Што такое Ідэал дзяржавы ?




НазваШто такое Ідэал дзяржавы ?
Дата канвертавання30.10.2012
Памер242.12 Kb.
ТыпВопрос
ІДЭАЛ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ.

1.

Што такое Ідэал дзяржавы..? Можна сказаць, што ідэал дзяржавы – гэта абагулены набор запісаных, найлепшых, прыкладзеных да штодзённага ужытку Пажаданьняў ды Ідэй, на што, як на Канстытуцыю, надалей мае абапірацца жыцьцё краіны. Толькі нашмат важней, каб гэтым ідэалам апраменьваліся і сілкаваліся ўсе народныя норавы, каб бесьперарыўна ішоў глыбокі дыялёг паміж дзяржавай і чалавекам, каб у выніку адбывалася дабрародная грамадзянская адукацыя жыхара і яго пераўтварэньне на карысьць да Лепшага, што называецца – ішла Сацыялізацыя грамадзяніна.


На практыцы гэта павінны быць прадуманыя і адкрытыя захады дзяржавы, накіраваныя сваёй мэтай на ўдасканаленьне як шырокага агульнага (“статыстычнага”) жыцьця нацыі, так і на ўлагоджваньне канкрэтных пабытовых адносінаў, умацаваньне паразуменьня ды чалавечнасьці ў асяроддзі грамады, паміж самімі чыноўнікамі, нарэшце – паміж краінай і цэлым сьветам.


Але, на спэцыяльнай увазе дзяржавы павінен быць ідэал усіх стасункаў паміж чыноўнікам і грамадзянінам, як мудрая, пастаянна растучая ідэя шчасьлівага нацыянальна-беларускага грамадзкага жыцьцяўладкаваньня. Пры тым, інтэлектуальнае паходжаньне гэтага ідэалу павінна быць не спушчаным “зьверху”, а мець народную крынічку, як некаторы вечна цьвярозы, высокі, нябёсны пожад жывой чалавечай душы вольнага жыхара Бацькаўшчыны. Для таго дзяржава павінна не толькі праводзіць апытаньні статыстычныя, але і глыбока маральнасна (нравственно) і навукова дасьледаваць пададказны народ.

…Як выяўляецца пры шчыльным досьледзе, ня гледзячы на паверхневы застой пад ільдом вымарожваючай жыцьцё дыктатуры, Беларусь, тым ня менш, сёньня мае глыбінную творчую плынь нацыянальнай думкі і ўсё больш наважваецца да руху ў сваім самастойным, унікальным грамадзкім ды палітычным накірунку. Напрыклад, З.Пазьняк, інтэрнэт-інтэрв’ю 04/2004/ кажа:

“Павінен быць палітык, які паставіць задачу пабудаваць вольную, магутную, моцную і самую дасканалую ва Ўсходняй Эўропе дзяржаву Беларусь. Беларускі народ павінен мець ідэал сваёй дзяржавы, дзеля гэтага ідэалу ён здольны будзе працаваць.”

Зацікаўленаму відаць, што нават пад глумлівым штодзённым прэсам адкрытага і скрытага маскальскага тэрору, пад зьнішчаючым у кожным аддзельным чалавеку “Я” ціскам маральнаснай атруты (прапаганды), якая ідзе праз мёртвую машыну па-эўрапейску непісьменнай намэклятуры – сёньня на Беларусі адбываецца няспынны рух сапраўднай эвалюцыі і ўнутранай дэмакратычнай грамадзкай сама-мабілізацыі. Кажуць, пры любой дыктатуры, калі палітыка стаіць на месцы, то ў народзе прачынаецца дадатковы рэсурс, культурны ўзровень і жыцьцё пачынае абыходзіць праблему з бакоў, як вада абцякае завалу на сваім шляху.


2. Ідэя Дэмакратыі да Сёньня.


Слова “дэмакратыя” на справе азначае Народнае Самакіраваньне (з грэцкай мовы: дэмос – народ, жывучы ў павеце, раёне, мікрараёне; кратос - кіраўніцтва).


Прынцыповым наватарскім адрозьненьнем гэтага ладу ад любога зь іншых зьяўляецца тое, што маральная кропка апоры міжчалавечых стасункаў у грамадзтве (верааддана вышукваецца дзяржавай і) знаходзіцца ў бясконцай, да рэфлексу глыбокай, маральнаснасьці (нравственное), якая прыдаецца з нараджэньнем натуры, падсьвядомасьці кожнага чалавека. Такім чынам, у дадатак да законнасьці (рацыянальнае), грамадзтву пачынае даваць свой плён павераная дасканалай навукай перакананьне (ірацыянальнае), што Чалавек Разумны (Homo Sapiens) па ступені гуманнасьці сваёй сапраўднай існасьці – проста прыроджана – Добры; “Анёл у матэр’яльным, жывым целе”. Тут бярэцца пад пільны нагляд, што, пэўнай якасьці і характарыстыкі пачуцьцё жыцьця, - як ўрачыстае, прыгожае, узьнёслае міжасабовае агульнае месца, - заўсёды нейкім чынам і непазьбежна матэр’ялізуецца ў людзкай кагорце. Яно меркавальна абуджаецца ад сну ды паўстае перад намі спэцыфічным досьведам (вопытам) жыцьця, проста даступным усялякаму даросламу з адкрытым сэрцам. Той, кожны час унікальны, пачуцьцёвы ды матэр’яльны досьвед чалавека традыцыйна называецца Здаровы Сэнс. Гэта і ёсьць маральная тканка дэмакратыі, тэхнічная глеба, усебаковае (трансцэндэнтнае) узрабленьне-разьняволеньне якой, безумоўна вядзе жыхара да прасьветленай грамадзянскасьці, і разам, да згаданай адназначнай маральнасьці Чалавека Разумнага (або, Чалавека Рэлігійнага, што практычна адно і тое ж, як лічаць некаторыя заходнія культуролёгі) . За міжвыбарны час у краіне ролі фармальнага і не-фармальнага лідэра мяняюцца: пераходзяць ад народа, неарганізаванага чалавека, назад, да дзяржавы-арганізацыі і наадварот. У сапраўднай, інтэлігэнтнай свабодзе клясычнай дэмакратыі гэтыя стасункі па якасьці, канешне, болей дакладныя, чым пры іншых ладах, а значыць драматычныя як і само жыцьцё, але па выніку – заўжды пазытыўныя, “пастаянна-рэвалюцыйныя” і эвалюцыйныя бо, па сутнасьці, ўяўляюць сабой від “мройнай містэрыі”, якая ідзе да ўсё новых цывілізацыйных набыткаў. Той, невыспавядальнай містэрыяй дэмакратыі зьяўляецца найглыбей магчымы інтэлектуальны “вір” сумленнага між-чалавечага ўзаемавывучэньня; працэс вечнага, разьняволенага ў натхненьні і, тым – дасканалага, росквіту народнага таленту на фоне: паміж сумленным Пажаданым (ідэалам справядлівасьці) і выніковым Рэальным (практыка кампрамісу супярэчнасьцей жыцьця).


Дасьледуючы гісторыю чалавецтва, прыходзіць і не пакідае меркаваньне, што дэмакратыя, як ідэя справядлівасьці, праз Здаровы сэнс заўсёды гукала людцаў “на паўстаньне Спартака...” прэч ад любога ішага ладу, што некалі паўставаў на Зямлі і, па справе, ёсьць найболей глыбокай формай агульначалавечага ідэалу гаспадараньня, якое тэхнічна магчыма ў дадзены час. Так адбываецца таму, што дэмакратычная, ў адрозьненьне ад іншых ідэй грамада-ўладкаваньня, прыкладае да ўжытку памянёную вышэй, непасрэдную (не-трансцэндэнтную) пабытовую Лагоду адносінаў (здаровы сэнс), а разам, да яе, - бяздонную па глыбіні і пажыцьцёвую па часе, гарманізацыю Сумленьня з рэальным жыцьцём, здаровыя поклічы матэрыі якога а-пасрэдаваны (да трансцэндэнтнасьці). Адзначым, матэрыі сумленьня незалежныя ад падзей рэальнасьці, чаму сумленьне непадуладнае пажадзе чалавека і здольнае быць дасканалым, аўтаномна (без дыктатара) кіруючым намі “праменьчыкам Бога”. …Тады, у сваю чаргу, на нейкім пэўным узроўні грамадзянскай сьвядомасьці і адказнасьці за лад рэчаў на вялікім і малым сьвеце чыстае сумленьне аддзельнай асобы пачынае арганічна шукаць такое ж (адлюставаньне сябе) ў суседа, надаваць гэтаму працэсу належную, найвышэйшую вартасьць. Для таго пачынаюць натуральна вытанчацца акаляючыя ўмовы жыцьця, удасканальвацца паняткі новых міжасабовых дачыненьняў, апрацоўваецца глеба для пладатворнай, радаснай супольнасьці і ўзаема-разьвіцьця на безумоўную карысьць чалавечнасьці. Такім чынам, у разьняволеным маралізатарстве і міжасабовым дачыненьні людцаў, у іхным далікатным трэньні меркаваньняў выяўляюцца Ідэалы, Куток жаданьняў чалавека, яго калектыву, нацыі. Больш таго, на гэтым шляху адукаваным-таленавітым асобам адкрываюцца ўжо цэлыя, вытанчаныя да навуковасьці, унівэрсальныя Законы міжчалавечага ўладкаваньня. Гэта псыхолёгічнае “шво” духу дэмакратыі. Грамадзкая “лябараторыя” гэтага жыцьця ўтварае, здавалася б невыспавядальны, лад вечна ўзрастаючай Справядлівасьці ў народзе.

Наступнае,

- што прыходзіць пры вывучэньні гісторыі і, навогул, чалавечнасьці (гуманнасьці), - што сумленны, дэмакратычны стан душы прыдаецца нам з прыгожай, таемнай самакрытыкай і вымагае абсалютна своеасаблівай, спэцыфічнай, пільнай увагі да ўласнага Інтыму, …а для грунтоўнага, дасканалага дасьледаваньня – разуменьня ўсёй Далікатнай Часткі чалавека: яго любові і нянавісьці, дабра і зла... Такое шырокае, - сыстэмна-маральнаснае, - усьведамленьне і вымярэньне жыцьця, мэтадаў яго паляпшэньня, а таксама, інтыматнае аздараўленьне чалавека., спрадвеку, да гістарычнага прыходу ў дзяржаўнасьць ідэалу дэмакратыі, было ў народзе прадметам толькі Рэлігіі. Але, як бачна, ідэі эпічнай, да таго – казачнай, справядлівасьці усёж-такі спалучыліся з воляю Дабрадзея, глыбока стоенага ў чалавецтве. Яны знайшлі адно аднага з дапамогаю апошняга мэнтальнага звяна ланцужка цывілізацыі, вядомага “імпульсу Рыму”, - а менавіта хрысьціянства, - калі бессістэмныя асобныя, харызматычна “спартакоўскія” поклічы да справядлівасьці прарасьлі, умацаваліся і выявіліся настолькі калектыўна, што недзе-некалі на Зямлі людцы сваёй, ужо цэлай маральнай Большасьцю пачуліся не проста пасыўнымі жыхарамі, а, актыўна, з добрым агеньчыкам,- грамадзянамі. Затым, ў бескарысьлівым, найвышэй магчымым Доўгу сумленьню, яны салідарызаваліся талакой і пабудавалі на тым, на законнасьці, нават, усё сваё жыцьцё, грамадзтва; у выніку – вынайшлі новы лад, напісалі ўнікальную Канстытуцыю (ЗША). Такім чынам упершыню на Зямлі спраўдзіўся кшталт, здавалася б, да таго, “утапічнага” ідэалу, нібыта, “немагчымы” як устойлівая сыстэма. (Нажаль, яго наіўна, паверхнева капіявалі расейскія гуманісты, але, як заўжды вялося ў эўроазыяцкай Расеі, яны згубілі далікатную разыначку свабоды сумленьня (той жа “імпульс Рыму”, эўрапейскасьць) і замест устойлівай (амэрыканскай) дэмакратыі атрымалі сумнавядомае крыважэрнае грамадзтва усебаковага і пастаянна-цякучага тэрору – Камунізм).


Заўважым, што нарэшце “узаконеная”, пабытовая вера ў справядлівасьць на ўзроўні, здавалася б, найпрасьцейшага Здаровага Сэнсу, дэмакратыя, не адмяніла, а наадварот, дапоўніла Рэлігію. ...Толькі, як факт, як кампраміснае рэчышча шырокага пабытовага жыцьця, дзе непазьбежна ёсьць супрацьлеглыя плыні, дэмакратыя застаецца сьвядома асобнай ад далікатнай матэрыі Рэлігіі. Можна сказаць, што узьнёслая Душэўнасьць ладу дэмакратыі мягка аддзелена некаторым рубяжом Трансцэндэнтнасьці ад цудаў і Духоўнасьці рэлігіі, - той, звычайна выпакутаванай і ахвярнай, але адзіна надзейнай крыніцы Свабоды, дзе простае цікаваньне пераходзіць у складаны верны рытуал.

Апазыцыя Дэмакратыі,

неразуменьне ідэі справядлівасьці, няздольнасьць бязжарснай ацэнкі жыцьця існавала заўсёды. Любое ліхое-хамскае, эгаістычнае светаўяўленьне, ад княжскага да дыктатарскага, заўсёды натуральна, сьвядома і несьвядома душыць такую справядлівасьць, калі чалавек можа аднолькава дабразаконна ставіцца да іншых, як і да сябе. Сусьветны прагрэс толькі ў тым, што ў той час як іншыя, эгацэнтрычныя, самаўладныя (“самадурныя”) карані жыцьця і ладу дзяржавы, - яркі прыклад манархія, камунізм, - сталіся слабейшымі, нават схільнымі да самавыраджэньня, - дэмакратычны, аб’ядноўваючы народ у законнасьці й справядлівасьці, імпульс веры-надзеі-любові далікатна, паступова, але няспынна і сыстэмна прарастае.


Таму, калі чалавек мае ўнутранае далучэньне да акрэсьленага дэмакратычнага комплексу перажываньняў, гэта называецца аб’ектыўнае стаўленьне, Аб’ектыўны сьветапогляд. Такая сумленнасьць, нажаль, не ад нараджэньня даступная кожнаму. Але, гэта самае вялікае шчасьце і інтэлектуальная насалода, калі чалавек нейкім чынам усё ж дабіваецца таго ў сабе. Такі чалавек і называецца і пачуваецца ўсё больш Свабодным і ён, канешне, тады норавамі караніцца, бярэ натхеньне і прарастае непасрэдна (без куміраў-цэнзараў) ў клясычную маральнасьць. Ён міжволі, або сьвядома, мэтанакіравана, выпраменьвае і выспавядае тады свой той духоўны стан, дзе – усе ёсьць Адно цэлае, дзе посьпех аднаго – гэта посьпех цэлай цывілізацыі… (Дзе: “калі хочаце быць кіраўніком – будзьце служкамі іншым…” – Ісус.)

Такі чалавек – ёсьць гуманітарная мэта дэмакратычнага ладу, яго ідэальная задача разам з дзьвумя іншымі: багатай матэр’яльна і моцнай гаспадарчай-валявой асобай грамадзяніна.


3. Месца дэмакратычнай Бацькаўшчыны ў вялікім сьвеце (у сусьвеце).


Сталы чалавек, зямляк-беларус, які паезьдзіў па сьвеце і ведае кошт быцьця, напрыклад, брытанцам, амэрыканцам, іспанцам, французам ці немцам – беспаваротна стане сьвядомым беларусам ў большай або меншай ступені. Наш зямляк абавязкова знойдзе сябе грамадзянінам Зямлі, які разумее, што ён нейкім чынам і сам адказны за пэўны куточак ў бязьмежным космасе, за Бацькаўшчыну. Як кажуць, каб больш зразумець радзіму, трэба езьдзіць па-за яе межы.


...Іншы простадаступны сьродак сёньня, зусім не выяжджаючы за граніцы краіны, дасягці болей поўнага разуменьня ўласнай нацыянальнай адметнасьці, каштоўнасьці і, нават, выключнасьці, - гэта калі дастакова вывучыць некаторую замежную мову.


Калі тое ёсьць шырокавядомая ў сьвеце ангельская, то празь яе сапраўды-міжнародны ўжытак можна, нават, знутры “як сваё”, глыбока-асабіста адчуць і, затым, па сутнасьці параўнаць з родным не толькі англамоўнае, але і, практычна ўсе іншыя нацыянальныя інфаполі Зямлі. Гэтаму спрыяе і той факт, што большасьць краін Эўропы (таксама і Расея) маюць англамоўнае Радыё. Асабліва ж шчасным, пладатворным вынікам для людцаў ведаючых мовы можа служыць усё больш простадаступная Міжнародная інфасетка Інтэрнэт, якая палкім, неафіцыёзным асабістым ўдзелам міліёнаў добрых сэрцаў планеты з кожным днём багацее на карысьць тых, хто настойліва цягнецца да ўсялякай чысьціні і прыгажосьці-здароўя. Такім чынам, незалежны досяг Сеціва грамадзянамі Беларусі можна лічыць стратэгічнай задачай нацыянальнай дзяржавы, калі яна сапраўды дэмакратычная. Разам трэба мець на ўвазе, што сапраўдная дэмакратычная дзяржава абавязкова павінна мець у сабе вельмі пэўны, канстытуцыйна замацаваны Маральнасны патэнцыял, каб правільна, на карысьць Дабра накіроўваць бясконцай творчай сілы цякучыя цяпер (і ў Сеціве) інфармацыйныя патокі Зямлі, якія, натуральна, могуць як шкодзіць так і умацоўваць грамадзтва.


Якія ж такія інфармацыйныя стыхіі, ідэі ды матэр'яльныя ўхілы-тэндэнцыі сёньня існуюць на планэце, каб родная Беларушчына ўбірала, расьціла і, назад, укладала сваё лепшае ў скарбонку гаспадарства Зямлі..? Факт у тым, што глябальны рэй Дабрачыну на планэце 21 стагоддзя зрабіў якасны скачок, бо, як вядома, зьнікла апазыцыя капіталізму і больш не крываточыць даўні раскол у Заходняй цывілізацыі: цяпер Масква-Варшава, як і Вашыгтон, упершыню разам дэкляруюць сваю адданасьць прынцыпам справядлівасьці і законнасьці, дэмакратыі. Прынцыпы дэмакратыі, таксама, арганічна пачынаюць прарастаць і ў Азыі, Афрыцы ды Латынскай Амэрыцы. Таму, цяперашні, пасьлякамуністычны пераходны пэрыёд на планэце характарызуецца, хаця з аднаго боку яшчэ і тэрарызмам, і сусьветным, болей чым «раскольнікаўскім» адчаем Азыі, які на справе вельмі зразумелы кожнаму сумленнаму ўсходнеэўрапейцу, перажыўшаму такое ж пад дыктатурай камунізму. З іншага ж боку, - сьвет прадаўжае далей выздараўліваць і пераўтварацца ўжо на Новым эвалюцыйным пляцы-ўзроўні, ладзячы, цяпер без боязі атамнай вайны, сапраўднае прагрэсіўнае спаборніцтва нацый – на лепшую сам-арганізацыю: разам, як гаспадарчую так і маральна-палітычную. Зямля паступова, але няспынна набывае свой нармальны Касьмічны выгляд, калі тэхналёгіі, а праз іх, простыя бяздонныя матэряльныя рэсурсы Унівэрсуму стануць такой жа простай і звычнай служкай ідэальным (найвышэйшым прыгожым, рэнесансным-адраджэнскім) каштоўнасьцям Чалавека.


...На азначаным фоне давайце і ўявім сабе сучаснага беларуса, які ведае дастаткова нейкую замежную мову, мае хатні доступ да Міжнароднага інфасеціва (Інтэрнэту), мае натуральнае інтэлігэнтнае жаданьне «Чалавекам звацца».


Першае на што ён зьверне сваю ўвагу ў глябальным інфа Сеціве – гэта абсалютна недарэчны той інфармацыйны сэктар, ў якім штучна, рэжымна ўтрымліваецца ўласная

Беларушчына. Тады становіцца відавочна, палітычна на Беларусі адбываецца нейкая плаваючая, дрыгвотная абсалютызацыя “славянскасьці”, якую затым, калі чалавеку становіцца ясным сапраўднае значэньне слова Славяне (- эўрапейцы, як палякі і чэхі) – “ідэолёгі”-забойцы, паляўнічыя на людзкія душы з сілавых структур рэжыму кгб, тут жа пачынаюць называць ужо “расейская цывілізацыя”, потым “эўраазыяцкая”.., у якую, нібыта, ўваходзіць і беларуская культура. Але ж, як вядома яшчэ зь Бібліі: “...па справах іх спазнаеце іх!” Не па гэтых пераменных, цёмных няпэўных словах, якіх у Расеі традыцыйна сыплюць гарамі, а па справах ды выніках, па агульнадаступнай карціне жыцьця расейскага чалавека пазнаецца наступнае: РАСЕЯ НЯ МАЕ АНІ НІЯКАГА ПРАВА НАЗЫВАЦЦА ЦЫВІЛІЗАЦЫЯЙ. Непасрэднаму, простаму і нэйтральнаму пагляду грамадзяніна планеты Зямля адкрываецца: на справе, Расея – нецывілізаваная, глыбока рэжымная краіна, якая па прыродзе абсалютна чужая ідэі Беларусі сваёй азыяцкасьцю, непазьбежным сьціраньнем асобы ў чалавеку. Пробліскі ж посьпеху аддзельных расейскіх пэрсонаў ў літаратуры, мастацтве, а таксама ў тэхніцы, - сьведчаць якраз аб тым, што Расея толькі ўрывачна-эклектычна, часткова да нейкага цывілізаванага ўзроўню разьвітая краіна. І, дарэчы, параўнальна, яна мае столькі ж носьбітаў сваёй культуры, жыхароў, сколькі і яе азыяцкі сусед Пакістан. ...Менавіта такое параўнаньне сёньня бачыцца вельмі дарэчным ды эфектыўным пры ўсьведамленьні гэтай падкопнай суседзкай “цывілізацыі”, бо, па ўзроўні дэмакратычнасьці, мабыць, той “басурманскі” ПАКІСТАН ПАЛІТЫЧНА ПЕРАГАНЯЕ РАСЕЮ, гэту “сваеасаблівую, найбольшую” (па беспрасьвету?) культуру . “Па справах іх спазнаеце іх...”: Пакістан мае вядомы міжнародны аўтарытэт з-за сваёй дэмакратычнай пра-пазыцыі; а над Расеяй там лунае імідж вераломнасьці, дзе нейтральныя журналісты і медыя сьвету то пасьмейваюцца, то дакараюць тую “цывілізацыю”, бо здаўна і да сёньня Расея хоць і па-піянэрску і праваслаўна клянецца ў “добрых намерах”, а на справе, наадварот, падтрымлівае любыя самыя крывавыя рэжымы вакол сябе, калі яны размаўляюць з народам не нацыянальнай, а яе, “расейскаю мовай” і карыстаюцца вядомым “расейскім ключом” – гвалтам ды насільлем над Законнасьцю: маўляў, “…рабі хужэй ім, каб табе лепш было …” Агульнавядома, - і эканоміка Расеі стаіць не на цывілізаванасьці, а на нафта-далярах ды “рэлігійна” шырокім гандлі другога-трэцяга гатунку зброяй (з тымі Азыяй, Афрыкай ды Латынскай Амэрыкай).


Бескарысьлівы, але дапытлівы беларус, як і любы дасьведчаны чалавек, праз не па днях, а па-хвілінна багацеючае Сеціва сусьветнай біблятэкі, адкрыўшы іншыя культуры апроч “настойліва-навязьлівай” расейскай, - убачыць і іншыя постаці народаў сьвету, пачуе знутры іхныя Нацыянальныя ідэі, высокія ідэалы і дзівосныя матэр’яльныя плады тых нематэр’яльных, ідэальных матываў і праяў чалавечнасьці. Самае сюрпрызна “страшное і драматычнае” будзе тое, што ён там зусім ня знойдзе, пакуль такога зычнага на Беларусі, “расейскага сьледу”, не ўбачыць часам НІЯКІХ паралеляў са звычнымі са школы прыкметамі “цывілізаванасьці”, чым ёсьць поўная адсутнасьць і свабоднай інтуіцыі, і інтымнага самакантролю, самавыспавяданьня, самапаразуменьня ў сучаснага расейскага чалавека. Напрыклад, у параўнаньні з Заходнім джонам, тыповы Рускі ваня па Радыё – гэта сьмешны, сентыментальны Маленькі чалавек, які мае кітайскі выгавар славянскай (расейскай) мовы. Інфармацыя, тэмы, лірыка і амаль спрэс усё сучаснае культурнае поле Расеі на самай справе пакуль што занята задавальненьнем ці свайго нізкага густу, ці – рэалізацыяй “заказаў” па-азыяцку штучна выдзеленых “каст”: сац-слаёў, класаў, арганізацый, міністэрый, ці асобных расейскіх прымітыўных, але хітрых грош-мяшкоў, феадалаў. Нажаль, амаль ніколі творцу тут не вядзе простае Сумленьне. А правераная тысячагоддзямі, прагрэсіўная і цывілізуючая і, менавіта, Агульначалавечая прага справядлівасьці, - калі “усё вымяраецца чалавекам”, - да гэтага часу ў Расеі адхіляецца, абразьліва называецца чужой, “эўрапейскай” і падмяняецца заганнымі да самазьнішчэньня і самаедзтва вузка расейскімі псыха-устаноўкамі народа на безасабовасьць (абязьлічку); жыцьцём па раздробліваючых гуманнасьць панятках, а не па аб’ядноўваючай законнасьці. На Беларусі, як бачна, сёньня гэта адбываецца яшчэ ў болей канцэнтраванай (праз кгб) форме і адкрыта называецца палітычнай тэхналёгіяй (праваслаўнай-камуністычнай-“славянскай”-расейскай-эўразыяцкай...) “цывілізацыі”., калі звычайнейшы крымінальнік ды самадур ля ўлады з сур’ёзным нарцысным выглядам экстра-палюе, распаўсюджвае свае варварскія паводзіны на цэлую сетку мясцовых цемрашалаў, якія ў сваю чаргу, па тых “маніпулятыўна-харызматычных дасягненьнях”, “па-паняціям”, - унутраным тэрорам беззаконьня калечаць жыцьцё і душу нашага земляка. Як ні цяжка такое ўсьведамляць у дачыненьні да роднай Бацькаўшчыны, але мы ўжо дастаткова сталыя каб меркаваць-змагацца: расейская “цывілізаванасьць”, эўраазыяцкасьць – гэта калі, праз дзярж-апарат і на Беларусі працуе чужы, жудасны маніпулятыўны выканаўца гвалту; калі, як у кашчуннай псіхаўцы, адбываецца ўтраўленьне вонкавага самацэнзара ў Далікатнае аддзельнага чалавека, яго калектыву, цэлага палоннага народа.


...Такім чынам, для вольнага выбіраць беларуса, які ўжо ведае ангельскую мову на столькі, каб чытаць літаратуру і мае досяг да сусьветнай Бібліятэкі (Інтэрнэту) Расейская маральнаснае інфармацыйнае поле (кіно, літаратура, пераклады зь іншых моў на расейскую), становіцца карысным толькі для спазнаваньня Расеі і амаль зусім ня маючым ужытковага, прыкладнога сэнсу. На Расею ў чалавека тады проста “няма часу”, бо пэрсона атрымлівае інфа-крыніцы, якія і колькасна і, самае важнае, якасна – не параўнальныя з расейскай ( ці “беларускай”)…


Перад усім зазначым: важнасьць разуменьня згаданага павялічваецца і на справе становіцца сапраўды Стратэгічнай, калі прызнаваць, што ў асобе сучаснага беларуса пакуль што існуе, - то грубы то сентыментальны, - расейскі маральнасны вірус: самацэнзар-іерогліф сама-маніпуляцыі намі, ...ды і так – зусім не на ўласную, не на беларускую, - а на замежную, расейскую карысьць. “Гэта” заўжды вытанчана прывіваецца нам яшчэ зь “беларускім” дзіцячым садком, затым з такой жа “радной” школай і, надалей атручваючы ўсё, што ёсьць вырашальнае і дарагое, - пачынае няўлоўна жыць “самастойным жыцьцём” недзе ў нашай інтыматнай самаацэнцы, захінаючы сьвяшчэнны Куток жаданьняў беларуса. (Яно, мусіць, лечыцца некаторым “...пастом і малітвай”, як казаў Ісус). Па перажываньні гэта нейкі кшталт, калі імкнучыся (неадрыўна-разам) за ўласным дасканалым творчым поклічам, перад тым, як на глебе яго нешта новае утвараць, асоба – ці аднекуль з Надзённай мроі – чуе не далікатную, дасьціпную самакрытыку, а грубы ‘паралельны камэнтар ад “сябе-вахлака”, (сама)насьмешніка, або ‘голас’ падаўляючага монстра-пахана (фантом намэнклятуры, заўжды топчучай ля нас далікатнае), - пасьля чаго прыгожы імпэт і спэцыфічнае творчае напружаньне адчужваецца, зьнікае, а чалавек непазьбежна расслабляецца, губляючы унікальны наватарскі імпульс. У гэты, публічна непрыкметны, момант наша чалавечнасьць губляе той рэсурс, які і адрозьнівае “шчасьлівага” грамадзяніна і грамадзтва ад “не-шчасьлівага”.


...Калі ж чалавек пачынае ўлівацца ў сусьветныя інфа-плыні усё гэта самае сапраўднае, - да казкі-эпікі, - жудаснае насланьнё (сама)маніпуляцыі натуральна зьнімаецца, бо, наўспроць, Заходняя культура і пабудавана якраз не на закрыцьці, не ў маніпулятыўным выкарыстаньні, ‘вязаньні ідэальнага, а, менавіта, на адкрыцьці гэтай адраджэнскай крынічкі ў прыродзе кожнага аддзельнага чалавека. Таму што вядома, адзіна праз Свабоду Ініцыятывы мы толькі і дасягаем той высокай згоды “неба і зямлі” ў сабе; шчасьлівага кампрамісу пажаданага і магчымага ў сваім чалавечым, заўсёды нялёгкім жыцьці. Так, паступова але дашчэнту і сьціраецца увесь, раней, - у замкнёнай расейскай прасторы такі няўлоўны, - чорны “код” сама-паяданьня (самаедзтва), тормаз росквіту прыгожага ў Далікатным чалавека. Так ён, некалі “…цёмны сам, белы вус…” – Беларус, учорашні вязень сумленьня і несьвядомы палонны той суседзкай лягернай “культуры-цывілізацыі” неадольна становіцца вольным, прасьветленым грамадзянінам Зямлі, Су-сьвету; здольным эфектыўна, на найвышэйшым узроўні меркаваць, затым утвараць рэчы ...і, нават весьці да Свабоды той неспрактыкаваны астатні сьвет, дзе гэткага пераможнага інфа-слою (Пераадоленьня спакус, інтрыг) яшчэ няма..!


4. Крыніцы натхненьня дзяржаўнасьці.


Першай і проста-прамой крыніцай натхненьня Дзяржаўнасьці і ёсьць, - і няхай будзе, – Нацыянальная ідэя. Відочна, што чым болей ужо на глебе гэтай ідэі акрэсьленая ў краіне Мэта Дзяржаўнасьці, тым болей пасьпяхова Дзяржава-выканаўца вырашае свае непасрэдныя задачы. Тут жа заўважым, што згодна простаму Здароваму сэнсу, шанс на нейкі рух і самаўдасканаленьне, цывілізуючы народ, як усё больш бачна – ёсьць толькі пры Дэмакратыі. Непазьбежна што і сама Першакрыніца, нацыянальная ідэя, патрабуе пастаяннага пера-усьведамленьня кожным новым пакаленьнем, меркаваўчага руху, “бражэньня” вакол сябе ды своечаснага навуковага арыентававаньня ў кожны новы год, час, эпоху.


...Дык якія ж такія маральныя якасьці ды імпульсы ёсьць у нацыянальнае ідэі жыцьця, што зьяўляюцца простымі матывамі Законнасьці? Што ёсьць сілкавальнымі каранямі таго Дрэва Законнасьці, якое манумэнтальна-само, а не па волі нейкіх аддзельных асобаў, - у грамадзе некалі ўзрастае “да неба”, матэр’яльна выяўляючыся ўсемагутнай, дакладнай Канстытуцыяй краіны ды Нацыянальнай Дзяржаўнасьцю? Найпершая крыніца усяго гэтага нацыянальнага комплексу – моцная чалавечая Воля (калектыву, народа) жыць згодна сваіх найлепшых, сьвяшчэнных поклічаў. Разам за воляй тут заўжды йдзе нейкая жыцьцядайная нацыянальная слодыч-Ідэя. Практычна ды ўжыткова, навукова ды запаветна тая абсалютна непарушная (мэтафізычная) глеба нацыянальнага сумоўя і дасканалага посьпеху, - наша нацыянальная ідэя, - з кожнай новай эпохай па іншаму адчыняецца ды адцяняецца інстытутам дзяржаўнасьці і павінна быць увасоблена ў жыцьцё:

  • то, часам, чымсьці болей непасрэдным, як люстра-камэнтар ці рэакцыя дзяржавы на новыя зьявы жыцьця, то, наадварот, болей абстрактным, як ідэя ў інфа-голадзе, вакууме матываў;

  • то, як некалі, у часы радасьці і глябальнага пад’ёму веры і Пачуцьця (Рэнэсанса), – болей меркавальным, навуковым, (Асветніцкім), то, як Сёньня на планэце, пры Навейшым, цяпер, - разумовым, рацыяналістычным, “ня-ўверным”, ужо Інфармацыйным тэхна-прарыве быць, наадварот, – болей вобразным, маральнасным, эпічным (Мастацкім).


...Толькі заўсёды жыцьцёвы ўздым, душэўная атака высноваў, узятых з нацыянальнай ідэі, а менавіта – дзяржаўнасьць (яе перапад намаганьня, дынамізм) – мае мець для сябе звышзадачу Стабілізацыі нацыянальнаага жыцьця, якая па якасьці амбіцыі павінна быць сапраўды Гэраічнай, прасьвятляючай нас ды здаровай, як і цела ўласнага народу, якое, на справе сапраўды - жыве ВЕЧНА!


Хочацца зразумець і прызнаць, што калі дзяржаўнасьць гэта выкрышталяваны народам выканаўчы інстытут-служба увасабленьня нацыянальнае ідэі, яе здаровай інтуіцыі вядучай нацыю па Часе, - то, значыць, такім чынам, гэта унівэрсытэт матэр’ялізацыі самых прыгожых поклічаў і кожнага аддзельнага, канкрэтнага сучаснага беларуса. Таму, разам з цьвёрдай і безумоўнай непарушнасьцю прынцыпаў

  • дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі,

  • вечнага, сьвяшчэннага верхавенства роднай мовы, культуры,

  • свабоды сумленьня і грамадзянскіх правоў чалавека,


нацыянальная дзяржаўнасьць павінна напаўняцца самымі дасьціпнымі, канкурэнтна-здольнымі інстытутамі для адлюстраваньня і ажыцьцяўленьня сучаснасьці ў нацыянальнае глебе, дапасуючымі грамадзтва і аддзельнага грамадзяніна да пастаянна зьменных патрабаваньняў жыцьця, як ўласнага грамадзтва, так і астатняй планеты. Хто цэлай краінай гэтага не прыдбаў – той немінуча адстане ад іншых. У каго ж яно лепшае, народная гаспадарка таго будзе квітнець амаль не расслабляючыся.


Асноўнай крыніцай пераменаў жыцьця (дэтэрмінантай), як вядома зьяўляюцца Тэхнолёгіі, бо яны сваёй, практычна непрадказальнай, дыктуючай і, - здавалася б, усепераможнай - “жалезнай воляй” пастаяна па новаму эвалюцыйна рэ-арганізуюць планету, спалучаюць чалавечыя душы на ўсё болей тонкім узроўні. Напрыклад, перамяшчэньне інфармацыі замест колішніх паштовых месяцаў цяпер праз Сеціва робіцца ймгненна; калі чалавецтва усё больш і бліжэй падыходзіць да поўнага зьнішчэньня хвароб і голаду на Зямлі.


...Тады, з чарговым тэхна-прарывам непазьбежна паўстаюць і новыя этычныя праблемы для народа. Апошнія зь іх – перасадка чалавечых ворганаў, зародак-лекі (эмбрыё-лекі), магчымасьць практычна поўнай перакройкі скуры, “перамалёўкі” твару і астатняга цела. Так грамадзтва пападае ў, практычна, небывала новую маральную (гуманітарную) сытуацыю, чым і падштурхваецца, наша чарговае незваротнае усе-планэтарнае пераўвасабленьне духу і перагрупоўка гаспадаркі, эвалюцыя. Гэта менавіта той хваравіты крытычны момант (старое-новае) ваганьня цывілізацыі, які дае шаманскія шансы для рознага кшталту матэр’ялістаў.., што хітрыя, ды не-мудрыя і, па сутнасьці – эпігоны, здольныя толькі да вырываньня (эклектыкі маленькім будысцкім “я”), каб ненавуковае назваць “навуковым” (камунізьмам) ды намаляваць жыцьцё то, як уяўную “непазьбежнасьць камунізму і царства бязбожнікаў”, то, на нейкі іншы свой аблудны манер тыпу “царквы для меншасьцей”, як і уся астатняя недарэчнасьць каранёў разбуральнай цывілізацыю сэкс-рэвалюцыі.


...Падзеі 1917 года проста сьведчаць, што ў гэтых выпадках, калі грамадзтва хаця б да некаторага ўзроўню напярэдадні не падрыхтавана дзяржавай, пры новым тэхна-скачку можа адбыцца тэрор, вайна ды, нават, сапраўдная рэвалюцыя,

- крывавая рэ-эвалюцыя са шматміліённымі чалавечымі ахвярамі, -

і некаторы, хаця, нашчасьце, заўсёды часовы, маральнасны адкат нацыі.


Сёньня апярэджваючы гэткія непатрэбныя падзеі і, менавіта, ў такім крытычным часе (балансаваньне: вайна-мір у Іраку; старая – новая роля ЗША ў сьвеце), карэктна крытыкуючы сваю адміністрацыю, амэрыканцы пішуць:

“Гэта відавочна, што мы не робім высноваў (вывадаў) з эканамічнага калапсу СССР:

- што іхнае падзеньне зьвяршылася без адзінага стрэлу ці кінутай бомбы.

- што яны уклалі скарбы краіны ў вайна/імпэрыя апарат, а не ў нацыю вольнага рынку, якая вытварае тавары для сусьветнай патрэбы. Вы ведаеце, гэта кшталт таго, што мы робім цяпер”. (...Маўляў, зашмат ставячы на толькі ваенны мэтад вырашэньня праблемы Іраку –А.Ш.)


Маральнасна, самі дыктатуры камунізму і фашызму (“камнізму-вашызму”), гэта прамое наступства тэхна-імпульсу (ад адкрыцьця Паравога рухавіка ды Электрычнасьці) і па сутнасьці ёсьць Тэхна-Сном чалавечнасьці, кашчунным экспэрыментам над Жывым праз а-багаўлёныя, мёртвыя мас-тэхналёгіі. Матэр’яльна такое насланьнё і выяўляецца ў згаданы Крытычны момант, гэты халодны “золак” глябальных інфа-пераменаў ці пераходнае балота, што якія, кшталту марксісцкія ветра-словы тут жа “абгародзяць”, зафіксуюць і апраўдаюць, робячы тое якасна не-пераходным для маралі, багнай і кашчуннай гуманітарнай пасткай для чалавека залатой сярэдзінкі. Заадно ж яны складуць “навуковыя” тэорыі і узаконяць тэрмінамі, тыпу: “Эпоха Адмаўленьня”, потым за ёй “Эпоха Адмаўленьня-Адмаўленьня”, а шчэ вам на галаву: “эпоха Адмаўленьня-Адмаўленьня-Адмаўленьня” ...і, такім чынам, “Пастаяннае адмаўленьне” (Перманентная рэвалюцыя) ды яе злыя, непісьменныя кіраўнікі і ўтрапёныя - “быкі-бальшавікі”, лукашысты – сучасныя “хунвэйбіны”, разбуральнікі любога спакою і дабрабыту нацыі.


...На самай жа справе, тут, напярэдадні ўсяго ператрусу жыцьця, што нясе за сабою чарговы інфа-імпульс, дзяржава і павінна навукова ды прадказальна-дасьціпна перагрупоўваць свае інстытуты, каб даваць грамадзяніну ня менш як, а менавіта,

Максымальна Магчымыя Шансы для Раскрыцьця Таленту (МШ)

на яго ўласную, удзельна-чалавечую карысьць. Насупраць крываваму, “чырвонаму-рэвалюцыйнаму”, гэта проста “зялёна-блакітнае кола” жыцьця грамадзтва: чым будзе болей мудрая дзяржаўнасьць як інстытут, тым болей будзе раскрыты народны гэній – тым болей матэр’яльна багатай будзе і сама дзяржава.


Як паказвае гісторыя, такога роду спаборніцтва паміж краінамі было заўсёды. Хто болей адгукаўся на выклікі часу, ахвяраваў сваю наватарскую увагу, дзеі і грошы на раскрыцьцё ўласна таленту і простай народнай харызмы (дабрадзею) – той сёньня жыве лепей за ўсіх у сьвеце. Хто, наадварот, ўдушаў гэта, - той, накшталт Расеі, разадраны супрацьмоўямі: мае адну нагу ў космасе - другую ў багне-пекле распусты, беднасьці і (халоднай) грамадзянскай вайны рэжыму з уласным народам. ...Так, нібыта, “блізкі” нам, Расейскі чалавек, як асоба (душа, індывідуум) – на самай справе цяпер яшчэ драматычна адрозьніваецца ад эўрапейца (разам і беларуса, украінца) тым, што нясе ў сабе эфект Натоўпу, або немеркавальнае, эмацыйнае ўключэньне, асуджоную Бібліяй гардыню (за расейскую імпэрыю) за заўжды невымерную, амаральную містэрыю Натоўпу там, дзе ў нармальным чалавеку ёсьць толькі аднатоннае, агульназразумелае і бескарысьлівае меркаваньне, заснаванае на Здаровым сэньсе (сьвятое). Такім чынам, гэта, зусім нябачная для прастадушных і ня надта ясная нават, для людцаў залатой сярэдзінкі, - ірацыянальная стыхія (расейскі нац-эгаізм), - накшталт апантанасьці (одержімость духом толпы) авалодвае гэтай гарэзай, суседам расейцам пры кожнай спробе гаварыць зь ім так, як ён сам тут жа цябе патасна, ледзь не лезучы ў абдымкі, правакуе – “па братэрску”, сумленна, нэўтральна, нацыянальна “на-роўні”; рацыянальнай, простай, урэшце – агульначалавечай мовай...


Як кажуць: “Будзьце насьцярозе перад сілай вялікіх групаваньняў нягеглых людцаў”. (Ніколі не недаацэньвай натоўп).

"Never underestimate the power of stupid people in large groups."


...Душа, мелася б быць добрага, сярэдняга расейскага насельніка размагнічваецца, асьлеплена і ўшчэнт заглушана неўтаймаванай “душа-магнітнай” энэргіяй сілы навакольнага натоўпу (“народа”) можа быць шчэ з часоў Татара-мангольскага іга-арды. Гэта невымоўная жывёльная сіла натоўпу здаўна і да сёньня рытуальна, “навукова” культывуецца праз спэцыяльны расейскі Дамастрой (...і п’янства). Затым, сталы нябога-чалавек, ужо ахвяра гэтай сыстэмы, - эксплюатуецца на прыватную карысьць то мелкіх, то нізкагустоўных і прыстасаваўчых да той містэрыі натоўпу “паняцій” жыцьця касты намэнклятуры. У двух словах гэта тады: ацэнка-пагляд асобы чалавека на сябе праз “начальстваў”, а не праз Запаветы. Такім чынам ў Расеі, пакуль, не натоўп прасьвятляецца Лепшымі імпульсамі аддзельнай асобы, таленту, а наадварот, – тая унікальная каштоўнасьць, – асоба, індывідуальнасьць распускаецца да ўзроўню шэрага натоўпу, дэмаралізуецца, а ў пэўных Прававых кірунках, ушчэнт выстрыгаецца Дар і далікатны народны талент. Вяршыць жа гэта кашчунства грамадзкі “таракан”, спрадвечны паразіт-намэнклятуршчык:

  • ад няўрымсьлівага папа, неразборліва служачага не Богу, а любой (і чорнай, і белай, у выніку шэрай) Сіле таго ж Натоўпу, або “дзяржаве” маскаля, на справе, дэмаралізаванай арганізацыі-утрымальніцы натоўпу,

  • праз “народное” образованіе, на самай справе – служачае толькі для адчужаных, тэхнічных патрэбаў намэнклятуры,

  • да “бальшавіка”: праз яго, - звыклую аж да непрыкметнасьці ды зашмальцаванасьці прысутнасьць карных кгб-нораваў у побыце, - зноў жа, яно служыць толькі само-сабе (плоці) і шэраму, бязвобразнаму натоўпу, прытым, сёньня – шчыра барбарскаму, лукашыскаму рэжыму.


...Напрыклад, калі б не гэты згаданы, невыспавяданы як трэба навукай і словамі, эмацыйны Вірус Натоўпу ў кожнай расейскай душы – то, канешне не было б і магчымасьці спэкуляцыі на ім хітрунамі-луначарскімі ленінцамі, павязаньня гісторыі расейскага жыцьця возерам крыві, чым стаўся камунізьм з яго непазьбежным тэрорам пры эпахальным пераходзе тут ад манархіі да дэмакратыі, “народаўладдзя” на расейскі манер., калі новы тэхна-імпульс уласнай воляй (некаторыя навукоўцы дасьледуюць – на гэнным узроўні, пад-сьвядомасьці!) пераводзіў жыцьцё ўсяе Зямлі да капіталізму. Заходнія навукоўцы ў дачыненьні да тагачаснага глябальнага пераўтварэньня лічаць прыйшоўшае разам дасканалае вызваленьне Прыватнае ініцыятывы грамадзяніна, нават, болей моцным фактарам разьвіцьця далейшае гісторыі 19 – 20 стагоддзяў, чым само новы Тэхна-скачок, як адкрыцьцё сілы Паравога рухавіка і Электрычнасьці. Аднак жа ў Расеі, усё адбылося нашмат прымітыўней, амаль да – наадварот: тут на мэханічны ўзор, да “мэханізму пара-электрычнасьці” камуністы прырошчвалі жывога чалавека, руйнавалася прыгожая індывідуальнасьць, - у поўнай згодзе з інэрцыяй згаданай Традыцыі самаедзтва, або “Загадкавасьці” рускай душы – як тамтэйшыя расейскія паэты (ідэолёгі) то цынічна-бездапаможна, то наіўна ўлагоджваючыся кажуць.


Выявіўся

- знаёмы сьціск той сьвяшчэннай прыватнай ініцыятывы удзельнага чалавека астатнім калектывам (чытайма – грубай энэргіяй Натоўпу) у “інтересах родіны”;

адбылося

- магнітнае распусканьне пэрсаналіі (своеасаблівасьці) у чалавеку, вядучае да пажыцьцёвага абуяньня аддзельнага грамадзяніна падаўляючымі вонкавымі стыхіямі аб’яднанай “шэрай чалавечае масы” і, надалей, пераўтварэньня ўсёй матывацыі яго паводзінаў на якасьць безасабовасьці, быцьця толькі “часткай” калектыўнага “я”, калёсікам мэханізму, “страіцялям камунізьму” (агульнага, калхоза), але ніколі - Самадастатковай Адзінкай (фэрмера). Чалавек урэшце стаў змагацца супраць сябе самаго, “чырвонае кола”, інтыматна аб’ядноўваючыся з жарсьцямі, грахом, дарэчы, да чаго вядзе цэлая Школа азыяцкай, напрыклад, індыйскай філязофіі (ураўнаважваньне Дабра Злом, замест бясконцага хрысьціянскага прагрэсу толькі ў Дабро, як – “ухіляйцеся ад зла”).., і на што і цяпер, усё больш ярка выяўлячы рэальнасьць згаданага хваравітага аж да паталёгіі, маральнага экстрэмізму Расеі, моляцца лукашысты словамі:

“...умом Расею не ізмеріть, ...не паняць,

в Расею можна толька веріць”, (“...да жарка, абняць”., як той адчаюга-саша новую дрэнь-дзяўчыну?).


...Сёньня – час для Беларусі усё зразумець і дзяржаўнай воляй расставіць на свае мейсцы. Сёньня – час публічнасьці (рэс-публіка беларуса), вольнай канструктыўнай крытыкі іншых народаў і самакрытыкі. І калі, тым часам, носьбіты крынічна чыстай беларускай нацыянальнае дзяржаўнасьці пакуль – у падпольлі, або сьвядома разагнаныя рэжымам, за рубяжы Бацькаўшчыны, - то гэта трэба разглядаць не як “супынак”, а якраз наадварот, як нейкі своеасаблівы, але безумоўны ПЕРАХОД, калі адбываецца пераклад акцэнту, нашага дзяржаўнага будаўніцтва з афіцыёзнай, даўно незаконнай “дзяржавы” аднаго (небясьпечнага х(а)лапчука), на плечы патрыётаў, у асяроддзі якіх толькі і існуе, хоць для некаторых і няўлоўнае, але – сапраўднае НАТХНЕНЬНЕ і Рэальнасьць Беларускай Дзяржаўнасьці, што б’е над сабой лёд каб некалі расьцьвісьці перад вачыма ўсяго сусьвету. Тут і патрэба кожнаму памяркоўнаму сьвядомаму беларусу, згодна сваіх здольнасьцей, быццам калёсіку, ды не за злом-кіраваны зямны “механізм” (намэнклятуры), - а за Вышэйшую Перадачу індывідуальнага Таленту чапляцца і, ўрэшце, падключацца да студыі невымоўнага інфа-поля унівэрсуму (абсалютна матэр’яльных вібрацый “песьні” Вечнасьці), адчыняючага сьвядомаму жыцьцядайнай праўдай кожны Цякучы момант жыцьця і тым даючага дасканаласьць Свабоды...


Скончым вядомай цытатай сп. А.Шопэнгаўэра, гэрманскі філёзоф:

“Уся, любая Праўда мінае тры стадыі.

Першая, гэта калі зь яе сьмяюцца (як некалі з ідэі Беларускай незалежнасьці ад Масквы –А.Ш.)

Другая, - ёй гвалтоўна супрацьстаяць (як сёньня, бачым ваўчыную зграю ля беларускага Раю –А.Ш.).

Трэцяя, час, калі яна прымаецца, як відавочная” (сама-дастаковая беларуская дзяржаўнасьць паўстае нармальнаю, плянетарнае зьявай –А.Ш.).


http://rej.boxmail.biz

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Што такое Ідэал дзяржавы ? iconНачная аблога 7 лістапада
Днём Нараджэньня Савецкай Дзяржавы дзяржавы Працоўных, а не эксплуататараў. Гэтае сьвята будуць адзначаць усе, што Сумленна зарабляюць...

Што такое Ідэал дзяржавы ? iconШто такое крытычнае мысленне?
Ркмчп. Паколькі многія настаўнікі-гуманітарыі выкарыстоўваюць на ўроках прыёмы, падобныя з тымі, што прапаноўваюць амерыканцы, мы...

Што такое Ідэал дзяржавы ? iconIнфармацыйная функцыя дзяржавы
Як асноўныя напрамкі дзейнасці дзяржавы яны павінны атаясамлівацца з самой дзейнасцю ці асобнымі элементамі гэтай дзейнасці. Фунцыі...

Што такое Ідэал дзяржавы ? iconПытанні па курсу "Гiсторыя дзяржавы I права Беларусi" для уступных экзаменаў у аспірантуру
Прадмет, задачы, асаблівасці гiсторыi дзяржавы I права Беларусi. Гiстарыяграфiя навукi гiсторыi дзяржавы I права

Што такое Ідэал дзяржавы ? iconПытанні да экзамену па гісторыі дзяржавы І права беларусі (2011-2012 навуч. Год) для студэнтаў 1 курса до
Прадмет І задачы гісторыі дзяржавы І права Беларусi. Месца гісторыі дзяржавы І права Беларусi ў сiстэме навук. Метадалогія курса

Што такое Ідэал дзяржавы ? iconПытанні да экзамену па гісторыі дзяржавы І права беларусі (2011-2012 навуч. Год) для студэнтаў 1 курса озо
Прадмет І задачы гісторыі дзяржавы І права Беларусi. Месца гісторыі дзяржавы І права Беларусi ў сiстэме навук. Метадалогія курса

Што такое Ідэал дзяржавы ? iconЗадача навукі гісторыі дзяржавы І права вывучэнне гістарычнага ходу падзей у ІХ канкрэтнасці І храналагічнай паслядоўнасці, выяўленне асноўных заканамернасцей развіцця структуры І дзейнасці органаў дзяржаўнай улады І правадносін грамадзян,
Гісторыя дзяржавы І права Беларусі вывучае працэсы ўзнікнення І развіцця дзяржавы І права на тэрыторыі нашай Радзімы ў ІХ цеснай...

Што такое Ідэал дзяржавы ? iconКаго звольнілі са структураў саюзнай дзяржавы пасьля праверак Сяргея Сьцяпашына?
Аюзнай дзяржавы Расеі І беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за парушэньні бюджэту саюзнай дзяржавы. Пра гэта днямі паведаміў кіраўнік...

Што такое Ідэал дзяржавы ? iconЮрыдычны факультэт
Уласна, дзяржава існуе, "жыве" толькі ў сваіх функцыях, такім чынам, рэалізуючы сваё прызначэнне. У гэтай характарыстыцы дзяржавы...

Што такое Ідэал дзяржавы ? iconПрыватная ўстанова адукацыі
На любым этапе інфарматызацыі асобнае значэнне набываюць працэсы прававой інфармаванасці грамадзян, што з’яўляецца адным з прыярытэтных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка