Увечары 16 красавіка прадстаўнікі тэхнічнай службы сэрвэру




НазваУвечары 16 красавіка прадстаўнікі тэхнічнай службы сэрвэру
Дата канвертавання28.10.2012
Памер33.67 Kb.
ТыпДокументы
Аблога 16 красавіка


Увечары 16 красавіка прадстаўнікі тэхнічнай службы сэрвэру www.3dway.org паведамілі ў суполцы Жывога журналу minsk_by, што хакеры, Hack3d by AntiOppositionForce {AntiPartizan}, сьцёрлі на гэтым сэрвэры сайты www.3dway.org, www.belzhaba.com, www.multclub.org, www.democraticbelarus.eu, www.belarusy.eu, і старонку www.politoboz.com Андрэя Суздальцава ды іншыя.


"Відаць, выйшаўшы на працу ў панядзелак, нашыя "калегі" ў органах бясьпекі азадачыліся лёсам спадара Волчака і чысьцінёй мундыру палкоўніка Падабеда і вырашылі іх маральна падтрымаць, — пракамэнтавалі здарэньне прадстаўнікі Трэцяга шляху. — Мы ня будзем аднаўляць сайты адразу ў поўным аб’ёме, сьпярша прааналізуем іх абарону і будзем уключаць адзін па адным, пераканаўшыся, што яны абароненыя”.


Раней мы паведамлялі, што “Трэці шлях” спыніў тэхнічную падтрымку сайту Аляксандра Казуліна. На старонцы kozylin.com зьявіўся тэкст: “Цераз частыя скаргі на сыстэматычны спам з адрасоў сайту kozylin.com ды шэраг іншых праблемаў служба тэхнічнай падтрымкі інтэрнэт-суполкі “Трэці шлях” вымушаная часова прыпыніць працу сайту да вырашэньня гэтых праблемаў з адміністрацыяй сайту kozylin.com. Мы таксама нагадваем адміністрацыі сайту, што ўладальнікам правоў на гэты дамэн, праграмнае забесьпячэньне й тэхнічную базу ёсьць інтэрнэт-суполка “Трэці шлях”, і ўчыненьне проціпраўных дзеяньняў пры дапамозе нашай уласнасьці найперш адбіваецца на нас. Спам якраз і ёсьць яскравым прыкладам такой проціпраўнай дзейнасьці. Просім адміністрацыю сайту kozylin.com зьвязацца з прадстаўніком “Трэцяга шляху” ў найбліжэйшы час для вырашэньня гэтых пытаньняў. Да гэтага моманту сайт будзе блякаваны”.


Кіраўнік прававой службы Аляксандра Казуліна Алег Воўчак не выключае, што на сайт палітыка ідзе сур’ёзная атака з боку спэцслужбаў. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію "Свабодзе". Гэта можа быць зьвязана з тым, што апошнім на сайце друкавалася шмат матэрыялаў, прысьвечаных якраз спэцслужбам ды іхнай дзейнасьці.


На форумах парталу tut.by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля "Маршу нязгодных", які прайшоў у Маскве. Расейскі палітык і былы чэмпіён сьвету па шахматах параўнаў сытуацыю ў Расеі з тым, што маецца ў Зімбабве і Беларусі.


whitehall на гэта заўважыў: "Дык жа ж братнія рэспублікі! Разумець трэба";


skeptik: " Каспараў малайчына, нездарма чэмпіён па шахматах. Разьвіцьцё сумных падзей бачыць на некалькі крокаў наперад, а электарат зноў усё прасьпіць і дастучыцца да 37-а году".


Ва ўласным дзёньніку kilgor_trautt сёньня зрабіў наступны запіс: "Мусіць трэба быць больш стрыманым, але не атрымліваецца. У сёньняшняй ранішняй "Guardian" спэктакль "Свабоднага тэатру" "Быць Гаральдам Пінтэрам" атрымаў Five Stars!"


Гэтую навіну камэнтуюць adam_hlobus: "І гэта ня можа нас не радаваць";


tarpach: "Вось і я сяджу цяпер і ўся задаволеная!";


tk_sionnia: "І яно таго вартае".


На Менскім форуме Дики закрануў тэму разьмеркаваньня: "Разьмяркоўвалі дзяўчат зь Менску, ды яшчэ і замужніх, па раёнах (ня ў Менскі, а далей). Разьмяркоўвалі цяжарных. Разьмеркавалі хлопца, у якога вельмі дрэнна са здароўем, якому патрэбны пастаянны догляд менавіта ў менскай клініцы, у Хойніцкі раён. Дзе лёгіка? Гэта "клопат"? Адрываць ад любых, ад сем'яў? Гэта клопат дзяржавы? Пасылаць хворых людзей у самыя забруджаныя раёны? Акрамя таго, было зусім незразумела, чаму адпраўляюць менавіта менскіх, а ўсялякім вяскоўцам даюць свабоднае".


А вось dite сьцьвярджае наступнае: "Для некага разьмеркаваньне — адзіны шанц некуды ўладкавацца на працу і нейкім чынам увайсьці ў жыцьцё. Ведаю шмат прыкладаў, калі людзі, што вучыліся на платным і атрымлівалі вольны дыплём, прыходзілі ў дэканат прасіць, каб іх куды-небудзь разьмеркавалі, а то нідзе і нікому яны не патрэбныя".


Сябра суполкі Жывога журналу minsk_by lysy_vorzyk сёньня задаўся пытаньнем: "Заўтра сапраўды з ЖЖ нехта пойдзе сьвяткаваць Радуніцу? А то, я ведаю, шмат хто наяжджае на могілкі пасьля — прыбрацца ад таго сьмецьця, што людзі нанесьлі. Мяне, напрыклад, у гарадзкім варыянце гэтае сьвята чамусьці палохае. У вёсцы зусім інакш, здаецца, усё больш натуральна".


Дарэчы, на сайце Менсктрансу вы можаце пазнаёміцца з раскладам дадатковых аўтобусных маршрутаў у Менску на Радаўніцу.


arezu у суполцы minsk_by піша: "Купіў у кіёску маленькі радыёпрымач з дынамікам. Магчыма, узяў бы іншы, але з дынамікам была ўсяго адна (кітайская) мадэль. Дзіўна, але якасна ён умее прымаць толькі радыё "Свабода"... Можа, гэта спэцыяльная распрацоўка апазыцыі?"


Зьміцер Падбярэскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Увечары 16 красавіка прадстаўнікі тэхнічнай службы сэрвэру iconУвечары 16 красавіка прадстаўнікі тэхнічнай службы сэрвэру

Увечары 16 красавіка прадстаўнікі тэхнічнай службы сэрвэру iconУ знак памяці загінуўшых 11 красавіка ў тэракце ў Менску на станыі метро Касстрычніцкая прадстаўнікі брэсцкіх дэмакратычных сіл усклалі кветкі ды зажглі свечкі
Як адзначае Ўладзімір Вуек, сябра Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, вельмі прыкра, што пра загінуўныш людзей у сродках масавай інфармацыі...

Увечары 16 красавіка прадстаўнікі тэхнічнай службы сэрвэру iconПершыя водгукі на "Басовішча-2007"
Смі, прадстаўнікі музычных І моладзевых інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама прадстаўнікі беларускіх грамадзкіх арганізацыяў І мэдыяў Польшчы....

Увечары 16 красавіка прадстаўнікі тэхнічнай службы сэрвэру iconАжыццяўлялася мэтанакіраваная работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, добраўпарадкаванні тэрыторыі. Усе работы па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы
Набыты 6 інфармацыйных стэндаў для музея на суму 3,6 млн рублёў, посуд для харчавання дзяцей на суму 0,9 млн рублёў, пасадачнага...

Увечары 16 красавіка прадстаўнікі тэхнічнай службы сэрвэру iconРоля І месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні
Паважаныя прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, прадстаўнікі палітычнага сектара І экспертнай супольнасці...

Увечары 16 красавіка прадстаўнікі тэхнічнай службы сэрвэру icon27 красавіка 1945 года прадстаўнікі 50 краінаў сьвету сабраліся ў Сан-Францыска на Канфэрэнцыю Аб’яднаных Нацый па стварэньні новай міжнароднай арганізацыі, каб
Сан-Францыска на Канфэрэнцыю Аб’яднаных Нацый па стварэньні новай міжнароднай арганізацыі, каб распрацаваць Статут аан. Папярэднікам...

Увечары 16 красавіка прадстаўнікі тэхнічнай службы сэрвэру iconЗванкі на Свабоду: "Расея так І не вылезла з таталітарнага балота"
Прадстаўнікі Эўразьвязу заявілі, што ў часе выбарчай кампаніі парушалася свабода слова. Зша заклікалі улады Расеі дасьледаваць абвінавачваньні...

Увечары 16 красавіка прадстаўнікі тэхнічнай службы сэрвэру iconАб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай І сэрэдняй спецыяльнай адукацыі у 2011/2012 навучальным годзе
Ь для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Аб выкладанні вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» ў 2011/2012...

Увечары 16 красавіка прадстаўнікі тэхнічнай службы сэрвэру iconЎстановы адукацыі "Заастравецкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна" з 25 красавіка па 30 красавіка 2010/2011 навучальнага года
Падрыхтоўка да абласнога семінару (наведванне ўстановы адукацыі ўдзельнікамі паседжання ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага...

Увечары 16 красавіка прадстаўнікі тэхнічнай службы сэрвэру iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 09 красавіка па 14 красавіка 2012 года
Павышэнне якасці спецыяльнай адукацыі як галоўны фактар павышэння якасці жыцця дзяцей з апфр (наведванне І аналіз урокаў, карэкцыйных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка