Чарэйшчынская сельская бібліятэка-музей вёскі




НазваЧарэйшчынская сельская бібліятэка-музей вёскі
Дата канвертавання30.10.2012
Памер31.91 Kb.
ТыпДокументы
Чарэйшчынская сельская бібліятэка-музей вёскі


Сцэнарый


2009


Гаспадыня: Сёння к нам у музей вёскі завітаў майстра валення, наш аднавясковец Краско Пётр Пракопавіч.. Пятру Пракопавічу яшчэ ў маладосці падабалася валіць валёнкі. Гэтаму рамяству ён навучыўся ад бацькі. Зараз Пётр Пракопавіч пазнаёміць нас са сваім рамяством.

Тут не трэба шмат навукі –

Проста залатыя рукі.

Яны ніколі не сумуюць,

Вас у валёначкі абуюць.

(З народнай паэзіі)

Гаспадыня: мы з вамі пазнаёмімся з валюшным рамяством. Валёнкі на Беларусі пачалі вырабляць з другой паловы Х!Х ст., пераважна на ўсходзе і паўночным усходзе. Гэты абутак лічыўся прэстыжным, яго маглі сабе дазволіць толькі заможныя сяляне. А ў пачатку ХХ стагоддзя валёнкі ўжо насілі і сяляне, і гараджане. Майстры па валенню лямцавых рэчаў – валёнак, шапак-магерак, капелюшоў – на працягу зімы хадзілі са сваімі вытворчымі прыладамі па вёсках і працавалі ў дамах заказчыкаў (такое рамяство называлася “шапавальства”). Аднак многія рабілі рэчы з лямцу дома для сваёй сям’і, пад заказ і для продажу на мясцовых рынках.

Пётр Пракопавіч: Валенне (катанне, біццё) валёнак – справа нялёгкая, карпатлівая, патрабуе не толькі фізічных сіл, спрыту моцных рук, але і вялікага цярпення. Сыравіна для валёнак – воўна, авечая шэрсць восеньскай стрыжкі. Яна карацейшая і больш прыдатная для валення. Валёнкі робяць на адну нагу: аднолькавыя для правай і левай. У залежнасці ад колеру воўны валёнкі бываюць белыя, чорныя, карычневыя. На мужчынскую пару патрэбна прыкладна 1200 г. воўны, на жаночую – 1000 г., на дзіцячую – ад 200 да 500 г.

Дзяўчына: Каб валёнкі былі аднолькавыя, трэба ж было каб і воўны было аднолькава?

Пётр Пракопавіч: Так. Воўну сартуюць, ачышчаюць, але не мыюць, каб добра скачвалася, збівалася. Каб на два валёнкі было воўны аднолькава яе важылі на аналітычных вагах. Вось яны.




Потым воўну разрыхляюць – расскубаюць рукамі, іншы раз расчэсваюць драўлянымі ці драцянымі шчоткамі. Кожны майстра валодае сваімі асабістымі сакрэтамі, але ў асноўным тэхналогія валення валёнак паўсюдна аднолькавая і мае некалькі этапаў: закладка вырабу, мяцце, раскатванне, фармаванне валёнка, сушка, аздабленне. Расчэсаную воўну трэба насцілаць на стале на замочаным вадой кавалку палатна, гэта можа быць ануча ці дзяруга.

Палатно скручваюць разам з воўнай у рулон, згортваюць у канвэрт з розных бакоў і доўга, старанна мнуць (паказвае) камячаць рукамі. Пры гэтым скрутак перыядычна апырскваюць гарачай вадой альбо мочаць у пасудзіне з кіпенем. Работа працягваецца да таго часу, пакуль не атрымліваецца тонкі звалены пласт лямцу. Потым анучу разгортваюць, на лямцы раскладваюць лякала – выкрайку,

абгортваюць яе з усіх бакоў лямцавым пластом, зверху і, дзе патрэбна, дадаюць кавалкі воўны. На насок кладуць больш воўны, чым на халяву. Атрымліваецца вялізны выраб-сырэц, які для ўшчыльнення неаднаразова раскачваюць і труць рознымі качалкамі – драўлянымі і жалезнымі, круглымі і рабрыстымі. У выніку памер значна памяншаецца. Для надання па трэбнай формы змочаную гарачай вадой загатоўку валёнка насаджаюць на спецыяльныя драўляныя калодкі і адпаведна апрацоўваюць.




Далей валёнак на калодцы мыюць, для чаго змяшчаюць у посуд з кіпенем, а вымаючы, выціскаюць ваду і сушаць у лазні, печы ці на печы ад аднаго да трох дзён. Працэс завяршаюць аддзелачныя аперацыі. Пасля сушкі валёнкі на калодках труць пемзай, абпальваюць ворс альбо брыюць брытвай. Выцягваюць калодкі – і трымайце валёначкі!


Дзяўчына: Пётр Пракопавіч, колькі ж валёнкаў Вы зрабілі за сваё жыццё?

Пётр Пракопавіч: Вельмі многа. І дарослыя і дзеці бегалі і грэліся ў валёнках зробленых маімі рукамі. Зараз зяця вучу гэтаму рамяству.


Гаспадыня: Як добра, што сёння мы сабраліся ўсе разам. Дзякуй вам, госцейкі. Колькі цікавага зведалі пра рамёствы і пра нашых майстроў-аднавяскоўцаў. А сабраў нас усіх наш музей. Хочацца, каб гэта была не апошняя наша сустрэча. А зараз запрашаю ўсіх да стала, бо чакае вас самавар і пірагі духмяныя.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Чарэйшчынская сельская бібліятэка-музей вёскі icon3. Нестацыянарнае бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва
Бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва раёна таксама займаюцца дзве бібліятэкі-клуба: Грыгаравічская І пышнянская; 3 інтэгрыраваных...

Чарэйшчынская сельская бібліятэка-музей вёскі iconЧарэйшчынская сельская бібліятэка-музей вёскі Чытальнік
Якімі толькі рамёствамі не займаліся нашы землякі? Тут мы бачым І шматлікія прадметы вясковага жыцця, якія ўжо зніклі або вышлі з...

Чарэйшчынская сельская бібліятэка-музей вёскі iconПрограмма тура
Осмотр музеев Тегерана, Вы посетите Археологический музей, Музей ковров, Национальный музей драгоценных украшений и Музей стекла...

Чарэйшчынская сельская бібліятэка-музей вёскі iconКрычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава
Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання І інфармацыі; [складальнік В. В. Маскалева; рэдактар Г. В. Чыстапьян;...

Чарэйшчынская сельская бібліятэка-музей вёскі iconПлан мерапрыемстваў Дзяржаўнай установы адукацыі "Глыбоцкая раённая гімназія" па падрыхтоўцы да святкавання Дня пісьменства 2012 года
Правядзенне экскурсій у гісторыка-этнаграфічны музей, музей П. Сухога, музей І. Буйніцкага (Празарокі)

Чарэйшчынская сельская бібліятэка-музей вёскі iconБібліятэка-музей у сацыякультурнай прасторы рэгіёна: быць або не быць?
Яўлялася адным з прыярытэтных накірункаў у рабоце бібліятэк. Узнаўленне культурнай памяці народа, мінулае І сучаснае малой радзімы,...

Чарэйшчынская сельская бібліятэка-музей вёскі iconНамінацыя "Сельскія населеныя пункты" Справаздача па выніках даследванняў дэмаграфіі знікаючай вёскі Івоні
...

Чарэйшчынская сельская бібліятэка-музей вёскі icon380 год з дня атрымання Магдэбурскага права І герба
Каляндар знамянальных І памятных дат [Тэкст] / Крычаўская цэнтральная бібліятэка, аддзел бібліятэчнага маркетынга, [складальнік А....

Чарэйшчынская сельская бібліятэка-музей вёскі iconБібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
Сваю гісторыю Мар’інагорская гарадская бібліятэка вядзе з 15 лютага 1993 годзе. Яна адкрылася ў новым мікрараёне, пабудаваным фінскімі...

Чарэйшчынская сельская бібліятэка-музей вёскі iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Створана на аснове этнаграфічнай экспедыцыі ў вёскі Ленінскага сельскага Савета Горацкага раёна, на падставе мясцовых традыцый сямейна-родавага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка