Крытыка I літаратуразнаўства




НазваКрытыка I літаратуразнаўства
старонка1/7
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.61 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7
КРЫТЫКА I ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА

Заканчэнне грамадзянскай вайны і пераход рэспублікі да мірнай, аднаўленчай працы прыкметна паўплывалі на палітыч-нае, культурнае жыццё беларускага грамадства, на мастацкую лі-таратуру. У сферы ўздзеяння новых сацыяльных фактараў аказа-лася і літаратурная крытыка. У гэты час ва ўсіх галінах творчай дзейнасці большую акрэсленасць набываюць адраджэнскія тэн-дэнцыі, і навукова-крытычная думка, натуральна, не магла зас-тацца ў баку ад іх практычнага ажыццяўлення. На жаль, гэтыя тэндэнцыі не адразу былі актыўна падтрыманы на дзяржаўным узроўні, што тлумачылася эканамічнымі цяжкасцямі, якія тады перажывала Беларусь, першачарговай неабходнасцю аднаўлення разбуранай гаспадаркі.

У сувязі з тым, што многія ранейшыя перыядычныя выданні (газеты «Гоман», «Вольная Беларусь», «Крыніца», «Беларускі шлях», «Дзянніца», «Беларуская думка», «Беларускае жыццё», «Мннскнй курьер», «Беларусь», часопісы «Чырвоны шлях», «Рунь») пе-расталі выходзіць, прадстаўнікі крытычнага цэха аказаліся ў складаным становішчы: пры адсутнасці літаратурнай перыёдыкі крытыка не магла гэтак жа паспяхова і мэтанакіравана, як у па-* пярэднія гады, ажыццяўляць свае функцыі і тым самым даступ-нымі ёй сродкамі садзейнічаць адраджэнню нацыянальнай куль-туры, мастацтва, навукі. Асноўнае месца ў тагачасным перыя-дычным друку («Звезда» і іншыя газеты) займалі грамадска-палі-тычная, эканамічная тэматыка, пытанні партыйнага жыцця, міжна-роднага становішча. Больш шчордымі на літаратурны матэрыял аказаліся газета «Савецкая Беларусь» і часопіс «Вольны сцяг». Але апошні, на жаль, хутка спыніў сваё існаванне (студзень 1922). Затым пачалі з'яўляцца новыя выданні, на старонках якіх знахо-дзіла адпаведнае месца і літаратурная крытыка. Гэта рускамоўны часопіс «Нскусство» (Віцебск. Сакавік 1921. Выйшла шэсць нумароў), «Веснік народнага камісарыяту асветы ССРБ» (Мінск. Кастрычнік 1921. Выйшла дванаццаць нумароў), літаратурна-на-вуковы альманах Інбелкульта «Адраджэнне» (сш. 1. 1922). I нарэш-це выходзіць літаратурна-мастацкі і палітычна-публіцыстычны

167

часопіс «Полымя» (са снежня 1922), потым — «Маладняк» (з кастрычніка 1923) — орган ЦК КСМБ. Поспехі беларускай кры-тыкі 20-х гадоў якраз і звязаны галоўным чынам з «Полымем», «Маладняком», а таксама з газетай «Савецкая Беларусь».

РэчаісІІасць новага часу і непасрэдна творчая практыка за-патрабавалі пэўнага абнаўлення поглядаў на слоўнае мастацтва, на яго ролю ў грамадскім жыцці. Адпаведна пераасэнсоўвалася і фупкцыя літаратурнай крытыкі. «Наша літаратура перажывае груптоўную перабудову, — пісала газета «Савецкая Беларусь» ад 4 лютага 1923 г., — бо тыя настроі і матывы, якія панавалі ў дарэвалюцыйную эпоху, цяпер страцілі сваю жыццёвасць. У нас зусім няма крытыкі... Трэба памятаць тое, што, стварыў-шы пралетарскую крытыку, мы гэтым самым значна дапамо-жам стварэнню сапраўднай беларускай літаратуры». Інакш кажучы, на крытычнае слова грамадства ўскладала вялікія спадзяванні.

Але працэс выпрацоўкі новых метадалагічных падыходаў аказаўся вельмі складаным, супярэчлівым, а вынікі — не заўсёды плённымі. Нават у прыведзеным вышэй сцвярджэнні праявіўся момант дэкрэтыўнасці: акцэнт там пастаўлены на ідэалагічных задачах — стварыць не высокапрафесійную крытыку, а менавіта пралетарскую, Спрыяльным фактарам для развіцця літаратурна-крытычнай думкі было, аднак, тое, што ў тагачасным літаратур-ным асяроддзі існавалі розныя падыходы да мастацтва, у тым лі-ку і погляды, пры якіх улічвалася яго спецыфіка як з'явы эстэ-тычнай. У гэтым якраз і трэба бачыць бясспрэчную заслугу прадстаўнікоў нашаніўскай крытыкі. Дыскусіі, палеміка стано-вяцца характэрнай прыкметай грамадска-культурнага жыцця. Сярод найбольш цікавых мерапрыемстваў, звязаных з абмерка-ваннем гісторыка-літаратурных і літаратурна-крытычных праб-лем, наступныя: дыспут «Савецкая ўлада і мастацтва» ў Гомелі з удзелам дэлегатаў губернскага з'езда работнікаў мастацтва (май 1921); абмеркаванне першага нумара часопіса «Полымя», што паклала пачатак дыскусіі аб шляхах развіцця беларускай паэзіі («Савецкая Беларусь», 3 студзеня 1923 г.); «вечар літаратурнай і грамадзянскай крытыкі першага дадатку да газеты «Звезда» («Савецкая Беларусь», 14 студзеня 1923 г.); «вечар дыскусіі аб тэатры» ў Інстытуце народнай асветы (там жа, 18 студзеня); дыспут на тэму «Погляды Аскара Уайльда на мастацтва» («Звез-да». 9 лютага 1923 г.); палеміка вакол паэм «Босыя на вогнішчы» М. Чарота і «Гвалт над формай» М. Грамыкі («Полымя», 1923, № 2); «першы вечар твораў песняра працы і змагання Ц. Гарт-нага» («Полымя», 1923, № 3—4); дыскусія «Аб шляхах беларус-

168

кай драматургіі», арганізаваная культаддзелам работнікаў мас-тацтва і культкамісіі БДТ-1 («Звязда», 23 лістапада 1924 г.).

Асаблівасцю тагачасных дыскусій было тое, што актыўнымі іх удзельнікамі з'яўляліся самі творцы мастацкіх каштоўнасцей, якія на ўласным вопыце спазнавалі паэтычныя сакрэты. Адпа-ведна і крытычнае, ацэначнае слова набывала сваю адметнасць — складвалася так званая пісьменніцкая крытыка. Невыпадкова 3. Бядуля ў артыкуле «Думкі к часу» (1924) прыгадаў імя М. Баг-дановіча як «першага з нашых пісьменнікаў, які пачаў займацца крытыкай». I далей: «Яго крытычныя нарысы, — зазначыў 3. Бяду-ля, — праўда, вельмі сціслыя, але меткія, пападаючыя якраз у кропку. Ён даваў характарыстыкі кожнаму пісьменніку ў некаль-кіх радках, двума-трыма штрыхамі, але гэтыя характарыстыкі та-кія трапныя, што пазнейшыя аглядальнікі нашай літаратуры іх і па сённяшні дзень цытуюць»1.

3. Бядуля аддаў належнае і М. Гарэцкаму як крытыку і аўта-ру «Гісторыі беларускае літаратуры» і Ц. Гартнаму, які ахвотна выкарыстоўваў жанр літаратурнага агляду. Але галоўнае для Бя-дулі _ клопат пра развіццё прафесійнай крытыкі, асобныя ўзо-ры якой ён убачыў у артыкулах У. Ігнатоўскага, У. Чаржынскага, М. Піятуховіча, П. Каравайчыка, М. Байкова. Фактычна 3. Бядуля сфармуляваў тут сваё асабістае, пісьменніцкае разуменне сутнас-ці крытыкі, яе мэты і задач. Гэта быў наказ тым, хто возьме ў рукі крытычнае пяро: «Нашым маладым крытыкам трэба раз на-заўсёды ведаць, што пісаць крытыку — гэта тое самае значэнне мае ў літаратуры, як пісаць паэму ці аповесць. Трэба мець той жа самы мастацкі талент — трэба быць самому мастаком»2. 3. Бядуля слушна гаварыў пра абавязак крытыка разумець асаб-лівасці пісьменніцкага таленту, бачыць яго моцныя і слабыя ба-кі, дапамагаць творчаму самавыяўленню паэта ці празаіка.

