Спампаваць 15.95 Kb.
|
ДЫПЦІХ 1. Мне ад казкі тваёй нібы з’ясніўся свет, Хоць навокал – бясконца-асенняя слота, І лісты паўсцілалі мінулага след Штогадовай сваёй незямной пазалотай. Мокры горад чакаў памяркоўнай зімы (Што ўжо лета чакаць, як даўно лістападзіць!) Можа й добра, што ўсё-ткі спаткаліся мы, Каб адно аднаму паспрыяць і парадзіць, Каб трывогу суцішыць-суняць ля шчакі, Каб паверыць у тое, што шчасце магчыма. Можа, дзень проста выдаўся сёння такі, Калі свет распагоджвае казкай жанчына. Мне той казкі ніколі, бадай, не забыць. Столькі жарсці праменілі грудзі, калені!.. Так хацелася побач да раніцы быць, Нібы два матылькі – і не больш, і не меней. Трапятаць ля агню найспакуслівых мрой У падораным лёсам надзей Светлаградзе І не здолець мяжу заступіць, за якой Чысціня саступае дарогу пажадзе... Хай лісты паўсцілалі мінулага след Штогадовай сваёй незямной пазалотай, Мне ад казкі тваёй нібы з’ясніўся свет, Хоць навокал – надзіва сцюдзёная слота... 2. Нібы цэлая вечнасць – мой дзень без цябе... Да фантазій тваіх ва ўспамінах імкнуся. Наш вячэрні развіт – як даніна журбе, Бо калі ў тую казку я болей вярнуся. Зноў калі да рукі дакранецца рука Так шчымліва-пяшчотна і светла-дрыготка І ўзгрукоча-ўзвірыць адзіноты рака, Калыхаючы ў хвалях юрлівасці лодку? Зноў калі насалоду падорыш вачам Любавацца табою не назіркам – блізка, Адчуваць голаў твой у сябе ля пляча, Цалаваць цябе ўсю – да апошняе рыскі?.. Ды ўсё роўна душа так суцешна пяе... А маглі б не спаткацца ні ўчора, ні потым... Так і мрояцца чорныя вочы твае На асеннім прыпынку пад назвай “Самота”. |
![]() | У. Я. Проп. Неабходна працягваць сістэмнае даследаванне чарадзейнай казкі. У дадзенай працы мы абралі ў якасці прадмета даследавання... | ![]() | Так І глядзела на свет, як сам гаспадар, заўсёды зажмураны Данька, стары Хамёнак, бязлобая галава якога нібы ўрасла ў зімовую шапку... |
![]() | Такі край – заўсёды твой цэлы свет. І як вырастае ён у тваёй душы, як шырыцца І запаланяе цябе ўсяго высакароднай гордасцю, светлай... | ![]() | Якуба Коласа, дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйны змест казкі жыцця «Хмарка» ў адпаведнасці з эпіграфам, убачыць мастацкую своеасаблівасць... |
![]() | Сказанае вышэй асабліва тычыцца даследавання чарадзейнай казкі. Гэта можа быць абумоўлена наступнымі прычынамі | ![]() | «Пожалуй, скажешь мне, не трать излишних слов; Когда на что решусь, уж я не отступаю, и знай, мой жребий пал, я лиру избираю. Пусть... |
![]() | Дзень добры, дзеці. Сёння мы зробім цікавае падарожжа па казачнай краіне беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Шмат казак ён... | ![]() | Сверху и с боков кровать закрывают какие-то занавески, так что и непонятно: что там снаружи. Вдруг, стоит мне высунуть голову, вспыхнет... |
![]() | Гэта радкі з чарадзейнай казкі "Лалі-Лаль", якую напісала Святлана Міхайлаўна клімковіч, журналістка, пісьменніца, драматург. Выключна... | ![]() | Мэта першага ўрока: замацаваць веды пра віды мастацтва І сродкі, якімі яны карыстаюцца; аднавіць звесткі пра казкі І асаблівасці... |