Прышчэпкі ад грыпа




НазваПрышчэпкі ад грыпа
Дата канвертавання04.12.2012
Памер21.74 Kb.
ТыпДокументы
Прышчэпкі ад грыпа.

Д-р Мікола Галабародзька.


“Грып” у перакладзе з францускае азначае “знянацку хапаць”, “душыць”. Звычайна менавіта так і атрымоўваецца. Штозіму грып хапае і – каго лягчэй, каго цяжэй – патроху “душыць” усіх сямейнікаў. У наш час мы можам даволі лёгка прадухіліць заражанне грыпам, а калі не прадухіліць – то добра палегчыць ягонае цячэнне. Каб набыць адпорнасць да заразы, дастаткова прышчапіцца. Прышчэпкі, якія яшчэ мінулым годам былі даступныя шырокім колам беларусаў праз паліклінікі, зараз трэба шукаць па медычных фірмах. Ці ёсць рацыя прышчапіцца самому і прышчапіць свайго дзіця? Якую прышчэпку выбраць?

У народзе існуе думка, што грып – лёгкая зараза. Небезпадстаўна: большасць людзей хварэе на грып сапраўды лёгка, адно што “выбівае з каляіны” на пэўны тэрмін. Аднак ёсць групы рызыкі – гэта па-першае дзеці (асабліва малыя дзеці) і старыя (асабліва старэйшыя за 65 гадоў) – у іх грып звычайна цячэ цяжэй і выклікае шэраг ускладненняў. У старых гэта абвастрэнні хранічных хваробаў: так пад час разгара пошасці грыпа заўважна падвышаецца колькасць гіпертанічных крызаў, інфарктаў сэрца і цукровых комаў. У дзяцей жа ўзнікаюць бранхіты, пнеўманіі, запаленні ЛОР-органаў і іншая паталогія. Некалькі дзяцей штогод звычайна гіне ад ускладненняў грыпа.

Канешне, усіх тых, каму пагражае небяспека ад грыпа – дзяцей, старых і ўсіх хворых на хранічныя хваробы нырак, аддыхальнай і сэрцава-судзіннай сістэмаў – трэба прафілактычна прышчапіць.

Прышчэка выклікае развіццё адпорнасці ўжо праз 3-4 тыдні ад увядзення, і гэтая адпорнасць трымаецца на працягу года. Больш доўгае дзеянне і не патрэбна – пошасці грыпа штогод выклікаюцца рознымі тыпамі вірусаў і рознымі іх спалучэннямі. Таму на кожны асобны год напрацоўваецца свая адмысловая прышчэпка.

Безумоўна, была рацыя прышчапіцца траха раней, яшчэ ў лістападзе, каб да пачатку пошасці грыпу мець ужо добра сфармаваную адпорнасць. Але гэта не позна зрабіць і цяпер. Па-першае, самы разгар пошасці яшчэ наперадзе – па прагнозах лекараў ён наступіць бліжэй да лютага. А па-другое трэба памятаць, што самы цяжкі грып, звычайна з процьмай ускладненняў, надараецца на сконе пошасці, недзе напрыканцы лютага – у сакавіку.

На Беларусі маецца шэраг прышчэпкаў. Нашыя паліклінікі для імунізацыі часта і працягла хварэючых людзей (спытайцеся ў вашага ўчастковага, ці не падпадаеце пад гэтую катэгорыю вы ці вашае дзіця) забяспечаны так званай цэльнавірыённай вакцынай. Яна выкарыстоўваецца толькі ў дзяцей, старэйшых за 7 гадоў. Прышчапіцца можна задарма.

Медычныя фірмы закупаюць больш дарагія, але больш ачышчаныя прышчэпкі – расшчаплёныя, ці так званыя спліт-вакцыны: Ваксігрып (AventisPasteur, Францыя) і Флюарыкс (SmithKleinBeecham, ЗША), і субадзінкавыя: Грыпол (расійская, і дарэчы, калі набываць у Расіі – таннейшая) і Інфлювак (SolveyPharma). Гэтыя прышчэпкі могуць выкарыстоўвацца ў дзяцей з 6-ці меcячнага ўзросту. Каштуюць яны ад 5 да 10 даляраў. Прыкладам, у “Ладэ” вы аддасце 8 тысяч рублёў за Грыпол ці 20 за Інфлювак. Але безумоўна, прасцей патраціць гэтыя грошы зараз, на прафілактыку, чым потым, на лекі і працэдуры.

І нават калі вы і вашыя сямейнікі ўжо прышчаплёныя, маеце адпорнасць – памятайце і не забывайцеся на старыя і правераныя сродкі засцярогі ад грыпа: добры настрой, здаровы лад жыцця, прыём полівітамінаў, адаптагенаў і бабулінавага сочыва з маліны.

Бывайце здаровыя!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт
Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка