Спампаваць 39.95 Kb.
|
Экскурсія па этнаграфічна-краязнаўчым музейным пакоі. Этнаграфічна-краязнаўчая гасцёўня запрашае на невялічкую экскурсію. Наш музейны пакой змяшчае 43 экспанаты. Кожная паліца змяшчае звесткі пра этнас, культуру нашай маленькай радзімы, вёсачкі Рытань. Прадметы сустракаюцца рознага прызначэння: ткацтва, сельскагаспадарчыя прылады працы, вырабы пляцення, ганчарства. Калі ласка, сярпы, рабілі іх звычайна з жалеза або сталі, рэжучую частку зазубрывалі. Сустракаліся сярпы паўгруглыя (сферычныя) і падоўжаныя (авальныя). Ніжэй абутак, які называлі дзеравянікі, дзеравяшкі, якія былі або поўнасцю выдзеўбаны з дрэва або са скураным верхам на драўлянай падэшве. Выкарыстоўваліся як сезонны абутак. У пакоі змешчаны прасы розных відаў. Раней хату асвятлялі з дапамогай керасінавых лямп. Ніжэй знаходзяцца ступкі, зробленыя з дрэва з цвёрдых парод дрэва (дуб, граб). Дыяметр уверсе 35-40 см. , унізе ступа звужалася. Кожная сям’я любіла збірацца за адным сталом, ставілі пасярод самавар і чаёўнічалі. З даўніх часоў на Беларусі былі распаўсюджаны промысел пляцення з лубу, лазы, саломы. Плеценыя прадметы былі зручнымі ў карыстанні, а выраб іх не патрабаваў складаных прыстасаванняў. Кораб – начынне з лубу для пераноскі прадуктаў і корму для жывёлы, захоўвання зерня, збору грыбоў. Борніцтва – старажытная форма культурнага пчалярства, заснаваная на развядзенні і ўтрыманні пчол у борцях – штучных дуплах. Борніцтва выпрацавала спецыфічныя прылады і прыстасаванні, якія без істотных змен, пад рознымі назвамі вядомы на ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Дымакур – прыстасаванне з паддувалам для акурвання пчол. Беларускае народнае ганчарства характарызуецца ўстойлівымі вытворчымі традыцыямі. У нас змешчаны збаны, гаршчкі. Адным з багатых і старажытных промыслаў беларусаў з’яўляецца народнае ткацтва. На працягу стагоддзяў яно развівалася, удасканальвалася і перадавалася з пакалення ў пакалення. Пранік выкарыстоўваўся для адбівання льну. Чаўнок выкарыстоўваўся для прапускання ўточных нітак, накручаных на цэўку. Трапло (трапачка, трэпачка) – прылада для трапання валакна. Грэбень- прылада для часання валакна. Калаўрот – прылада для прадзіва. Вядомы два тыпы: калаўрот-стаяк, у якім кола размешчана вертыкальна, і калаўрот-ляжак з колам, размешчаным гарызантальна. Для звівання пражы ў маткі служылі матавілы. Найбольш простым захавалася ручное матавіла. Прасніца, драўляная прылада, прызначаная для прадзення воўны, льняной ці пяньковай кудзелі; складаецца з дзвюх частак (дошчачкі і стрыжня), замацаваных пад прамым вуглом. У Беларусі былі пашыраны лапатападобныя. Мяліца (церніца) — самаробная прылада, на якой мялі лён, канаплю. Наш музейны пакой паступова пашыраецца новымі экспанатамі. Вялікая Айчынная вайна… Гэта тэма з’яўляецца актуальнай заўсёды. Вайна прынесла вялікія страты, страшэнную бяду ў кожны дом, кожную сям’ю. Гэта наш абавязак захоўваць памяць і гераізм нашых продкаў, шанаваць тых людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у наша светлае будучае. Ветэраны… Іх засталося так мала. Тых, хто, не шкадуючы ўласнага жыцця, ратаваў жыццё Айчыны. Яны так і засталіся маладымі. Ім наканавана быць такімі вечна, пакуль жыве наша памяць. У Астравецкім раёне на сённяшні дзень пражывае 37 ветэранаў, у Кямелішкоўскім сельскім савеце нам наканавана лёсам сустрэцца з нашымі ветэранамі-землякамі - Мундуць Адам Станіслававіч, Янкойць Браніслаў Адамавіч. Вельмі цікава пагутарыць з чалавекам, які сваімі вачыма бачыў вайну. Ім з вялікай цяжкасцю прыходзілася расказваць пра ваенныя часы. Нахлынвалі ўспаміны, трывога і боль. Наш земляк Мундуць Адам Станіслававіч нарадзіўся 2 сакавіка 1917 года ў в. Падліпяны ў мнагадзетнай сям’і (3 браты і 5 сясцёр). На цяперашні час яму 93 гады. Многія падзеі ўжо сцерліся з памяці, але нам ён шмат чаго яшчэ паведаміў. Адзін з братоў Адама Станіслававіча так і не вярнуўся з вайны. У 1939 г.служыў у Вільні (радыёграфіст). Затым удзельнічаў у абароне г. Львова. У тым жа 1939 годзе вярнуўся дадому. Быў кантужаны. Прымаў удзел у будаванні аэрадрома ў вёсцы Міхалішкі. З восені 1941 па вясну 1942 года знаходзіўся ў ссылцы ў турме Лукішкі (з жудасам ўспамінае Адам Станіслававіч). Затым адпраўлены ў Расію, за Тулу на будаванне шахты. Сустрэў перамогу на шахце №6. Доўгачаканая мара споўнілася і Адам Станіслававіч вярнуўся дадому. За ўдзел у вайне Адам Станіслававіч узнагароджаны медалямі. Янкойць Браніслаў Адамавіч нарадзіўся 2 жніўня 1924 года ў вёсцы Падліпяны. У восенні 1944 года адпраўлены на фронт. Вывезлі ў Беласток. Абмундзіравалі, выдалі ўсе неабходнае для вайны. Павязлі ў г. Радзынь. Затым шлях трымалі на фронт – р. Ніса. Пачалася падрыхтоўка да наступлення, рабілі акопы. Бой шоў 1 час 45 мін. Ваявалі з бандэраўцамі. За ўдзел у вайне атрымаў узнагароды. У 1958 годзе Браніслаў Адамавіч ажаніўся, пражылі сумесна 47 год. У 2005 г. памерла жонка, Яніна Міхайлаўна. У іх засталіся цудоўныя дзеці: дачка Ганна Браніславаўна (даглядае бацьку) і сын Станіслаў Браніслававіч. Кожны з іх унёс свой уклад у агульную справу разгрому ворага, абараніў Айчыну ад фашысцкай навалы. Усім ім вялікая і шчырая ўдзячнасць нашчадкаў за тое, што зроблена імі ў імя Перамогі. З пачуццём адказнасці і пашаны мы гаворым: “Нізкі паклон табе, слаўнае пакаленне пераможцаў у Вялікай Айчыннай!” Экспазіцыя “Гісторыя школы” У першыя дні станаўлення савецкай ўлады на Астравеччыне былі арганізаваны 3 пачатковыя школы – у вёсках Літвяны, Рызгоры і Рытань. У 1948г. Рытанская школа размясцілася ў былым асабняку шляхціца Бранцэвіча. У 1951г. ў Рызгорах быў адкрыты 5 клас, які праз год быў пераведзены ў Рытань, у 1962г. сюды была пераведена і сямігодка з Літвян. У 1971 г. закрылася Рызгорская пачатковая школа, дзеці былі пераведзены ў Рытанскую 8-гадовую школу. Колькасць дзяцей павялічвалася, і ў 1978г. рашэннем Кемелішкаўскага сельсавета школу перавялі ў двухпавярховы будынак саўгаснага дзіцячага садка на 90 месцаў. У 1992 г. пачалося будаўніцтва новага будынка школы на 162 месцы. 26.05.1992г. рашэннем Астравецкага райвыканкома школа была рэарганізавана ў сярэднюю. Зараз у школе працуюць 18 настаўнікаў і навучаецца 56 вучняў + дзіцячы сад 16 выхаванцаў. |
![]() | Урок-экскурсія “Свет кніг” з выкарыстаннем інтэрнета І камп’ютэрнай прэзентацыі, мэта якога – паўтарыць раней засвоены моўны, граматычны,... | ![]() | Каб памыцца, адзін чалавек траціць 5 літраў вады. Колькі літраў вады тра-ціць сям'я з трох чалавек, каб памыцца? |
![]() | Кніга выдадзеная Браслаўскім краязнаўчым таварыствам імя Ота Хедэмана (Браслаў, 2003. 58 ст.) | ![]() | Завочная экскурсія па нацыянальным полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку” |
![]() | ![]() | Метадычная распрацоўка меропрыемства “ Мой край завецца Свіслачу” Экскурсія па вёсцы Свіслач | |
![]() | М э т а: даць уяўленне васьмікласнікам пра культуру Беларусi XIX ст.; увязаць атрыманыя звесткi з краязнаўчым матэрыялам; выхоўваць... | ![]() | Экскурсія на радзіму Я. Коласа, прымеркавана 130-м угодкам з дня нараджэння песняра |
![]() | Вед. Мы вельмі рады бачыць вас у гэтым прыгожым пакоі, рады, што вы завіталі да нас | ![]() | Экскурсія ў горад Мінск. Наведванне галоўнай ёлкі краіны, Нацыянальнай бібліятэкі рб |