Палажэнне аб фондзе прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва




НазваПалажэнне аб фондзе прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва
Дата канвертавання08.12.2012
Памер27.92 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛАЖЭННЕ АБ ФОНДЗЕ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ПАДТРЫМЦЫ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА

Зацверджана. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 13.12.2004 № 601

1. Фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва (далей – фонд) створаны ў мэтах падтрымкi нацыянальнай культуры, творчай дзейнасцi мастацкiх калектываў, майстроў прафесiйнага i народнага мастацтва па стварэнню высокамастацкiх, сацыяльна значных твораў мастацтва i лiтаратуры, захавання гiстарычнай спадчыны i культурных традыцый беларускага народа.

2. Фонд ствараецца за кошт наступных паступленняў:

асiгнаванняў з рэспублiканскага бюджэту;

дабрачынных узносаў грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, а таксама юрыдычных асоб у выглядзе грашовых сродкаў i матэрыяльных каштоўнасцей;

iншых паступленняў у адпаведнасцi з заканадаўствам.

3. Сродкi фонду, якiя паступаюць i выдаткуюцца, улiчваюцца асобна ў рублях Нацыянальнага банка i замежнай валюце.

4. Сродкi фонду размяркоўвае савет фонду, у склад якога ўваходзяць вядучыя дзеячы культуры i мастацтва, прадстаўнiкi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, зацiкаўленых дзяржаўных органаў i арганiзацый, творчых саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў.

Савет фонду ўзначальвае старшыня.

Склад савета фонду зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

5. Сродкi фонду могуць выкарыстоўвацца на:

выплату ганарараў за стварэнне твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага мастацтва i мастацкай лiтаратуры;

набыццё завершаных твораў мастацтва i мастацкай лiтаратуры;

стварэнне кiнавiдэафiльмаў, арганiзацыю мастацкiх выставак, пастаноўку спектакляў, канцэртных праграм, у тым лiку на набыццё неабходных для гэтага музычных iнструментаў, сцэнiчных касцюмаў, матэрыялаў i абсталявання;

выданне твораў мастацтва палiграфiчнымi i аўдыевiзуальнымi сродкамi;

выплату штогадовых спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва i прэмiй "За духоўнае адраджэнне";

iншыя мэты, непасрэдна звязаныя са стварэннем i набыццём мастацкiх твораў, у адпаведнасцi з рашэннем Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;

мэты, накiраваныя на захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

6. Пасяджэннi савета фонду праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей чым адзiн раз у паўгоддзе. Пасяджэнне лiчыцца правамоцным, калi ў iм удзельнiчаюць не менш за дзве трэцi членаў савета фонду. Рашэннi прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных членаў савета, афармляюцца пратаколамi i зацвярджаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

7. Экспертна-мастацкiя камiсii (саветы) па вiдах мастацтва, створаныя пры Мiнiстэрстве культуры, прадстаўляюць у савет фонду экспертныя заключэннi па творчых праектах для прыняцця рашэнняў аб выдзяленнi сродкаў на iх рэалiзацыю.

8. Усе творчыя праекты разглядаюцца саветам фонду на конкурснай аснове. Падтрымка праектаў ажыццяўляецца ў выглядзе поўнага або частковага фiнансавання.

9. Мiнiстэрства фiнансаў штогод выдзяляе Мiнiстэрству культуры сродкi з рэспублiканскага бюджэту праз тэрытарыяльныя органы дзяржаўнага казначэйства на мэты, прадугледжаныя ў дадзеным Палажэннi.

10. Сродкi на падтрымку культуры i мастацтва, названыя ў абзацах трэцiм i чацвёртым пункта 2 дадзенага Палажэння, паступаюць на спецыяльны пазабюджэтны рахунак Мiнiстэрства культуры.

11. Арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi фонду, накапленне i расходаванне сродкаў фонду ажыццяўляюцца Мiнiстэрствам культуры. Сродкi фонду выдаткуюцца ў адпаведнасцi з рашэннямi савета фонду.

12. Адказнасць за выкананне патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь пры выкарыстаннi сродкаў, якiя выдзяляюцца на мэты, прадугледжаныя ў дадзеным Палажэннi, ускладаецца на Мiнiстэрства культуры.

Мiнiстэрства культуры штоквартальна прадстаўляе ў Мiнiстэрства фiнансаў справаздачу аб выкарыстаннi выдзеленых сродкаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палажэнне аб фондзе прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва icon13 снежня 2004 г. N 601 аб некаторых пытаннях дзейнасцi фонду прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва
Палажэнне аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва

Палажэнне аб фондзе прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва iconПалажэнне аб Ганаровай грамаце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiкi Беларусь (далей – Мiнiстэрства культуры) з мэтай прызнання заслуг I заахвочвання дзеячаў культуры I арганiзацый Рэспублiкi...

Палажэнне аб фондзе прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва icon17 чэрвеня 2008 г. N 340 аб зацвярджэннi палажэння аб аб'ЯЎленнi падзякi прэзiдэнта рэспублiкi беларусь I ўзору спецыяльнага лiста аб аб'ЯЎленнi падзякi прэзiдэнта рэспублiкi беларусь
У мэтах удасканалення парадку прадстаўлення да аб'яўлення Падзякi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь пастанаўляю

Палажэнне аб фондзе прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва icon17 чэрвеня 2008 г. N 340 аб зацвярджэннi палажэння аб аб'ЯЎленнi падзякi прэзiдэнта рэспублiкi беларусь I ўзору спецыяльнага лiста аб аб'ЯЎленнi падзякi прэзiдэнта рэспублiкi беларусь
У мэтах удасканалення парадку прадстаўлення да аб'яўлення Падзякi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь пастанаўляю

Палажэнне аб фондзе прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва iconПалажэнне аб атэстацыi кiруючых работнiкаў I спецыялiстаў дзяржаўных устаноў культуры Агульныя палажэннi
У адпаведнасцi з пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 1 красавiка 1996 г. №229 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай...

Палажэнне аб фондзе прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва iconПагадненне аб супрацоўнiцтве памiж мiнiстэрствам культуры рэспублiкi беларусь I мiнiстэрствам культуры рэспублiкi куба ў галiне культуры I мастацтва*
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь I мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Куба, якiя далей называюцца Бакамi

Палажэнне аб фондзе прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва icon31 снежня 2008 г. N 49 аб зацвярджэннi iнструкцыi аб парадку ажыццяўлення
Беларусь ад 11 лiстапада 2002 года I палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў...

Палажэнне аб фондзе прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва iconПалажэнне аб народным (узорным) самадзейным калектыве
Зацверджана: Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь А. У. Сасноўскi, 05. 05. 1999. Узгоднена: Мiнiстр працы Рэспублiкi Беларусь I....

Палажэнне аб фондзе прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва iconАб унясеннi змяненняў I дапаўненняў у палажэнне аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя вну) рэспублiкi беларусь
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь...

Палажэнне аб фондзе прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва iconАб унясеннi змяненняў I дапаўненняў у палажэнне аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя вну) рэспублiкi беларусь
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка