Сэмінар-трэнінг "Што такое дэмакратыя?" Мэты




НазваСэмінар-трэнінг "Што такое дэмакратыя?" Мэты
Дата канвертавання30.10.2012
Памер52.2 Kb.
ТыпДокументы
Сэмінар-трэнінг “Што такое дэмакратыя?”


Мэты: Даць падставовыя веды пра дэмакратыю, стварыць умовы для выпрацоўкi дэмакратычных нормаў, кампэтэнцыяў: умець дамаўляцца, працаваць ў камандзе, улiчваць меркаваньне, вырашаць канфлiкты, адстойваць сваё гледзішча.

Частка 1

Уступ – (уводзіны ў тэму)

Пачаць сэмінар прапануецца з невялікай дыскусіі. Для яе правядзеньня добра пасуе мэтад “4 куты”.

Удзельнікам сэмінару прапануецца адказаць на пытаньні паводле вызначанага альгарытму. Вядучы задае пытаньне, якое мае 4 варыянты адказаў. Прычым кожны з варыянтаў адпавядае таблічцы, якая знаходзіцца ў адным з 4-х кутоў памяшканьня. Для уводзінаў ў тэму “Што такое дэмакратыя?” пытаньне можа быць наступным:

“Самай эфэктыўнай формай кіраваньня зьяўляецца: абсалютная манархія, дэмакратыя, анархія, дыктатура?”

Удзельнікі выбіраюць адзін з 4-х адказаў на пытанне і перамяшчаюцца ў кут, што яму адпавядае. Далей у кожнай групе ідзе абмеркаваньне адказаў на пытаньне: “Чаму я выбраў гэты варыянт адказу?” і прэзэнтацыя адказу. Астатнія групы могуць задаваць пытаньні пасьля кожнай прэзэнтацыі.

Заўвага: задача вядучага – вытрымліваць фармат “пытаньне – адказ”, каб не ператварыць дыскусію ў спрэчку.


Частка 2

Ролевая гульня

Удзельнікі дзеляцца на 2 групы. 1-я група атрымлівае каляровыя наклейкі “аўтсайдэры” й выдаляецца ў іншы пакой. Другая група – “інсайдэры”. Яны павінныя прыдумаць правілы паводзінаў для сваёй групы й “аўтсайдэраў”. Такіх правілаў можа быць каля пяці. Прыкладам могуць быць наступныя правілы:

  1. Аўтсайдэрам нельга выходзіць за межы кола, абведзенага крэйдай на падлозе, дакуль ім дазволяць.

  2. Аўтсайдэрам нельга сядзець, калі інсайдэры стаяць.

  3. Аўтсайдэрам нельга размаўляць, пакуль да іх ня зьвернуцца інсайдэры.

  4. Аўтсайдэрам нельга глядзець на інсайдэраў, толькі ў падлогу.

  5. Аўтсайдэры павінны выконваць усе загады інсайдэраў.


Прыдуманыя правілы запісваюцца на вялікім аркушы паперы і вывешваюцца на дошцы.

Затым запрашаюцца інсайдэры, якім паведамляецца, што яны павінны выконваць прынятыя правілы. Праз 5–7 хвілінаў гульня спыняецца. Групы мяняюцца месцамі.


Пасьля занчэньня гульні пэдагог абмяркоўвае гульню з вучнямі. Пытаньні для абмеркаваньня могуь быць наступныя:


  1. Што вы адчувалі, калі Вы былі аўтсайдэрамі? Што было самым непрыемным?

  2. Якія прывілеі мелі інсайдэры? А абмежаваньні?

  3. Ці былі правілы гульні справядлівыя? Чаму?

  4. Якім чынам можна было паправіць сытуацыю? (Ці былі б такімі правілы, калі б у іх выпрацоўцы бралі ўдзел дзьве групы?)

  5. Як вы лічыце, што можа адбыцца ў краіне, дзе ёсьць падобныя аўтсайдэры?


Вядучы (пэдагог) падводзіць вучняў да высновы, што дэмакратыя – гэта і ёсьць такі спосаб кіраваньня краінай, калі выпрацоўка агульных нормаў адбываецца з улікам меркаваньня ўсіх групаў грамадзтва.


Частка 3

Выпрацоўка законаў.

Мэтад – Выспа.

Уступнае слова вядучага:

Уявіце, што сьвеціць сонца, навокал цёплыя марскія хвалі. Мы плывем на караблі. Карабель вельмі вялікі. На караблі плывуць людзі розных расаў, рэлігіяў і нацыянальнасьцяў. Сярод пасажыраў ёсьць бедныя й багатыя, дарослыя й дзеці, мужчыны й жанчыны.

Раптам наляцела бура, падняла вялікія хвалі, і наш карабель патануў. Але ўсе пасажыры выратаваліся, бо побач знаходзілася выспа. На ёй была пітная вада й ежа. Але выспа знаходзіцца далёка ад марскіх шляхоў, таму невядома, колькі нам на ёй давядзецца жыць: некалькі дзён або ўсё жыцьцё.

Зараз за 15 хвілінаў кожная група павінна выпрацаваць 5 законаў сваёй выспы.


Падчас прэзэнтацыі законаў да кожнай групы вядучы задае пытанні:

– Як можна назваць форму кіравання вашай выспаю?

– Ці лёгка было выпрацаваць законы?


Частка 4

Што ж такое дэмакратыя?

Вядучы раздае матэрыялы “ 25 рысаў сапраўднай дэмакратыі”. (Гл. дадатак 1)


Кожны ўдзельнік індывідуальна павінен выбраць 5 рысаў з 25, якія ён (яна) лічыць найбольш важнымі.


Пры падсумаваньні вядучы распавядае, што існуюць розныя мадэлі дэмакратыі, і прапануе 5 рысаў, прысутныя ў кожнай з гэтых мадэляў.


У коле разам абмяркоўваюцца гэтыя рысы.

№ 1. Сувэрэннасьць асобы й чалавечых супольнасьцяў (сям’я, мясцовае насельніцтва, народ). (Крыніца ўлады – асоба. Адрозна ад манархіі, дзе ўлада ад нараджэньня (“ад Бога”)

№ 4. Улада базуецца на падтрымцы грамадзянаў (свабодныя, усеагульныя й роўныя выбары). (Мэханізм дэлегаваньня ўлады – выбары)

№ 7. Улада большасьці, якая шануе правы меншасьці. (Гэтая рыса вельмі важная. Калі не захоўваецца павага да меншасьці, дэмакратыя перастае існаваць)

№ 16. Канстытуцыйнае абмежаваньне кантраляванай улады, падзел улады. (Незалежнасьць заканадаўчай, выканаўчай і судовай уладаў)

№ 22. Арганізацыя грамадзтва й скiраванасьць людзей на супрацоўніцтва ды пошук магчымасьцяў паразуменьня й кампрамісу.


Частка 5

Вядучы прапануе 4 выказваньні не на карысьць дэмакратыі, якія трэба абвергнуць альбо пацьвердзіць. Удзельнікі выказваюць аргумэнты, пакуль ня знойдуць вельмі моцны, які абвяргае прапанаванае вядучым выказваньне.

а) Дэмакратыя – вельмі кепская форма праўленьня, бо ў выніку выбараў можа прыйсьці да ўлады некампэтэнтны не адпаведны пасадзе чалавек. (Гэтае выказваньне можна абвергнуць наступным аргумэнтам: “Некампэтэнтны чалавек можа прыйсьці да ўлады, але толькі дэмакратыя мае мэханізм яго пераабраньня”).

б) Пры дэмакратыі голас бадзягі ці прыбіральшчыцы мае такую ж сілу, як і голас прафэсара.

в) Дэмакратыя прадугледжвае абмежаваны тэрмін кіраваньня – можна не пасьпець зрабіць нічога важнага.

г) Дэмакратычныя працэдуры займаюць вельмі шмат часу для абмеркаваньня й прыняцьця рашэньняў.


Як лягічнае падсумаваньне, можна абмеркаваць выказваньне Ўінстана Чэрчыля: “Дэмакратыя – не ідэальная форма праўленьня, але найлепшая з усіх формаў, знойдзеных чалавекам”.

Дадатак 1

Асноўныя рысы сапраўднай дэмакратыі



1. Сувярэннасьць асобы і чалавечых супольнасьцяў (сям’я, мясцовае насельніцтва, народ).

2. Кожны грамадзянін мае шанс рэальна ўплываць на ўрад сваёй краіны.

3.Кантраляваньне чыноўнікаў, якія прыймаюць рашэньні ў справах людзей,асаблівы грамадскі кантроль над сілавымі інстытутамі (войска, паліцыя).

4. Улада базуецца на падтрымцы грамадзянаў (свабодныя, усеагульныя і роўныя выбары).

5. Галоснасьць публічных справаў, асабліва фінансавай палітыкі дзяржавы і іншых дэмакратычных структураў.

6. Грамадзкая салідарнасьць з убогімі й пакрыўджанымі лёсам.

7. Улада большасьці, якая шануе правы меншасьці.

8. Свабода сродкаў масавай інфармацыі, дасягальнасьць мэдыяў для ўсіх грамадзкіх супольнасьцяў.

9. Існаваньне на кожным ўзроўні ўлады, неабходнай для агульнай карысьці.

10. Высокі ўзровень ведаў грамадзянаў пра палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы, жаданьне і ўменьне браць удзел у грамадзкім жыцьці.

11. Гарантыя правоў чалавека й сям’і.

12. Дзейнасьць палітычных партыяў для рэалізацыі волі грамадзянаў.

13. Роўнасьць перад законам, справядлівы судовы працэс у незалежным судзе.

14. Існаваньне грамадзкіх аўтарытэтаў на ўзроўні дзяржавы, народу, рэгіёну і сям’і і разам з тым свабода шырокай дыскусіі на любую тэму.

15.Шанаваньне чалавечага жыцьця й здароўя, якое праяўляецца ў заканадаўстве й рашэньнях уладаў усіх узроўняў.

16. Канстытуцыйнае абмежаваньне кантраляванай улады, падзел улады.

17. Доступ грамадзянаў да прадстаўнікоў улады кожнага ўзроўню.

18. Свабоднае функцыянаваньне недзяржаўных арганізацыяў.

19. Сыстэма вартасьцяў, якая базуецца на талерантнасьці: чалавек важнейшы за ягоныя погляды.

20. Магчымасьць у межах закону супрацьстаяць актуальнай уладзе.

21. Абмежаваньне дзяржаўных структураў да неабходнага мінімуму.

22. Арганізацыя грамадзтва і пастава людзей на супрацоўніцтва й пошук магчымасьцяў паразуменьня й кампрамісу.

23. Абавязак жыхароў клапаціцца пра сваё асяродзьдзе й арганізоўваць яго для агульнага дабра.

24. Непрыняцьце любых формаў расізму і дыскрымінацыі.

25. Дзяржава гарантуе грамадзянам свабоду дзеяньня і пачуцьцё бясьпекі ў сфэры індывідуальнай свабоды і права на ўласнасьць.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сэмінар-трэнінг \"Што такое дэмакратыя?\" Мэты iconАнкета ўдзельніка летняй школы руху "за свабоду": беларусь. ЕЎропа. Дэмакратыя
Найбольш цікавы для Вас трэнінг/семінар, у якім Вы бралі ўдзел І чаму (адказ па жаданні)

Сэмінар-трэнінг \"Што такое дэмакратыя?\" Мэты iconСэмінар для падлеткаў "Я й сучасны сьвет" Мэта
Сэмінар разьлічаны на адзін дзень (чатыры сэсіі). Прыкладна шэсьць гадзінаў зь перапынкамі на каву-гарбату й абед. Сэмінар падыходзіць...

Сэмінар-трэнінг \"Што такое дэмакратыя?\" Мэты iconШто такое дэмакратыя І як яна павінна вывучацца ў школах. Дайэн Равіч
Равіч прафесар у педагагічным коледжы, Калумбійскі універсітэт, І аўтар некалькіх кніг па адукацыі, такіх як “Школа, якую мы заслугоўваем”...

Сэмінар-трэнінг \"Што такое дэмакратыя?\" Мэты iconШто распавесці вучням?
Прэзентацыя вучням мэты ўрока на пачатку заняткаў – я буду распавядаць вам аб мэце кожнага ўроку, каб вы ведалі, што І навошта вы...

Сэмінар-трэнінг \"Што такое дэмакратыя?\" Мэты iconЗыгмунд Баўман постмадэрнасьць
Усялякія мэты вызваленьня засталіся ззаду, усё, што толькі магло быць вызваленым, — ужо вызваленае. Практычным эфектам вызваленьня,...

Сэмінар-трэнінг \"Што такое дэмакратыя?\" Мэты iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць сэмінар у Менску. Нагадаю, што адбыўся ён пры ўдзеле прадстаўніка абсэ уты Цапф, якая адзначыла прагрэс у
Ці не наіўная, што нашмат горш» а бармалей радзіць: «Дзе ты бачыў эўрапейца, які хоць што-небудзь разумее ў нашай краіне? ІХ сюды...

Сэмінар-трэнінг \"Што такое дэмакратыя?\" Мэты iconШто такое крытычнае мысленне?
Ркмчп. Паколькі многія настаўнікі-гуманітарыі выкарыстоўваюць на ўроках прыёмы, падобныя з тымі, што прапаноўваюць амерыканцы, мы...

Сэмінар-трэнінг \"Што такое дэмакратыя?\" Мэты iconТрэнінг для ўдзельнікаў праекту „Спатканьні з культурай (Беларусь – Польшча) Майстар-клас культурніцкага журналіста Фонд Новыя Медыі – Моладзевая Акцыя Мультумедыяў Мэты трэнінгу
Патрэбныя матэрыялы: праектар, фліпчарт, маркеры, асадкі, нажніцы, налепныя карткі, каляровыя І белыя аркушы паперы A4, клей, малярская...

Сэмінар-трэнінг \"Што такое дэмакратыя?\" Мэты iconТрэнінг для ўдзельнікаў праекту „demo (Беларусь – Польшча) Майстар-клас журналіста І аніматара Фонд Новыя Медыі – Моладзевая Акцыя Мультумедыяў, пры падтрымцы мзс рп мэты трэнінгу
Патрэбныя матэрыялы: праектар, фліпчарт, маркеры, асадкі, нажніцы, налепныя карткі, каляровыя І белыя аркушы паперы A4, клей, малярская...

Сэмінар-трэнінг \"Што такое дэмакратыя?\" Мэты iconПаняцце дакладнасці маўлення
Так, Арыстоцель лічыў, што калі маўленне незразумелае, то яно не дасягае мэты, Цыцэрон казаў, што ў словах павінен быць выбар дагэтуль,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка