Программа «Политология и европейские исследования»




НазваПрограмма «Политология и европейские исследования»
Дата канвертавання06.12.2012
Памер101.7 Kb.
ТыпПрограмма
Аннотация

дистанционных курсов на осенний семестр 2008/09 учебного года

Программа «Политология и европейские исследования»


Код курса 08.2.05. Назва курса “Палітычная гісторыя Еўропы”

Колькасць крэдытаў: 4

Працягласць курса: 16 тыдняў

Патрабаванні да ўдзелу ў курсе: пройдзены курс гісторыі сярэдняй школы

Мэты курса: Здзейсніць аналіз палітычных сістэм, традыцыяў і нормаў, дамінаваўшых на еўрапейскім кантыненце ад эпохі Антычнасці да нашых дзён. Гэтыя з'явы будуць разгледжаны ў той жывой і непасрэднай сувязі, якая аб'ядноўвае іх у рэчаіснасці з жыццём як усяго грамадства, гэтак і простага індывіда да яго належачага.

Вывучэнне асноўных тэм будзе заснавана на аналізе гістарычных крыніц і гістарыяграфічных тэкстаў, што дазволіць не толькі паглыбіць вывучэнне асноўных тэндэнцыяў палітычнай эвалюцыі Еўропы, але і пазнаёміцца з найноўшымі тэорыямі і метадамі сучаснай гістарычнай навукі.

Чаканыя вынікі: Пасля засваення курса студэнт павінен навучыцца самастойна аналізаваць гісторыю ўзнікнення і развіцця палітычных сістэм складаных чалавечых супольнасцяў, атрымаць веды стасоўна ключавых эпізодаў фармавання еўрапейскай цывілізацыі, неабходныя для асмыслення сучасных тэндэнцыяў яе эвалюцыі.

У склад праграмы курса уваходзяць тэмы:

  1. Еўропа. Вызначэнне паняцця і паходжанне тэрміна

  2. Спадчына Антычнасці

  3. Еўропа ў Сярэднія вякі

  4. Рэфармацыя і Адраджэнне

  5. Еўропа ад Вестфальскай дамовы да Першай сусветнай вайны

  6. Першая сусветная вайна і “страчаны мір”

  7. Еўропа ў міжваенны перыяд

  8. Узрастанне пагрозы і Другая сусветная вайна

  9. Расколатая Еўропа

  10. Еўрапейскі саюз. Фармаванне новага сусветнага цэнтра.

Мова выкладання: беларуская

Фармат працы над курсам: Праца ў курсе прадугледжвае азнаямленне з асноўнымі і дадатковымі тэкстамі і выкананне пісьмовых работ (бягучыя кантрольныя работы ў колькасці 9-10, рэфераты, эсэ), выкананыя кантрольныя работы павінны быць дасланыя не пазней 10 дзён з моманту выстаўлення задання. Тэрміны выканання эсэ і рэфератаў быдуць агавораны дадаткова. Формы кантакту са студэнтамі: сродкамі Moodle, праз электронную пошту і Skype.

Статус: курс абавязковы для бакалаўрскай праграмы «Политология и европейские исследования».


* * *


Код курса: 08.2.14 Назва курса: Палітычная гісторыя і гісторыя палітычных ідэяў Беларусі.

Колькасць крэдытаў: 4

Працягласць курса: 18 тыдняў

Патрабаванні да ўдзелу ў курсе: У асноўным курс разлічаны на гуманітараў. Пажадана, каб слухачы і слухачкі валодалі базавымі ведамі па гісторыі Беларусі, а таксама паліталогіі. Вельмі важна, каб удзельнікі праграмы строга прытрымліваліся патрабаванняў, што датычыцца тэрмінаў выканання заданняў. Нагадваю, што затрымкі і спазненні ў здачы кантрольных працаў і эсэ будуць карацца паніжэннем адзнакі.

Мэты курса: Асноўнай мэтай дадзенага курса з’яўляецца фарміраванне ў слухачоў і слухачак суцэльнага ўяўлення аб палітычным развіцці Беларусі – ад часоў Полацкага княства да апошніх дзён існавання БССР, аб эвалюцыі, пераемнасці, парушэнні пераемнасці і аднове беларускай палітычнай сістэмы і інстытутаў на розных гістарычных этапах. Апрача ўласна разгляду і аналізу палітычных сістэмаў, шмат увагі надаецца таксама разгляду сацыяльна-эканамічнага ладу, этнічнага складу і інтэлектуальнай атмасферы кожнага з этапаў беларускай гісторыі. Такім парадкам, нашай мэтай з’яўляецца ня толькі ахоп палітычнага развіцця краіны, але наагул ейнае інтэлектуальнае, сацыяльна-эканамічнае і этнічна-культурнае развіццё.

Чаканыя вынікі: Авалоданне агульнагістарычнымі ведамі аб развіцці Беларусі, крытычным падыходам да перыядызацыі гісторыі нашай краіны. Авалоданне ведамі аб палітычным ладзе Беларусі ў далёкім і блізкім мінулым. Выпрацоўка здольнасцей аналізу гістарычных тэкстаў і ўменне вылучаць палітычныя аспекты з агульнагістарычных, і здолнасць аналізу палітычных працэсаў і палітычных ідэяў. Таксама авалоданне ведамі сацыяльнай, этнічнай і інтелектуальнай гісторыі краіны, інтарэсы і праблемы якіх шчыльна звязаныя з палітычным развіццём.

У склад праграмы курса уваходзяць тэмы:

  1. Віртуальная арыентацыя.

  2. Палітычная гісторыя і гісторыя палітычнай думкі Беларусі (уводзіны)

  3. Палітычная арганізацыя славянскіх княстваў на тэрыторыі Беларусі 9-13 стст.

  4. Палітычная сістэма ВКЛ у 13-15 стст.

  5. Палітычная сістэма ВКЛ у 16-17стст. (высокі перыяд) і ў 17-18 стст. (позні перыяд).

  6. Арганізацыя палітычнай прасторы Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.

  7. Палітычная барацьба і палітычна-дзяржаўныя праекты і рэаліі Першай сусветнай вайны, распаду Расійскай імперыі і рэвалюцыяў.

  8. Палітычны лад Беларусі ў складзе БССР 1920-1950.

  9. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы 1921-1939.

  10. Беларусь у позні савецкі перыяд 1960-1980.

  11. Палітычныя ідэі і ідэалягічныя мадэлі ў ВКЛ 16-18 стст.

  12. Інтэлектуальная спецыфіка Рэнэсансу і Рэфармацыі ў ВКЛ.

  13. Заходнерусізм 19-пачатку 20 ст.

  14. Асветніцтва, рамантызм, “краёвая ідэя” і паланафілы.

  15. Ідэалагічнае і інтэлектуальнае афармленне беларускага нацыянальнага руху.

  16. Дактрыны беларускага нацыяналізму.

  17. Палітычная думка ў БССР 1920-1980.

  18. Іспыт (фінальны тыдзень).

Мова выкладання: беларуская мова

Фармат працы над курсам:

Мінімальны актыўны ўдзел студэнта ў падрыхтоўцы да курса вінен складаць 7-8 гадзінаў на тыдзень.

Курс падразумявае 16 розных кшталтаў праверкі і самаправеркі (уключаючы тэсты, кантрольныя працы, каментары, эсэ, рэцэнзіі і вусны іспыт напрыканцы курса). Тэрміны здачы гэтых працаў для праверкі наступныя (тэмы кантрольных працаў, эсэ будуць удакланены пазней):

Прадугледжаны наступныя мажлівасці кантактавання і грамадавання са студэнцтвам: чат, форум і імэйл.

Статус: курс абавязковы для бакалаўрскай праграм «Политология и европейские исследования», «Социальная и политическая философия»


* * *


Код курса 08.2.06 Назва курса: Уводзіны ў гісторыю палітычных ідэй Еўропы і ЗША.

Колькасць крэдытаў - 4 крэдыты.

Працягласць курса – 18 тыдняў.

Патрабаванні да ўдзелу ў курсе: спецыяльных патрабаванняў няма.

Мэты курса: сфармаваць у студэнтаў цалкавае уяўленне пра гісторыю развіцця палітычных ідэй на абшарах Еўропы і ЗША; выпрацаваць навык самастойнага аналізу першакрыніцаў, звязванне іх ідэйнага зместу з гісторыка-палітычным, соцыякультурным кантэкстам эпохі; стымуляваць уменне выразна і лаканічна фармуляваць і аргументавана абараняць уласнае бачанне праблемаў.

Чаканыя вынікі: цягам курсу студэнты азнаёмяцца ў храналагічнай паслядоўнасці з падставовымі палітычнымі канцэпцыямі і тэкстамі ад грэчаскай антычнасці – да нашых дзён, базавымі паняткамі палітычных вучэнняў, прасочаць карані сучасных палітычных ідэй у іх сувязі з гісторыка-палітычным і ідэйна-філасофскім кантэкстамі эпохаў.

У склад праграмы курса уваходзяць тэмы:

  1. Палітычныя ідэі Старажытнай антычнасці, Сярэднявечча і эпохі Адраджэння.

  2. Палітычнае мысленне ў эпоху Новага часу і Асветніцтва.

  3. Станаўленне мадэрных ідэялогій напрыканцы XVIII - пач. ХХ стст.

  4. Палітычныя плыні і ідэі другой паловы ХХ-пач. ХХІ стст.

Мова выкладання: беларуская мова

Фармат працы над курсам:

У курсе вылучаныя 4 блокі (модулі) (1 модуль=1 крэдыт), кожны блок уключае ў сябе 4 тэматычныя тыдні.

Для самастойнага вывучэння матэрыялаў курса і падрыхтоўкі прамежкавых заданняў па ім, вам спатрэбіцца выдаткоўваць не менш за 4 гадзіны кожны тыдзень.

Некаторыя тэмы ўключаюць заданні ў выглядзе лекцыяў з уключанымі ў тэкст лекцыі пытаннямі, адказваючы на якія, вы самастойна правяраеце засваенне вамі лекцыйнага матэрыялу.

Па выніках кожнага 1-2-х тыдняў праводзіцца праверка ведання матэрыялу ў выглядзе невялікага пісьмовага задання (разгорнуты адказ на некалькі пытанняў аб’ёмам у 2-4 старонкі) альбо пісьмовага тэсту, альбо дыскусійнага абмеркавання на форуме.

Заданні ацэньваюцца па дзесяцібальнай сістэме. Выніковая адзнака за кожны блок выводзіцца праз сярэднеарыфметычнае ад усіх заданняў (тэстаў, пісьмовых працаў, дыскусій). Кожнае невыкананае заданне ацэньваецца на 0 балаў і таксама ўлічваецца пры выстаўленні адзнакі за ўвесь блок.


Вусны іспыт напрыканцы курса здаюць бакалаўры завочнай формы навучання праграмы “Паліталогія і еўрапейскія даследванні”.

Для іншых удзельнікаў курса прадугледжаная выніковая пісьмовая праца: эсэ на абраную тэму (тэма ўзгадняецца з выкладчыкам) памерам у 12-14 тыс. знакаў (6-7 старонак).

Выніковая адзнака за ўвесь курс вылічваецца наступным чынам: 80% яе складае выкананне ўсіх заданняў цягам курсу, 20% - іспыт або эсэ.

Цягам усяго курсу студэнты могуць звяртацца да выкладчыка з пытаннямі, удакладненнямі праз спецыяльны форум “пытанні-адказы” альбо праз сервер асабістых паведамленняў, а таксама ствараць уласныя абмеркаванні па тэмах курса ў спецыяльна адведзеных для гэтага галінах форуму.

Статус: курс абавязковы для бакалаўрскай праграмы «Политология и европейские исследования».


* * *


Код курса 08.2.01 Назва курса Уводзіны ў палітычную навуку

Колькасць крэдытаў: 4

Працягласць курса: 18 тыдняў

Патрабаванні да ўдзелу ў курсе: Курс разлічаны на гуманітараў. Пажадана, каб слухачы валодалі базавымі ведамі пра палітыку на ўзроўні сярэдняй школы.

Мэты курса: Курс “Уводзіны ў палітычную навуку” з’яўляецца спецыяльным курсам для праграмы “Паліталогія і Еўрапейскія даследаванні” Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту. Курс з’яўляецца ўводзінамі праблему палітыкі і палітычных інстытутаў. “Уводзіны ў палітычную навуку” накіраваны на фарміраванне агульнага ўяўлення пра палітычную навуку, палітыку, сучасныя палітычныя працэсы, а таксама палітычную сістэму Беларусі.

Чаканыя вынікі:

Агульныя ўяўленні пра палітыку, асаблівасці палітычнага працэсу і функцыянавання палітычных інстытутаў.

Агульныя ўяўленні пра палітычную сістэму Беларусі, асаблівасці яе эвалюцыі і функцыянавання.

Базісныя здольнасці аналізу палітычных тэкстаў, канцэпцый, эмпірычнае інфармацыі, а таксама феноменаў палітычнае рэальнасці.

У склад праграмы курса уваходзяць тэмы:

Змест курсу складаецца з вывучэнне асноўныя палітычныя феноменаў і развіваецца на наступныя тэматычныя блокі:

  • Паліталогія: дысцыпліна, школы, метады (Тэмы 1-3),

  • Асноўныя катэгорыі паліталогіі (Тэмы 4-7),

  • Інстытуты ўлады (8-11),

  • Палітычныя групы і выбары (Тэма 12-14),

  • Палітыка: культура і міжнародныя адносіны (Тэма 15-16).

Мова выкладання: беларуская

Фармат працы над курсам:

Праца ў курсе прадугледжвае азнаямленне з асноўнымі і дадатковымі тэкстамі і выкананне пісьмовых работ. Курс прадугледжвае выкананне васьмі кваліфікацыйных заданняў (кантрольныя работы, эсэ, рэцэнзія, тэст), а таксама інтэрактыўную работу.

Кваліфікацыйныя работы будуць выконвацца кожныя адзін-два тыдні ў пісьмовай форме і дасылацца праз сістэму Moodle. Тэрміны выканання пісьмовых работ будуць агавораны дадаткова. Формы кантакту са студэнтамі: сродкамі Moodle, праз электронную пошту і Skype.

Статус: курс абавязковы для бакалаўрскай праграмы «Политология и европейские исследования».


* * *


Код курса: 08.2.11 Назва курса: Палітычная сістэма і канстытуцыйнае права Беларусі

Колькасць крэдытаў: 4

Працягласць курса: 18 тыдняў

Патрабаванні да ўдзелу ў курсе: агульная гуманітарная падрыхтоўка

Мэта курса: На падставе аналізу нарматыўных актаў, канкрэтных прыкладаў палітычнага ўзаемадзеяння ў Беларусі разгледзіць сучасную палітычную і канстытуцыйную сістэму Беларусі, паказаць яе асаблівасці, логіку і тэндэнцыі эвалюцыі з 1990 года.

Чаканыя вынікі:

  • Веда пра асаблівасці палітычнай і канстытуцыйна-прававой сістэмы Беларусі;

  • Разуменне асноўных тэндэнцый і умоваў сучаснага палітычнага развіцця Беларусі;

  • Навыкі аналізу палітычных падзей у Беларусі, іх гістарычнага і агульнапалітычнага кантэксту.


У склад праграмы курса уваходзяць тэмы:

Блок I. Палітычная сістэма Беларусі. Эвалюцыя палітычная сістэмы 1988-1996

1. Палітычная сістэма, палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь: структура і агульная ўласцівасці

2. Перыядызацыя сучаснага палітычнага развіцця Беларусі. Палітычная сістэма ў позні савецкі перыяд (1988-1990)

3. Палітычная сістэма Беларусі ў перыяд “няўстойлівае дэмакратыі” 1990-1994

4. Палітычная сістэма Беларусі ў перыяд канстытуцыйнага крызісу 1994-1996

Блок II Аўтарытарная палітычная сістэма Беларусі. Галіны ўлады.

5. Усталяванне аўтарытарнае сістэмы дзяржаўнага кіравання (1997-1999), Палітычная арганізацыя ўстойлівага аўтарытарызму (2000-2007)

6. Канстытуцыя 1994, 1996. Палітычная арганізацыя прэзідэнцкай і выканаўчай улады

7. Заканадаўчая ўлада Рэспублікі Беларусь

8. Судовая ўлада Рэспублікі Беларусь

Блок III Мясцовае (сама)кіраванне, партыі і грамадскія структуры

9. Органы мясцовага кіравання і самакіравання Беларусі (нарматыўнае рэгуляванне)

10. Палітычная арганізацыя мясцовага кіравання і самакіравання Беларусі

11. Партыйная сістэма Беларусі

12. Грамадскія аб’яднанні, рухі, прафесійныя саюзы ў палітычнай сістэме Беларусі

IV. Блок Палітычныя групы, электаральны працэс, культурнае вымярэнне беларускай палітыкі

13. Палітычныя групы, генезіс уладнай эліты Беларусі

14. Выбарчая сістэма і электаральны працэс Беларусі

15. Палітычныя ідэалогіі і праекты ідэнтычнасці ў Беларусі

16. Культура і палітычны працэс у Беларусі

Мова выкладання: беларуская

Фармат працы над курсам:

Прыблізна 8 астранамічных гадзін за тыдзень , каля 32 гадзін за месяц.

8 абавязковых заданняў, прыкладна 1 заданне на 2 тыдні.

Праца ў курсе прадугледжвае індывідуальны кантакт з кожным студэнтам у прасторы Moodle (адказы на пытанні, каментары і г.д.), адказы на пытанні на форуме.

Статус: курс абавязковы для бакалаўрскай праграмы «Политология и европейские исследования».


Код курса Название курса “Сравнительная политика”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Программа «Политология и европейские исследования» iconПрограмма «Политология и европейские исследования»
Антычнасці да нашых дзён. Гэтыя з'явы будуць разгледжаны ў той жывой І непасрэднай сувязі, якая аб'ядноўвае ІХ у рэчаіснасці з жыццём...

Программа «Политология и европейские исследования» iconРич Р. К. Политология. Методы исследования: Пер с англ. / Предисл. А. К. Соколова
Мангейм Дж. Б., Рич Р. К. Политология. Методы исследования: Пер с англ. / Предисл. А. К. Соколова. – М.: Издательство “Весь Мир”,...

Программа «Политология и европейские исследования» iconМагистратура Международные отношения и Европейские исследования
Технического Университета. Специальность предлагает развёрнутые знания в области теории и практики международных отношений, европейской...

Программа «Политология и европейские исследования» iconКитай и асеан как субъекты региональной политики и экономики
Программа предназначена для преподавателей, ведущих данную дисциплину, учебных ассистентов и студентов направления подготовки 031900....

Программа «Политология и европейские исследования» iconПрограмма дисциплины Власть и повседневность для направления 030200. 68 Политология подготовки бакалавра Правительство Российской Федерации
Программа предназначена для преподавателей, ведущих данную дисциплину, учебных ассистентов и студентов для направления 030200. 62...

Программа «Политология и европейские исследования» iconФилософски факултет катедра политология курсоваработа
Митев, Т. (2001). Основи на политическата наука (политология). С.: Ик "Знание". 16

Программа «Политология и европейские исследования» iconПрограмма дисциплины Вербальные и невербальные формы общественного диалога (Verbal and non-Verbal Forms of Public Dialogue)  для направления 030200. 68«Политология»
Программа предназначена для преподавателей, ведущих данную дисциплину, учебных ассистентов и студентов направления подготовки/ специальности...

Программа «Политология и европейские исследования» iconЛитература: "Политология" Л. П. Борисов; "Политология"
Вторая – призвана помочь в анализе конкретной политики, реализации принципов политической демократии, прав и свобод человека

Программа «Политология и европейские исследования» iconПрограмма дисциплины «Россия в Западной правовой традиции» для направления/ специальности 03. 0200. 68 «Политология»
Программа предназначена для преподавателей, ведущих данную дисциплину, учебных ассистентов и студентов направления 03. 0200. 68 «Политология»,...

Программа «Политология и европейские исследования» iconПримерный перечень вопросов к зачету по курсу «Политология»
Алмонд Г., Пауэлл Дж., Стром К., Далтон Р. Сравнительная политология сегодня: Мировой обзор: Учебное пособие. М., 2002

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка