Мерапрыемства распрацавана для вучняў пачатковых класаў з мэтай фарміравання актыўнай пазнаваўчай дзейнасці; расшырэння ІХ кругагляду; знаёмства з народнымі традыцыямі




НазваМерапрыемства распрацавана для вучняў пачатковых класаў з мэтай фарміравання актыўнай пазнаваўчай дзейнасці; расшырэння ІХ кругагляду; знаёмства з народнымі традыцыямі
Дата канвертавання30.10.2012
Памер79.81 Kb.
ТыпМерапрыемства
ДУА “Гарадзішчанскі дзіцячы сад-базавая школа”


Для вучняў пачатковых класаў


Парневіч Марыя Паўлаўна,

настаўнік пачатковых класаў

т. (033) 6297188


в. Гарадзішча, 2011


Мерапрыемства распрацавана для вучняў пачатковых класаў з мэтай фарміравання актыўнай пазнаваўчай дзейнасці; расшырэння іх кругагляду; знаёмства з народнымі традыцыямі.

Распрацоўка можа быць выкарыстана намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце агульнаадукацыйных устаноў, педагогам- арганізатарам, настаўнікамі пачатковых класаў, выхавацелямі груп падоўжанага дня пры арганізацыі пазашкольнай і пазакласнай рабоце.


Мэты:

  • фарміраваць у дзяцей актыўную пазнаваўчую дзейнасць;

  • пазнаёміць з таямніцамі і мудрасцю народных традыцый;

  • выхоўваць уласны густ.


Афармленне: выстава сучасных і самаробных лялек, на дошцы плакат з прыгожа напісанай тэмай мерапрыемства, малюнкі лялек.


Ход мерапрыемства


  1. Арганізацыйны момант.




  1. Паведамленне тэмы і мэты занятка:

  • Сёння, дзеці, наш урок выхаваўчай гадзіны пройдзе крыху у незвычайным рэжыме - да нас на ўрок завіталі госці.

А тэма нашага занятку таксама крыху незвычайная і гучыць так: “ЖЫВЫЯ ЛЯЛЬКІ”.


3. Новы матэрыял.

1) - А ці ведаеце вы, чаму я сёння вам прапаную такі занятак?

Сапраўды, самай любімай гульнёй для дзяцей з даўніх часоў з’яўляецца гульня з лялькамі. Дык чаму ж нам сёння і не абмеркаваць гэту цудоўную гульню?

  • Я ведаю, што ў кожнага з вас ёсць свае любімыя цацкі. Раскажыце

  • Якое імя ў тваёй лялькі?

  • Як яна ў цябе апынулася?

  • Як ты думаеш, ці падабаецца тваёй ляльцы жыць у цябе? Чаму?

  • Мы з вамі дамовіліся, што вы да нашай сённяшняй сустрэчы падрыхтуеце і прачытаеце вершы пра цацкі.

Дзеці чытаюць вершы.

Лялька

З лялькай я сваёй гуляла,

Потым спаця яе паклала.

А яна не хоча спаць,

Просіць азку расказаць.


Барбі


Кроку без яе нк ступіць –

Як жа Таня Барбі любіць!

Без яе –

Амаль галосіць,

На руках

Штодзённа носіць.


Шчыра ў вочкі пазірае,

Шчочкі ватай працірае.

З асаблівай цеплынёй

Валасы расчэша ёй.


І паправіць чаравічкі,

І пагладзіць, як сястрычку.

Не пакіне ў нудзе,

Спаць з сабою пакладзе.


Нібы Барбі, наша Таня

Прыгажуняй хутка стане.


- Часы, калі купленыя цацкі ў сям’і былі раскошай, даўно мінулі. І, я ўпэўнена, што ў кожнай з вас ёсць лялькі. У сучасных дзяўчынак, у параўнанні з папярэднімі пакаленнямі, ёсць не толькі прыгажуні-лялькі, але і мэбля для іх, і посуд, і домікі, і аўтамабілі… Для лялек шыюць адзенне, абутак, які можна набыць у магазінах.

  • Вось я прапаную вам разгледзіць выставу, на якой вы можаце ўбачыць сучасных лялек.

  • Якая лялька вам найбольш спадабалася? Чаму?


2) - А ці ведаеце вы, з якімі цацкамі гулялі вашы бабулі?

Магчыма, вам даводзілася чуць ад іх пра самаробныя цацкі, з якімі яны гулялі ў дзяцінстве, - драўляныя, гліняныя, вырабленыя з саломы. І, канешне ж, пра лялек з анучак, якіх дзяўчаткі рабілі самі.

І якімі б прыгожымі і прывабнымі не былі сучасныя лялькі, я ўсё ж запрашаю вас наведацца ў госці да самаробнай лялькі.

Гісторыя самаробных ляляк – абярэжных, абрадавых і гульнявых – вельмі старажытная. Часам гэтыя лялькі мелі зусім незвычайны выгляд. Была, напрыклад, лялька, якую рабілі з попелу. Замешвалі попел на вадзе, фарміравалі шар – гэта была галава. Прымацоўвалі да яе спаднічку – атрымлівалася такая папялушка. З ёй не гулялі, бо яна лічылася захавальніцай сямейнага ачагу. Ляліку гэтую бераглі і па жаночай лініі перадавалі ў спадчыну – звычайна маладой на вяселлі… Лялька атаясамлялася з жаночым бажаством. І, зразумела, стваралі яе дзяўчаткі, дзяўчаты, жанчыны.

Наогул, з абярэжнымі і абрадавымі лялькамі не гулялі. Іх выраблялі з канкрэтнай мэтай – лекаваць, паспрыяць у справах, дапамагчы ў нейкай сітуацыі. Ствараючы такую ляльку , чыталі малітвы і замовы – таму, лічылася, і набыве лялька незвычайную сілу.

Лялькамі, зробленымі з астрыжаных жаночых валасоў, лекавалі. “Крупенічку” рабілі, каб у хаце было сытна і багата. “Дзесяціручкі” павінны былі дапамагаць маладым гаспадыням. “Жаданніцы” спрыялі выкананню жаданняў. “Кувадкі” бераглі ад суроку немаўлятак…

Цяжка нават пералічыць, што, паводле ўяўлення нашых продкаў, магла і ўмела лялька! Не менш трыццаці відаў лялек ведаюць сёння даследчыкі. Мы ж сёння з вамі пакрысе пазнаёмімся з некаторымі з іх.


3) Лялька “Неразлучнікі”

Цудоўным падарункам на вяселле з’яўляецца лялька “Неразлучнікі”. Некалі такіх лялек садзілі “у галаве” вясельнага цягніка, каб яны нядобрае вока ад маладых адводзілі. Паглядзіце, якая народная мудрасць закладзена ў вобраз гэтай лялькі! Муж і жонка “звязаныя” лёсам – па адной руцэ ў іх вольныя, адна ж – агульная: каб у горы і радасці ішлі рука аб руку.


Лялька Дзесяціручка”

Калі ўвішная гаспадыня і дзвюма рукамі паспявае ўпраўляцца, уявіце, на што здатная яе памочніца, у якой ажно пяць пар рук!.. “Дзесяціручку” прынята дарыць нявесце на вяселлі – каб у маладой гаспадыні ўсё спорылася. Яшчэ “Дзесяціручка” дапамагае творчым людзям.

Сталым людзям можна падарыць ляльку з шасцю і больш – ажно да шаснацаці – рукамі. Да ручак можна прывязаць розныя рэчы, у залежнасці ад пажаданняў.


Лялька “Кувадкі”

У кожнага дзіцяткі была ў люльцы лялька, якая ахоўвала яго ад дурнога дрэннага вока.

Але была і такая лялька, якая суправаджала дзіця з самага дзяцінства і да той пары, пакуль не “адыходзіла”, гэта значыць не рвалася, порцілася, - гэта “Кувадкі”

Гэтых лялечак развешваюць над калыскай немаўляці. Іх можа быць колькі заўгодна, але абавязкова – няцотнае колькасць. Згодна з уяўленнямі нашых продкаў, яркія “Кувадкі” спачатку бераглі дзіця ад суроку. Пасля дзіця з гэтай лялькай гуляла.

Даўней лічылася, што дзецям да чатырох гадоў можна гуляць толькі з “цёплымі” цацкамі і лялькамі – драўлянымі і з ануч, - каб душа не застыла. У полі, дзеці, чакаючы сваіх бацькоў з працы, гулялі з лялькамі, якіх называлі “Стрыгушка”. Яе выраблялі з травы. Вельмі часта такую ляльку выкарыстоўвалі і ў лекавых мэтах. Калі дзіця захварэе, то ў такую ляльку упляталі лекавыя травы. А калі дзіця гуляла з такой лялькай, то пах і водар травы аказваў лячэбнае дзеянне.


  1. Практычная частка занятку.



Як зрабіць “Дзесяціручку”, “Неразлучнікаў” і “Кувадак”

  • Схемы вырабу гэтых лялек вельмі падобныя.

Нам патрэбны кавалкі тканіны прамавугольнай формы, ніткі, а таксама шчэпачкі. Шчэпкі павінны быці прыкладна даўжынёй 25 см і таўшчынёй каля 1,5 – 2 см. Не выкарысоўвалі альховых і асінавых шчэпак – лічылася, што дрэвы гэтыя звязаныя з нячыстай сілай.

Варта помніць:

Пры вырабе абярэжнай і абрадавай лялек, згодна з правіламі, нельга карыстацца ні нажніцамі, ні іголкамі – каб не рэзаць і не калоць лёсы тых, каму лялька прызначаецца. Тканіну рвуць, перавязваюць кавалачкамі нітак. Майструюць з кавалкаў новай тканіны, толькі ў асобных выпадках (напрыклад, лялькі-рванкі ці “Суцяшальніцы”) – з паношанага адзення ці падала сукенкі маці.

І яшчэ:

Давйце параўнаем ляльку сучасную і лялек даўнейшых. Якое галоўнае адрозненне ў гэтых лялек? (у даўнейшых лялек няма твару: вачэй, рота, нос, броваў – яны бязлікія)

Лялькі гэтыя не маюць аблічча. Лічацца, што ў такіх, бязлікіх, не можа ўсяліцца нячысты дух.


4) Выраб лялькі “Аддарак на падарунак”

- А цяпер – за працу! Мы сёння ўсе разам будзем майстраваць сваімі рукамі ляльку. Апошнім часам псіхолагі шмат гавораць пра “лялькатэрапію” – давайце ж і мы адчуем на сабе чароўны ўплыў жывых лялек, якія здольныя дарыць цудоўны настой, вучыць паразуменню старэйшых і малодшых, натхняць на творчасць і знаёмяць з таямніцамі і мудрасцю народных традыцый!

Сёня мы будзем працаваць над лялькай “Аддарак на падаунак”


Лялька “Аддарак на падарунак”

У гэтай, адной з самых простых на выгляд і па выкананні, ляльцы закладзены вялікі сэнс. Існавала такая традыцыя: пачынаючы з двухгадовага ўзросту ў падзяку за атрыманы падпрунак дзяўчынка павінна была “аддарыцца” вось такой лялечкай. З чатырох гадоў гэтую ляльку маленькая гаспадынька павінна была ўжо ўмець зрабіць сама.

Апроч таго што дзяўчынка змалку пакрысе далучалася да таямніц рукатворнага майстэрства, яна засвойвала і правілы паводзінаў сярод людзей – у дадзеным выпадку вучылася выказваць сваю ўдзячнасць.


Правілы этыкету

  • Я не сумняваюся, што вы ў сваім жыцці атрымоўвалі шмат падарункаў. Я не памыляюся?

  • Скажыце, якія самыя цікавая і жаданныя падарункі вы атрымоўвалі?

Па правілах этыкету, калі вам уручылі падарунак, што вы павінны адказаць або зрабіць? (Сказаць словы ўдзячнасць, абавязкова разгледзіць падарунак)

  • Дзеці, а калі падарунак вам прыйшоўся не па душы? Вось вы чакалі, напрыклад, вялікі смачны торт, а вам падарылі паветраны шарык, якіх у вас ужо цэлых пяць штук.

  • Як трэба адрэагаваць на такі, нежаданы, падарунак?

  • А яшчэ можна зрабіць вось такую лялечку і ў адказ на падарунак аддарыцца менавіта ёй.

Як жа правільна зрабіць “Аддарак на падарунак”

Спатрэбіцца невялікі прамавугольны кавалачак тканіны і вузенькая, даўжынёй у 10 – 15 см, палоска. З яе скатваем цыліндрык, змяшчаем у большы кавалак тканіны. Ніткай, па руху сонца, мацуем “галаву”, перавязваем на ўзроўні шыі. Затым крыж-накрыж падхопліваем правую руку, левую, замацоўваем на поясе нітачку – лялька гатова.


Гульня “Шэрлак Холмс”

Праводзіцца гульня.


5) Папяровыя лялькі.

- А цяпер, дзеці, я хачу вам расказаць пра забавы і пра лялькі з якімі гулялі мы ў вашым узросце і нават калі былі старэйшымі.

У нас ужо таксама былі фабрычныя цацкі, але мы вельмі любілі гуляць з папяровымі лялькамі. Вось такімі. Малявалі ім адзенне, хадзілі з імі ў госці, на прагулкі, дарылі падарункі… Адным словам – гулялі.

Гуляючы вось з такімі лялькамі, можна выпрацаваць свой уласны густ у адзенні. Правільна паводзіць сябе ў кампаніі, вывучыць многія правілы этыкету.

На прыканцы сённішняга ўрока я прапаную вам яшчэ крыху пагуляць. Я вам хачу падарыць вось гэтыя папяровыя лялькі. І, спадзяюся, вы з імі будзеце гуляць, папаўняць іх гардэроб, яны будуць вельмі добрымі сябрамі паміж сабой.

А каб адзенне, якое вы будзеце ім ствараць, было модным і сучасным, я прапаную вам дэфіле – парад моды “Восень-зіма 2011”.

Парад моды

Маляванне адзення.

Дзеці малююць адзенне сваім папяровым лялькам. Расказваюць пра свае мадэлі.


  1. Абагульненне.





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мерапрыемства распрацавана для вучняў пачатковых класаў з мэтай фарміравання актыўнай пазнаваўчай дзейнасці; расшырэння ІХ кругагляду; знаёмства з народнымі традыцыямі iconКонкурсная праграма "Беларуская скарбонка"
Камісія: нам дырэктара па вр пачатковых класаў Джышкарыяні А. А., зав. Ма настаўнікаў пачатковых класаў Карнійчук А. Я., настаўнік...

Мерапрыемства распрацавана для вучняў пачатковых класаў з мэтай фарміравання актыўнай пазнаваўчай дзейнасці; расшырэння ІХ кругагляду; знаёмства з народнымі традыцыямі iconАнкета Імя
Арганізацыя самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры

Мерапрыемства распрацавана для вучняў пачатковых класаў з мэтай фарміравання актыўнай пазнаваўчай дзейнасці; расшырэння ІХ кругагляду; знаёмства з народнымі традыцыямі iconПалажэнне аб метадычным аб’яднанні настаўнікаў пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання"
Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў з’яўляецца структурным падраздзяленнем метадычнай службы ўстановы адукацыі, якое...

Мерапрыемства распрацавана для вучняў пачатковых класаў з мэтай фарміравання актыўнай пазнаваўчай дзейнасці; расшырэння ІХ кругагляду; знаёмства з народнымі традыцыямі iconМоўная адукацыя ў пачатковых класах забяспечвае развіццё культуры мовы вучняў, актывізацыю пазнаваўчай дзейнасці, станаўленне маральных якасцей асобы
Практычная накіраванасць моўнай адукацыі дазваляе вучням засвойваць функцыянальныя ўласцівасці моўных адзінак. Засваенне асаблівасцей...

Мерапрыемства распрацавана для вучняў пачатковых класаў з мэтай фарміравання актыўнай пазнаваўчай дзейнасці; расшырэння ІХ кругагляду; знаёмства з народнымі традыцыямі iconСцэнарый пазакласнага мерапрыемства
...

Мерапрыемства распрацавана для вучняў пачатковых класаў з мэтай фарміравання актыўнай пазнаваўчай дзейнасці; расшырэння ІХ кругагляду; знаёмства з народнымі традыцыямі iconМерапрыемства для вучняў 15 17 гадоў
На гэтым этапе вызначаецца парадак прахаджэння камандамі маршрута, праводзіцца інструктаж па тэхніцы бяспекі. Пры неабходнасці праводзяцца...

Мерапрыемства распрацавана для вучняў пачатковых класаў з мэтай фарміравання актыўнай пазнаваўчай дзейнасці; расшырэння ІХ кругагляду; знаёмства з народнымі традыцыямі iconМерапрыемства для вучняў 15 17 гадоў
На гэтым этапе вызначаецца парадак прахаджэння камандамі маршрута, праводзіцца інструктаж па тэхніцы бяспекі. Пры неабходнасці праводзяцца...

Мерапрыемства распрацавана для вучняў пачатковых класаў з мэтай фарміравання актыўнай пазнаваўчай дзейнасці; расшырэння ІХ кругагляду; знаёмства з народнымі традыцыямі iconI. Арганізацыйны момант. Знаёмства вучняў з планам урока, стварэнне псіхаэмацыянальнай атмасферы
Мэта: спрыяць фарміраванню ў вучняў цэласнага ўяўлення пра тэрыторыю рассялення ўсходніх славян, пра этапы фарміравання ў ІХ дзяржаўнасці...

Мерапрыемства распрацавана для вучняў пачатковых класаў з мэтай фарміравання актыўнай пазнаваўчай дзейнасці; расшырэння ІХ кругагляду; знаёмства з народнымі традыцыямі iconПлан работы прадметнага метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў-дэфектолагаў Кіраўнік ма— Маркевіч М. С. Дуа"ВаверскаяСШ" 2011 год Спіс настаўнікаў, якія ўваходзяць у ма настаўнікаў пачатковых класаў
Баглай Данута Феліксаўна, настаўнік пач класаў, выш адук., выш катэгорыя, стаж 35 гадоў

Мерапрыемства распрацавана для вучняў пачатковых класаў з мэтай фарміравання актыўнай пазнаваўчай дзейнасці; расшырэння ІХ кругагляду; знаёмства з народнымі традыцыямі iconЛінейка, прысвечаная адкрыццю тыдня
Мы заклікаем вучняў пачатковых класаў прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы І правядзенні

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка