцца аднпр. члены сказа ў апавядаль ным сказе? Якое значэнне маюць гэтыя злучнікі? Другое заданне 4 узроўню на дадатку №2. Перакласці тэкст на беларускую мову, вызначыць, ці захоўваюцца знакі прыпынку пры перакладзе на беларускую мову. Растлумачыць значэнне слова дуброва. Падабраць да гэтага слова сінонімы. (Дуброва - лес, пушча, бор, гай, дзе дамінантай будзе слова лес.) Правяраецца заданне 5 узроўню. Ім прапаноўваецца адказаць на пытанні тэста. Правяраецца заданне 2 узроўню. Прапановаецца тэст. Правяраецца заданне 3 узроўню. Прапановаецца тэст. Правяраецца заданне 4 узроўню. Прапановаецца тэст. Самаправерка (узаемаправерка) тэста.
1. Якая граматычная тэма нашага ўрока? 2 .Што вы даведаліся пра абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа?
Урок заканчваецца чытаннем верша Я.Купалы “Дуб”. У якім аўтар захапляецца дубам, яго прыгажосцю і магутнасцю. 9.Рэфлексія.
Д/з § 46. ІІ узр. пр. 295 ІІІ - ІV узр. пр. 298 |
![]() | Пашырыць веды вучняў пра сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа, удасканаліць уменне знаходзіць абагульняльныя... | ![]() | Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа, ІХ сэнсавая І сінтаксічная роля ў сказе |
![]() | Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа, ІХ сэнсавая І сінтаксічная роля ў сказе | ![]() | Сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Аднародныя члены сказа”; навучыць знаходзіць аднародныя І неаднародныя члены сказа, абагульняльнае... |
![]() | Мэты: фарміраваць уменне вызначаць прыстаўку ў словах, вучыць ужываць словы з прыстаўкамі адпаведна сэнсу сказа | ![]() | ... |
![]() | Прачытайце сказ запісаны на дошцы. Падлічыце колькі ў ім слоў. Які гэта сказ па мэце выказвання? | ![]() | Мэта: 1 спрыяць пашырэнню ведаў вучняў аб прыкметах аднародных І неаднародных азначэнняў, спосабах ІХ выражэння, умовах раздзялення... |
![]() | Мэты: знаёміцца з сінтаксічнымі прыметамі складанага сказа з рознымі відамі сувязі; замацоўваць паняцце “сродкі сувязі паміж часткамі”;... | ![]() | Устаўнымі канструкцыямі называюцца словы, словазлучэнні І сказы, якія ўключаюцца (устаўляюцца) у структуру сказа І ўтрымліваюць дадатковую... |