На жаль, да гэтых канструктыўных думак не заўсёды прыслу-хоўваліся прадстаўнікі розных літаратурных груп, якія з цягам часу аформіліся ў самастойныя творчыя згуртаванні. Гэта — «Маладняк» (1923-1928), «Звенья» (1925), «Полымя» (1922-1932), «Узвышша» (1927—1931), «Мінскі перавал» (1927), «Проб-ліск» («Пралетарска-сялянская беларуская літаратурная супол-ка», 1927), «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна» (1927), БелАПП (1928—1932). З'яўленне розных пісьменніцкіх згурта-ванняў сведчыла перш за ўсё пра дыферэнцыяцыю творчых сіл на Беларусі. Кожная з іх у мэтах самавызначэння намагалася стварыць вакол сябе пэўнае творчае асяроддзе, сфармуляваць

1 Бядуля 3. 36. тв.: У 5 т. Т. 5. Мн., 1989. С. 428.

2 Там жа. С. 433.

169

канкрэтныя эстэтычныя ўстаноўкі і лозунгі, сцвердзіць іх пера-вагу над дэкларацыямі іншых літаратурных груп.

Тое, што літаратурныя аб'яднанні ўтварыліся, было з'явай глыбока заканамернай. I ў першыя гады існаванне іх мела пазі-тыўны сэнс: арганізацыі садзейнічалі творчаму самавыяўленню маладых пісьменнікаў і крытыкаў, нейтралізавалі пагрозу уніфі-кацыі, аднастайнасці, уносілі ў літаратуру і крытыку штосьці сваё, адметнае. Менавіта так і адбывалася ў той час ідэйна-мас-тацкае ўзбагачэнне літаратуры і крытычнай думкі.

«Полымя» (Я. Купала, Я. Колас, 3. Жылуновіч, Я. Нёманскі, М. Грамыка, У. Галубок і інш.) галоўную ўвагу скіроўвала на «збіранне і выяўленне маладых беларускіх літаратурных сіл»3, на «развіццё і ўдасканальванне нацыянальнай формы»4. «Полымя» аб'ядноўвала пісьменнікаў пераважна старэйшага пакалепня, для якіх прымальнай была цэнтрысцкая пазіцыя. «Маладняк» (А. Александровіч, М. Чарот, А. Бабарэка, А. Волыіы, А. Дудар і інш.) абвясціў сябе найбольш рэвалюцыйнай групай у літаратур-ным руху. Сваю задачу заснавальнікі «Маладняка» бачылі ў тым, «каб ідэі матэрыялізму, марксізма і ленінізма ажыццявіць у беларус-кай мастацкай творчасці»5. «Узвышша» засяродзіла ўвагу на выра-шэнні творчых праблем, на барацьбе за мастацкі, эстэтычны ўзро-вень творчасці, на выяўленні нацыянальна-творчага пачатку. БелАПП узяў на ўзбраенне і некрытычна перанёс у беларускае творчае жыццё стратэгію і тактыку РАППа, што мела зіубныя нас-тупствы для беларускага прыгожага пісьменства і крыгычпай думкі.

На жаль, не ва ўсіх літататурных аб'яднаннях творчая прак-тыка супала з абвешчанымі эстэтычнымі ўстаноўкамі і лозунга-мі. Гэта ў першую чаргу датычыць «Маладняка», а пазней БелАППа, які і ўзнік з нетраў апошняга. Ды нават і агалошаныя маладнякоўскімі тэарэтыкамі мэты творчасці былі вельмі запалі-тызаванымі: дзяржаўную ідэалогію — марксізм-ленінізм — яны непасрэдна звязвалі з літаратурай, мастацтвам. I хоць рабілася спроба крыху прыглушыць пафас адкрыта абвешчамай ангажы-раванасці літаратуры (за аснову творчасці ўзяты «мастацка-праў-дзівы вобраз»), але спроба была не зусім удалай, бо паняцце мастацкасці аўтары дэкларацыі разумелі спрошчана. «На розныя сучасныя і мастацка-фармальныя напрамкі ў літаратуры мы гля-дзім як на тэхніку мастацкай творчасці»6. Гэтым самым неда-ацэньвалася форма твора, пошукі ў жанрава-стылявой галіне.

3 Полымя. 1927. С. 169.

4 Савсцкая Беларусь. 1928.

5 Там жа. 1924. 30 снсж.

6 Там жа.

студз.

170

Галоўнае пытанне, вакол якога ў літаратурна-твоіічым ася-роддзі пачатку 20-х гадоў разгарнулася вострая палеміка, — шля-хі будаўніцтва нацыянальнай культуры, адносіны да класічнай спадчыны, разуменне прыроды літаратуры, яе месца ў жыцці. Неабходна было высветліць: хто павінен будаваць новае мас-тацтва — усе творчыя сілы нацыі ці толькі найболей свядомыя прадстаўнікі пралетарскіх колаў? Менавіта гэтае пытанне і пас-лужыла асновай ідэйна-светапогляднага размежавання паміж дзеячамі ультрарадыкальнай і нацыянальна-дэмакратычнай арыен-тацый. Першыя ўзялі на ўзбраенне пралеткультаўскія ідэалагіч-ныя ўстаноўкі, у якіх панавала негатыўнае стаўленне да духоў-най спадчыны і нацынальных традыцый. Як тыповую праяву ні-гілістычных адносін да гістарычнага мінулага, да мастацкіх ба-гаццяў роднай літаратуры, у прыватнасці да помнікаў старажыт-най пісьменнасці, можна разглядаць дыскусію 1923 г. на старон-ках часопіса «Полымя» вакол навуковай працы Я. Ф. Карскага «Беларусы». Была зроблена спроба закрэсліць гэтае змястоўнае даследаванне як нібыта шкоднае, несугучнае ідэалагічным запат-рабаванням часу. Аўтара кнігі без усялякіх на тое падстаў залі-чылі да вялікадзяржаўных шавіністаў, абаронцаў «самаўладдзя, праваслаўя, народнасці».

Жорсткі, несправядлівы прысуд якраз і тлумачыўся ўздзеян-нем на крытыкаў ідэалогіі Пралеткульта, прыхільнікі якога пага-джаліся лічыць з'явай новай культуры, вартай будучыні, толькі створанае носьбітамі пралетарскай свядомасці ў стэрыльна чыс-тых умовах, пазбаўленых нават нязначных буржуазных ці дроб-набуржуазных, у тым ліку і сялянскіх, уплываў. Паказальна: Я. Колас, які не мог прыняць пралеткультаўскую ідэалогію, ацэнь-ваў кнігу Я. Ф. Карскага як «выдатную і ў вышэйшай ступені навуковую працу», «адзіную ў сваім родзе.., найбольш поўную, найбольш грунтоўную, непрадузятую і навуковую»7.

Няплённасць уплыву пралеткультаўскіх установак на бела-рускую крытыку пачатку 20-х гадоў асабліва яскрава прадэ-манстравала выступленне В. Кнорына, прысвечанае праблеме будаўніцтва нацыянальнай культуры і разгляду творчасці М. Ча-рота. Трэба ўлічыць, што аўтар артыкула «Мёртвы хапае жыво-га» на той час быў сакратаром Цэнтральнага бюро КП(б) Бела-русі, і яго ацэнкі ўспрымаліся як абавязковыя ўказанні прадстаў-ніка афіцыйных уладаў.

Да гонару беларускіх крытыкаў, вучоных не ўсе з іх падзялялі пралеткультаўскія погляды. Так, гісторык У. Ігнатоўскі перака-нальна абгрунтоўвае ідэю пераемнасці нацыянальных традыцый

7 Колас Я. 36. тв.: У 14 т. Т. 13. Мн., 1977. С. 31.

171

як адну з галоўных умоў паспяховага развіцця літаратуры. Ён не адмаўляў сялянскім пісьменнікам у праве быць непасрэднымі будаўнікамі новай культуры, а ў супрацьпастаўленні творцаў мас-тацкіх каштоўнасцей паводле іх сацыяльнага паходжання бачыў сур'ёзную ІІебяспеку. У. Ігнатоўскі сцвярджаў, што Міхась Чарот «з'яўляецца адраджэнцам беларускай культуры як культуры пра-летарыяў і сялянаў, падняўшыхся на барацьбу проціў палітыка-сацыяльнага, а разам з тым і культурна-нацыянальнага ўціску»8. 3 гэтай слушнай ацэнкай пафасу творчасці М. Чарота, а разам з тым і з трактоўкай сутнасці новай культуры В. Кнорын не мог пагадзіцца. Ён лічыў, што творы Чарота да 1921 г., г. зн. да часу з'яўлення «чыстай» пралетарскай паэмы «Босыя на вогнішчы», былі наскрозь прасякнуты нацыяналістычным духам і правін-цыйнасцю. «Паэзія Чарота гэтага перыяду з'яўляецца паэзіяй дробнага ўласніка. Паэзія Чарота гэтага перыяду з'яўляецца паэ-зіяй індывідуалізму»9.

I толькі, маўляў, у паэме М. Чарот рашуча развітаўся з на-родніцкімі матывамі, з ідэалогіяй нацыяналізму і дробнабуржуазна-га індывідуалізму. Паводле ж трактоўкі У. Ігнатоўскага, «выдат-нейшы па форме і змесце твор» — паэма «Босыя на вогнішчы» — арганічны працяг ідэйна-творчых пошукаў песняра.

У прыгаданых ацэнках выразна выявіліся два адметныя па-дыходы да літаратуры, заснаваныя на розных метадалагічных прынцыпах. Першы з іх — пралеткультаўскі — ігнараваў жывую практыку, навязваў прымітыўныя, дагматычныя ўяўленні пра лі-таратурна-мастацкую творчасць. Другі падыход меў навуковую аснову, паколькі яго прыхільнікі ўлічвалі эстэтычную прыроду мастацтва і псіхалогію творчасці.

Псіхалагічную атмасферу ў тагачасным літаратурным асярод-дзі выразна перадае артыкул Р. Шукевіча-Траццякова «Прарокі новага мастацтва» («Звезда», 12 жніўня 1922 г.). Тут дадзена ад-моўная ацэнка прачытанай у Мінску лекцыі імажыніста А. Ма-рыенгофа «Чаму мы прарокі новага мастацтва і пасылаем к чор-ту старое?», пераканальна раскрыта беспадстаўнасць прэтэнзій нігілістаў пабудаваць новае на поўным адмаўленні традыцый.

Негатыўнае ўздзеянне пралеткультаўскіх установак наглядна праяўлялася і ў жанрах бягучай крытыкі. Аўтары крытычных водгукаў былі вымушаны за аснову сваіх ацэнак браць ідэю кла-савасці, сугучнасці твора ідэалагічным устаноўкам часу, а мас-тацкая дасканаласць, адпаведнасць зместу і формы фактычна іг-

" Ігнатоўскі У. Матыны лірыкі беларускага песняра М. Чарота. Мн., 1922. С. 5-6.

93везда. 1922. ІУсент.

172

нараваліся. Лагічна, што пры такім спрошчаным падыходзе каш-тоўнасная перавага аддавалася не глыбокім, вострапраблемным творам, а павярхоўным, прасякнутым таннай бадзёрасцю, легка-важным аптымізмам і рэвалюцыйнай пафаснасцю.

Здаралася і так, што радыкальная маладнякоўская крытыка рашуча падтрымлівала невысокага ўзроўню творы толькі за тое, што яны напісаны на рабочую тэму, што ўслаўлялі пралетарыят як адзіна перадавы клас. Ацэньваліся такія творы ў форме катэ-гарычнага супрацьпастаўлення паэзіі «сялянскіх», г. зн. «дробна-буржуазных» аўтараў. Так, Н. Чарнушэвіч у артыкуле «Алесь Гурло як паэт і грамадзянін» сцвярджаў: «Хіба ж можна прыраўнаваць зараз усе «жалейкі», «песні жальбы» і інш. да «званоў працы» Гурло. Не будзь паэт пад уплывам гэтых «песень жальбы», ён, можа, быў бы першым рабочым песняром Беларусі»10. Вось так прымітыўна, спрошчана разумеў крытык ролю класічных трады-цый, у тым ліку і ролю духоўных настаўнікаў нацыі Я. Купалы і Я. Коласа ў развіцці прыгожага пісьменства. Носьбітаў ультрарэ-валюцыйнай свядомасці не задавальняў як змест папярэдняй лі-таратуры, так і форма: «Старыя формы — спадчына аўтарытэтаў-нашаніўцаў адкідаюцца ім, як зношаны лапаць, які можа забру-дзіць чыстую нагу»11.

Эталонам «вядучага пралетарскага песняра» быў абвешчаны побач з А. Дударом і А. Александровіч. Рамесніцкія, псеўдапаэ-тычныя практыкаванні апошняга нястрымна захвальваліся, а ўзоры сапраўднага мастацтва — глыбокія па змесце і дасканалыя ў фармальных адносінах вершы У. Дубоўкі, Я. Пушчы, Т. Кляш-торнага, У. Жылкі — жорстка крытыкаваліся. Паэтаў беспадс-таўна абвінавачвалі ў нежаданні апяваць вялікія рэвалюцыйныя здзяйсненні працоўных мас, у прапагандзе шкодных, мяшчанс-кіх настрояў, дробнаўласніцкай ідэалогіі. Рабілася выснова, ні-быта гэтыя пісьменнікі з прычыны свайго класавага паходжання аб'ектыўна не могуць узняцца на ўзровень высокіх патрабаван-няў савецкай эпохі. Затое творчасць таго ж Александровіча рас-цэньвалася як найболей сугучная высокім рэвалюцыйным ідэа-лам: «Удасканалены верш, моцны рытм, адпавядаючы і рытму нашых дзён, і рытму горада. I гэта ўсё — замацаванае прыгожы-мі вобразамі, рыфмамі. Андрэй Александровіч стаў на правільны шлях, які прывядзе яго да літаратурнага ўзвышша»12, — пісаў У. Гайдукевіч.
  1   2   3   4   5   6   7

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Крытыка I літаратуразнаўства iconУладзімір Конан філасофская крытыка на зыходзе ХХ стагоддзя
Фр. Ніцшэ напярэдадні ХХ ст. Аснова філасофіі Канта — тры крытыкі: крытыка чыстага мыслення, крытыка практычнага мыслення І крытыка...

Крытыка I літаратуразнаўства iconДа экзамена па "Уводзінах у літаратуразнаўства" для 1-га курса спецыяльнасці "славянская філалогія"
Літаратуразнаўства як навуковая дысцыпліна. Прадмет літаратуразнаўства І прадмет літаратуры

Крытыка I літаратуразнаўства iconКрытыка I літаратуразнаўства
Расіі перспектыву нацыянальнага самавызначэння. «Самыя малыя народы, звонячы доўгія годы путамі падняволля, народы, якіх трымала...

Крытыка I літаратуразнаўства iconРозныя інтэрпрэтацыі паняцця "літаратурная крытыка". Літаратурная крытыка навука літаратурна-мастацкая творчасць публіцыстыка. Узаемадзеянне крытыкі з
Розныя інтэрпрэтацыі паняцця “літаратурная крытыка”. Літаратурная крытыка – навука – літаратурна-мастацкая творчасць – публіцыстыка....

Крытыка I літаратуразнаўства iconУводзіны ў літаратуразнаўства вершаванне вучэбны комплекс Мінск
Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне: Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў-філолагаў І журналістаў/ В. П. Рагойша. — Мн.:...

Крытыка I літаратуразнаўства iconКафедра беларускага літаратуразнаўства Вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя
Фальклор, гісторыя І літаратура беларусаў у кантэксце культурнай спадчыны славян”

Крытыка I літаратуразнаўства icon1. літаратуразнаўства як навука
Сувязь яго з іншымі гуманітарнымі навукамі – мовазнаўствам, эстэтыкай, фалькларыстыкай, гісторыяй, філасофіяй, мастацтвазнаўствам,...

Крытыка I літаратуразнаўства iconДа практычных заняткаў па дысцыпліне "Уводзіны ў літаратуразнаўства" для 1-га курса спецыяльнасці "беларуская філалогія"
Мастацкі вобраз, яго асноўныя характарыстыкі. Першасныя І другасныя мастацкія вобразы

Крытыка I літаратуразнаўства icon«Беларускае літаратуразнаўства»
Прапануем рэтраспектыўны спіс літаратуры па літаратуразнаўству, якая знаходзіцца ў фондзе ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену...

Крытыка I літаратуразнаўства iconНататкі ў дапамогу да напісаньня курсавога праекту (2-гі курс)
Тэма павінная быць літаратуразнаўчай (трэба заняцца дасьледваньнем літаратурнага твору, І з пазыцыяў літаратуразнаўства: праблематыка,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка