Стату т студэнцкага навуковага археалагічнага гуртка




НазваСтату т студэнцкага навуковага археалагічнага гуртка
Дата канвертавання01.12.2012
Памер26.45 Kb.
ТыпДокументы
С Т А Т У Т

Студэнцкага навуковага археалагічнага гуртка

(навуковы апекун/кіраўнік – дацэнт кафедры археалогіі і этгалогіі, к.г.н. Генадзь Мікалаевіч Семянчук)


І. Агульныя палажэнні.

  1. Студэнцкі навуковы археалагічны гурток (скарочана СНАГ) – структурная адзінка факультэта гісторыі і сацыялогіі, які аб’ядноўвае на дабраахвотных пачатках студэнтаў факультэта жадаючых удзельнічаць ў разнастайных відах навуковай дзейнасці.

  2. СНАГ фарміруецца і дзейнічае пры кафедры археалогіі і этналогіі. Праца гуртка выконваецца адпаведна статуту, задачам і штогадавога плану і курыруецца высокафаліфікаваным і дасведчаным спецыялістам кафедры ў галіне археалогіі.

  3. Мэта працы СНАГ стварэнне, падтрымка і захаванне навуковых традыцый факультэта, прыцягванне таленавітай моладзі да навукова-даследчай працы, паглыбленне і павышэнне якасці ведаў будучых спецыялістаў.

  4. Паседжанні СНАГ адбываюцца адпаведна са штогадовым план яго працы але не раджэй 1 разу на месяц.


ІІ. Склад і адказныя пасады.

  1. СНАГ складаецца са студэнтаў 1-5 курсаў, магістрантаў і аспірантаў факультэта гісторыі і сацыялогіі і іншых факультэтаў універсітэту, якія прымаюць дадзены Статут, жадаюць спасцігнуць метады і метадалогію археалагічнай навукі і выконваюць абавязкі сябра і праграму дзейнасці гуртка.

  2. Адказныя пасады – старшыня, наместнік старшыні і сакратар гуртка, выбіраюцца са студэнтаў, магістрантаў ці аспірантаў большасцю галасоў адкрытым галасаваннем. Тэрмін занаходжання на пасадзе 2 гады.


ІІІ. Задачы і функцыі СНАГ.

  1. Далучэнне моладзі да навукова-даследчай дзейнасці на ўсіх этапах навучання ва універсітэце.

  2. Фармаванне матывацыі да даследчай працы і спрыянне студэнтам у авалоданні навуковымі метадамі і метадалогіямі пазнання, паглыбленаму і творчаму засваенню навучальнага матэрыялу, тэарэтычных і практычных ведаў.

  3. Прапаганда сярод студэнтаў разнастайных форм навуковай творчасці, развіццё зацікаўленнасці да фундаментальных даследаванняў як падставы стварэння новых ведаў.

  4. Выхаванне творчых адносінаў да сваёй прафесіі праз навукова-даследчую дзейнасць.

  5. Навучанне студэнтаў метадам, метадалогіі і прынцыпам археалагічнай навукі як ў яе тэарэтычнай, так і практычнай частках.

  6. Стварэнне ўмоў для самарэалізацыі асабістых творчых здольнасцяў студэнтаў, у тым ліку:

  • Забяспячэнне ўмоў для выяўлення, раскрыцця і развіцця здольнасцяў студэнтаў;

  • Развіццё творчай ініцыятывы і актыўнасці на падставе авалодвання навешымі ведамі і навуковымі дасягненнямі;

  • Рацыянальнае выкарыстоўванне вольнага часу, адцягванне ад невартых прывычак і захапленняў, супроцьграмадскіх памкненняў.

  1. У працэсе сваёй дзейнасці СНАГ выконвае наступныя функцыі:

  • Каардынацыя навуковай дзейнасці студэнтаў гуртка;

  • Распрацоўка новых накірункаў навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў;

  • Дапамога студэнтам у рэалізацыі індывідуальных і калектыўных навуковых тэмаў і праэктаў;

  • Арганізацыя і ўдзел у археалагічных раскопках і разведках;

  • Адаптацыя студэнтаў да навуковага жыцця факультэта і універсітэта.


IV. Справаздачнасць.

  1. Па выніках дзейнасці СНАГ старшыня і навуковы апекун рыхтуюць штогадавую справаздачу наместніку дэкана факультэта гісторыі і культуры па навуковай працы.

  2. Бягучы кантроль за дзейнасцю СНАГ выконвае загадчык кафедры археалогіі і этналогіі і наметснік дэкана па навуковай працы.

  3. Дадзены Статут, а таксама ўсялякія змены і дадаткі да яго зацвярджаюцца кафедрай археалогіі і этналогіі ў агульнапрынятым парадку.


Дадзены Сатут распрацаваны дацэнтам кафедры археалогіі і этналогіі Г.М.Семянчуком.


Зацверджаны на паседжанні кафедры археалогіі і этналогіі 17 кастрычніка 2007 г. Пратакол № 2.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Стату т студэнцкага навуковага археалагічнага гуртка iconСправаздача аб дзейнасці Студэнцкага Археалагічнага гуртка
У лютым сябры гуртка апрацоўвалі археалагічныя матэрыялы выяўленыя падчас раскопак

Стату т студэнцкага навуковага археалагічнага гуртка iconСпіс сябраў студэнцкага археалагічнага гуртка факультэта гісторыіі І сацыялогіі

Стату т студэнцкага навуковага археалагічнага гуртка iconСпіс сябраў студэнцкага археалагічнага гуртка факультэта гісторыіі І сацыялогіі на 2009-2010 г

Стату т студэнцкага навуковага археалагічнага гуртка iconПлан дзейнасці студэнцкага археалагічнага гуртка факультэта гісторыі І сацыялогіі 2007/2008 навучальны год
Ць. Дацэнт Г. М. Семянчук. Новая літаратура па археалогіі Беларусі, Расіі, Украіны І польшчы. Б практычная дзейнасць. Правядзенне...

Стату т студэнцкага навуковага археалагічнага гуртка iconПлан працы навуковага гуртка
Запрашаем да ўдзелу ў працы навуковага гуртка ўсіх зацікаўленых у паглыбленым вывучэнні пытанняў крымінальнага права

Стату т студэнцкага навуковага археалагічнага гуртка iconПлан дзейнасці студэнцкага археалагічнага гуртка факультэта гісторыі І сацыялогіі 2009/2010 навучальны год
Кастрычнік 2009 г. Арганізацыйнае паседжанне. Зацверджванне плана дзейнасці. Прыняцце новых сяброў грутка. Кароткія справаздачы пра...

Стату т студэнцкага навуковага археалагічнага гуртка iconПрацоўны план навуковага студэнцкага гуртка па крымінальнаму працэсу на 2009/2010 навучальны год
Сумеснае паседжанне навуковых гурткоў "канстытуцыйнае права" І "крымінальны працэс" на тэму "Канстытуцыйныя прынцыпы крымінальнага...

Стату т студэнцкага навуковага археалагічнага гуртка iconСправаздача аб паседжанні гуртка па крымінальнаму праву 8 снежня 2010 года
Трэцяе паседжанне навуковага гуртка было прысвечана кваліфікацыі гвалтоўных злачынстваў, здейсненых групай асоб

Стату т студэнцкага навуковага археалагічнага гуртка iconПлан работы навуковага гуртка

Стату т студэнцкага навуковага археалагічнага гуртка iconПлан работы навуковага гуртка

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка