Спампаваць 280.6 Kb.
|
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ Выпускная работа па “Асновах інфармацыйных тэхналогій” Магістрантка кафедры гісторыі беларускай мовы Навіцкая Людміла Міхайлаўна Кіраўнікі: к.ф.н., дацэнт Ціванова Галіна Кузьмінічна, асістэнт Пазнякоў Андрэй Міхайлавіч Мінск – 2009 ЗместЗмест 2 Спіс пазнак да ўсёй работы 3 Рэферат па тэме: “Тэксталагічны і гістарыяграфічны аналіз ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій” 4 Уводзіны 4 Глава1. Агляд літаратуры 5 Глава 2. ІТ і тэксталогія: граматычны аспект 6 Глава 3. Гістарыяграфія –ІТ – дыялекталогія: лінгвагеаграфічная сістэма ”Дыялект” 13 Заключэнне 16 Бібліяграфічны спіс 17 Прадметны паказальнік да рэферата 18 Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці 19 Персанальны сайт 21 Граф навуковых інтарэсаў 22 Прэзентацыя магістарскай дысертацыі 23 Бібліяграфічны спіс да выпускной работы 25 Спіс пазнак да ўсёй работыІТ – інфармацыйныя тэхналогіі. БД – база дадзеных. Лема – кананічная форма лексемы (формы бегаў, бегала, бягу, бяжыш, будуць бегаць, бегучы маюць адну і тую ж лему – бегчы). Лематызатар – праграма, якая дазваляе суадносіць канкрэтныя словаўжыванні з лемай. Канкарданс – алфавітны словаўказальнік да пэўнага тэксту з указаннем значэнняў слоў і ўсіх выпадкаў іх ужывання ў дадзеным тэксце. Рэферат па тэме: “Тэксталагічны і гістарыяграфічны аналіз ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій”УводзіныФілалогія і інфарматыка. Гэтыя тэрміны патрабуюць вызначэння і канкрэтызацыі: што маецца на ўвазе пад глыбокім паняццем філалогія і аб’ёмным паняццем інфармацыйныя тэхналогіі? Полісемантычнасць тэрміна філалогія абумоўлена развіццём і гістарычнымі зменамі. У дадзенай працы найбольш рацыянальнай становіцца дэфініцыя М. Шапіра «Галоўны прадмет філалогіі – тэкст і яго сэнс, толькі філалогію цікавіць тэкст як цэлае, то бок унікальнае, непаўторнае адзінства сэнсу ва ўсёй паўнаце і ў любых тонкасцях яго матэрыяльнага выяўлення ў пачуццёва ўспрымаемай форме” [11, с.57]. Калі ўяўленне пра сутнасць філалогіі змянялася з цягам часу, то неадназначнасць паняцця інфармацыйныя тэхналогіі, наадварот, абумоўлена яго навізною (час з’яўлення – канец ХХ ст.). Гэтым тэрмінам абазначаюць як працэсы перапрацоўкі інфармацыі, так і працэсы стварэння пэўнага інфармацыйнага прадукта. На ІІ Міжнародным кангрэсе ЮНЕСКА “Адукацыя і інфарматыка” да інфармацыйных былі аднесены тэхналогіі увода/вывада, збору, захавання, перадачы і апрацоўкі дадзеных, падрыхтоўкі тэкставых і графічных дакументаў, абароны інфармацыі, праграмавання, мадэлявання, дыягностыкі, кіравання аб’ектамі, працэсамі, сістэмамі [5]. Такая інтэрпрэтацыя закладзена і ў аснове дадзенай працы. На мяжы стагоддзяў у грамадскім жыцці адбыліся змены, звязаныя з фарміраваннем новага тыпу грамадскага ладу (інфармацыйнага) Створаныя ў пасляваенны час новыя навуковыя і тэхнічныя метады і сродкі кібернетыкі, а потым і інфарматыкі значна змянілі агульначалавечую карціну свету. У ХХІ ст. не столькі аб’емы прамысловасці, колькі інфармацыйныя магчымасці з’яўляюцца паказальнікамі эканамічнай развітасці таго ці іншага грамадства. Інфармацыя, пазнанне выходзяць на першае месца ў аксіялагічнай сістэме – яны разглядаюцца як набытак сучаснага соцыуму. Таму інфарматызацыя як асноўны шлях да інфармацыйнага грамадства становіцца сёння прадметам даследавання шырокага кола спецыялістаў: ад прыродазнаўцаў да гуманітарыяў. Сучаснае інфармацыйнае грамадства дваіста разумее ролю ІТ. Інфарматызацыя сёння – гэта само развіццё інфармацыі, паглыбленне інфармацыйных сувязей, пашырэнне разумення інфарматыкі як міждысцыплінарнай навукі, прадметам якой з’яўляецца найперш уплыў інфармацыйных працэсаў на соцыум. Актуальным застаецца і разуменне інфарматызацыі як увядзення тэхналагічных прыёмаў ў прадметную вобласць прыродазнаўчых і гуманітарных навук., яе інструментальны аспект. Такім чынам, філасофія жыцця прадугледжвае, не далейшую дыферэнцыяцыю, дыверсіфікацыю разнастайных спосабаў пазнання свету, а іх інтэграцыю, заснаваную на выкарыстанні найноўшых тэхнічных сродкаў і інфармацыйных тэхналогій. Доказам таму стала з’яўленне ў канцы ХХ ст. “прыватных” інфарматык – сацыялагічнай, гістарычнай, лінгвістычнай і г.д. У сусветнай лінгвістыцы ўжо вызначыліся асноўныя кірункі ў разглядзе графічных, лексічных і тэкставых характарыстык камп’ютэрнага дыскурсу, у даследаванні камп’ютарнага жаргону, у аналізе лінгвістычнай канцэпцыі гіпертэксту, распрацоўваецца праблема жанравай аднесенасці і структуры жанраў Інтэрнэт-камунікацыі, з’явіліся новыя паняцці канцэптуальная інфарматыка, машынная лінгвістыка, ствараюцца праграмы праверкі правапісу (ORPHO 9.0), марфалагічныя аналізатары і інш. У канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя, калі ІТ увайшлі ў навуковы ўжытак, быў здзейснены сапраўдны прарыў у гістарыяграфіі і тэксталогіі. Раней дадзеныя апрацоўваліся “ўручную”, і ў выніку атрыманыя рэзультаты валодалі вялікай ступенню хібнасці. Да прыкладу, сродкамі стандартнага набору шрыфтоў MS Office (Times New Roman, Courier і інш.) немагчыма было адлюстраваць сэнсавызначальныя для царкоўнаславянскай мовы дыякрытыкі (цітла &, камору 6 і інш.), вынасныя літары ( = , >, D), лігатуры (t) і, нарэшце, тыповыя царкоўнаславянскія літары э, я, >, ¤ і інш. З ўвядзеннем ва ўжытак старажытных шрыфтоў тыпу Izhitsa, Blagovest, Irmolagion, Triodion, Putiata, Menanion, etc. у даследчыкаў з’явілася магчымасць захоўваць тэксты ў адэкватным электронным выглядзе, што значна аблегчыла моўны аналіз помнікаў старога пісьменства. Да таго ж, электронны фармат дазволіў аўтаматызаваць шэраг статыстычных падлікаў, сэканоміўшы тым самым час і сілы даследчыкаў. Калі непасрэдным, механічным, падлікам займаецца камп’ютар, у мовазнаўцы з’яўляецца нашмат больш часу для навуковай апрацоўкі інфармацыі. Прадметам дадзенага даследавання з’яўляюцца камп’ютарызаваныя спосабы адлюстравання і аўтаматызаваныя прыёмы аналізу старажытных тэкстаў. Мэта даследчай працы – выявіць ступень інтэграцыі камп’ютарных і інтэрнет-тэхналогій ў філалагічную сферу старажытнай граматыкі. |
![]() | Реферат “Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў” 3 | ![]() | Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні палітычных працэсаў (на прыкладзе гісторыі Польшчы) |
![]() | Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях неалітычных культур Дзвінска-Нёманскага міжрэчча | ![]() | Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на этапе вывучэнны тэарэтычных асноў даследавання анамастычнай метафары 11 |
![]() | Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры даследаванні архетыпаў беларускай міфалогіі” 3 | ![]() | Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст |
![]() | Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у вывучэнні матыўнай прасторы сучаснай беларускай паэзіі” 5 | ![]() | Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні гісторыі грамадскай думкі Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя |
![]() | Рэферат (артыкул) па тэме: “Прымяненне інфармацыйных тэхналогій ў лінгвістычных гендэрных даследаваннях беларуска-рускага І руска-беларускага... | ![]() | Магчымасці прымянення інфарамацыйных тэхналогій пры даследаванні безэквівалентнай лексікі 10 |