Дагэтулешняя празаічная творчасць Філіпа Топала ўключае ўсяго тры невялікія творы, якія разам змяшчаюцца менш чым на 100 старонках, І, тым не менш




НазваДагэтулешняя празаічная творчасць Філіпа Топала ўключае ўсяго тры невялікія творы, якія разам змяшчаюцца менш чым на 100 старонках, І, тым не менш
старонка3/3
Дата канвертавання30.10.2012
Памер454.12 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3
Паслямова

Гэта быў дзіўны час. Я прыйшоў на бязмежна, невычэрпна багаты і каляровы свет. У гэтым свеце мне, як і кожнаму іншаму, давялося сталець і фармавацца.

Думаю, мала каму пашэнціла спазнаць столькі адценняў бясколернай шэрасці.

Мы з сябрамі пакрысе знаёміліся з андэграўндам. Звычайна мы збіраліся на Малай Стране – альбо ў “Маластранскай кавярні”, альбо на кватэры Вітэка Круты на Тамашскай вуліцы. Гэта было класічнае таварыства маладых творцаў. Там мы дыскутавалі, спрачаліся, часам выпівалі, у паветры адчуваўся дзявочы водар, але, у адрозненне ад нейкіх там французскіх пестункоў, вакол нас паўсюль панавала тая стракатая шэрасць і боязь паліцыі.

З дзесяці чалавек сфармавалася ядро таварыства – і мы пачалі выдаваць зборнік “Дзесятка”. Зразумела, у дзесяці копіях. Літаратура і графіка. Пазней літаратура пачала выходзіць на першы план. Так узнік “Віяліт” – гэтакі стрыечны брат “Дзесяткі”. Назва “Віяліт” – ад слова “вілюзіянізм”. Гэта быў незвычайны мастацкі кірунак, які мы самі прыдумалі. Дэфініцыю яму далі мой брат Яхім і Ян Млынарык у першым маніфесце. Памятаю, адна з асноўных тэзаў гучала так: “Вілюзія – гэта ўсё”. Дзіўна, але ўсе сябры нашага таварыства жывуць і сёння, а некаторыя з іх нават прымудрыліся стаць досыць паважанымі людзьмі.

У тыя часы я спрабаваў заснаваць гурт, які пазней стаў асновай “Воінаў-псоў”. Я ўжо гаварыў пра паступовае збліжэнне з андэграўндам. Насамрэч мы проста кінуліся галавой у вір. У 1978 годзе Вацлаў Гавал запрасіў нас з братам на прэм’еру “Велікодных містэрый” гурта “The Plastic People of the Universe”. Да таго часу я ўжо паклаў на музыку некаторыя Яхімавы тэксты, праўда, пакуль толькі на фартэпіяна. Вацлаву гэта спадабалася, ён захацеў, каб мы выступілі ў “Пластыкаў” на разагрэве. Мы паехалі. Гэта быў неапісальны шок. Атрымаўся выдатны старт. Старт у той шэры акіян. Пасля ўзніклі “Воіны-псы”, але гэта ўжо іншая гісторыя.

Навошта я напісаў гэтую кнігу? Захацелася пакінуць нешта такое, дзе проста распавядаецца пра жыццё некалькіх маладых людзей. Я пісаў яе на працягу 1979 года, таго года, калі мне было 13, а сабраў я свае занатоўкі, відаць, тады, калі мне споўнілася 14. Я перапісаў кнігу ў дзевяці асобніках і раздаў сябрам. Я змяніў усе імёны, зразумела, дзеля паліцыі. На маё здзіўленне, гэты тэкст ніколі не трапіў у яе лапы (прынамсі, я так думаю). У дадзеным выданні ўсе імёны я пакідаю змененымі. Хто хоча, той сябе там знойдзе.

З 1979 года шмат што змянілася. Цяпер таксама дзіўная эпоха, але яна значна больш каляровая. Я б хацеў, каб вы ведалі, што “Мне 13” – гэта праўда, якая была і ёсць.





Прага 8.4.1994


пераклад з чэшскай – Наталля Пяткевіч пры ўдзеле Сяргея Сматрычэнкі


© Filip Topol, 1995

© Наталля Пяткевіч, Сяргей Сматрычэнка, пераклад, 2010


1 Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая графічная школа ў Празе. Назва – паводле месцазнаходжання на вуліцы Геліхавай.

2 Богніцы – раён у Празе, дзе знаходзіцца псіхалячэбніца.

3 The Plastic People of the Universe – легендарны чэшскі андэграўндавы гурт.

4 Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая мастацкая школа імя Вацлава Голара.

5 Класічны падручнік анатоміі для мастакоў, напісаны праф. Ёзэфам Зрзавым.

6 Маецца на ўвазе Мэлані Эн Сафка-Шэкерык (нар. у 1947) – амерыканская спявачка, шматразовая ўдзельніца фестываля ў Вудстоку, найбольш папулярная ў 70-я гады сярод хіпі.

7 Яраслаў Гутка – чэшскі бард, у 1978–1989 жыў у выгнанні ў Нідэрландах.

8 Ладзіслаў Кліма (1878–1928) – чэшскі пісьменнік і філосаф, блізкі да эстэтыкі экзістэнцыялізму і суб’ектыўнага ідэалізму.

prajdzisvet.org
1   2   3

Падобныя:

Дагэтулешняя празаічная творчасць Філіпа Топала ўключае ўсяго тры невялікія творы, якія разам змяшчаюцца менш чым на 100 старонках, І, тым не менш iconВоля народа павінна быць асновай улады. Так запісана ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Там таксама сказана, што гэтую волю народ дэманструе на
Аднак народ Беларусі магчымасці выказаць сваю волю пазбаўлены. І гэтым разам разлічваць на выбары не прыходзіцца. Тым не менш, мы...

Дагэтулешняя празаічная творчасць Філіпа Топала ўключае ўсяго тры невялікія творы, якія разам змяшчаюцца менш чым на 100 старонках, І, тым не менш iconЦі ёсьць на Вілейшчыне "няправільныя" барды?
Вілейскага раёну, а таксама некаторыя госьці зь віцебскага аб’яднаньня аматараў аўтарскай песьні. Тым ня менш, аніводны з незалежных...

Дагэтулешняя празаічная творчасць Філіпа Топала ўключае ўсяго тры невялікія творы, якія разам змяшчаюцца менш чым на 100 старонках, І, тым не менш iconЦыкл публічных лекцый "urbi et orbi"
Тым не менш ёсць пэўны інструментарый, “ключы ад рая”, якія дазваляюць аднавіць будынак не столькі на пэўнай тэрыторыі, колькі ўяўна,...

Дагэтулешняя празаічная творчасць Філіпа Топала ўключае ўсяго тры невялікія творы, якія разам змяшчаюцца менш чым на 100 старонках, І, тым не менш icon"Пальцам у неба"
Трэба патлумачыць, што ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі абітурыенты, якія атрымалі на цт менш як 7 балаў са 100...

Дагэтулешняя празаічная творчасць Філіпа Топала ўключае ўсяго тры невялікія творы, якія разам змяшчаюцца менш чым на 100 старонках, І, тым не менш iconПраект «памяць сэрца» Абаснаванне праекта
За апошнія пяць з паловай тысяч гадоў на Зямлі адбылося каля 15 тысяч войнаў (у сярэднім 2-3 у год), у ходзе якіх загінула больш...

Дагэтулешняя празаічная творчасць Філіпа Топала ўключае ўсяго тры невялікія творы, якія разам змяшчаюцца менш чым на 100 старонках, І, тым не менш iconПалажэнне аб прафсаюзным групавым арганізатары (прафгрупоргу)*
Прафсаюзныя групы ствараюцца па рашэнні прафсаюзнага камітэта пры наяўнасці не менш за тры члены прафсаюза ў студэнцкай групе навучальнай...

Дагэтулешняя празаічная творчасць Філіпа Топала ўключае ўсяго тры невялікія творы, якія разам змяшчаюцца менш чым на 100 старонках, І, тым не менш iconМода на "зьнесьці" можа давесьці
Этычна ды юрыдычна крадзеж лічыцца непрымальнай зьявай. Тым ня менш даўно крадзеж з бараў, рэстарацыяў І гатэляў стаўся звыклай зьявай....

Дагэтулешняя празаічная творчасць Філіпа Топала ўключае ўсяго тры невялікія творы, якія разам змяшчаюцца менш чым на 100 старонках, І, тым не менш iconВялля, Вілія, адна з тых беларускіх рэк, якую згадваюць шматлікія паданні. Этымалагічна назву ракі звязваюць з індаеўрапейскім *vel-/ *vil-/ *vol-, зсемантыкай
Пра вяллю апавядае вялікая колькасць паданняў, але яны на першы погляд не складаюць сэнсавага адзінства. Тым не менш, калі спалучыць...

Дагэтулешняя празаічная творчасць Філіпа Топала ўключае ўсяго тры невялікія творы, якія разам змяшчаюцца менш чым на 100 старонках, І, тым не менш icon1. Літаратуразнаўства як навука
Узнікла навука. Ад уласна ведаў, якія з’яўляліся звычайным зборам разнастайных звестак, сапраўдных І ілжывых, больш ці менш важных,...

Дагэтулешняя празаічная творчасць Філіпа Топала ўключае ўсяго тры невялікія творы, якія разам змяшчаюцца менш чым на 100 старонках, І, тым не менш iconСяргей Запрудскі Распрацоўка правапісу беларускай мовы ў канцы 1920-х гг
Запрудскі 2004 у значнай меры задаволіла імкненне беларускага грамадства сярэдзіны 1920-х гг да асэнсавання правапіснай тэматыкі....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка