Арс Лонга" адкрылася выстава беларускіх мастакоў "




НазваАрс Лонга" адкрылася выстава беларускіх мастакоў "
Дата канвертавання08.12.2012
Памер26.33 Kb.
ТыпДокументы
Stud0302ranica


У першы дзень вясны ў сталічнай галерэі “Арс Лонга” адкрылася выстава беларускіх мастакоў “Адзін дзень з жыцьця жанчыны: мары і рэальнасьць”.

Пра сучасную эмансіпаваную жанчыну разважаюць беларускія мастакі, і вядомыя, модныя на Захадзе – Цэсьлер, Рымашэўскі, Асташоў, Губараў, Борзды, і зусім маладыя, якія толькі пачынаюць. На выставе пабывала Іна Студзінская.


У жывапісных, скульптурных, графічных працах, інсталяцыях адлюстравана ня толькі незвычайнае ўяўленьне пра жаночае шчасьце, але і перададзенае часам даволі дзіўнае стаўленьне творцы да прыгожай паловы чалавецтва, буйная фантазія. І літаральна ўсё працы прасякнутыя гумарам, тонкай іроніяй і нават сарказмам – менавіта такія крытэры адбору работ на выставу.

Распавядае мастацтвазнаўца Алеся Раманюк.


Раманюк: “Не заўсёды тут працы пра жанчын. І не заўсёды на іх жанчыны, таму што яшчэ ёсьць побыт. Ёсьць натурморты, ёсьць кухонныя сцэнкі, калі жанчына ў працы, калі яна гатуе, калі яна абдымае дзетак, ёсьць дзеткі. Ёсьць працы больш эратычнага зьместу. Ёсьць усё: і каханьне, і эротыка, і проста побыт, рэчаіснасьць. Ёсьць мары, ёсьць вобразы крыху фантастычныя, нават алегарычныя -- розныя...”


Скульптар Валер Борзды прадставіў на выставе вельмі розныя працы – ад вытанчаных, грацыёзных, рамантычных жаночых постацяў да пышнацелых рубэнсаўскіх матрон. А ёсьць зусім дзіўныя формы...


Карэспандэнтка: “Выстава прысьвечана жанчыне, сьвяту. Але ў вас такія вострыя абцасы, я б сказала, нават нейкія драпежныя матывы...”


Борзды: “З-за таго, што я ўсё ж такі мужчына нармальна арыентаваны, мне цікавей працаваць з жаночымі формамі. А вось гэтыя вострыя абцасы, і гэтыя абітыя жалезам, як ў дасьпехах, формы – гэта абарона, але не напад. Тут агрэсіўных форм няма, проста абарона”.


Карэспандэнтка: “А ад каго павінна абараняцца жанчына?”


Борзды: “Гэта мая асабістая праблема, якую я спрабую трансфармаваць праз жаночыя формы. Проста гэта форма, якую я выкарыстоўваю для асацыяцыі. Нельга ўспрымаць літаральна, што я так думаю пра жанчыну”.


На выставе ладзяцца пэрфомансы. Кожная наведвальніца можа дапамагчы мастаку стварыць свой вобраз, дамаляваць чырвоным маркерам акцэнты. Гледачам дапамагаюць прафэсійныя мастацтвазнаўцы, распавядаюць пра мастакоў, тлумачаць канцэпцыю. Я запыталася ў мастацтвазнаўчы Марыі Карпянковай, якія працы ёй спадабаліся.


“Магчыма, калі ставіцца да гэтага не зусім сур’ёзна, мне падабаюцца работы зь яркім колерам, зь яркімі акцэнтамі, які дораць нам сапраўды сьвяточны настрой, які дапамагае нам над паўсядзённасьцю ўзьняцца. Таксама мне спадабаліся скульптуры – такі незвычайны погляд на жанчыну, якая ня толькі мяккая і лагодная, але і драпежная часам. Вось гэтыя вострыя абцасы, афрыканскія матывы вельмі мне падабаюцца ў ідэі”.


У беларускай сталіцы апошнім часам зьявілася шмат мастацкіх галерэй. І не ўсе ставяць перад сабой толькі камэрцыйныя мэты. Арс Лонга імкнецца адкрываць новыя імёны, паказваць незвычайныя працы, фармаваць густ публікі, якая прыходзіць на выставу.


Раманюк: “Некаторая публіка падрыхтаваная, некаторая – не. Камусьці дастаткова сказаць, што гэта вядомы мастак, якога прымаюць на Захадзе, і тады яго ахвотна вешаюць на сьцены, ёсьць людзі, якія інтуітыўна знаходзяць працы, якія ім падабаюцца. Ёсьць людзі, якія проста прыходзяць: “ну паглядзім, і скажам сваё “фэ””. Але не заўжды яны пакідаюць кепскія водгукі, часьцей за ўсё і ім нешта падабаецца. Таму што як маладая галерэя, мы ня хочам арыентавацца толькі на камэрцыйных мастакоў. Хочацца проста паказваць узровень беларускага мастацтва, маладога і сталага. Хочацца раскручваць больш маладых мастакоў і дапамагаць ім прабіцца”.


Нагадаем, выстава “Адзін дзень з жыцьця жанчыны: мары і рэальнасьць” праходзіць ў сталічнай галерэі “Арс Лонга” (праспэкт Машэрава, 54, былая вуліца Варвашэні) да 10 сакавіка.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Арс Лонга\" адкрылася выстава беларускіх мастакоў \" iconАдкрылася мастацкая выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну
Язэпа Драздовіча, аб’яднаньня мастакоў “Віцебская акварэль”, суполкі “Пагоня І культурніцкай камісіі партыі бнф. Імпрэза сталася...

Арс Лонга\" адкрылася выстава беларускіх мастакоў \" iconАдкрылася мастацкая выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну
Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча, аб’яднаньня мастакоў “Віцебская акварэль”, суполкі...

Арс Лонга\" адкрылася выстава беларускіх мастакоў \" iconУ сядзібе Беларускага народнага фронту адкрылася выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча
Язэпа Драздовіча, аб'яднаньня мастакоў “Віцебская акварэль”, суполкі “Пагоня І культурніцкай камісіі партыі бнф. Імпрэза сталася...

Арс Лонга\" адкрылася выстава беларускіх мастакоў \" icon19 верасня ў Музеі традыцыйнай культуры адкрылася выстава, прысвечаная Ларыйскай вобласці (паўночная Арменія)
Музеі традыцыйнай культуры адкрылася выстава, прысвечаная Ларыйскай вобласці (паўночная Арменія)

Арс Лонга\" адкрылася выстава беларускіх мастакоў \" iconВыстава глыбоцкага мастака
Дзмітрыя І ацаніць яго майстэрскае валоданне пэндзлем І фарбай, бо персанальная выстава мастака, у Глыбокім ужо чацвёртая па ліку,...

Арс Лонга\" адкрылася выстава беларускіх мастакоў \" iconВыстава Extended Swedish Сучаснае швэдзкае ювэлірнае мастацтва: пашыраная калекцыя адкрылася ў Нацыянальным музэі гісторыі І культуры ў Менску. З верасьня
Выстава Extended Swedish “Сучаснае швэдзкае ювэлірнае мастацтва: пашыраная калекцыя адкрылася ў Нацыянальным музэі гісторыі І культуры...

Арс Лонга\" адкрылася выстава беларускіх мастакоў \" iconВыстава Extended Swedish Сучаснае шведскае ювелірнае мастацтва: пашыраная калекцыя адкрылася ў Нацыянальным музэі гісторыі І культуры. З верасня па
Выстава Extended Swedish “Сучаснае шведскае ювелірнае мастацтва: пашыраная калекцыя адкрылася ў Нацыянальным музэі гісторыі І культуры....

Арс Лонга\" адкрылася выстава беларускіх мастакоў \" iconУ таварыстве беларускай мовы адкрылася выстава дзіцячых твораў, прысьвечаная 645-ым угодкам перамогі беларускіх войскаў Вялікага княства Літоўскага пад
Ыстве беларускай мовы адбылося ўрачыстае паседжаньне, прысьвечанае бітве на Сініх Водах. Вольга Іпатава прадэманстравала сваю новую...

Арс Лонга\" адкрылася выстава беларускіх мастакоў \" iconМікола Селяшчук таямнічы І загадкавы
Сёньня ў Менску адкрылася выстава, прысьвечаная 60-годзьдзю вядомага мастака Міколы Селяшчука. На ёй пабываў наш карэспандэнт Алесь...

Арс Лонга\" адкрылася выстава беларускіх мастакоў \" iconМікола Селяшчук таямнічы І загадкавы
Сёньня ў Менску адкрылася выстава, прысьвечаная 60-годзьдзю вядомага беларускага мастака Міколы Селешчука. На ёй пабываў наш карэспандэнт...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка