Да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў І Году кнігі

НазваДа 130-годдзя з дня нараджэння класікаў І Году кнігі
Дата канвертавання02.12.2012
Памер36.2 Kb.
ТыпДокументы
Да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў і Году кнігі

Лірычны абразок

…Так і крочылі яны па жыцці. Якуб ды Янка. Янка — ад зямлі, нават псеўданімам сабе ўзяў каласок як сімвал народнага дабрабыту. Янка ж, яго сябра-рамантык, напрыклад, сваім дзіцячым вершам “Хлопчык і лётчык” здолеў сягнуць высока ў неба Бацькаўшчыны. Ды і псеўданім узяў у гонар самага яркага свята народнага летняга календара — Купалля з яго загадкавай папараць-кветкай…

Якуб Колас — з маленства мой любімы пісьменнік і духоўны настаўнік. Дзякуючы класіку айчыннага мастацтва і яго герою Андрэю Пятровічу Лабановічу з аўтабіяграфічнай трылогіі “На ростанях” я і абраў пачэсную прафесію педагога.

Глыбока сімвалічна, што свой першы апублікаваны верш Я.Колас назваў “Наш родны край” (1906). Ужо з першых крокаў ён вызначыў асноўным у сваёй творчасці — служэнне Бацькаўшчыне і яе народу. Этапнымі стануць у мастака рэалістычная паэма “Новая зямля” і рамантычная паэма “Сымон-музыка”.

У “Новай зямлі” асэнсавана цэлая эпоха ў жыцці беларускага народа, праўдзіва адлюстравана становішча сялянства напрыканцы ХІХ стагоддзя. Галоўны герой Міхал не змірыўся са сваім становішчам бяспраўнага слугі, аднак вызваліцца “з няволі цяжкай, з паланення” ён разлічваў шляхам набыцця ўласнай зямлі.

“Сымон-музыка” — твор пра народныя вытокі мастацтва, грамадскім абавязку мастака, у больш шырокім плане — пра духоўнае адраджэнне народа. Сродкамі рамантычнай вобразнасці тут паказаны складаны лёс таленавітага вясковага музыкі Сымона, пошукі ім адвечнай праўды і сэнсу нацыянальнага жыцця. Герой паэмы — выключны, надзелены незвычайным дарам успрымаць усё багацце гукаў і форм навакольнага свету. А пераадолець усе перашкоды яму дапамагло пачуццё адказнасці за свой талент, сувязь з народам.

У трылогіі “На ростанях” — на багатым фоне грамадскага жыцця пачатку ХХ стагоддзя раскрываецца лёс галоўнага героя настаўніка Андрэя Лабановіча — прадстаўніка перадавой часткі беларускай дэмакратычнай інтэлігенцыі. Аўтар здолеў шырока ахапіць падзеі грамадскага жыцця, адлюстраваць побыт сялянства, местачковай і вясковай інтэлігенцыі, іншых груп насельніцтва Беларусі, стварыць галерэю партрэтаў людзей, у кожнага з якіх сваё аблічча і характар. Асабліва яскрава выявілася ў рамане майстэрства Коласа-пейзажыста: мы бачым тут непаўторны выгляд тых мясцін, дзе адбываюцца падзеі, — глухіх беларускіх вёсачак і мястэчкаў, лясоў і лугоў, дарог і сцяжынак…

Творчасць Янкі Купалы — глыбока праўдзівы летапіс жыцця беларускага народа, мастацкае выражэнне росту сацыяльна-палітычнай свядомасці працоўных мас, выразны адбітак — нацыянальнага характару, народнага светаразумення і паэтычнага светаўспрымання на пераломных гістарычных рубяжах 1-й паловы ХХ стагоддзя.

Непаўторнае хараство яго лірыцы надае арганічнае зліццё лірызму і рамантычнай незвычайнасці светаўспрымання з традыцыямі айчыннага фальклору — паэтыкай беларускай народнай песні, з каларытам беларускіх легенд, паданняў, казак. А купалаўскае сцвярджэнне чалавечай годнасці мужыка (яго першы беларускі друкаваны верш і атрымаў назву “Мужык”(1905) гучала ва ўнісон з горкаўскім узвелічэннем чалавека-працаўніка. Купала і адкрывае ўсяму свету вобраз беларускага мужыка (“Я мужык-беларус”), адкрывае беларусаў як народ (“А хто там ідзе?”). Паэт — адзін з заснавальнікаў беларускай пейзажнай і інтымнай лірыкі (“Явар”, “Дзве таполі”, “Абнімі…” і інш.) Класічнымі сталі яго фальклорна-рамантычныя паэмы: “Курган”, прасякнутая ідэяй неўміручасці народнага мастацтва; “Бандароўна” — эпічная песня пра героіку народнага змагання супраць прыгнятальнікаў; “Яна і я” — паэтызацыя шчаслівага жыцця, кахання. Курган над трагічным героем Гусляром як “насып высокі” ўвасабляе народную памяць аб ахвярах змагання. Героі Купалавых паэм яскрава сцвярджалі сутнасць нацыянальнага характару Беларуса.

Купала і Колас сталі заснавальнікамі сучаснай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы. Творы знакамітых класікаў, на шчасце, не страцілі сваёй актуальнасці і ў ХХІ стагоддзі.

Янка Купала і Якуб Колас — гэтыя імёны ў нашым уяўленні заўсёды побач. Мы гаворым: Янка Купала — і працягваем: Якуб Колас. Класік украінскай літаратуры Паўло Тычына нездарма параўноўваў Купалу і Коласа з дзвюма вяршынямі “беларускага Эльбруса паэзіі”. Гэтыя класікі — сапраўдны пачатак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры і мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая красамоўна сведчыць аб вяршынях нацыянальнай творчасці, але і яскравае выяўленне народнага духу, мастацкі ўзор, высокі прыклад, на які не можа не арыентавацца ўся наша нацыянальная культура і мастацкая літаратура, родная мова. Відавочнай і пераканальнай з’яўляецца “вечная сучаснасць” і Купалы, і Коласа.

Сябры! У пачэсны для беларускай нацыі Год Кнігі перачытайце бессмяротныя творы Якуба Коласа — паэмы «Новую зямлю», «Сымона-музыку», трылогію «На ростанях». Разгарніце ў вольны час неўміручыя старонкі Янкі Купалы — яго вершы, паэмы «Курган», «Бандароўна», «Яна і я» і інш.

І я ўпэўнены: душы вашы стануць прыгажэйшымі, у сэрцы вашы ўвальецца любоў да Бацькаўшчыны і яе таленавітага народа. Вы адразу ўсвядоміце, што беларускасць — не пусты гук… Хопіць ужо нам браць за прыклад заморскае, у нас, беларусаў, ёсць сваё — добрае і людскае, прыгожае і ўнікальнае! Гэтаму і вучылі і працягваюць вучыць многія пакаленні беларусаў Вялікія Майстры матчынага слова, свядомыя сыны Беларусі — Якуб ды Янка. Янка ды Якуб!

К. КАРНЯЛЮК,

педагог.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў І Году кнігі iconПлан мерапрыемстваў бібліятэк Браслаўскай цбс, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы І Якуба Коласа
Стварэнне аргкамітэта па святкаванню 130-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы І я. Коласа І 100-годдзя М. Танка ў складзе прадстаўнікоў...

Да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў І Году кнігі iconТэма: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа І Я
Тэма: “Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з...

Да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў І Году кнігі iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў І Году кнігі iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў І Году кнігі iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка

Да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў І Году кнігі icon21. 06. 2012г. Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
У гісторыі кожнага цывілізаванага народа ёсць літаратурнае імя, якое з’яўляецца яго неафіцыйным сімвалам, якое першае ўспыхвае ў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка