Спампаваць 22.99 Kb.
|
Аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама ДУА “Трокеніцкая базавая агульнаадукацыйная школа” Спартыўнае свята “Конікі” Падрыхтавала Сідарэнка А.І. Трокенікі 2011 Мэты: арганізацыя вольнага часу вучняў; фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі; прапаганда здаровага ладу жыцця. Падрыхтоўчая работа: 1) настаўнік рыхтуе плакаты з заклікамі і правіламі захавання здароўя; 2) спартыўная зала, у якой праводзіцца мерапрыемства, святочна ўпрыгожана; 3) вучні дзеляцца на дзве каманды, выбіраюць капітанаў, малююць свае эмблемы; 4) фарміруецца журы. Ход мерапрыемства Настаўнік знаёміць дзяцей з членамі журы. Настаўнік. Рабяты, сёння ў нас спартыўнае свята “Конікі”, мы правядзём яго пад дэвізам “У здаровым целе- здаровы дух”. 1-ы вучань. У мяне пахмурны від- галава мая баліць. 2-ы вучань. Я чыхаю, я захрып. Што такое? Усе вучні хорам. Гэта грып. 3-ы вучань. Не прагожы грыб у лесе, а гадлівы грып у носе. 4-ы вучань. Ураз мяне ўсе распранулі. І тут жа сталі шкадаваць. 5-ы вучань. А я ляжу ў сваёй пасцелі. Мне неабходна паляжаць. Настаўнік. Рабяты, хто з вас любіць хварэць? Усе вучні хорам. Ніхто. Настаўнік. Значыць, усе хочаць быць здаровымі. А для гэтага трэба ведаць некалькі важных правілаў, першае з якіх- “Займайся фізкультурай!” Якія яшчэ правілы здароўя вам вядомы? Адказы вучняў. Закаляйся. Будзь заўсёды чыстым і акуратным. Ужывай здаровую ежу. Будзь заўсёды ў добрым настроі. 1 конкурс. Капітаны прадстаўляюць свае каманды. 2 конкурс. Скачкі ў даўжыню з месца. 3 конкурс. Скачкі праз кароткую скакалку (за 1 мін). 4 конкурс. Скачкі па “купінах”. 5 конкурс. Перапрыгні перашкоду (праз гімнастычную лаўку). 6 конкурс. Хуткія конікі. 7 конкурс. Скачкі на адной назе па праталінах. 8 конкурс. Перацягні саломінку (перацягванне каната). 9 конкурс. Скачкі ў парах у абручы. 10 конкурс. Парад загадак пра здаровы лад жыцця. Кожнай камандзе па чарзе загадваецца 5 загадак. Настаўнік. Вось і заканчваецца наша свята. Але мы павінны высветліць, што з’яўляецца самым галоўным у жыцці чалавека. Праводзіцца эстафета “Здароўе”. Вучні павінны з кубікаў, на якіх запісаны літары, скласці слова “здароўе”. Выйграе тая каманда, якая хутчэй справіцца з заданнем. Настаўнік. Малайцы! Самае галоўнае ў жыцці чалавека- гэта здароўе. Журы аб’яўляе вынікі спаборніцтваў. |
![]() | Абсталяванне: 3 эстафетные палачкі, 3 гімнастычныя палкі, 3 мешка, 9 кеглей, 9 мячоў, 9 маленькіх набіўных мячыка, карзіна | ![]() | Дзень здароўя. Спартыўнае свята “Залатая восень”(лёгкаатлетычны крос), прысвечанае пачатку навучальнага года |
![]() | А дакладней, калі запрошаныя госці на свята прыязджаюць. Значыць у нас сапраўднае свята. Да нас завіталі прадстаўнікі гаспадарак,... | ![]() | |
![]() | Выхаваўчая мэта: прывіваць інтарэс да традыцый краіны вывучаемай замежнай мовы на прыкладзе святкавання Дня Удзячнасці (нацыянальнае... | ![]() | Пачнём мы свята з выканання задання, якое на першы погляд зусім не адносіцца да нашай тэмы. Трое жадаючых падыдзіце да мяне І з дапамогай... |
![]() | Апісваецца народнае свята Вялікдзень І звязаныя з ім абрады, гульні, характэрныя для дадзенай мясцовасці. Апісанне суправаджаецца... | ![]() | Хлопец. Так адбылася, што на Беларусі свята гэтае мае некалькі назваў. Грамаўнік, Грамніца, Стрэчанне гэта ўсё адно свята |
![]() | Вядучы. Дзень добры ўсім дзецям І дарослым! Добры дзень ўсім, кто прыйшоў да нас на свята! | ![]() | Вялікіх або Малых Аўцюкоў І сабраць цудоўны букет непаўторных мясцовых анекдотаў, без якіх не абыходзіцца ніводнае свята гумару ва... |