Спампаваць 16.38 Kb.
|
Stel1026drobau Сёньня ў Менску адкрылася выстава вядомага беларускага мастака й мастацтвазнаўцы Леаніда Дробава, прымеркаваная да яго юбілею. Сёлета творцу споўнілася б 80, памёр ён у 2002 годзе. На імпрэзе пабываў наш карэспандэнт Міхал Стэльмак: Творчая спадчына Леаніда Дробава дэманструецца ў Нацыянальным мастацкім музэі. Гаворыць мастацтвазнаўца Яўген Шунейка: (Шунейка: ) “Наша прафэсійнае мастацтвазнаўства, якое паднялося ў 20-я гады, было як касою зрэзана ў час сталінізму. Пасьля вайны паднялося новае пакаленьне, якое вайну прайшло - мужнае, гераічнае. Вось яны былі змагарамі за адраджэньне гістарычнай памяці, за тое, каб наша культура была не культурай пагарэльцаў, а культурай годнага народу. І ў мастацтвазнаўстве Леанід Міканоравіч быў такім першапраходцам”. Леанід Дробаў - аўтар такіх дасьледчыцкіх прац як “Беларускія мастакі ХІХ стагодзьдзя”, “Графіка Беларусі ХІХ- пачатку ХХ стагодзьдзяў”. Мастацтвазнаўца Людміла Налівайка: (Налівайка: ) “Ён быў першаадкрывальнікам многіх забытых імёнаў. Вярнуў у нашу мастацкую спадчыну здабыткі творцаў, якія раней лічыліся прадстаўнікамі суседніх культур: Расеі, Польшчы, Украіны, нават Францыі. Ён зрабіў тое, чаго не зрабіў ніхто да яго. Яшчэ караткевіч казаў, што нашу культуру, нашу гісторыю суседнія кріны, падзялілі, разьдзялілі. Ён гаварыў мне: ты не забудзь, што мы з Караткевічам пачыналі аднаўляць Беларусь”. Пісьменьнік Уладзімер Караткевіч зрабіў літаратурную апрацоўку дасьледаваньня Дробава “Беларускія мастакі ХІХ стагодзьдзя”. Іхнае творчае супрацоўніцтва адкрыла для шырокага кола аматараў мастацтва імёны Ігната Дамеля, Напалеона Орды, Івана Хруцкага, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Прыгадвае сын творцы фотамастак Канстанцін Дробаў: (Дробаў: ) “Яны над ёй працавалі зь вялікім энтузіязмам. Бацька як навуковец, Караткевіч як пісьменьнік. Яна стала падручнікам для маладых мастацтвазнаўцаў, мастакоў. Яна разыйшлася ўмомант. Гэта асноўная справа яго жыцьця. Паралельна ён займаўся жывапісам”. Напісаў мастак Дробаў больш як дзьвесьце карцін. Творчую спадчыну падсумоўвае старшыня Саюзу мастакоў Уладзімер Басалыга: (Басалыга: ) “Я Лёню добра ведаў. Мы жылі ў адным доме. І сёньня мы можам весьці размову пра Дробава як пра такую постаць, якая знаходзіцца на скрыжаваньні дарог - жывапісца і дасьледніка. Мне здаецца, што ён абраў правільны шлях сваго жыцьця: не разьвітаўшыся з пэндзлем, ён стаў дасьледчыкам. І гэтым пляне давядзецца згадваць яго, успамінаць…” |
![]() | Сёньня ў Менску адкрылася выстава, прысьвечаная 60-годзьдзю вядомага беларускага мастака Міколы Селешчука. На ёй пабываў наш карэспандэнт... | ![]() | Сёньня ў Менску адкрылася выстава, прысьвечаная 60-годзьдзю вядомага мастака Міколы Селяшчука. На ёй пабываў наш карэспандэнт Алесь... |
![]() | Дзмітрыя І ацаніць яго майстэрскае валоданне пэндзлем І фарбай, бо персанальная выстава мастака, у Глыбокім ужо чацвёртая па ліку,... | ![]() | Сябры, родныя І блізкія Яўгена Куліка прыйшлі сёньня падвечар на Кальварыйскія могілкі Менску, каб ушанаваць памяць знакамітага мастака... |
![]() | Ы здаўна выраблялі аўчыны для кажухоў, з прадзенай воўны ткалі сукно, вязалі рукавічкі, шкарпэткі. А лямец пачалі вырабляць значна... | ![]() | Здаўна выраблялі аўчыны для кажухоў, з прадзенай воўны ткалі сукно, вязалі рукавічкі, шкарпэткі. А лямец пачалі вырабляць значна... |
![]() | Сёньня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня выдатнага беларускага актора І рэжысэра Леаніда Рахленкі. Болей за 50 гадоў ён працаваў... | ![]() | Выстава Extended Swedish “Сучаснае швэдзкае ювэлірнае мастацтва: пашыраная калекцыя адкрылася ў Нацыянальным музэі гісторыі І культуры... |
![]() | У судзе Цэнтральнага раёну Менску сёньня судзілі сябру аргкамітэту ў справе правядзеньня "Эўрапейскага маршу" Зьмітра Бародку, праваабаронцу... | ![]() | У менску ў Нацыянальным музэі гісторыі І культуры Беларусі сёньня адчынілася выстава “Праз стагодзьдзі да графоў фон Гутэн-Чапскіх”.... |