Спампаваць 1.7 Mb.
|
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ А.С. ПУШКІНА” ВУЧЭБНА–МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” У дзвюх частках Частка 1 Брэст БрДУ імя А.С. Пушкіна 2009 УДК 94(476)(075) ББК 63.3(Беи) Аўтары: Н.П. Галімава, П.І. Гарбуль, У.В. Здановіч Р э ц э н з е н т ы: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Н.М. Кавалёва кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.М. Вабішчэвіч
УДК 94(476)(075) ББК 63.3(Беи) УА БрДУ, 2009 ЗМЕСТ
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Айчынная гісторыя – вобласць гістарычных ведаў, якая займаецца даследаваннем заканамернасцей і асаблівасцей гісторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён у кантэксце еўрапейскай і сусветнай гісторыі, станаўлення дзяржаўнасці Беларусі, распрацоўкай тэорыі і методыкі вывучэння гістарычных працэсаў, гістарыяграфіі і крыніцазнаўства па даследуемых праблемах. Курс «Гісторыя Беларусі» выкладаецца на працягу першага – чацвёртага году навучання (2–8 семестры). Усяго на вывучэнне дысцыпліны адводзіцца 780 гадзін, з іх аўдыторных – 320 гадзін (лекцыйных – 184 , семінарскіх – 136 ). У першай частцы вучэбна-метадычнага комплексу змешчаны праграма курса, планы семінарскіх заняткаў, літаратура, абсталяванне для іх правядзення. Для студэнтаў першага курса разлічаны тэмы – 1–7, другога – 8–26, трэцяга – 27–40, чацвёртага – 41–58. Мэта вывучэння курса заключаецца ў набыцці студэнтамі максімальнай інфармацыі аб асноўных вехах, з'явах, падзеях, імёнах айчыннай гісторыі; у разуменні імі ўзаемапранікненняў, узаемаўплываў народаў, што адбываліся на сумежжы цывілізацый Захаду і Усходу; у фарміраванні гарманічнай творчай, з навукова-гуманістычным светапоглядам, сацыяльна завостранай асобы. Задачы курса ў тым, каб навучыць студэнтаў знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных працэсаў і падзей; вызначаць фактары, якія абумовілі змест, характар, асаблівасці рэгіянальнага развіцця; крытычна аналізаваць мінулае і праводзіць яго сувязь з сучаснасцю. Структура комплекса грунтуецца на вызначэнні і адборы галоўных паняццяў, ідэй, тэндэнцый, фактаў, дат, імён і іншых элементаў гістарычных ведаў і накіравана на тое, каб раскрыць сутнасныя элементы і праявы эканамічных адносін і важнейшых рыс гаспадарчага развіцця; дэмагеаграфічнай характарыстыкі і сацыяльнай стратыфікацыі грамадства; асноўных палітычных падзей і іх уплыву на дзяржаўна-прававую эвалюцыю; канфесійнага і этнакультурнага развіцця; найкаштоўнейшых здабыткаў духоўнага жыцця народа. Змест комплекса адпавядае сучасным дасягненням гістарычнай навукі. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен: ведаць:
умець: • прымяняць фармацыйны i цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускага народа;
ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
|
![]() | Рэкамендавана да выдання Камісіяй па прыёмцы І атэстацыі электронных версій вучэбных І вучэбна-метадычных матэрыялаў Акадэмii кiравання... | ![]() | Рэкамендавана да выдання Камісіяй па прыёмцы І атэстацыі электронных версій вучэбных І вучэбна-метадычных матэрыялаў Акадэмii кiравання... |
![]() | Рэкамендавана да выдання Камісіяй па прыёмцы І атэстацыі электронных версій вучэбных І вучэбна-метадычных матэрыялаў Акадэмii кiравання... | ![]() | Сюжэталогія празаічнага твора : вучэбна-метадычны дапаможнік [для вну] / В. М. Кавальчук; рэц.: Дз. М. Лебядзевіч, А. Г. Ківака;... |
![]() | Кіраўнік Пушкіна Яніна Аляксандраўна, настаўнік гісторыі І грамадазнаўства дуа “Бобрскі вучэбна-педагогагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя... | ![]() | Вучэбна-метадычны дапаможнік/ М.І. Таранда [і інш.]. – Гродна: уа «гдау», 2009. – 236 с |
![]() | Рэспублікі Беларусь осрб 1-24 01 02-2008, а таксама Тыпавой вучэбнай праграмы па дысцыпліне «Гісторыя дзяржавы І права Беларусі»... | ![]() | Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: Вучэб метад дапам. / Склад. В. А. Белазаровіч. – Гродна: ГрДУ, 2006. – 309 с |
![]() | Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях: 1-21 03 01 “Гісторыя... | ![]() | Канферэнцыя адбудзецца 18-19 кастрычніка 2012 года па адрасе: г. Брэст, вуліца Міцкевіча, 28 |