Польшчы. Навіна пасьпела сабраць такія камэнтары чытачоў блогу: Што рабіла ў гэтых выпадках Польшча?




НазваПольшчы. Навіна пасьпела сабраць такія камэнтары чытачоў блогу: Што рабіла ў гэтых выпадках Польшча?
Дата канвертавання03.12.2012
Памер25.18 Kb.
ТыпВопрос
Блогер Lipkovich зьмясьціў у сваім дзёньніку навіну: у Літве затрыманы грамадзянін Беларусі, які займаўся шпіянажам супраць Польшчы. Навіна пасьпела сабраць такія камэнтары чытачоў блогу:


“Што рабіла ў гэтых выпадках Польшча? Здаецца, заяўляла, што ўсё гэта правакацыя беларускіх уладаў. Як вы мяркуюце, беларусам варта паступіць гэтаксама?”


“Цікава, ён скраў схему літоўскай бульбакапалкі?”


“Цяпер у нас усё “па-даросламу”. Нават уласны злоўлены шпіён”.


Яшчэ адна дыскусія, справакаваная Lipkovich’ам: блогер прыводзіць у сваім дзёньніку выказваньне вядомага польскага пісьменьніка, рэдактара часопісу “Поліш Піпэлінэ” Вітольда Міхайлоўскага наконт забойства былога афіцэра КГБ Аляксандра Літвіненкі. “…гісторыя расейска-польскіх узаемадачыненьняў сьведчыць пра тое, што расейская дзяржава ня здольная жыць па законах цывілізаванага сьвету. Гісторыя Расеі насычаная шматлікімі фактамі, калі іхныя ўлады выкарыстоўвалі рознага кшталту атруту ў дачыненьні палітычных апанэнтаў і дысыдэнтаў. Як польскі грамадзянін і пісьменьнік, я з адказнасьцю заяўляю, што польская дзяржава ды ейны народ ня хочуць быць у складзе аб’яднанай Эўропы, куды ўвойдзе Расея. Гістарычнае й геаграфічнае месца Расеі ў Азіі, я мяркую, што азіяцкія ўладары ды іхныя народы лепей зразумеюць “палітыку” Расеі, чым эўрапейскія краіны”.


Камэнтары: “Гэта скандал, разьдзьмуты брытанскімі мэдыямі, як помста за тое, што Расея выкінула іхных шпіёнаў”. “Расея ніколі ня ўвойдзе ні ў якую Эўропу. А вось Эўропа, магчыма, увойдзе ў Расею, цалкам альбо часткова. Ня варта забывацца на тое, што частка… цяперашняй Эўропы пакінула Расею ўсяго 15 год таму…” “Расея была й застаецца азіяцкай краінай, якая жыве па законах Чынгісхана й Заладой Арды…”


А на сайце ”Беларуская жаба” зьявілася карыкатура пад назвай “Тры кампанэнты беларускай стабільнасьці”. Тры асобы трымаюць вялікі дыск, на якім сядзіць вусаты чалавек з хакейнай клюшкай замест скіпэтра. Адна з асобаў – мужчына зь відэакамэрай на шыі, на відэакамэры напісана “БТ”. Іншая асоба – мужчына ў форме амапаўца. Трэцяя – жанчына, якая стаіць на скрыне для галасаваньня на выбарах. Подпіс пад малюнкам: “Атлянты і карыятыда. (Амаль паводле Шамякіна)”.


На форумах сайту Нашы дзеткі можна даведацца пра тое, як і дзе беларусы знаходзяць сабе спадарожнікаў жыцьця. Вось адна з жыцьцёвых гісторыяў ад наведніка Палівача: “Мы з жонкай пазнаёміліся на Новы год, калі яна прыехала ў Гомель у госьці да маіх крэўных. Бачыліся пасьля гэтага яшчэ два разы(я езьдзіў да яе ў Тулу). Потым яна ізноў прыехала ў Гомель і я прапанаваў выходзіць за мяне замуж. Згадзілася. Каб доўга не чакаць (звычайна два месяцы) заяву падалі не ў Гомельскі ЗАГС, а ў сельсавет і праз два дні нас расьпісалі. Атрымалася, што да шлюбу мы бачыліся тры разы (агулам 12 дзён). Жывем разам 18-ы год”.


Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Юлія Шарова, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Польшчы. Навіна пасьпела сабраць такія камэнтары чытачоў блогу: Што рабіла ў гэтых выпадках Польшча? iconЗнешнепалітычныя прадумовы аб'яднання Заходняй Беларусі ў адзінай савецкай дзяржаве
На адносіны Польшчы І СССР у значнай ступені ўплвыала Германія, якая прэтэндавала на далучэнне Заходняй Польшчы, такія ж планы былі...

Польшчы. Навіна пасьпела сабраць такія камэнтары чытачоў блогу: Што рабіла ў гэтых выпадках Польшча? iconТэст "Польшча ў Познім сярэдневякоўі"
Чэхія І польшча; б. Польшча І вялікае княства Літоўскае; в. Маскоўскае княства І польшча; г. Тэўтонскі ордэн І польшча

Польшчы. Навіна пасьпела сабраць такія камэнтары чытачоў блогу: Што рабіла ў гэтых выпадках Польшча? iconНідзе ў сьвеце смі наогул не ліцэнзуюцца, тем больш у інтэрнэце. Капsуль
Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Белта паведамляе, што, паводле міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных...

Польшчы. Навіна пасьпела сабраць такія камэнтары чытачоў блогу: Што рабіла ў гэтых выпадках Польшча? iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
На форумах парталу tut by сёньня абмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя ў часе прэсавай канфэрэнцыі для украінскіх мэдыяў....

Польшчы. Навіна пасьпела сабраць такія камэнтары чытачоў блогу: Што рабіла ў гэтых выпадках Польшча? iconУладзімір Дубоўка Некаторыя прыватныя выпадкі мілагучнасьці нашае мовы
А. Потэбня, «Мысль и язык». Сказанае прымушае нас да ўважнага вывучэньня гэтых зьяў, гэтых законаў І наступнага скарыстаньня ІХ у...

Польшчы. Навіна пасьпела сабраць такія камэнтары чытачоў блогу: Што рабіла ў гэтых выпадках Польшча? iconЎдзельнікі форуму абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валенса вылучыў кандыдатуру першага кіраўніка незалежнай
На сайце “Наша Ніва” ўдзельнікі форуму абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валенса вылучыў...

Польшчы. Навіна пасьпела сабраць такія камэнтары чытачоў блогу: Што рабіла ў гэтых выпадках Польшча? iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валенса вылучыў кандыдатуру першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава
На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валенса вылучыў кандыдатуру...

Польшчы. Навіна пасьпела сабраць такія камэнтары чытачоў блогу: Што рабіла ў гэтых выпадках Польшча? iconБард ператварыўся ў шансанье такія высновы рабіла публіка на сёньняшнім канцэрце Алеся Камоцкага. У малой залі канцэртнага комплексу "Менск" адбылася
Дах”. І на дыску, І ў альбоме песьні Алеся Камоцкага гучаць не пад звыклую для бардаўскага жанру акустыстычную гітару, а ў суправаджэньні...

Польшчы. Навіна пасьпела сабраць такія камэнтары чытачоў блогу: Што рабіла ў гэтых выпадках Польшча? iconЛідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч сёньня прыпыніў вядзеньне ўласнага блогу на сайце by milinkevich. У інтэрвію Радыё Рацыя ён паабяцаў, што блог ў
Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч сёньня прыпыніў вядзеньне ўласнага блогу на сайце by milinkevich. У інтэрвію Радыё...

Польшчы. Навіна пасьпела сабраць такія камэнтары чытачоў блогу: Што рабіла ў гэтых выпадках Польшча? iconДзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Белта паведамляе, што, паводле міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных выданьняў павінны
Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Белта паведамляе, што, паводле міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка