Казахі, якія перабраліся ў Чарнобыльскую зону, І нарадвацца ня могуць, што год ад года здароўе паляпшаецца. На радзіме жылі пад Сяміпалацінскім ядзерным




НазваКазахі, якія перабраліся ў Чарнобыльскую зону, І нарадвацца ня могуць, што год ад года здароўе паляпшаецца. На радзіме жылі пад Сяміпалацінскім ядзерным
Дата канвертавання02.12.2012
Памер77.66 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ

СТРАЛІЧАЎ


Казахі, якія перабраліся ў Чарнобыльскую зону, і нарадвацца ня могуць, што год ад года здароўе паляпшаецца. На радзіме жылі пад Сяміпалацінскім ядзерным палігонам і побач з алюміневымі капальнямі. Дзесяцігодьдзямі няведалі, што радыяцыйны там фон перавышае небясьпечны ў дзесяткі разоў. А тут у вёсцы Стралічаў ступень забруджанасьці дасягае ўсяго толькі да 40-ка кюры.

З беларускага насельніцтва засталося некалькі дземсяткаў пенсіянераў. У пакінутыя хаты з розных рэгіёнаў колішняга Савецкага саюзу прыехалала тысяча чалавек сямнадцаці нацыянальнасьцяў.

У вёсцы адначасна праходзяць два жыцьця. Беларускае і мігранскае. Вонкава яны падобныя і нават дзесьці перакрыжоўваюццпа, але ўнутрана -- надта розныя. Таму й распавядаць пра іх трэба паасобку.

Першыя прыбышы зьявіліся ў Стралічаве 10 год таму, пасьля таго як тагачасны кіраўнік гаспадракі разаслаў і газэты па ўсяму колішняму Саюзу артыкулы са спакусьлівымі пранановамі. Абяцаньнне працы, заробак і жытла ў дадатак зрабіла сваю справу.

У жыцьці мігранта --тры абавязковых этапа. Спачатку рэгістрацыя ў ворганах улады. Затым даюць від на жыхарства. І праз 7 год -- грамадзянства Беларусі.

Ва уцекача з Грузіі Мартына Аганесяна чаканьне беларускага пашпарту расьцягнулася на дзесяцігодьдзе.

(Аганесян:) "Я тут з 1993 года. Пасьля сямі год пражываньня мусяць даць грамадзянства. Пытаюся: "чаму не даце грамадзянства?" "Ты аўтаматачна перайшоў ў грамадзянства Грузіі" Як я мог туды трапіць, калі я зьехаў адтуль ў 1993-ім? Жыву толькі на падставе віда на жыхарства. У шпіталь, барані Бог, траплю, трэба будзе плаціць. А чым плаціць, калі не даюць заробак. 15-20 тысячаў затрымліваюць ўжо месяца 3-4. Радзіма-радзімаю, але ўжо ня тое, не цягне, адвык. Тая беларуская мова... Яе паспрабуй вывучыць! Словы вельмі цяжкія, цяжэйшыя за грузінсткія ды армянскія."

(Карэпандэнт:) "А людзі, якія жувуць тут, як яны ставяцца да ўлады?"

(Аганесян:) "Усе любяць. Усё добра! Усё выдатна!"

Прыбышоў трэба не слухаць, за імі варта паназіраць. Пытаюся, ці дапагамаюць мясцовыя ўлады. На што гучыць станоўчы адказ. Адначасна глядзіш на чалавека, а ён ў гэты момант альбо з лукавай усьмешкай хістае галавой, альбо ня меньш яскрава скрыжоўвае рукі.

Тлумачыцца гэткая ляяльнасьць тым, што азначаныя сем год пражылі многія, а беларускія пашпарты дагэтуль атрымалі толькі адзінкі. А від на жыхарства самі яны называюць "падвешаным станам", які ў адно імгненьне можа скончыцца па жаданьню чыноўніка ў райцэнтры.

Яшчэ больш няпэўная перстпектыва ў тых, хто нават ня мае дазвола знаходжаньне ў Беларусі. Аксана Паліберда працуе ў канторы эксперыментальнай базы (так тут называецца калектыўная гаспадарка). Не ад нікога не хаваецца, але наўпрост кажа, што на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца нелегальна.

(Паліберда:) "Калі прыязджала, я ставіла рэгістрацыю ў міліцыі. На год толькі на 90 дзён даецца рэгістрацыя. І каб прыехаў і прыпісаўся, а тут так хутка не атрымліваецца. Я ўжо жыву тут два з паловай гады й яшчэ не атрымала від на жыхарства. Атрымліваецца, што нелегальна. Нас называюць тут казахамі. Я на гэта не прыўдую: калі мы прыехілі з Казахстану, значыць мы казахі. Вядома, штосьці зьдзіўляе. Штосьці мы робім па-свойму не так, як мясцовыя жыхары. У нас, прыкладам, не так выконваюцца ўсе гэтая рэгілійныя сьвяты. А тут, калі сьвята, дык рабіць нічога нельга. Страюся прыстасоўвацца. Я, прыкладам, не выйду ў нядзелю праць, бо бабулі навокал будуць абурацца: "Што ты робіш? Нельга сёньня!" Я бачу, што калі сёньня сьвята, дык нічога рабіць нельга. Па-просту нельгі шмат такіх сьвятаў, а працаваць трэба."

Не так даўно зьявілася яшчэ адна сьцежка да грамадзянства. Адпаведнае рашэньне прымае Аляксандра Лукашэнка з прадстаўленьня адмысловай камісіі. Кацярына Васільева вышарыла скарыстацца менавіта гэтым шляхам.

(Васільева:) "Яшчэ заслалося грамадзянства Казахстану. Хочам рабіць грамадзянства Беларусі. Колькі даведак трэба сабраць! 17 пунктаў усялякіх розных паперак, якія пацявярджаюць, што ты хочаш стаць грамадзянінам Беларусі. Гэта моцна ўпіраецца ў грошы. Адзін толькі аналіз на СьНІД каштуе 10 даляраў. Катастрофа! Вось менавіта: для нас гэта кастастрофа!"

Насамрэч, пашпарт з мадыфікаваным гербам БССР -- вось запаветная мара парыбышоў. Шмат хто зь іх да пачатку 90-х жыў ў буйных прамысловых цэнтрах. Многія прызнаюцца, што як толькі зьявіцца грамадзянства й прапіска, будуць шукаць шчасьце ў гарадах. А тут вымушаныя жыць у вёсцы. ды спрабаваць свае сілы ў сельскай гаспадарцы.

Маленькае адступленьне. Тры гады таму тут, на забруджаных тэрыторыях, сабралі ажно 7 тысячаў тонаў зерня. Гэта -- адзін зь лепшых вынікаў ў Беларусі. За такія вынікі Аляксандар Лукашэнка аб'явіў персанальную падзяку кіраўніку эксперыментальнай базы.

Сакрэт посьпехаў такога кшталту ў тым, што дзе-нідзе ў Чарнобыльскай зоне ўпотай засеваюцца моцна забруджаныя землі. Так бы мовіць, ўзаруць неафіцыйна сотнб-другую гектараў. У адкумантах гэта не зафіксуецца, а ўраджай пасьля спраўна зьбіраць. Вось такім чынам час ад часу падвышаюцца вытворчыя паказьнікі.

Галоўная цяжкасьць ў жыцьці прыбышоў Стралічава -- ўжо згаданая бясплатная мэдычная дапамога. Паводле закону, асобы без грамадзянства могуць разьлічваць на яе толькі ў тым выпадку, калі хвароба пагражае жыцьцю.

Стралічаўскі Фэльдшэрска-акушэрскі пункт уражвае сваімі памерамі. Двухпавярховы будынак з добрым дзесяткам прадцэдурных габінэтаў. Галоўны урач Алег Сакалоў -- так сама не з тутэйшых. Ён цьвердзіць: штомесяц візыт да доктара неабходны кожнаму чацьвертаму жыхару. Але калідоры і габінэты ФАПу ня бачылі чэргаў ад 1986 году.

(Сакалоў:) "Мне ў прынцыпе ўсё адно маеце вы грамадзянства, ці не. Ну, якая мне розьніца, ёсьць ў вас від на жыхарства, ці не. Праблемы адмовы ў кантактаваньні ў лекарам няма, праблема толькі ў тым, што вы не атрымаеце бесплатныя медыкаменты. Прыкладам, сухоты. 50 захворваньня на 100 тысячаў насельніцтва. То бок, тут дзесьці на ўзроўні эпідэміі. Лекаваньне сухотаў заўсёды было доўгім і дарагім. На гэта трэба болей за 700 даляраў. Дык вось калі ў чалавека няма грамадзянства Беларусі лекаваць яго ад гэтай хваробы практычна немагчыма. Дык у чым карысьць для грамадства, даць яму таблетку ізаніазіда бясплатна, ці вырашаць гэтую праблему цягам 3-4 месяцаў і за гэты час ён зарабіць 10 чалавек?"

Задаволенасьць жыцьцём ў родным куточку, пенсія ў час і прысядзібная гаспадарка -- усё гэта сынонімы беларускага жыцьця Стралічава.

Пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС вёску выселілі. На моцна забруджаных тэрыторыях у 1993 годзе радыяцыя нібыта палагоднела. І абазвязковае адсяленьня замянілі на ўмоўнае.

Міхаіл Курленка скарыстаўся гэтым і вярнуўся ў родную хату.

(Курленка:) "Я адсюль зьязджаў у Віцебскую вобласьць. Не прыжыўся там. Перасадзіць маладое дрэва і старое: маладе прмецца. а старое можа і не прыжыцца. Вярнуўся назад."

(Карэпандэнт:) "Але кажуць, што тут радыяцыя."

(Курленка:) "Ай! А дзея яе цяпер няма? І калёскамі і сьнегам і дажджом і пылам яе разьнесьці па усім белым сьвеце. Брагінскі, Хойніцкі і Нараўлягскія раёны -- гэта сама былі забруджаныя. А цяпер ужо кажуць, што нібыта нармалёва."

(Карэпандэнт:) "Куды тая радыяцыя зьнікла?"

(Курленка:) "У землю зышла?"

(Карэпандэнт:) "А цяпер гэта нейкія ільготы дае?"

(Курленка:) "Да нічога! Раней палову праціў за сьвятло, за радыёі за газ. А цяпер адмянілі. Мабыць, каманда прэзідэнта. Крыўдна."


(Карэспандэнт:) "Тут -- тэрыторыя, забруджаная радыёнуклідамі. Адразу за Стралічавым пачынаюцца мёртвыя зумлі. Вы нейкім чынам адчуваеце, што падвышаны радыяцыйны фон?"

(Спадарыня:) "Адчуваю. У мяне падвышаецца ціск. У роце горка. Ізжога. Страўнік баліць. Губы сушыць. Гэта распаўсюджана шмат у каго. Нашыя дзеці пачынуюць хварэць."

(Карэспандэнт:) "На гэтыя забруджаны тэрыторыі прыязджаюць новыя людзі. Як яны ўпісваюцца ў беларускую рэчаіснасьць?"

(Спадарыня:) "Так, як мы яны працаваць не ўмеюць. Бо ў Расеі на зямлі не могуць людзі працаваць. Таму хто працуе, хто дома сядзіць. Маладыя ў дэкрэтныя адпачынкі ідуць. У нас па сямёра дзяцей нараджаецца ў гэтай зоне. Атрымліваюць вялікую дзцячую дапамогу -- 150 тысячаў. А маці-адзіночкі па 200 і болей. А заробак у калгасе 30-40 тысячаў. Дык лепей не працаваць і выхоўваць дзяцей."

Перасяленцы ў размовах пра карэннае насельніцтва дальнабачна слова дрэннага не скажуць. У беларусаў жа прэтэнзіяў хапае.

Як толькі прыбышы пачалі зьяўляцца, карэнныя сталічаўцы нейкі час ладзілі ў вясковым Доме культуры верчарыны знаёмстваў. Мэта была простай -- пасядзець за агульным сталом ды перазнаёміцца. Госьці такія імпрэзы наведвалі й пачастункі не ігнаравалі. Праўда, знакамітай усходняй гасьціннасьці ў адказ так сама як і працягу знаёмстваў беларусы не дачакаліся.

Дырэктарка Стралічаўскага ДК Галіна Гасюга сьпісвае ўсё на тое, што інтарэсы ў новых і старых вяскоўцаў не супадаюць.

(Гасюга:) "Там, мабыць, не былі людзьмі, дык яны прыехалі і тут сябе так сама паводзяць. Калі заробак, адразу атрымалі і ў краму. Яны скупліваюць усё, што ёсьць. Вельмі любяць выпіваць. Яны не прызнаюць нашыя сьвяты ў абрады, а свае адзначаюць ў сябе ў хатах."

(Карэспандэнт:) "А можа мела б нейкі сэнс дому культуры павесьці якое-небудзь узкебскае сьвята, альбо таджынскае сьвята, альбо казахскае? Можа тады гэтыя людзі пацягнуцца да культуры?"

(Гасюга:) "Мы ўжо колькі казалі ім: "Даваейце правядзём вашае сьвята." Толькі прыйдзіце і пакажыце як. "Добра, абавязкова прыйдам." Тут праходзіць месяц, праходзіць другі. "Ну, што там?" -- пытаюся. "Ай, няма мне калі! Ды й нашто яно мне?" Расчараваная я прыбышамі. Раней у нас не было значынстваў! А ўсё праз тое, што ў вёску Стралічаў наехала нацыянальнасьцяў з усяго СНД."

Прадстаўнікі Хойніцкага адьдзелу ўнутраных справаў прызнаюць, што жыцьцё у Стралічаве далёкае ад спакойнага. Вясковы крымінал -- гэта начныя кражы хатняй жывё й сапраўдныя налёты на склепы ды капцы. Участковы міліцыянт у гэтай сытуацыі -- дапамога мала. Сам ён жыве за пяць кілямэтраў ў райцэнтры. І бывае ў вёсцы пераваджа днём у той час, як усё адбываецца ноччу.

На пытаньне, хто гэта робіць, пальцам на канкрэтнага чалавека тут не пакажуць. Але пенсіянерка Раіса Савянок зазначае, што прысядзібную гаспадарку трамаюць збольшага карэнныя жыхары сталага веку. І яны адно ў аднаго ніколі нічога не кралі.

(Савянок:) "Бамжуюць, ходзяць па вуліцы, варуюць, дзе што можна ўзяць -- курэй, бульбу якую -- што можна зьесьці. А паспрабуй разабрацца: украў куру ды зьеў яе. Ці ты цяпер каго знойдзеш? Калі да мяне хтосьці прыйдзе, я ж пабаюся нават выйсьці. Такое жыцьцё прыйшло. Усе хочуць есьці, а рабіць не хочуць. А вось сама баюся: пакалоцяць бабу.

(Карэспандэнт:) "За што?"

(Савянок:) "Ды я ж нічога такога не сказала, ні на каго не паказвала. А нашто мне паказваць?"

Як бы гэта ні парадаксальна гучала, але ўсе насельнікі Стралічава па-свойму шчасьлівыя. Карэнныя жыхары радыя, што ім не перпашкаджаюць дажываць век у роднай хаце. Мігранты прыдбалі другую радзіму. А раённыя хойніцкія атрымалі паслухмяную працоўную сілу, якая лічыць шчасьцем працаваць ў Чарнобыльскай зоне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Казахі, якія перабраліся ў Чарнобыльскую зону, І нарадвацца ня могуць, што год ад года здароўе паляпшаецца. На радзіме жылі пад Сяміпалацінскім ядзерным iconБагач Андрэй, Філіпчык Андрэй, Дзяніс Мускі
Містэр І місіс Дурслі, што жылі ў доме нумар 4 па Прайвет Драйв, вельмі ганарыліся тым, што могуць у любы час заявіць, што яны нармальныя...

Казахі, якія перабраліся ў Чарнобыльскую зону, І нарадвацца ня могуць, што год ад года здароўе паляпшаецца. На радзіме жылі пад Сяміпалацінскім ядзерным iconЗьміцер Сьвірскі Зямля пад чорнымі вусамі, альбо Што здарылася зь Зямлёй пад белымі крыламі
Нямеччыны. Гэтым разам старшыня калгасу дрыжачым голасам зачытаў паперку з райсавету аб будучай візыце прэзыдэнта. Пры гэтым‚ візыта...

Казахі, якія перабраліся ў Чарнобыльскую зону, І нарадвацца ня могуць, што год ад года здароўе паляпшаецца. На радзіме жылі пад Сяміпалацінскім ядзерным iconПалаюць страсьці ў сувязі з масавымі затрыманьнямі прадстаўнікоў моладзевых рухаў напярэдадні 27 ліпеня
Учора затрымалі, сёньня суд, цікавенька. Некаторых ня могуць ня тое што судзіць, а нават прыцягнуць, а хлопцаў адразу пад суд

Казахі, якія перабраліся ў Чарнобыльскую зону, І нарадвацца ня могуць, што год ад года здароўе паляпшаецца. На радзіме жылі пад Сяміпалацінскім ядзерным icon"Піце на здароўе, але зь дзяржаўнага кубка"
Беларусь І ўвесьці спэцімпартэраў. Адмысловы праект пастановы падрыхтаваны Міністэрствам падаткаў І збораў. Чыноўнікі тлумачаць,...

Казахі, якія перабраліся ў Чарнобыльскую зону, І нарадвацца ня могуць, што год ад года здароўе паляпшаецца. На радзіме жылі пад Сяміпалацінскім ядзерным iconБрытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняўніх начных досьледаў
А тэма сёньняўніх начных досьледаў –залежнасьць ад інтэрнэту. На залежнасьць ад інтэрнэту часьцей за іншых пакутваюць, якія хутка...

Казахі, якія перабраліся ў Чарнобыльскую зону, І нарадвацца ня могуць, што год ад года здароўе паляпшаецца. На радзіме жылі пад Сяміпалацінскім ядзерным iconБрытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняшніх начных досьледаў
А тэма сёньняшніх начных досьледаў – залежнасьць ад інтэрнэту. На залежнасьць ад інтэрнэту часьцей за іншых пакутваюць маладыя людзі,...

Казахі, якія перабраліся ў Чарнобыльскую зону, І нарадвацца ня могуць, што год ад года здароўе паляпшаецца. На радзіме жылі пад Сяміпалацінскім ядзерным iconПад уладаю Перуна І Сварога
Свет, дзе жылі нашы прашчуры, таксама быў густа населены вялікімі І малымі багамі ды бажкамі

Казахі, якія перабраліся ў Чарнобыльскую зону, І нарадвацца ня могуць, што год ад года здароўе паляпшаецца. На радзіме жылі пад Сяміпалацінскім ядзерным iconНа форумах парталу tut by сёньня жвава абмяркоўваецца сустрэча прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з журналістамі. Нехта
За вайсковыя базы. За зямлю пад нафтаправодамі. А яшчэ б добра даляраў гэтак па трыста за зьмену кожнага кола ў Берасьці. Prisrak...

Казахі, якія перабраліся ў Чарнобыльскую зону, І нарадвацца ня могуць, што год ад года здароўе паляпшаецца. На радзіме жылі пад Сяміпалацінскім ядзерным iconПалажэнне аб куратарах-студэнтах акадэмічных груп медыка-псіхалагічнага факультэта
Куратарамі акадэмічных груп 1-2 курсаў медыка-псіхалагічнага факультэта на добраахвотных пачатках могуць быць студэнты 4-6 курсаў,...

Казахі, якія перабраліся ў Чарнобыльскую зону, І нарадвацца ня могуць, што год ад года здароўе паляпшаецца. На радзіме жылі пад Сяміпалацінскім ядзерным iconРечицкий государственный профессиональный аграрно-технический лицей
Што страцілі мы з гэтай спадчыны? Што прыдбалі мы за свой век? Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старого ўкладу жыцця не варта,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка